• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Арсень (суцяшае). Ну і чорт з ім, што набілі. Свята без мучаніка не бывае.
    Юнген. Ці-ха!
    Шум сціхае.
    Чаму зборышча? Якая прычына? Чаму з сякерай?
    Чортаў Бацька. Жанюся, паночак, выпі, не пагрэбуй. (Падносіць
    Юнгену чарку.)
    Вастравух (шэптам). Здурэў, ёмашнік стары... Вада ж...
    Юнген (жорстка ўсміхаецца). Каму прапануеш, хам? Стайню за-быў? П’яныя напіліся, халеры.
    Чортаў Бацька далікатна дыхае ўбок.
    Хто чалавек з сякерай? Што робіць?
    Гарэліха (падкаціўшыся да яго). Госць... Аднадворац! Калок вос-трыць!
    Юнген. Нашто?
    Гарэліха. А л-любенькі. Вядома нашто... (1 засаромелася.)
    Яўхіміха. Забіваць ля хаты жаніха будзем. Каб трымаўся моцна, як кол, — усё жыццё, аж пакуль не спарахнее.
    Юнген. Дзікуны.
    I тут успыхвае сумная, прыгожая песня.
    Яўхіміха.
    Прывяжу я свайго каня
    Да ліповага кола...
    Яўхім.
    А сам пайду да каханай
    У вясёлае кола.
    168
    Яўхіміха.
    Прывяжу я свайго коня Да адрыннай плятушкі...
    Вастравух.
    А сам пайду да каханай На белы падушкі.
    Юнген. Ціха! Што за тлум? Які кол, мужыцкія морды? Як забіваць?
    Каліноўскі падносіць кол блізка да салдат, торкае ў зямлю — у вачах ягоных небяспечная гарэзлівасць — і абухам пачынае заганяць яго глыбей.
    Кастусь. Вось як!
    У вачах у Яўхіма злосць змянілася чымсьці чартоўскім, помсліва-вясёлым. Ён падыходзіць, нахіляе кол.
    Яўхім. He лезе! Вады падліць.
    Яўхім хапае цэбар і вылівае пад кол. Цяпер яны б’юць з Кастусём у дзве сякеры. Пасля першага ж удару пырскае гразь. Удары мацнеюць.
    I раптам страшэнны струмень гразі ляціць на салдат і афіцэра.
    Юнген. Но!
    Толькі хвіліну людзі стаяць страшна і сурова. Потым натоўп завірыў. А гразь пырскае і пырскае.
    Чортаў Бацька. Жыве-е! Каб вам, бабачкі, Барданос сасніўся.
    Закруцілася кола. Вяршыцца язычаскі страсны абрад «калка».
    Урэшце ўсё змяшалася. Хто скача, хто коціцца па зямлі. Вось ужо ўтварылася «куча малая». I грукаюць, грукаюць сякеры, пырскае гразь. I староняцца, староняцца салдаты і Юнген. I раптам, у той момант, калі салдаты ўжо зусім збіраліся пайсці, — глухі далёкі стрэл перарваў і вяселле, і музыку, і ўсё. Людзі застылі хто як быў.
    Юнген. Што гэта?
    Паўза.
    Салдаты, у ружжо!
    Салдаты выбеглі.
    Яўхім. Ну, хлопцы, іншай дарогі нам цяпер няма... У ружжо!!!
    169
    Карціна сёмая
    Кабінет Аляксандра ў Зімнім палацы. За вокнамі пахмурая асенняя Нява. Гарыць камін. Мякка прабіў недзе англійскі гадзіннік. У кабінеце граф
    Мураўёў і жандарскі палкоўнік Лосеў... I раптам варухнуўся, зрабіў крок наперад чалавек на партрэце цара. Толькі тады. толькі ў гэты момант мы разумеем, што перад намі не партрэт, а дзверы і жывы імператар, які заходзіць у пакой.
    Аляксандр. Сядайце, панове. (У яго завучаны ветліва-абыякавы тон і сляпуча халодная ўсмешка.) Я задаволены разведкай і не задаволены ўладай. Я задаволены вамі, палкоўнік Лосеў, і не задаволены вамі, граф.
    Лосеў. Я раблю сваю справу для вас, ваша вялікасць.
    Мураўёў (паморшчыўся). А я раблю сваю справу не для вас, ваша вялікасць. Я раблю яе для ідэі імператарскай улады, якая — увесь ваш род і, адначасова, ніхто з вас... Магчыма, палкоўніку будзе няёмка чуць такое, але яна вышэй, бо яна — сімвал, ідэя.
    Лосеў пачаў пакручвацца на месцы.
    I таму я, напэўна, дрэнна раблю сваю справу для вас, але для яе — добра.
    Аляксандр. Ідэйны чалавек... Прадстаўнік дзяржаўнай ідэі ў Заход-нім краі... I ён кажа: «Хацелі неба на зямлі. Цяпер палова з іх у зямлі, а палова — паміж небам і зямлёй».
