• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Стахоўскі амаль увесь дзень круціўся каля Нёмана. Ракі тут амаль не відно — уся яе плынь закідана бярвеннем. Баграмі барадатыя мужыкі ў лап-цях выцягвалі яго на бераг, кацілі вялікімі дручкамі да штабеляў. Анучы, забарсаныя аборамі, намоклі, але мужыкі быццам таго не заўважалі.
    — Што Глінскі робіць з гэтымі вялізнымі штабялямі? Столькі ле-су! — пацікавіўся Стахоўскі.
    — Го, сказалі! — адазваўся адзін з мужыкоў. — Калі гэта лес быў не патрэбен? Хто будуецца, хто майструе мэблю... Чалавека збіраюць у апошнюю дарогу, дык з чаго дамавіна? 3 лесу... Да пана Глінскага адкуль толькі не прыязджаюць купцы...
    — Расклалі б цяпельца, пагрэліся б, пасушыліся б, — звярнуўся да іх Стахоўскі.
    — Дзе там! — махнулі рукамі мужыкі. — Хіба ёсць калі? Лес плыве і плыве, праваронім — праплыве далей, то тады не мінеш бяды, Глінскі апошнюю скуру здзярэ.
    Вечарам Стахоўскі завітаў да Глінскіх. Асабняк з драўлянымі калона-мі каля параднага ўвахода стаяў непадалёк ад Нёмана, паблізу сплаўной
    112
    канторы. Ён быў агароджаны з усіх бакоў высокім дашчатым плотам. Вароты жалезныя, шырокія, але адчыніліся лёгенька, нават не рыпнулі. Ад варот да асабняка — пасыпаная жоўтым пясочкам дарожка. Усцяж яе — нізкія дрэўцы, кусты, акуратна падстрыжаныя, дагледжаныя.
    Распрануўшыся ўнізе, па крутой лесвічцы Стахоўскі падняўся на другі паверх і адразу трапіў у вялікую залу. Ад люстры, што вісела пад столлю, было нібы днём. На падлозе, на сценах былі квяцістыя турэцкія дываны, на адным з іх вісела сярэбраная шабля, побач з ёю — драбавік. У адным куце ляжала вырабленая мядзведжая шкура з разяўленай паш-чай і лапамі-кіпцюрамі.
    Караліна, згледзеўшы Стахоўскага, запрасіла яго садзіцца, загадала пакаёўцы паставіць на стол самавар, але Стахоўскі адмовіўся ад чаю, сказаў, што ён ненадоўга.
    — У пана тут паявілася ўжо каханка? — пан Глінскі, пэўна, пачуў яго голас, выйшаў аднекуль з бакоўкі. — I калі вы, пан інжынер, паспелі?
    — He, вы памыляецеся, пан Глінскі. Аднак не хачу надакучаць. I вось што: трэба прыдбаць нейкі абутак для сплаўшчыкаў — зіма на носе, а яны ў лапцях.
    — О, вы дужа назіральны! — ухмыльнуўся Глінскі. — А я дык і не заўважыў.
    — Татусь! — скрывіла вусны Караліна. — Няўжо табе не шкода людзей?
    — Добра, Кароля, добра, калі ты просіш... Але калі вы да мяне звяр-нуліся, пан інжынер, дык і я да вас маю сказаць... Гэтыя сплаўшчыкі ўсё робяць абы з рук. He разбіраюць, дзе лепшае бервяно, дзе горшае... Усё валяць штабялямі. Дык я папрашу вас, пан інжынер, каб болей гэ-тага не было. Лепшае бервяно — у адзін штабель, горшае — у другі... Каб мае купцы бачылі, што за тавар перад імі, і бралі тое, што кожнаму трэба...
    Караліна правяла Стахоўскага на двор, яны пайшлі да Нёмана. Свяціў месяц, вада ў рацэ халодна блішчала, у ціхай затоцы плавалі дзікія качкі.
    — Глядзі ты — яны і зімы не баяцца! — здзівіўся Стахоўскі.
    — Я іх кожны дзень кармлю, — прызналася Караліна. — Прынясу рэшата мякішу, крышу і кідаю ў ваду.
    Стахоўскі бачыў, што Кароля — без фанабэрыі, і не верылася, што яна — дачка багатага шляхціца...
    Яны прагульваліся каля Нёмана, ім кланяліся сплаўшчыкі. На вог-нішчы, што палала каля штабялёў лесу, варыўся крупнік.
    — Мабыць, не дужа наробіш ад такой нішчымнай стравы? — пытаўся ў іх Стахоўскі.
    — На большае, паночку, не зарабілі, — у адзін голас адказалі мужыкі.
    — За дзень столькі перакочваеце бярвення — і мала зарабляеце?
