19 схоча спраціўляцца, таго альбо сам Бог, альбо народ па прыказу Бо-скаму з зямлёю змяшае! Вы, дзецюкі, пэўна, вельмі цікавыя, скуль жа гэты народтак паразум-неў? Я вам скажу, скуль гэта. Калі француз пад Севастопалем саўсім пабіў маскаля, то для таго, каб маскаль не меў сілы і грошай, прыказаў народу даць вольнасць, не браць рэкрутаў і вялікіх падаткаў. Маскаль згадзіўся на гэта, бо думаў, што народ дурны і патрапіць яго ашукаці. Ён-то хацеў адно: перамяніць няволю, но, бачу, вельмі ашукаўся, бо хаця нам ронд маскоўскі нічога ў шэсць лет не зрабіў, но мы як пачулі, што і мужык можа быць вольны, так пачалі пытацца ў людзей разумнейшых і талкаваці паміж сабою, аж зразумелі, што то вольнасць значыць. От скуль гэта ўзялося, што народ паразумнеў. Мы сягодня ўсе ўжо ведаем, што чалавек вольны — гэта калі мае кусок сваей зямлі, за каторую ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага народу, калі не ідзе ў рэкруты чорт ведае гдзе, а ідзе бараніці свой край тады толька, калі які непрыя-цель надыдзе, калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы Боскай, і калі вызнае тую веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды. От што вольнасць значыць! Сягодня-то ронд маскоўскі нас не атуманіць, бо мы цяпер не такія дурныя, як былі ўперад, і пазналі, што нам не маніфестаў царскіх, а вольнасці патрэба. Маскаль то хітры, ён-то, дзецюкі, хоча, каб не даці нічога, а народ думаў, што ўжо мае ўсё як належыць. He мерыўшы, судзіце хаця з гэ-тага аб яго хітрасці. Два рокі ўжо таму, калі яшчэ ніякіх маніфестаў аб вольнасці не аб’яўлялі, народ у Пецярбургу, Маскве і па цэлай Расеі пачаў вельмі крычаці, што калі ронд не дасць яму вольнасці, то ён цэ-лаю грамадою 19.11 збунтуецца, тады цар, бачу, збаяўся і вялеў сенату з’ехацца, а народу аб’явіць, што ў посце вольнасць дастане. Народ дур-ны паверыў да і разышоўся, а цар, з сенатам паталкаваўшы, як мінула трывога, так і аб’явіў уместа вольнасці маніфест, а ў маніфесце пры-казвае мужыкам служыць да часу паншчыну па-старому, а па-новаму заплаціць больш грошай у казну на пісараў, пасрэднікаў да і чорт іх ведае на што. Судзіце ж цяпер самі, чы ж не ашукваюць нас? Но не надоўга здасца ім круцельства, бо, як я казаў, мы ўжо пазналі, што нам не маніфестаў, а вольнасці патрэба, і то вольнасці не такой, якую нам цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробіма. А для таго, дзецюкі, каб ніхто вас не мог ашукаці, цяпер ужо талкуйце паміж са-бою, якой вам вольнасці патрэба і якім адно спосабам мужык яе дастаць можа. Толькі, дзецюкі, смела, бо з намі Бог і праўда, а калі мы з Богам, то з намі ваяваці трудна, бо Боска моц вяліка, а народу многа. 20 Так з гэтага пісьма і відна, што няма чаго ждаці ад нікога, бо той толькі жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою — не шкадуйце працы, — каб і мужык быў чалавекам вольным, як ёсць на цалюськім свеце. Бог нам дапаможа!!! Яська-гаспадар з-пад Вільні. № 4 Дзецюкі! Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё до-брыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга. Для таго каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўду другім не рабілі, ёсць ронд, што бярэ падаткі, робіць школы, наўчае кожнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд; а калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і так сцеражэ кожнага ад ліха і здзерства. От на што ронд патрэбны. I як добры слуга глядзіць ху-добы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу. Гэтак, дзецюкі, робіцца на цалюськім свеце. А калі за граніцаю, чы то ў француза, чы ў англічаніна, народ спагадае ронду, то для таго, што ронд слухае народу і робіць так, каб народ быў багаты і шчаслівы. А ў нас, дзецюкі, чы гэтак? Чы ў нас ёсць справядлівасць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд мас-коўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасліва? Самі скажыце. У нас, дзецюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-мас-коўску, a то для таго, каб цябе саўсім перарабіці на маскаля. Суды мас-коўскія — гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць. Бяспечнасці пад маскалём ніякай няма, хто дужэйшы, той і глуміць; а войска-то не для таго трымаюць, каб аберагаці кажнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народу і застагнаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзя-руць з яго над сілы. Ронд маскоўскі як той ліхі пан, што, пачаўшы ад камісара аж да цівуна, пазваляе кажнаму народ глуміці, каб як най-больш грошай у кішэнь яго дасталося. Ронд маскоўскі, дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палепшыць народу, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і саўсім людзей зглуміці. Чаму гэтак робіцца пад рондам маскоўскім, я вам скажу — вы адно мяне паслухайце. Ронд — гэта саўсім так сама, як чалавек. I як чалавек мае галаву на тое, каб думаў, а рукі і ногі, каб зрабіў так, як задумаў, так ронд