За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацт-ве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысці будзе паглянуць, як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасць і права на брацтва нашае. He будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа най-дзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтым народзе ўсякую памяць а свабодзе, да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жы-вуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых як яны сябе называюць братоў нашых. Ронд польскі, правіўшы намі, не браў з нас рэкрута, не адрываў народу ад дзяцей, ад бацькоў, да і ад зямлі роднай і не гнаў гдзесь у канец света, каб завадзіць няволю, выціскаць слёзы і пракленства на душы нашай. Ронд польскі, калі браў з нас падымное, то не заводзіў гэтакіх стаенных падаткаў на душы нашы, што-то да Бога адно належаць. Ронд польскі, маючы Бога ў сэрцу, не ўпісаў нас у сызму, у каторай адно за цара да за цара маліціся трэба, як бы ўжэ цар быў Богам на свеце, а вера да казны належала. Ронд польскі ўжо таму будзе 70 лет, выперажаючы многа суседскіх народаў, пачаў ужэ талкаваці а свабодзе мужыцкай і роўнасці братняй мужыка а шляхціцам, а енарал Касьцюшка, што-то кажуць, каля Слоніма радзіўся, і а каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль-то перашкодзіў і завёў свае ронды (парадкі). Паглянь- 28 ма ж цяпер, што ён зараз пачаў рабіці, гэты дабрадзей мужыцкі, як сам цяпер кажа найперш, каб не магло вырабляціся сумленне народ-нае, пакасаваў маскаль усе сходкі людзей выбарных, усе школы нашы, а так, абабраўшы з сумлення да і з розуму, а завёўшы ў нас свой парадак маскоўскі, пазволіў кожнаму дужшаму глуміцца над бедным як толькі схоча. Паноў саўсім увольніў ад усякіх ценжараў, даў ім права завадзіць паншчыну маскоўскую, а яна-то не тры, дай не шэсць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай. Мужыку не толькі што не даў ніякага права, но яшчэ адабраў і тое права, якое ён меў ад ронду польскага; многа людзей вольных да і каралеўшчызны вялеў у паншчызну упісаць, кож-наму можна было мужыка крыўдзіць, а чыноўнікі маскоўскія не рабілі яму ніякай справядлівасці, но яшчэ, калі суд на глум не зсылаў мужыка ў Сібір, то аддаваў на вечнасць у салдаты. Калі які пан, паслухаўшы сумлення, ішоў за праўду і справядлівасць і спраціўляўся прыказу цар-скаму, каторы кажа: «дзяры, бяры да і маўчы», тады яго, калі не ўцёк да пранцуза, у турму бралі да і ў Сібір гналі, а двор з людзьмі у казну забралі, стуль-то у нас і мужыкі казённыя. Пярвей яны служылі каз-не паншчыну, а после ў аброк іх упісалі, дай акром аброку ганялі без ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу: то акружному, то асэсару дай кожнаму, хто адно перакупіў. Начальства ось-то якое маскоўскае для мужыка, а нібы дабрадзей! Няхай той сам судзіць, хто пісьмо маё чытаці будзе, я адно скажу па шчырай праўдзе: што калі нам пад рондам польскім не саўсім было добра, то як маскаль стаў намі правіць, зрабіў ён для мужыкоў чыстае пекла на свеце. Тут сказаці яшчэ трэба, што ён змусіў нас пакідаці бацькаўшчызну, ісці ў рэкруты, да і ваяваці не за прыказ Боскі, не за праўду і справядлівасць, но за глум, за няволю не раз проціў братоў да бацькоў нашых. Тут сказаці трэба, што маскаль, дабрадзей мужыцкі, зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкія дзеці, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмёршых. Но не тут яшчэ канец маскоўскага дабрадзейства. 3 дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэц-кай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царам маскоўскім і гэта стала завідна, ддя таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сызму пагану. Такім спо-сабам, абабраўшы з гроша, з рук спасобных, запраглі нас у паншчызну, і каб слёзы мужыцкія не трапілі перад трон праўдзівага Бога, забралі нам і духоўну нашу пацеху, — нашу веру ўніяцкую. Праўда, людцы, ёсць за што падзякаваці!.. А чыноўнікі-то маскоўскія — яшчэ адно дабрадзейства. Чытаў я ў ксёнжках, што ёсць на свеце якась саранча, 29 катора, як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць, маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю праўдаю і справедлівосцею, яны людзі вельмі здатныя, што-то па-маскоўску «праворныя», умеюць так аблізаць чалавека, што з рук іх выйдзеш голенькі як маці радзіла — і жыві пад гэтакім рондам без суду і праўды. Зараз па вайне з пранцузам пад Севастопалем, пачалі меж намі слухі хадзіці, што маюць мужыкам даць вольнасць. Ждалі мы доўга, аж нарэшці тры леты таму, выйшаў указ царскі, — праўда, многа там было напісана, а карысці-то для нас мала. Парабілі адно