Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Яневіч. Дзіўна. Тысячу год камандавалі — і не абрыдла ім!
Пасланец. Дваране ўмеюць ваяваць.
Чортаў Бацька (голасна). Яшчэ б, усе продкі разбойнічалі.
Пасланец. Яны ваююць лепш за мужыкоў.
Кастусь. Правільна. Сядзяць у лесе чалавек сорак. Хваляцца: «Я, бывала, як налячу на сотню казакоў з шабляй, дык усё палавінкі-палавінкі-палавінкі». Аж тут прыбягае вартавы: «Панове, казакі!» — «Колькі?» — «Пяць». — «Уця-кай-ма!»
Пасланец. Дваране! Чуеце, што ён кажа, гэты пёс? Героі, пакутнікі, чуеце? Дзе ваша мужная безнадзейнасць?!
Яневіч. Прыгожа як! Маткам іхнім радасць якая!
Арсень. Досыць істэрык.
Пасланец (амаль суха). Мы не дазволім вам ставіць вашы беларус-кія інтарэсы вышэй інтарэсаў вялікай Польшчы: да Смаленска і Кіева... Толькі з намі — іначай мы вам...
Чортаў Бацька. 3 кулька ў дзяружку.
Пасланец. I не смейце нават заікацца аб нейкай аўтаноміі.
Кастусь. Мы не заікаемся. Мы крычым аб правах і можам нават уда-рыць за іх. Бо абуджаецца свабодны народ.
Пасланец. Замест радзімы — трыумфуючы хам.
Кастусь. У нас свая радзіма.
Пасланец. Замест легенды — валока зямлі, замест рыцара — беларускі смерд, замест залатога сцяга нашага — ануча.
Кастусь. Гэта што, вельмі жахліва?
Пасланец. Нездарма, відаць, адзін з бясконцых вашых псеўдані-маў — Хамовіч.
I тут раптам устае Караліна.
144
Караліна (ціха). А які псеўданім прыдумаць вам? Бізуновіч? Цем-рашал? Посцілка-Здрадовіч?... He смейце нават глядзець на гэтых лю-дзей, бо за іх любіш зямлю. А зямлю любіш за тое, што яны ёсць на ёй...
Яневіч глядзіць на яе.
Пасланец. Ах, якія крылатыя!
Караліна. I ў вас крылы. Толькі вы імі савіху ў цёплым гняздзе пры-крываеце. А ім яны — для палёту. Яны — суровыя. Што ім пяшчота і ўсмешкі, калі яны ўсё аддалі другой?
Арсень. I досыць жартаў! Малахоўскі меў рацыю. Няхай такія, як вы, хрыпяць на шыбеніцы перад ранейшымі сваімі неграмі.
Яневіч (устае, ціха). Вы тут крычалі аб Польшчы. Я — полька. I я ганаруся гэтым. (На Кастуся.) А ён тутэйшы. (На Караліну.) 1 яна. I яны, разам з палякам Серакоўскім, бліжэй мне, чым вы. (Цяпер яна велічная, амаль страшная.) Польшча павінна быць вялікай. Але яна та-кой не будзе, пакуль вы не зразумееце, што яны не смерды, не рабы, а сябры, суседзі, якія маюць права на шчасце. He зразумееце — будуць вас нішчыць, як нішчылі сто разоў. He захочаце зразумець... Пархвен!
Чортаў Бацька (з’яўляючыся). Га!
Яневіч. He захочаце зразумець — загадаю Бабаеду выкінуць вас у акно. Ідзі, Пархвен... Ён не будзе.
Пасланец (цішэй). Вас будуць біць.
Кастусь. Пакуль — мы б’ём.
У прыхожай званок.
Чортаў Бацька прапускае дваіх людзей, захутаных у плашчы.
Чортаў Бацька. Каголюбіш?
Марцявічус. Люблю Беларусь.
Чортаў Бацька. To ўзаемна. Што перадаць?
Марцявічус шэпча яму нешта на вуха. Чортаў Бацька ідзе ў гасціную.
Чортаў Бацька.ПаніЯневіч... Кастусь... ТамнейкіПарафіяновіч. Пасланец. Хто?
Арсень (ціха). Вітаўт Парафіяновіч.
Чортаў Бацька. I з ім яшчэ чалавек. Амаль за рукаў яго цягне... Кажуць, «над-звычайныя» весткі.
Яневіч. Вядзі.
Чортаў Бацька выходзіць у прыхожую.
Чортаў Бацька (Вітаўту). Здымі плашч.
Вітаўт. Ты мне не загадвай — здымаць ці не здымаць.
145
Марцявічус (глухаз-пад капюшона). Пакіньяго. Там, відаць, панен-кі, а ён ведае, што ў плашчы ён больш эфекгны... Крылаты серафім...
Вітаўт. Памаўчаў бы. (Глядзіць на Чортавага Бацьку.) Мужык. Лю-дзьмі аскудзелі, ці што?
