Арсень. Вядзі хутчэй да ваяводы. Тэрміновыя весткі з Вільні, панна Караліна. Караліна. Ды Вастравух якраз тут, ля млына, павінен быў сустрэцца з кімсьці... Арсень. 3 ім якраз... Караліна (убачылалюдзей). Божа!.. Арсень, глядзіце! Уражаныя, яны застылі. Потым Арсень адштурхнуў Караліну за дрэвы. Яўхім (Вастравуху). Ты хто такі? Вастравух. Камандзір атрада паўстанцаў. Яўхім. Маліся... Замольвай апошні грэх. Падарожны. Які грэх? Яўхім. А ты хто? Чортаў Бацька. Дынаш... Мужыкадчобатаўдагаворкі... Вандруе... Яўхім. Сляпы... Мужык галадае, мужык памірае. Цар мужыку долю даў. I знайшлася сабачая парода, што супраць загаду цара... Каб прыгон вярнуць, стайні, каб маці ад дзяцей асобна прадавалі... (Узняў сякеру.) Падарожны (з пагрозай). Стой! Што робіш?! Ты яму жыццё даў, каб адбіраць? Ты, відаць, з дзяцінства такі: тварык бяленькі, ды на вуме мяленька. Яны за цябе воляй, шчасцем, жыццём рызыкуюць... А ты... багаты дужа... Скарбы табе такія кожны дзень пад ногі сыпалі... Зірні яму ў вочы, ты, чакуха драўляная... Могуць быць такія вочы ў гада?.. Паўза. Арсень. Самасуд. Схопяць. Караліна. Такога адважнага? Не-е. Хто гэта? Арсень шэпча ёй на вуха. Што будзем рабіць? Арсень. Пачакаем... (Выцягнуў пісталеты і паклаў іх перад сабой на пень.) Яўхім. Ды цябе чаго яшчэ слухаць? Ты хто такі, кіслая шэрсць, каб парады даваць? Падарожны стаў на пень. Зрывае парык і вусы, адкрываючы вельмі малады твар з гарачымі вачыма. Скідае світку. Пад ёй чамарка, падпяразаная срэбным поясам. За поясам два пісталеты з залатой насечкай, вялізныя, старыя. 133 Падарожны. Я -— вярхоўны ваявода паўстанцаў Гродзенскай губер-ні, Кастусь Каліноўскі. Адхіснуўшыся, ахнуў натоўп. Вастравух. Кастусь... Ты бачыш... Восьякяны... Зсякерамі... Доўб-нямі... Ловяць паўстанцаў. Аддаюць іх уладам... Нашто мне жыць?.. (Рыданне раздзерла глотку Вастравуха.) Нашто-о, калі я за іх?! Яўхім. Слёзы табе выцерці? Кастусь. I выцеры. Яны гэтага вартыя, такія слёзы. Табе такімі до-оўта яшчэ не плакаць. Слязьмі крыўды на свой народ... Ах-х, якая ж вы яшчэ цемра, якая слепата, калі — свае! — сваім галовы сячэце! Гарэліха. Якія яны да халеры свае! Яблыкі з панскага дрэва. Кастусь. Яны свае, баба. Яны ўпалі са сваёй яблыні і адкаціліся на мужыцкую ніву. Чаму ты пайшоў у лес, Вастравух? Вастравух. Бацька абразіў маю маці... Ён мяне пракляў, калі я пай-шоў у лес. А я не мог не ісці. Бо гэта такія, як мой бацька, запраўляюць у воласці, царкве, судзе, турме. У павеце, губерні, сенаце, на... Кастусь. Стой, Вастравух, далей не трэба... 3 часам... (Да мужы-коў.) Самі бачыце... Людзей з хворым сумленнем, дзяцей, якія зразумелі падман бацькоў, вы — сякерай. А падман будзе, калі яны не перамогуць. На вас будзе вісець! На дзецях вашых! (Паказаў на маладзіцу, якая га-дуе грудзямі дзіця.) Ну вось ты... Сын гэта? Маладзіца. Сын. Кастусь. Мужык. Падман чыноўнікаў будзе вісець і над ім. Будзе ён расці, твой сын, Яўхімаў, мой, цароў брат. Будзеш ты яго макам паіць, каб не вякаў, не перашкаджаў жаць чужое поле... Стане хлопчыкам, ву-чыць трэба. А школа ёсць? Чортаў Бацька. Раней на стайні была. Цяпер — у воласці. Порткі ў руках трымае. Кастусь. А ўрад адно скубе з вас падаткі. А між тым не вы для ўрада. Урад для вас. Без вас яны, няробы, з голаду здохнуць. Маладзіца. Што ж з ім далей будзе, дзядзька? Касту сь. А далей пачне