• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Бо Каліноўскі з любоўю да людства выйшаў на шэры вясковы папар супраць слабых недавяркаў і хлюстаў словы і косы вайстрыць, нібы жар.
    Хопіць у хлопцаў жыццёвасці, веры. He дачакаюцца трупаў крукі.
    Скосім адступніцтва мы — касінеры, сейбіты долі сваёй, дзецюкі.
    55
    Пятрусь Броўка
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    На Беларусі
    Па вёсках ідуць пагалоскі —
    З’явіўся Кастусь Каліноўскі.
    Чаму так назвалі хлапца — невядома, Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай? Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
    Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
    Што мужны ён з твару,
    Што ворагам — кара:
    Як прыйдзе, успыхнуць у катаў пажары
    I ляжа, пабітая, ўпокат пачвара.
    А покуль збяруць акупанты пагоню —
    Далёка замчаць Каліноўскага коні...
    Хай немцы шукаюць
    Ля Гайны ўзбярэжжаў,
    А ён каля Нёмна ці дзе ў Белавежы
    3 хлапцамі-сябрамі
    Другую стрэў зграю
    Ды меч ад варожай крыві выцірае.
    I чуе ён голас народны,
    Бацькоўскі:
    — Ты, сын мой геройскі,
    Кастусь Каліноўскі!
    Чаму так назвалі, хто знае прычыну?
    Ці, можа, што зваўся ён проста — Каліна?
    Ці, можа, што воласам светла-ільняны?
    Ці, можа, што ў світцы цяпер саматканай?
    На гэта мы скажам
    Сябрам па-сяброўску —
    Ці чэрвеньскім ранкам, Ці ночкай ліпнёўскай — Прыйдзе Каліноўскі.
    56
    Дзяўчаты са ўсёй Беларусі пачулі, — Збіраюць яму васількі на кашулю, I маці праз доўгія, сумныя вёсны Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах; Чакаюць крыніцы яго ледзяныя, Лясы, паўзнімаўшы смыкі смаляныя, Каб разам з вятрамі наладзіць вяселле, Ударыць па струнах, Па хвалях дняпроўскіх, — Што з вечнаю воляй Прыйшоў Каліноўскі.
    1943
    57
    Генадзь Бураўкін
    КАЛІНОЎСКІ
    Вільня, 22 сакавіка 1864 года
    Ён ішоў між штыкоў і шабляў
    I ўсміхаўся на поўны рот, Што жандары на вуліцы зяблі I чакаў пракурор ля варот.
    Пасля камеры запляснелай
    Піў марозную свежасць усмак.
    I на сэрцы ў яго яснела.
    Адпаўзаў
    страху слізкі слімак.
    Над турэмнаю чарапіцай, Над густым частаколам крыжоў Сонца грэлася, каб напіцца
    Заўтра мог верабей з капяжоў...
    Ён на вуліцу выйшаў пакорна, Удыхнуў дыму хатняга пах
    I падумаў зусім спакойна: «Гэта вось мой апошні шлях».
    Камяні, што масцілі шлях той, Нагадалі яму акурат Кашалькі ненавіснай шляхты I падсумкі царскіх салдат.
    Нібы выкінутыя, ляжалі.
    Іней стыў на іх, быццам пыл, I падумаў ён з горкім жалем: «Эх, каб панскія чарапы!
    Малавата я іх раструшчыў.
    Мнагавата іх на зямлі...
    Толькі б пушчы, цёмныя пушчы Грознай помстай не адгулі!
    58
    Толькі б веры не пахіснулі
    Hi нагайкі, ні недарод!
    Толькі б порах збярог і кулі
    I нянавісць сваю народ!..»
    Сакавіцкі марозны ранак На сумёты клаў цень касы. Вытыркаліся з-за фіранак Палахлівых паненак насы.
    Праімчаў праз дарогу на брычцы Нейкі важны віленскі туз, Пагразіў кулаком па прывычцы. А рамізнік прыўзняў картуз.
    Тупа ўзвод паліцэйскіх пратопаў. Афіцэр гаркнуў: «У-зяць нагу!..» I ўжо блізка чуцён натоўпу Несціханы, стрыманы гул.
    Недзе там — кажухі і абноскі.
    Там браты яго — мужыкі.
    Іх пабачыць хацеў Каліноўскі Хоць здалёк, хоць на момант які.
    Толькі б стражнікі не адцёрлі, Толькі б з плошчы не выгналі іх... I ажно перасохла ў горле, Як падумаў пра страшны міг.
    He было ў душы шкадавання, Нават крыўды на лёс не было, Што вось гэта халоднае ранне Назаўсёды патушыць святло.
    А была палыновая горыч
    I бяссільная злосць ад таго,
    Што не ён паноў аб’ягорыў, А яны ўсё ж злавілі яго.
