192 Кастусь. Пачакай... He ідзі... Тут пераклікаліся... Стрэл быў... За гэты час нібы крывёй сэрца сплыло. Караліна. I ў мяне за цябе. Кастусь. Жывём, як на вастрыі маланкі. Вось блісне аб скалу... Караліна. Цемрадля цябе. Кастусь. Што я? Я і жыву толькі таму, што для іншых. Караліна. Толькі? Кастусь. А для каго яшчэ? Караліна. Для Яневіч... мяне... Кастусь. Было б у мяне сто жыццяў — усе аддаў бы вам. Ты дзяўчынкай хадзіла босая? Караліна. I цяпер хацела б. Кастусь. To я іх аддаў бы... каб пылок ад кветак асядаў на твае ногі... Караліна. Сто? Хаця адно жыццё сабе пакінь. Кастусь. Хіба гэта здрада, калі я ведаю на другім канцы горада, што табе дрэнна? Калі я падумаю — і ты побач? I сілы мае так узрастаюць, што я магу ўсё. I ты ж таксама? Караліна. Але. Кастусь. I няхай нехта палічыць здрадай... I чорт з імі. Крок. Яшчэ крок у глухой цішыні. Засталося чатыры... тры... два... Караліна! (Голас яго гучыць так, быццам ён заклінае.) He думай ні аб чым... Кінь усё... Толькі не адштурхні дзеля нейкіх там мер-каванняў, бо я ўжо больш — не ма-ry... (Iтут ён кінуўся даяе, абняў і, як непрытомны, як смяртэльна паранены, споўз да яе ног, абняў іх, прынік галавою. Глыбокі, вызвалены, страшны ўздых вырваўся з яго грудзей.) Ты мне — дождж яснавокі над полем і борам, Без цябе я ні дыхаць, ні жыць не магу. Ты мне сонца і зоры, Ты мне — цёплае мора, Ты мне ветрык, што з майскай лістотай гаворыць, Ты мне — зорныя іскры на мурагу. Караліна. Устань, хлопчык мой. Устань, яркае сонца маё. (Заплю-шчыўшы вочы, яна гладзіць яго валасы.) Залатая павуціна. Веі апушча-ны... (Глуха.) Слёзы? Ты?! Кастусь. Стрымаць... не магу... Я пятнаццаць год не плакаў... Караліна. Рвуцца, як дождж вясной? Бедны... Кастусь. Буду з табой вельмі верны, вельмі пяшчотны. 193 Караліна. Ведаю... Наштотытак мучыўся?.. Нашто, калі няма нічо-га на свеце, чаго б я не зрабіла, каб табе было светла жыць? Калі ўся твая пакута— вось яна. Знішчы. Адкінь з дарогі... Застанься... Спі ціха... Паўза. Нашто, калі ўсё адно ахвяраваць? Учора. Сёння. Заўтра. Заўсёды. Паўза. (Глуха.) Ты мне скажы, як ты мяне любіш... Скажы нарэшце. Кастусь. Паўсюль — ты. Спявае жаўрук — і гэта твой смех... Стронг б’е ў патоку — і гэта твой гнеў. Вясёлка гарыць у pace — і гэта калі ты смяешся праз слёзы. Уся ты, з усім, стала нада мной — яе святло нябёс... якрадзіма. Караліна. Кажы. Кастусь. Я блытаю вашы імёны. Успомню — радзіма — і прад ва-чыма ты на квітнеючым поплаве, ты спіш у пушчы на сонечнай заечай капусце, ты пад ліпай у мокрай сукенцы, а вакол залатыя завесы даж-джу... Ты... ты... ты... Караліна. Вельмі буду цябе кахаць. Кастусь. Усё жыццё... як рака, над якой ніколі не бывае сонца. I вось... Мне здаецца, я ўліваюся ў цябе. 3 усіх пустынь, праз якія я працякаў... Нарэшце... Як рака ў акіян... (Прыціснуў яе да сябе. Вус-ны сустрэліся ў не вельмі ўмелым, але моцным-моцным, нібы ад адчаю, пацалунку.) Няма дарогі. Караліна. He хачу... Заплюшчыўшы вочы, прыпаўшы адно да аднаго, яны стаяць. Неразлітна. Вызвалена. Адно... Увайшла Яневіч. Спынілася. Да Пархвена, які пахмура круціць пальцам зорны глобус. Яневіч. Яны? Чортаў Бацька. Але... Яневіч. Матка боска... Дзякуй табе, Божа... Ёсць ты на зямлі. Кастусь. Хто там? Яневіч. Я... я рада за вас... за сябе... Кастусь. Калі думаеш, што больш узрадавана, чым я, то памыляеш-ся. (Абхапіў за плечы Яневіч і Караліну, закружыў па пакоі.) Чортаў Бацька. To, можа, ужо разам і мяне? Кастусь. Давай і ты... Дав-вай, стары, любы... Яневіч. Хлапчына... Кастусь. А што, грэх? Мне на дзесяць год менш. Мне шаснаццаць. Я кахаю! 