яго ўрад вучыць, як жыць. Затлуміць галаву, навучыць пляваць на розум, на цябе, маці. А захоча праўды — павязуць туды, дзе бабы бялізну мыюць, а пранікі на неба кладуць. Маці прыму-сяць забыць, сумленне, свой народ. Сям-там пачынаюць усхліпваць бабы. А потым за ўсю працу — крыж струхнелы. I канец. Караліна. Іншыя — гавораць. Гэты-—якдушу аддае. Арсень. I якую душу... 134 Кастусь. He. Ён, і я, і ўсе іншыя такія пакляліся апошняй клятвай жыццё аддаць, каб твой сын быў шчаслівы... Ты, Вастравух, жыццё сваё аддаў бы за яго? Вастравух (проста). Я аддаваў. Кастусь. Мы ўсе аддаём. Мы часам знемагаем. I я прашу вас, му-жыкі Бахарэвічаў, калі не хочаце самі паўставаць — хаця не перашка-джайце, не дапамагайце свайму і нашаму ворагу. Чортаў Бацька. Што ж мы, за чужой спіною сядзець будзем? Кастусь. Сядзіце, калі хочаце. Чыноўнікі, каб вы нас не падтрыма-лі, глядзіш, яшчэ і зямлі вам прырэжуць. Узнагародзяць за дурасць... А колькі мужыкоў ідзе з намі! I тут, і на Магілёўшчыне, і паўсюль. I паўсюль, дзе перамагае іхняя сіла, — у мужыкоў зямля, воля, мова, слава. I няма над імі ніякай улады, акрамя іхняй справядлівасці. Няма ўжо ні чыноўніка, ні пана, ні хама. Ёсць — Людзі. Яўхіміха падыходзіць да Кастуся. Яўхіміха. Пакажы вочы. Адкуль жа гэта ты такі адчайны? Ты што, бессмяротны? Маці не шкадуеш? Кастусь. Я не памятаю маці. Рана памёрла. Няма каго шкадаваць. У мяне, жанчына, адна маці. Яўхіміха. Хто? Кастусь. Наша зямля. Паўза. Яўхім раптам з сілаю ўвагнаў лязо ў пень ля ног Кастуся. Кастусь непарушны. I тут завірылі людзі вакол Вастравуха, вызваляючы яго. Вастравух. Што ты хацеў перадаць маім хлопцам, Кастусь? Кастусь. Тое і хацеў. Усуперак кіраўніцтву паўстання — трэба аба-пірацца на мужыка. Вастравух. Бачыў? Галовы сякуць. Кастусь. I няхай. I менавіта таму — ідзі насустрач. Пераконвай. Без іх — канец. Арсень з Каралінай праціснуліся да Кастуся. Ты, Арсень? Арсень. Я. (Амаль шэпча.) Слухай мяне, Кастусь. Белы віленскі ўрад распаўся. Спалохаліся мураўёўскіх шыбеніц. Галава ўрада знік з Вільні ў невядомым кірунку. Кастусь. На рэвалюцыях таксама робяць кар’еру. Караліна. Я глядзела на вас. Мяркую, вам гэта будзе па плячы... Трэба ехаць туды, ратаваць. Яны стаяць і глядзяць адно на аднаго. Потым Кастусь працягвае руку. 135 Кастусь. Кастусь Каліноўскі. Караліна. КаралінаЯцына... Кастусь. Даўно з намі? Караліна. 3 лютага. Кастусь (з пяшчотай). Паўстанка. Караліна. Што вы! Я баюся навальніц. Арсень. Нічога яна не баіцца. Сувязная — якіх мала. Кастусь. А чаму мяркуеце, што мне трэба ў Вільню? Караліна. Вы ж такі, што самі не ўседзіце... Кастусь. Кінуць нельга. А вы хіба застанецеся? Караліна. He... Бадай, таксама пайду. Арсень. Ты нядрэнна трымаўся, чалавеча. Кастусь. Вось да чаго дайшло, да чаго давялі, да якой цемры, дзікунства! Якая прорва між намі! Як жа нам не ўмяшацца? Яўхім. Бабы нашы тут... разрумзаліся... А я табе не да канца паверыў, атаман. Быў тут адзін з вашых, напрадвесні. To ён казаў: «Зям-лю — не чапаць! Паноў бессардэчных — не чапаць». Як гэта так? Кастусь. Паўстанцы таксама розныя. Тыя, што вучылі вас пакоры, раілі вам не чапаць зямлі, — гэта людзі Белага жонду, а па-нашаму — урада. Яны толькі што ўцяклі з Вільні, спалохаліся. Чортаў Бацька. А вы хто? Кастусь. А мы не спалохаемся. Мы, чырвоны ўрад, гаворым: зям-лю — браць. Паноў лютых — вешаць. I благаслаўляем вас на гэта. Бе-лыя здрадзілі — выспятка ім. Затое мы — за вас. Да канца. Натоўп між тым выштурхнуў да пня звязанага пана Зарубу. Заруба стаіць. па-маладзецку выпнуўшы жывот. Яўхіміха. А вось яшчэ адзін... 