    I вядуць па апошняй дарозе,
    I нахабна ўзіраюцца ў твар, Быццам гэта не ён —
    той грозны Яська, віленскі гаспадар...
    59
    Вось і плошча.
    Марозны вецер Пругка хіліць пятлю на ўсход. Над людзьмі, над усім на свеце Узвышаецца эшафот.
    Ён хаду запаволіў трошкі
    I на сонца зірнуў з тугой. У цішы звонка рыпнулі дошкі Пад яго маладой нагой.
    Стаў пад шыбеніцу рашуча, Быццам пераступіў парог.
    I, як дымка з надрэчнай кручы, Над натоўпам паплыў спалох.
    Хто — з нянавісцю, хто — з адчаем Пазіралі на эшафот.
    I ад радасці надзвычайнай Ззяў, як люстра, жандарскі бот.
    Ад яго шырокага ранта He адводзіў пагляду шпік.
    У збялелага фабрыканта Торгаў вока нервовы цік.
    Як нямая шэрая лава, Разлілася чыноўная раць...
    Усміхнуўся Кастусь:
    «Вам цікава, Як я буду тут паміраць?
    Што ж, спектакль такі не рэдкі. Дык чаго ж вочы хіліце ўніз, I забылі прынесці кветкі, I не чуеце воклікаў “біс”?
    Hi маленнем, ні здрадай новай Я пацешыць вас так і не змог.
    I зірніце: не я, панове, — Вы сягоння ў мяне каля ног».
    60
    Яшчэ вышай ускінуў голаў
    I заўважыў ён:
    там, дзе штыкі, За ватоўкамі балаголаў Калыхаліся армякі.
    Там было неспакойна, быццам
    Людзі рваліся з ланцугоў, Там хацелі наперад прабіцца, Да яго бліжэй, да яго...
    Віратлівай паводкай гулу Падмывала там цішыню...
    I душу яму ўскалыхнула Цёплай хваляю ўпершыню.
    «Вы са мною ў мой міг апошні, Mae родныя мужыкі!
    Я дзяліў з вамі дзень ваш посны, Гарапашны ваш лёс цяжкі.
    Я ў адчаі кляў разам з вамі Ніву бедную і сенажаць.
    Пот салёны вы засявалі, Каб пасля слёзы горкія жаць.
    Вам і рукі, і душы скруцілі, Завязалі на сем вузлоў, Каб маўчалі вы, як скаціна, Нават родных не помнячы слоў.
    Абкрывянілі сэрца даволі Здзекаў, крыўд і няпраўд асцюкі... Я хацеў вас прывесці да волі.
    Я вам шчасця хацеў, дзецюкі.
    He дасяг я жаданай мэты, Ды не плачу ўсё ж ні аб чым: He памру я незразуметым, Бо змагацца я вас вучыў.
    He чакайце ж здалёк падмогі
    I не верце ў добрых цароў.
    61
    Колькі будзе жыцця і змогі, He пускайце з рук тапароў.
    Шкода, што ўжо не ўведаю, зноў з кім
    Вы падымеце бунт святы.
    Аб сваім Кастусю Каліноўскім Прыгадайце тады, браты!..»
    I хацеў ён вышэй прыўзняцца, Зноў зірнуць на свой крэўны люд. Толькі раптам, нібы знянацку,
    За спіной загучаў прысуд.
    Даляцелі,
    як адгалоскі, Непрывычных слоў камяні Пра яго:
    «Дваранін... Каліноўскі...» Кату крыкнуў ён:
    — He мані!
    Я з народам навек з’яднаны. Што вы глупстваў панаплялі?! Hi халопаў няма, ні дваранаў — Людзі роўныя на зямлі!..
    I ні слёз у вачах, ні жаху, Калі змоўкла плошча пасля I няўтульна халоднай вужакай
    Абвіла яго шыю пятля.
    «Будзь здаровы, мужыцкі народзе! Хай нядоля цябе абміне.
    Гіну я за цябе.
    Пры нагодзе Спамяні добрым словам мяне.
    Быў я сын для цябе, а не лёкай. I калі адляціць мой дух,
    62
    Будзеш ты мне, зямелька, лёгкай, Мяккай, як жаўруковы пух.
    Без мяне прычакаеш радасць.
    Станеш слаўнаю між людзьмі. Даў табе я мужыцкую праўду, А свабоду сама вазьмі...»
    Закрычала жанчына нема.
    Засланіла сонца імгла.
    Пахіснулася раптам неба. Пад нагамі зямля паплыла.
    I калі
    цела
    цяжка абмякла
    I заціх гордай шыі хруст,
    3 губ сплыло развітальнае: Матка-а!
    Бе-ла-руу-усь!..
    63
    Анатоль Вольны
    3 ПАЭМЫ «КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ»
    «Была ночка...»
    Была ночка галодная, зімняя, Ваўкоў бегла болей і болей... Ваўку што ў гэтым краі сінім, Калі ён ўвесь напоены боллю?