    113
    — Ваша праўда, паночку. Але ж падаткі такія, што ўвесь наш заробак з’ядаюць.
    Стахоўскі з Каралінай ішлі далей.
    — Вы чулі? — спытаў ён яе. — У вашага бацькі процьма грошай, а сплаўшчыкі нішчымны крупнік сёрбаюць.
    — Хіба я не казала пра тое бацьку? А ён мне: «Я хачу, дачка, каб у цябе быў добры пасаг, каб твой муж не папракаў мяне». А я не хачу такога мужа, якому патрэбен мой пасаг...
    — Можа, вы дарма так, пані Караліна? Распалохаеце сваіх ухажораў — і ў векавухах застанецеся, — ён пазіраў на яе, і вочы яго смяяліся.
    Ён правёў яе да варот асабняка, развітваўся, а яна не хацела, каб ён пакідаў яе.
    — Караліна! Хіба я табе пара? Ты вунь якая багатая ды гжэчная ня-веста, а ў мяне за душой, апрача дыплома інжынера, ані капейкі. Мой бацька — беззямельны.
    Яна маўчала. Пазірала на яго адданым, закаханым позіркам.
    — Караліна! Колькі мінула, як мы пабачыліся, а ты ўжо...
    Караліна пайшла да асабняка. Стахоўскі, застаўшыся адзін, адчуў, як яму без яе адзінока. Божачкі! Няўжо ён закахаўся? Але што ж гэта будзе?! Яму неўзабаве трэба ў Белавежу... Дый яе бацька. Ці захоча ён аддаваць дачку за яго?
    Вяртаўся да Нёмана, да сплаўшчыкаў, тыя налівалі яму ў гліняную місачку гарачага, з агню, варыва, ён чэрпаў самаробнай драўлянай лыж-кай, студзіў, глытаў і казаў:
    — Вось бы сюды мяса з паўкумпяка, тады ваш крупнік другім быў бы, а так — нішчымніца.
    — Скажаце вы, паніч.
    — Знайшлі паніча. Мо чулі пра шляхціца Стахоўскага? Ён недалёка адсюль.
    — Дык я, паніч, твой сусед, з хутара Сакольчыкі. Сцяпан Дубейка я. Сына майго ў рэкруты забралі, а я вось у Глінскага падаткі адрабляю.
    — Даўно адрабляеш?
    — Другі год.
    Глянуўшы ў бок дома Глінскіх, Стахоўскі пераканаўся, што на дарозе нікога няма, дастаў з-за пазухі акуратна згорнутую паперу, аддаў мужы-ку, які ўмеў чытаць:
    — Я маю для вас падарунак.
    Той разгарнуў паперу, прачытаў уголас: «Мужыцкая праўда». I са страхам зірнуў на Стахоўскага.
    — Ведаеце, паніч, што я вам скажу... У нас у жыце во такую ж папер-чыну знайшоў адзін чалавек, ішоў ён па вуліцы і хваліўся ўсім, паказваў
    114
    знаходку, чытаў, а тут прыстаў... Забралі бедалагу і павезлі ў павет, трымалі там мо з тыдзень, усё хацелі дазнацца, дзе ён выпараў тую па-перчыну, не верылі, мабыць, што знайшоў у жыце...
    Стахоўскі ўзяў з рук мужыка газету.
    — Паслухайце, тут пра вас пішацца... «Годзе гэтаму цару валодаць нашай зямлёй... Прыйдзе іншая пара, калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, наша кроў пальецца...»
    Праз нейкі час Глінскі спытаў у Стахоўскага:
    — Што ты, інжынер, баламуціш сплаўшчыкаў? He паспеў я сёння з’явіцца ля Нёмана, а яны ўжо стаяць, чакаюць, каб сказаць...
    Глінскі пазіраў на Стахоўскага, згадваў, што сёння Караліна праз слё-зы прызналася: яна без гэтага інжынера не можа...
    — He разумею я вас, пан інжынер, — Глінскі, мабыць, і сам не заўважаў, што адзін раз звяртаўся да Стахоўскага на «вы», другі раз на «ты», але ж ён уладальнік сплаўной канторы, яму тут усё дазволена. — Задурылі дзеўцы галаву, а сплаўшчыкаў настройваеце супраць мяне? Нейкі дужа дзіўны спосаб у вас набівацца ў зяці. Глядзіце...
    Вясною Стахоўскі папрасіўся ў Глінскага:
    — Адпусціце на колькі дзён. Хачу наведацца да сваіх старых.
    — Канечне, пан інжынер, канечне, — згадзіўся Глінскі. — Загля-ні да мяне дадому, я ім гасцінца перадам — а раптам мы параднім-ся? — Глінскі прыжмурыў адно вока, цікаваў: што ж адкажа Ста-хоўскі?