мае 21 цара, каб рондзіў, а чыноўнікаў па ўсіх местах і мястэчках, каб рабілі, як цар захоча. Для таго як галава ў чалавека калі задумае кепскае, то ногі і рукі кепскае зробяць; так у рондзе, калі цар глуму захоча, то чыноўнікі глуму і наробяць. А з гэтага-то і відаць, што здзерства, якое ў нас вычаўпляюць, то не для таго робіцца, што ў нашым краю няма людзей, здатных на чыноўнікаў, гатовых і жыццё сваё аддаці для народу, а для таго, што цар гэтакіх людзей у Сібір высылае, а на нашыя грошы назна-чае чыноўнікамі гэтых, што адно самі людзей глумяць, другім глуміці пазваляюць і Бога не баяцца. Гэтакі чыноўнік не давядзе ўжо да розу-му — ён калі і няма прыказу цара, то сам выдумае спосаб, як абадраці бедны народ. Iгдзе ж тут шукаці праўду? Так з гэтага пісьма і відно, што глум, здзерства і несправядлівасць выходзяць ад самога цара — ён-то з нас выбірае войска, ён-то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбу народу, а, узяўшыся з усімі гіцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць — гэта ўсё роўна, што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народу! Для таго-то цар спыняе вольнасць мужыцкую і спыняці будзе, для таго-то, калі ў паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужы-кам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці. Ён знае, якая-то вольнасць мужыцкая, ён ведае, што наш мужык хоча, каб ніхто не смеў драці з нікога, — і для таго як мы яго ронду, так ён нашай вольнасці баіцца. Дзяры з нас, цар, дзярыце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй шку-ры; но памятайце, што і на вас прыйдзе пара, памятайце, што калі му-жык разгуляецца, то як свет шырокі, кроў ваша пальецца!!! Яська-гаспадар з-пад Вільні. № 5 Дзецюкі! Мала таго, што з мужыка дзяруць на ўсякія падаткі астатнюю кашу-лю, мала таго, што ніколі не можаш дабіцца да куска хлеба, а ўсё, што заробіш, аддаці мусіш чорт ведае каму і чорт ведае на што, мала таго, кажу, што жыццё нашае горш сабачага, — а скажыце, мае міленькія, чы ёсць паміж намі хто адзін, каб не аплакваў яшчэ альбо свайго сына, альбо свайго брата, альбо свайго мужа, што цар забраў яго ў рэкруты да і загнаў чорт ведае гдзе? Працуе бацька цяжка на дзецяткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а цар, сабачая яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дыбы скаваці і гнаці ад радні далёка. А маскоўскае жыццё — горкая 22 ўжо доля. Забыці там трэба, што ёсць у нас наша бацькаўшчына, што ёсць у нас наша радня, а аддаці жыццё не за дабро і шчасце ўсіх, а за ліха і вечну няволю нашых братоў. Гэтакага ліха, дзецюкі, і скаціна не знае, вы, мае міленькія, пэўне, і не падумалі, скуль яно на нас навязала-ся, чы гэтак мусіць быці? Усё я вам расталкую, а хто мае праўду ў сэрцы і дабра хоча, той мяне паслухае. Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказваюць яны, што за іх часоў му-жыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда; но войска польскае было ўсё са шляхты, а калі мужыкі часам і захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну: давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. Стуль-то ў нас і парабіліся гэтыя аколіцы шля-хецкія. Так за тое, што чалавек ішоў на вайну, бараніў сваю баць-каўшчыну, то ронд польскі даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шля-хецтва, а маскаль чы гэтак робіць? За тое, што мы яму 25 лет на войнах служым без людскай стравы і адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлі, каб, хаця цяж-ка гаруючы, дабіціся да спакойнай смерці. Праслужыўшы 25 лет, да і торбу ўзяўшы ідзі жабраваці! А што грэху набярэшся перад Богам, спрыяючы маскалю, таго ніколі Бог не даруе. Ідзе француз даваці вольнасць мужыкам, бунтуюцца местачковыя да і маладзёж за сваю і нашу вольнасць і веру, а мы-то даем рэкрута, і нашымі грудзямі цар маскоўскі застаўляецца, і нашымі рукамі ўсмірае бунты і запрагае нас усіх у вечную няволю. Таго, хто нам добра думае, мы выганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, чы ж не грэшна перад Богам, а не стыдна перад цэлым светам? Самі скажыце. Праўда, што мы былі дурныя і, як гэтыя авечкі, нічога не зналі, но, здаецца, пара ўжо паразумнець, угледзець праўду. Вы ведаеце, дзецюкі, добра, што француз прыказаў не даваці ўжо больш маскалю рэкрута, для таго калі цар захоча ўзяці, так, цэлаю грамадою згаварыўшыся, нідзе яму не даці. Ён цяпер хоча ўзяці б з тысячы, но як дамо 5, то ён пазней захоча ўзяці 10, і зноў пойдзе па-старому. Цяпер мы яму аддамо гіцляў, но пазней трэба будзе аддаці і сваіх сыноў. Так для таго, дзецюкі, талкуйце добра і не давайце-ся ашукваць. За мужыцкую крыўду стойце смела, усе разам, і калі хто захоча крыўдзіць, выцягаці рэкрута, то хто бы ён ні быў, чы то старшына, чы акружны, чы хоць сам губернатар, то вы яго наўчыце мужыцкаю рукою, а будзе вольнасць — і рэкрута не будзе, і Бог нам дапаможа!!! Так, дзецюкі, па дабросці да ладу не дойдзем!