Чортаў Бацька. Ты, здаецца, казаў, што Беларусь любіш?
Вітаўт. Ну...
Чортаў Бацька (амаль сурова).То і я... паныч... яе люблю. Давеку.
Заводзіць абодвух у пакой.
Кастусь. Вітаўт, ты? Здорава як!
Вітаўт. Вечар добры, Кастусь... Да ручак, пані Яневіч... Шчасліва, Арсень... Добрага сонца... дзяўчынка...
Паўза.
Кастусь. Вітаўт, што здарылася?.. Адказвай...
Вітаўт. Даношу аб разгроме. Паўстання на Магілёўшчыне больш не існуе.
Караліна. Што?.. Як?..
Вітаўт. He ведаю. Пярэдняму краю цяжка...
Караліна. Цяпер паўсюль пярэдні край.
Кастусь. А дзе атрады Раўбіча, Грынкевіча, Загорскага?
Вітаўт. Бадзяюцца недзе, але арміі няма.
Паўза.
Вы, спадзяюся, не сумняваецеся ў маёй смеласці?
Арсень. Хлапецтва! Пры чым твая смеласць?.. Разгро-ом.
Пасланец. Нясцерпна. Але што я вам казаў?
Арсень. Знойдзеш сілу хвіліну памаўчаць?
Пасланец. Непрыемна? Закруціліся?
I тут нечакана аддзяляецца ад сцяны Марцявічус.
Марцявічус. Хлюсты паўстаннем кіруюць. Белая сволач. Вы ад іх чаго, перамог хацелі?
Караліна (амаль з жахам, бо чалавек — страшны). Хто гэта?
Марцявічус. Я Бронюс Марцявічус, жмудзін. Сын... аднагочалаве-ка з горада Сухадола... Люблю Беларусь!
Кастусь. Люблю Жмудзь!
Марцявічус. Я прыйшоў з ім, каб паслухаць, як ён раскажа аб усім.
Кастусь. Кажы, Вітаўт.
Вітаўт. Мы гналі іхтры тыдні. I вось, калі мы ўсёй сілай ішлі з Сухадо-ланаГадарочы... Тысячадваран... Дзветысячымужыкоў... Наўз’яднанне з атрадамі Загорскага і Грынкевіча — гэта яшчэ чатыры тысячы...
146
Кастусь. Ведаем...
Вітаўт. Нас спыніла войска...
Марцявічус. Мы гэтаму войску маглі б духам вязы скруціць.
Вітаўт. Я не спадзяваўся на мужыкоў. Як часта яны кідалі косы.
Пасланец. Я казаў.
Марцявічус. Hi пікні... Супраць гарматы — кінеш.
Вітаўт. I тут нас прыціснулі да Дняпра. Пачалося знішчэнне... Гэта было страшна! Людзі з кручы падалі... Коні... Гігаталі так жахліва, як людзі. Мяшанка... Агонь...
Марцявічус. Ты скажы, чаму так атрымалася...
Вітаўт. He папракай! Я сабраў кучку людзей. Мы па іх ударылі, прарваліся! I я не апошні, я першы з пісталетам ішоў... На конных!
Марцявічус (горка). Што мне ў тваёй мужнасці? Ты пагубіў лю-дзей. А мужнасць — твая асабістая справа... Шчанюк ты... Шляхта, вось хто...
Вітаўт. Я табе зараз язык твой заб’ю ў тваю паганую глотку разам з зубамі.
Марцявічус. Ану!!!
Кастусь. Ціха! Кажы далей, Вітаўт.
Вітаўт. Мы беглі. Падалі людзі. Ад’ютанты ўвесь час, на хаду, зараджалі, падавалі мне пісталеты... Я смерці прасіў... А падалі яны. Пяць ад’ютантаў...
3 грудзей Кастуся вырваўся цяжкі, страшны ўздых.
Марцявічус. Ён сказаў... Цяпер я. Пра тое ж... Адзін... чалавек з Сухадола (голас жмудзіна сарваўся) благаславіў на паўстанне му-жыкоў. Тыя прыйшлі вось да яго. I ён... ён не даў ім зброі. Мужыкі ўсё ж пайшлі, з віламі, без зброі. А ён іхнюю зброю — шляхцюкам Хаданскага.
Пасланец. Правільна, сынок.
Марцявічус. I тыя памірыліся з палкоўнікам, што вёў салдат. У баі пад Доўгай Кручай — кінулі нас, адышлі... Мужыкі біліся тым, што пад руку трапіла. Цяпер яны ляжаць на дне Дняпра.
Кастусь. Гэта так?
Марцявічус (за Вітаўта, глуха). Так. Што мне ў яго мужнасці, калі ён сам аддаў край ворагу? Вешалі на ўсіх варотах.
Кастусь. Гэта праўда, Вітаўт?
Вітаўт. Так. Яны неабвучаныя.