    — Дзякуй, пан Глінскі, на добрым слове. Але ці пара я вашай Каролі? Я ж гол як сакол.
    — Воля дачкі для мяне — бацькоўскі абавязак. Раз яна так хоча, то я суперак не станаўлюся. А ў пасаг я аддам ёй сплаўную кантору. Ста-рэю я, а ты малады, вось і распараджайся...
    У той жа дзень Стахоўскі сабраўся ў дарогу. За Г ародню яго праводзіла Кароля. Яна прасіла, каб ён не бавіўся, а яна будзе чакаць яго кожны дзень. На сэрцы ў яго шчымела, і смяяцца не хацелася, але ён смяяўся, а яна лагодна ўшчувала, казала, што ён бессардэчны...
    3 лёгкім хатулём за плячыма ён пашыбаваў па дарозе, а яна ўсё стая-ла на адным месцы, пазірала яму ўслед і не разумела, чаму яе раптам агарнула невыказная туга.
    He да сваіх бацькоў падаўся Стахоўскі, а ў Белавежу. Там яго ўжо чакалі паўстанцы. Перад імі выступіў чалавек трохі вышэй сярэдняга росту, у ботах і аўчыннай шапцы, шыракаплечы, з невялікай бародкай, пільным, дзёрзкім позіркам.
    — Дзела наша — не дзела панскае, а справядлівай вольнасці, якой вашы дзяды і бацькі здаўна ждалі...
    115
    Стахоўскі таўхануў у бок таго, хто стаяў побач з ім, ціхенька спытаў: «Хто гэта?» — «Хамовіч»* — быў адказ.
    Хамовіч працягваў:
    — Вы — надзея айчыны. У вашай самаахвярнасці — яе свабода, яе шчасце...
    Група, у якую трапіў Стахоўскі, улілася неўзабаве ў атрад Рамана Ра-гінскага.
    У канцы красавіка паўстанцкі атрад дасягнуў Палесся. У невялічкае мястэчка ён уступіў раненька. Стахоўскі з некалькімі мужыкамі адпра-віўся на станавую кватэру, арыштавалі прыстава і яго пісара.
    Потым выламалі дзверы канцылярыі, замкнутай на замок, узялі ўсе паперы і пячатку, вынеслі на вуліцу, расклалі агонь і кінулі ўсё ў полы-мя. Раман Рагінскі праязджаў міма на кані і сказаў, каб ішлі ў царкву, дзе святы айцец пачынае службу і пропаведзь аб паўстанні...
    Выбраліся з мястэчка, калі пачало змяркацца. Рагінскі аддаў каманду пісара адпусціць, а прыстава са звязанымі рукамі пагналі пешшу з са-бой. Сяродтых, хто канваіраваў прыстава, Стахоўскі заўважыў Сцяпана Дубейку і спытаў:
    — Як жа ты, суседзе, аказаўся тут?
    — Почут пра Хамовіча далёка разнёсся. Кажуць, ён хоча вызваліць нас ад рэкруцкага набору, даць зямлю і волю.
    Зірнуўшы на прыстава, Дубейка як паскардзіўся:
    — Бачыце, як ён апрануты? А я? Летам у лапцях, зімою ў лапцях.
    Памаўчаўшы, Дубейка спытаў:
    — Вы пані Караліну, мабыць, забылі ўжо?
    — Навошта табе ведаць пра гэта?
    — Дарма, што яна — дачка Глінскага, але добрае ў яе сэрца. Летась на Вадохрышча захварэў я, дак яна мяне на сваёй брычцы адтарабаніла ў губернскую бальніцу, заплаціла доктару, каб добра лячыў...
    Сцяпан Дубейка гаварыў, і Караліна паўставала перад вачамі ў Ста-хоўскага. Свеціць ясны месяц, яны ўдваіх у парку Глінскага, ля Нёмана, дзе зімуюць дзікія качкі...
    Раніцай наперадзе ў паўстанцаў заблішчала рака, паказаліся залатыя купалы белакаменнай царквы.
    — Гэта Тураў, горад дрыгавічоў, цэнтр былога вялікага княства, — Стахоўскі глядзеў уперад і гаварыў Сцяпану Дубейку.
    — Ох і не кажыце, паніч! Кругом нас гарады, рэкі, лясы, але ўсё гэта не наша... — Дубейка прысеў, перабэрсваў абору. — Трэба, мабыць, плясці новыя лапці, гэтыя ўжо стапталіся, — уздыхнуў.
    ' Нелегальнае прозвішча К. Каліноўскага.
    116
    — Уступім у Тураў, дык там мо і знойдзеш які вобутак, — азваўся Стахоўскі.
    На даляглядзе паявілася конніца. Дубейка ўстаў, убачыў, што вочы ў прыстава ажылі: рассыпаючыся, на паўстанцаў несліся царскія дра-гуны.