194 Караліна(мякка). Кастусь, любы... Ты не адмовіўся ад думкі пайсці адсюль? Кастусь. Ты кажаш. To як я магу? Яневіч. Кватэра ёсць. На Георгіеўскім. Хадзем парамізніка, Караліна. Кастусь. Стой... Ты не знікнеш? Караліна. Я вярнуся праз гадзіну. I нікуды, ніколі больш не пайду. Кастусь. I тады я скажу... Я тады ўсё, усё табе скажу. Якя люблю. Караліна. I я... я табе скажу потым. Пайшлі разам з Чортавым Бацькам. Кастусь агледзеўся вакол, глыбока ўздыхнуў і раптам пайшоў па абсерваторыі, вырабляючы нейкія прыгожыя, надзвычай пластычныя рухі. Дарогаю накіраваў секстант у другі бок. Кастусь. Ты, брат, у той бок глядзець не смей. (Раскруціў глобус.) Круціся, пузан, круціся, як загадана, хутчэй, хутчэй. (Шчасна засмяяўся, кінуўся на рыштаванні і з грукатам шырока рассунуў створкі абодвух купалоў Бязмежнае неба ўварвалася ў запылены пакой. 1 чалавек стаў на фоне зор іўзняў рукі, як крылы.) Пусціце зоры ў мой пакой шырокі! Пусці ў пакой сузор’і, чалавек! Нічога не палохайся. Пад сонцам Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і. Нічога, акрамя цябе і іх. Каханне, зорка чыстая, ў глыбінях Бязмежнага сусвету ты гарыш Святлом далёкім, цёплым, нездрадлівым. О колькі год я да цябе ляцеў, Раскрыліўшы свае слабыя рукі, I сек сваім мячом мячы камет! Я знемагаў, я паміраў у муках, I ты пачула мой апошні крык. Сама прыйшла, наблізілася, ўпала У маю далонь. I стала ўсім на свеце. Ўсё — ты. Маё чаканне — гэта ты, Маё змаганне, і душа, і вочы, Любоў, нянавісць, вера і сумненне — Ўсё гэта ты. I праўда, і дыханне, I... нават смерць. Нічога не баюся. Бо космас неўміручы ў гэтым сэрцы, Бо космас не заб’еш. I я лячу, Лячу ў сусвет. 195 Зоры паплылі назад, і чалавечая фігура нібы сапраўды ляціць між іх. Мінаюць ночы, дні. Гады мінаюць. Дзе зямное гора? Дзе кроў, пажары, смерць? Адна свабода Пануе на зямлі, пабраўшы ў жонкі Багіню шчасця. I зямныя людзі Звярнулі вочы да далёкіх зор. Я вас люблю, браты! Люблю! Люблю! Лячу ў сусвет. I сотні мангальф’ераў, I караваны зорных караблёў, Пад ветразямі сінімі, ў сусвет Лятуць за мною. Гэта ты, планета Любові запаветнай? Божа! Божа! Якое шчасце ўсім, якая мара, Які гарачы, радасны, вясёлы, I залацісты, і бязмежны свет!!! Цяпер у цемры толькі дзве плямы святла: чалавек на фоне зор і скупа асветлены пераход да адной з лесвіц, што вядзе на падмосткі. У ніжняй пляме з’яўляюцца постаці. Гэта капітан з салдатамі. Глухія, неразборлівыя, бы ў студні, гучаць галасы. Капітан. Акружылі квартал? Салдат. Але. Цемра і крокі. Кастусь на пляцоўцы чуе іх. Кастусь. Яна... Вяртаецца. Трэба сустрэць са святлом. (Запальвае свечку.) Якая шчаслівая ноч! Цемра і крокі. Маленькі, як іскрынка, агеньчык: чалавек ідзе са свечкай. Ціхі голас спявае, вядзе без слоў нейкую ясную і радасную мелодыю. Спускаецца ўніз, робіцца ўсё больш яркім агеньчык свечкі. Цемра маўчыць. Капітан. Гэй, хто са святлом? У цемры асвятляецца твар Кастуся. Кастусь. Я са святлом. Блік ад ягонай свечкі ўпаў на твар капітана. Капітан. Ваша прозвішча? Кастусь (проста). Вітажэнец. У той жа момант яго схапілі за рукі. Свечка ўпала на прыступкі і пакацілася па іх. Меркне агеньчык. Коціцца свечка. Прыступка... другая... трэцяя... Згасла. Насунуўся змрок. 