Арсень. А людзі Хаданскага абвучаныя... Чаму? Здрадзе?
Вітаўт. Я не мог ім верыць. Мужыкі дапамагалі карнікам знішчаць батальёны Серакоўскага пад Дынабургам.
147
Марцявічус. Мужыкі дапамагалі Каліноўскаму знішчыць карнікаў пад Бахарэвічамі.
Вітаўт. Мужыкі — здраднікі.
Марцявічус. Мужыкі — героі.
Яневіч. Гэй, пане пасланец, ану глянь на мяне...
Паўза.
Кастусь. He верыў народу...
Караліна. Сябры... браты... таварышы...
Кастусь. Гэта страшна. Алеяшчэ страшней, што не верыў... Будзеш плаціць, Вітаўт... Жыццём...
Вітаўт. Я гатовы.
Кастусь. He нам... Бацькаўшчыне... (Да пасланца.) Так. Вось вам і канец нашай спрэчкі. Перадайце Беламу жонду, што мы забараняем ім нават нос торкаць у справы паўстання. А торкнуць — будзем расстрэль-ваць... як здраднікаў.
Паўза.
Пасланец. Я маўчу. Але вы забіваеце веліч нашу. Горка заплача над гэтым радзіма.
Кастусь. Добра... Ведаючы вашу схільнасць да няправільнага вы-рашэння практычных пытанняў, я прапаную вам прыемную прагулку... Пархвен!
Чортаў Бацька. Га!
Кастусь. Калі ласка, Пархвен, вось тут пан хоча прагуляцца. To ты ж месяц у горадзе. Ведаеш яго... Будзь другам, пакажы пану Ніжні за-мак, дзе Беларусь з Літвою магнатам прадалі... Пакажы месца, дзе па віне магнатаў у мінулае паўстанне суайчынніка ягонага, святога паляка Канарскага, расстралялі...
Пасланец. Хама мне ў гіды?
Кастусь. А калі не хоча, то пакажы яму, Пархвен, недалёкае месца... Наш задні двор. Дзе выграбныя ямы,
Чортаў Бацька. 3 асаблівым задавальненнем.
Пасланец. Штож... Пашкадуеце... (Пайшоў.)
Кастусь. Духам не трэба падаць, браты... He трэба. Мы жывыя. I па-куль мы жывыя — агонь не згасне.
Марцявічус. Гэта не ўсё. У мяне просьба, Кастусь.
Кастусь. Чаго просіш?
Марцявічус. Права на стрэл.
Кастусь. У каго?
148
Марцявічус. Я прыехаў за гэтым чалавекам з Магілёўшчыны. Гэта той, хто задушыў там паўстанне. Цяпер ён будзе правай рукой Мураўёва тут, у Вільні. Але няхай ён не думае, што мінулае забудуць.
Кастусь. У чым абвінавачваеш?
Марцявічус. Абвінавачваю ў здзеках, катаваннях, расстрэлах. Абві-навачваю ў сотнях шыбеніц.
Кастусь. Ты нешта скрываеш, брат.
Марцявічус. Той... чалавек з Сухадола, які благаславіў мужыкоў на паўстанне, быў ксёндз Малявічус... Галава карнікаў павесіў яго.
Караліна. Ты раней казаў, што ты... сын аднаго чалавека з Сухадо-ла... брат.
Яневіч. Караліна... Як можна?! Ксёндз...
Караліна. Што ж з таго? (Яна ласкава дакранаецца да скроні Мар-цявічуса.) Хіба перад сапраўдным пачуццём бываюць перашкоды? Ды яшчэ і такія дурныя... нявартыя.
Марцявічус (наяго страшна глядзець). Дзякуй, сястрычка... Доб-рая мая... (Нячутна прыклаў вусны да яерукі.) Праўда. Я тое, што лю-дзі завуць «байструком». Ксёндз Малявічус — мой бацька.
Яневіч. Ну і дзякуй Богу. Падумаеш, бяда вялікая!
Марцявічус. «У Бога быў сын, а чаму мне нельга?» — казаў бацька. Ён любіў мяне. I вось ён вісіць.
Кастусь. Хто гэты чалавек?
Марцявічус. Палкоўнік Цаплін...
Кастусь. Ах, бестыя!
Паўза.
(Караліне ціха). Памятаеш?
Караліна (вельмі ціха). Памятаю.
Паўза.
Кастусь. Чаго патрабуеш?
Марцявічус. Жыцця Цапліна... Прашу помсты.
Кастусь. Права на суд маеш не ты адзін.
Паўза.
I таму мы заўтра будзем сачыць за ім. I мы выкрадзем яго на вуліцы ці яшчэ дзе. I павязём у адно месца, дзе ён таксама нарабіў гора. I будзем там судзіць яго мужыцкім судом. I за ксяндза Малявічуса таксама.
Арсень. Ты атрымаеш сваё... друг.
Кастусь. А я табе дапамагу... Бывайце, сябры, да заўтра.