    Ой, баяліся й сівыя воўкі, Іскрамётна лучынілі вокам I кружыліся шэрыя бойка, Каб і іх хто не з’еў ненарокам... I вось ў гэтыя дзікія ночы Чуткі дзіўныя нехта прывёз, Чуткі сэрца вясковае точаць: Імі хмеляцца хмурыя вёскі... Чуткі, чуткі:
    — Прыйшоў вызваліцель. Ён мужык, значыць, будзе удача, Упарты,
    як бронзавы злітак.
    Ён спасе Беларусь — не іначай!
    Кастусь Каліноўскі
    Можа, хто баіцца кулі Ды ад жару хаваецца ў цень? А мы спіны даволі гнулі I ўсё чулі: «Двадзесьце пеньць!» Хто пачуў толькі гэтыя словы, Той шануе мужычую волю. Нам не шкода свае галовы Параскідаць, як зерні, па полі.
    Многа было, ды мала
    засталося:
    64
    He разбіць нам сягоння паноў.
    Столькі зерняў не маюць калоссі,
    Колькі выбіта нашых галоў.
    Мы не ведаем заўтра — устаць ці нам.
    He знасіць нам буяных галоў.
    Хай жа ўспомніць на прызбе нас спадчына
    Жменькай простых вясковых слоў.
    Будуць помніць, хто голавы звесіў,
    Іх успомняць сардэчнаю ласкаю.
    Мы — апошнія з першых буравеснікаў,
    Мы апошнія з першых ластавак.
    Паўстанцы
    Эх, Кастусь,
    Наш таварыш буяны!
    Ў гэты сіні асенні вечар
    Паглядзі:
    зарасло ўсё бур’янам
    Па шляху да нашага веча.
    Паглядзі:
    вунь дзве зоркі скаціліся, Воран карканнем сціхнуць радзіць, Нават коні табунамі
    збіліся...
    Ой, ды нехта паўстанню здрадзіць. Мы з табою, вядома, да смерці.
    3 нас не просіць ніхто:
    Пажыць бы...
    Снапоў меней на торпах, павер ты,
    Чым на хвоях галоў мужычых.
    65
    Ларыса Геніюш
    Кажуць — добра, а мне нядобра: Я не бачу сэрцаў харобрых, Я не бачу вачэй, закаханых
    У край свой любы, ў зямлю курганную. Тут купляюць усё за грошы, Тут няма Кастусёў — толькі Прокшы. Волю краю — дзядоў летуценні Прадаюць тут разам з сумленнем.
    Веру продкаў сваіх і мову, Нават душу прадаць гатовы. Ўсё без слова здаюць, без бою. Тут не скажуць: — наша, святое! Тут народу адданых браццяў, Як Хрыста, вядуць на распяцце. Хто прад злыднем не стаў на калені, У таго — матам, ў таго — каменьмі... Ўсё тут нагла і ўсё бязбожна, Нат «крывіч» тут сказаць няможна. А ў суседзяў іншая доля, Хлеба й волі ў людзей даволі. Годзе загадаў чужых і працы, Час ужо са сну прачынацца.
    Быць у няволі нас не прымусяць— Гаспадары мы на Беларусі!
    Нашыя землі, нашы магілы — Адступіць вораг прад нашай сілай!
    КАСТУСЬ КААШОЎСКІ
    Калі ў бой на змаганне з катам выйшаў наш адважны Кастусь, за плячамі ён меў занадта мала вёснаў
    і меў Беларусь.
    Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны, прагны шчасця, працоўны народ.
    66
    Толькі волі жадаў недасяжнай — нагароды з усіх нагарод.
    Боль і путы, чужацкая цемра, лад чужы, здзек чужы, цар і пан.
    Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера, што народ будзе сам сабе пан.
    Толькі сіла
    ў Яські з-пад Вільні палымяных завостраных слоў ды пад шэраю світкаю крылле, і размах, бы вясной у арлоў.
    О, свабода! Тварыла дзівосы — змагара-каваля са слугі.
    Ты вастрыла сялянскія косы у гарніле адчаю, тугі.
    1982
    ТРЫ ДАЮГІ
    Агарнуў хлапца раз такі сумлеў — прад сабою ён тры дарогі меў.
    Па адной пайдзе — стане важным ён ды нязнаціме невясёлых дзён.
    Ад курганаў тых, ад сяла далей, а найдалей — дык ад сваіх людзей. Будзе мець там моц, грошы звонкія, жаль часамі, мо за старонкаю...
    А другая йдзе к шчасцю скораму, і ідуць па ёй нашы ворагі.
    Нашто крыллі мець, нашто вольным быць? Лепш за тую медзь ворагам служыць!
    Быццам недруг, жыць з яго платаю ды не чуці слёз тых за кратамі.
    Хай сабе ў сяле з плячэй згорбленых ападзе жыццё шэрай торбаю.