    Мураўёў. Кажыце далей, ваша вялікасць. Сказаў жа Пётр Валуеў, што бедным беларускім балотам дастаўся ва ўладары не бусел і не цур-бан, а помесь таго і другога.
    Аляксандр. Што гэта?
    Мураўёў (пакасіўся на Лосева). Па-мойму, гэта дыскрэдытацыя той улады, якая прызначае намеснікам такую помесь... Па-мойму, гэта рас-пуста...
    Паўза. Лосеў глядзіць на Мураўёва з жахам і здзіўленнем.
    Аляксандр. Міністр Валуеў сваё атрымае. Але караць можна і без вашых цынічных выхадак. Я зрабіўся прытчай ва языцах усёй Еўропы... Дзякуючы вам... Я, цараванне якога называюць добрым, які вызваліў народ... I вы... вы шуміце пра шыбеніцы ва ўсіх газетах... Я, урэшце, за-ба-ра-няю вам гэта.
    Мураўёў. Шыбеніцы? Тады заадно забараніце паўстанцаў.
    Лосеў шумна пацягнуў ротам паветра.
    Ваша вялікасць, вы, за якога я сто разоў рызыкаваў жыццём, згань-біў сваё імя, зразумейце, мы на краі прорвы. Папярэдняе жорсткае
    170
    цараванне павесіла пяць чалавек. Наша, добрае, распачало трэцюю тысячу... I правільна робіць... Таму што паўстанне на Беларусі і Літве робіцца мужыцкім паўстаннем. Каб не я, каб не памылкі іхняга раней-шага камітэта — сёння існавала б ужо літоўска-беларуская рэспубліка. Аляксандр. Я не дзіця, якое палохаюць букай.
    Мураўёў. Гэта не бука... Гэта пажар...
    Аляксандр (тонам загаду). 1 мне хацелася б, каб мае слугі усё ж не злоўжывалі пятлёй. Існуе Сібір.
    Мураўёў. Я выселіў туды трыццаць тысяч чалавек, я сяку лясы, я выпальваю заразу. Але гэтага цяпер ма-ла. Бо гэта ўжо не дваране, а народ! I калі Балуеву, Пятру-малому, малому нават у жорсткасці, не хочацца помесі бусла і цурбана — хай ведае: гаспадаром у гэтых бало-тах стане леў... Імя яго — Кастусь Каліноўскі...
    Аляксандр. Мяне не абыходзяць вашы папяровыя львы... Мяне за-смучае ваша палітыка. Разгул катаў! Даносяць! Падкідаюць зброю з мэ-тай правакацыі!
    Лосеў устае і на дыбачках адыходзіць трохі далей.
    Мураўёў (сумна). Куды вы? Мяркую, вы, Лосеў, не будзеце падоб-ныя да тых, што перанеслі мой жарт гасудару?
    Лосеў. Пастараюся...
    Мураўёў. Пастарайцеся. Тым больш, што гэта не зусім смешны жарт.
    Аляксандр. Гуляць маім імем сапраўды не зусім смешны жарт...
    Мураўёў. Я прывык за доўгае жыццё разграбаць гразь, каб рукі іншых былі чыстыя. Я нічога не саромлюся. Сілу апраўдваюць. Вучо-ныя, паэты — уся гэтая сволач. Вас — абеляць. Мяне — ніхто. Я не баяўся гэтага. Але цяпер мне кажуць, каб пальчаткі для гразі былі бе-лыя. Я стары чалавек, і мне позна перавучвацца... Я патрабую адстаўкі.
    Паўза.
    Аляксандр. Вы не смееце нічога патрабаваць. Гэта я патрабаваў у вас. Аднаго. Менш публічнасці.
    Мураўёў. Тады не трэба вешаць. Усе пяць з паловай мільёнаў павінны ведаць: вось што чакае таго, хто паўстае... Перадайце гэта, калі ласка, майму намесніку...
    Аляксандр (меншрашуча). Гэта кажа хрысціянін.
    Мураўёў. Хрысціянін не той, хто плача, чытаючы Евангелле. Хрыс-ціянін — гэта воін той армады, што завецца ваяўнічай царквой... Ён павінен сячы галовы, іначай — беларусы пачалі ўжо клапаціцца аб гэ-тым — не будзе ні хрысціян, ні вас, гасудар.
    171
    Паўза. У голасе графа іронія.
    Цяпер я стану хрысціянінам у вашым разуменні. Усе стануць мяне хваліць. Нехта мяне заменіць. А можа, самі згодзіцеся запэцкаць рукі ў крыві?
    Лосеў. Граф!..