3 гэтым што рабіць? Кастусь. Ён хто? Гарэліха. Ён не з лесу. Ён проста пан. Кастусь. Вы разбярыцеся справядліва, людзі! Заруба глядзіць яму ў вочы і з пагардаю варушыць вусамі. Хадзем, Арсень. Караліна. Я цяпер не хачу сустрэч са сваімі людзьмі. Таму што за кожнага новага... знаёмага даводзіцца баяцца. Вось цяпер... за вас... Кастусь. Вы так не хочаце ўраганаў? Караліна. Я люблю сонца, Кастусь. За іхняй спіною загуў натоўп. Што там такое? 136 Кастусь. Адвядзі яе, Арсень. Баюся, для таго пана справа скончыц-ца дрэнна. Караліна. I нічога нельга?.. Ах, гэта... страшна... Кастусь. Я не ведаю, што гэта за чалавек. Але я пастараюся не даць ім яго. (Ідзе да натоўпу.) Яўхім. Адзін ці два— цару напляваць. А нам лягчэй... Адным над намі — меней! Зарубу заламілі за спіну рукі. Чортаў Бацька. Ражна з’ясі. Мне цяжка нават і курку. Яўхіміха (вырываючы зрукмужа сякеру.) Дай мне... Я пакажу гэ-таму панку. Яўхім (зняў вырываючы сякеру.) Пабойся Бога, баба, як з табою мне пасля такога спаць? Яўхіміха. He наспаўся? Васьмёх дзяцей прыжыў, а тут будзе чувыр-ла вараціць. Сякеру давай! Яўхім. Адкасніся... Што, ніхто не хоча? Відаць, што мне трэба. (Пстляваў на рукі.) Маліся, пан. Заруба (насмешліва.) На каго маліцца? На цябе, басурман ты мар-дасты? Бачыце, дарваўся. Хоча звязанага Зарубу зарубіць. Каб з цябе на тым свеце чэрці ўвесь час капусту шаткавалі. Смяшок у натоўпе. Каб яны з цябе калоду драбілі дровы секчы, каб з цябе ўжо. Каб твая жонка замест дзявятага вырадка ахапак крапівы нарадзіла. Чортаў Бацька. Справа не з цяжкіх. Народзіць. Заруба. Дзявятага дурня... У бацьку пойдзе. Прысніся такі Барда-нос — памрэш у сне ад жаху. Рогат. Гэй, вы мякінныя галовы, гродзенскія гракі, бручкаеды, бульбаглоты, глядзіце, як памірае беларускі дваранін, тысячу д’яблаў і пудовую свеч-ку кожнаму з вас... Рогат. Гарэліха. Чаго ж ты лаіссі, чаго?! Заруба. 3 вамі іначай — як? Вы ж, халеры, і памерці, як я, не суме-еце. Яўхім. Заторкніся! Заруба. Гэта часам не ты, Яўхім, сваю варону ў Вільні пазнаў? Яўхіміха. He руш мужыка! 137 Заруба. Гэта часам не ты па бабскім сваім разуменні свінню за гу-бернатара палічыла? Рогат. I ці не ты гэта, Гарэліха, на ўвесь Вялікі пост пеўня ад курэй адсадж-вала, каб не грашыў, а потым здзіўлялася, чаго гэта пад квактухай адны баўтуны? Гарэліха. Цьху! Яўхім. Досыць. Зарубу цягнуць да пня. Заруба. I ці не вы гэта ўсе, скупеча ненажэрная, тэльбушына праг-ная, караля не еўшы спаць паклалі?.. (Перад плахай.) Стой. Пусціце рукі. Глядзі, Беларусь, як паміраюць твае фанфароны-рыцары! Пляваць ім на гэтыя пасконныя пузы. He баяліся каралёў — не збаімося кароў... Гэй, Божа ласкавы, падрыхтуй там для свайго Зарубы кварту мёду ды пару грэшніц з пекла выпусці... Га? Як для пакутніка... Сеў, абхапіў пень нагамі. Мужыкі з нейкім нават спачуваннем ляпаюць яго па спіне. Чуваць выгукі: «Нічога, хлопча»; «Не палохайся»; «Гэта ў нас хутка». Паспрабавалі нахіліць яму галаву. Прэч! Я на калені не стаў. To і пню сам пакланюся. Лепей дубоваму пню, чым вам, пням стаяросавым. Кастусь. Чакайце, мужыкі... Чортаў Бацька, я вам гэтага чалавека не дам...