канцэляр’і, пасрэднікаў, старшынаў, пісараў усё за грошы мужыцкія, а паншчызну як хадзілі, так і трэба было хадзіці. Дачуўшы мы гэта, сталі праціўны, і тут-то і маскалі нашліся, каб прымусіць нас да мілосці царскай, а на-гайка казацкая мела скрапіць наш братні вузёл, не ведаю адно з кім: ці з панамі, ці з маскалямі. Няхай за мяне скажуць тыя, што мелі ахвоту скрапляці дабрадзеі нашыя, браты маскоўскія. Трудна сказаць, як доўга мы бы паншчызну хадзілі, каб не паўстанне польскае. Ронд польскі, аб’явіўшы свой маніхвест, зямлю мужыцкую аддаў мужыкам на вечнасць, і мы-то перасталі зараз паншчызну хадзіць. А калі Бог усемагучы навярнуў паноў да праўды і зрабіў іх паслушнымі прыказам ронду польскага, тагды маскалём настаў кепскі час, і ён мусіў па няволі прыпісаціся да нашага і жыдоўскага брацтва. Бач які мудроны брат; аднак крыху і так ашукаўся, бо як той казаў: «I ў брата не свая хата», і брат пайшоў бы ў паўстанне, каб меў якую качаргешку ў рукі ўзяці; а жыд, хаця ж пагаворка і кажа: «што як бяда, то да жыда», не заўсягды голых прымае, тым бардзей такіх, што нажлапталіся нямала і слёз, і крыві жыдоўскай. Но каб лепей пазнаць маскоўскую хітрасць, пагляньмы шчырым вокам, што цяпер маскалі выраблялі з намі, у гэту ліхую для сябе гадзіну, калі, пабіўшыся з палякамі, каб удзяржаць сваё панаванне, да нашага брацтва хоча ўпісаціся; ронд польскі цяпер аддае нам на вечнасць зямлю нашу за нашу працу, маскаль піша дай устанаў-ляе якіясь там чыншы, каторым ніколі ніякага канца не будзе, як то меж мужыкамі казённымі. Калі ронд польскі дае нам вольнасць праўдзі-вую, маскаль не кажу цэлымі сёламі, а цэлымі грамадамі гоніць людзей, саўсім адняўшы свабоду, у сібірскія пустыні. Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства (самакіраванне), маскаль мала таго што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах вучаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў пасылаюць, што толькі ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі 30 можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кожнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі; калі не раз харашо кажа, то ніколі па-людску нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга. Трудна ўсё гэта расказаці, што мы ўжэ кроўю запісалі, так што слёзы льюц-ца, чытаючы беспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ ро-бяць. Хто хоча дазнаць праўдзівага смаку, няхай сам пажыве пад рондам маскоўскім, то і паглядзіць, якое дабрадзейства мужыкі мелі; ось то для чаго кажам: што польскае дзело, гэта нашэ дзело, гэта вольнасці дзело. Но не мала працы трэба, каб здабыць гэту свабоду, каторай жджэ ўсякі, пачаўшы ад дзіцяці да старога дзеда, бо калі маскаль гэтулькі лет упускаў свае пазуры ў грудзь нашу, так не дзіва, што трэба пацярпець доўга, каб вырвацца з-пад яго братняй апекі, для таго і не без карысці будзе, калі цяпер паталкуем, якія мы маем на то спасобы; гаварыць тут будзем мало, кожны ведае для чаго, бо маскаль не павінен ведаць, пераняўшы на прыпадак пісьмо гэта. Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа, і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісці за нас ваяваці. Двесце лет таму назад, а бацькі нашы лепей ужэ казалі: «Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему» і ішлі бара-ніць хрысціянства ад татарскай дзічы; да гэтакай памоцы, хаця і маем права, но мы не вымагаем, няхай кожан робіць, як яму лепей здаецца. Аднак сказаці тут трэба, што калі ўсе каралі падпісалі нашу няволю маскоўскую, то яны вельмі скрыўдзілі чэсць сваю, што змыць гэтае бясчэсце не толькі патрэба, но кожан мусіць, каб мець сумленне чы-стае. Для таго, знаючы, як стаіць нашэ дзело за граніцай, не перастаем верыць, што мысль Боска, правёўшы векі, не дасць загінуць праўдзе справядлівасці, калі ўжэ не найдзе для таго спосабу ў цяперашнім па-радку, разарве гэты ўзёл дай паверне сілу народу куды схоча. Нам адно сільно з шчырай верай за сваё стаяці трэба, а ронд наш павінен быць на ўсё чуткі, каб мог для дабра народнага з усяго карыстаць; сілы нашы яшчэ вялікі, ваяваць з німі можам Бог ведае як доўга, но для таго трэба з аднэй стараны іх аберагаць, а з другой — вырабляць штораз-то но-выя. I так калі паўстанне зроблена пад добрую пару, узрастае і ажыўляе народ, — не ў час марнуе сілы кожнага, аслабляе ў прастоце духа дай разводзіць страх і няверу ў дзела наша, у моц Божу. Ронд польскі і яго чыноўнікі ведаюць гэта і для таго, каб служылі добра перад Богам і сумленнем народным, робяць не штучныя завірухі, но, паняўшы духа народнага, яго патрэбы і волю, падхватываць да й разумна застаўляць полкі народныя, а развіваючы непадатлівасць у народных несканчоных