    Мураўёў. Што, Лосеў... Я не саромлюся маіх слоў. I запамятайце іх... для сябе... Я нічога не баюся, гасудар, акрамя Бога і сустрэчы з ва-шым святым бацькам на тым свеце. Ён з мяне спагоніць. Ён спагоніць і з вас. За вашы ўчынкі. За царства... Дагаворым там, гасудар.
    Паўза.
    Аляксандр. Як, вы казалі, прозвішча таго чалавека?
    Мураўёў. Кастусь Каліноўскі.
    Аляксандр. Паляк?
    Мураўёў. Беларус, ваша вялікасць. Ён паставіў пад ружжо сто тысяч мяцежнікаў. Хай мой намеснік помніць, што дзяржава, вы — нічога не можаце яму зрабіць, а ён хістае імперыю, як хоча.
    Аляксандр. Хто ён... Лосеў?
    Лосеў. Амаль нічога не ведаем. Але ў кожным стрэле — яго рука.
    Мураўёў. Гэта ўтрапёны фанатык, чалавек каменнай волі, вялікага розуму, таленту...
    Аляксандр. Розум, талент... Колькі іх было?!
    Мураўёў. Былі і да яго, але гэта асоба нечалавечай нянавісці да вас...
    Аляксандр. I што?
    Мураўёў. Ён таленавіты арганізатар, ваявода, публіцыст. Ён любіць сваю ідэю... Перадайце гэта майму намесніку, прызначце пенсію яго дзецям і развітайцеся з ім. Бо, калі так пойдзе, намеснік праз месяц бу-дзе вісець пад Вострай Брамай.
    Аляксандр. Ён хто?
    Мураўёў. Мой намеснік? He магу ведаць.
    Аляксандр (глуха). He жартуйце... Я пытаю пра Каліноўскага.
    Лосеў. Выхаванец Пецярбургскага ўніверсітэта... Дваранін... Паэт... Аляксандр. I Пушкін пісаў вершы. Гэта — як хвароба.
    Лосеў. Ён піша, вядома, куды горш.
    Мураўёў. Але кожны нумар яго газеты — выбух. Перадайце гэта...
    Аляксандр (ціха). Вы амаль давяршылі свой подзвіг... Што б вы ні рабілі — вы павялічваеце гэтым маю нязменную прыхільнасць да вас.
    Мураўёў. Дзякуй вам... гасудар!
    Аляксандр. I злавіце, злавіце гэтага чалавека... Знішчыце гэты зброд... Павялічце ўдвая штат Лосева.
    172
    Мураўёў. Я — зраблю.
    Лосеў. Вы зробіце, ваша сіяцельства.
    Мураўёў. Іх мала знішчыць. Іх трэба яшчэ і прынізіць. Мёртвыя — жывуць.
    Лосеў. Віленскі камендант скардзіўся: на полі, дзе хаваюць пакара-ных смерцю, — маўклівыя маніфестацыі... Магілы мы раўняем. I ўсё адно, кожны дзень стаяць людзі ў чорным. Моўчкі стаяць. He плачуць... Страляць?
    Мураўёў. Нашто? Проста зрабіце ім фізічна немагчымымі гэтыя наведванні.
    Лосеў. Як?
    Мураўёў. Ну... хаця б ачысціце за ноч усе прыбіральні Вільні і заліце гэтыя магілы слоем... Дастаткова чвэрць сажня... Прабачце, ваша вялікасць.
    Лосеў. Ваша вялікасць...
    Мураўёў. Нявіннасць не дазваляе? А гэта лепш чым кулі. Статак не хоча быць смешным.
    Аляксандр. Ён ведае людзей, Лосеў. Трэба ўгноіць Заходні край для будучага пасеву.
    Паўза.
    Задайце...задайце ім.
    Карціна восьмая
    Яшчэ да падняцця заслоны чуваць гарматныя стрэлы, залпы, воклічы. Калі заслона паднялася — мы бачым скарэжаную зямлю, на ёй сям-там трупы, кінутыя косы, апракінутыя гарматы і — далёка! — вёску ў агні. Гараць Бахарэвічы. На першым плане абгарэлы шкілет дрэва, на другім — некалькі салдат капаюць чарговую яму. Пад дрэвам сядзіць капітан фон Юнген, піша.
    Салдат. Дзявятую капаем.
    Юнген. Пэўна, досыць, па дваццаць шэсць на яму. Капец. (Апусціў Note bene ў скураной вокладцы.) Ну што данясеш? Разбілі пераможна палком — пагана ўзброены атрад.
    Салдат. Вядуць.
    3 лсвага боку салдаты выганяюць на сцэну невялікі натоўп жыхароў спаленай вёскі. Пераважна і старыя і жанчыны. Сярод апошніх — Яўхіміха, баба Гарэліха.
    Юнген. Ну што, мужыкі. Дастукаліся... Давядзецца замест сваіх бя-роз чужыя піхты пілаваць... А замест торфу — біць кіркой у рудніках руду чужому дзядзьку.