196 Карціна дванаццатая Пакой, у якім засядае асобая следчая камісія. Цяпер яна ў поўным складзе: шэсць чалавек. Старшыня, палкоўнік Шалгуноў, гартае справы. Астатнія моўчкі глядзяць у акно, за якім падае снег. Сядзяць па старшынству: штабс-капітан, два паручнікі, обер-аўдытар. Адзін з паручнікаў, у артылерыйскай форме, Гогель. Гогель. Я часам шкадую, пан палкоўнік, што катаванні выйшлі з моды. Шалгуноў. А тое, што мы робім, — не катаванне? Ён не спіць ужо некалькі начэй. Гогель. I ён не будзе спаць столькі, колькі спатрэбіцца. Шалгуноў. Пры такіх метадах людзі гавораць на сябе невядома што. Гогель. Гэты? 3 ягонай закаранеласцю? Шалгуноў. Добра. Прывядзіце арыштаванага... Было б значна прас-цей, каб Парафіяновіч апазнаў, ён ці не ён. Гогель. Парафіяновіч заявіў, што на вочных стаўках нікога апазна-ваць у твар не будзе. Шалгуноў. Баіцца сустрэчы, заяц. Гогель. У нас фактычна нічога няма ў руках. Лосеў — спрытняга, але на яго месцы я жыва выбіў бы з Парафіяновіча ўсё, што трэба. Шалгуноў. На яго месцы вы і ў сто год не дабіліся б прызнання. Маўчыце ўжо... Салдаты прыводзяць Кастуся. Ён змарнеў, але вочы ўсё яшчэ свецяцца ранейшым цёплым агнём. Вы не надумалі? Паўза. Хто вы? Гогель. Камісар Літвы... Кастусь. Я Вітажэнец, настаўнік. Займаўся распрацоўкай матэрыя-лаў гістарычнага характару. Гэта ўсё. Гогель. I гэта ўсё? Кастусь. Усё. Шалгуноў. Шоціка сюды. Салдаты прыводзяць Ігнася Шоціка. Ігнась Шоцік, сорак год, католік, з казённых сялян Віленскага павета, пяць год як дворнік пры гімназіі. Так? Шоцік. Какурат так. Шалгуноў. Ведаеце гэтага чалавека? 197 Шоцік. Ды я яму... сумяшчальна, значыцца, прыслугоўваў, кватэру прыбіраў. За два рублі штомесяц. Гро-ошы! Гогель. Што падазронага заўважылі? Шоцік (хітруе). Ды яно, як жа ж бо яно і сказаць... Калі б не-шта такое, то яно, можа б, і так, а каб гэткае нешта, то яно і, дальбог, нічога. (Падумаў.) Пан харошы. Добры. Грошы заўсёды наперад плаціў. Я ж кажу, каб нешта тут такое, то, дальбог, не тое, што паны думаюць. Вочы Кастуся смяюцца. Гогель. He паяснічай! Шоцік. Ды ў мяне, пане, паяса і няма. Людзі простыя, матузком абыходзімся. Гогель. Што рабіў арыштаваны, мужыцкая морда? Ён што, купіў цябе? Шоцік. He. Ён мэблю купляў. У гандляроў-яўрэяў. Ніштаватая мэ-бля. Купляў вось чалавек, спадзяваўся. А яго замест канапы на турэмны тапчан. Так вось і не ведаеш, дзе цябе па кабаку грукне. Гогель. Што рабіў? Шоцік. Уставалі яны каля дзевяцёх, кушалі чаю ў ахвотку, у сваю насалоду, ды ішлі сабе ў горад. У дванаццаць прыходзілі ды абедалі. Любілі строганага быка. (Хітруе і выкручваецца як можа.) Шалгуноў. Якога строганага быка? Шоцік. Ну, мяса такое настраганае. 3 бульбай. Каровіна мяса. Сло-вам, хаця строганы, але ўсё адно бык. Гогель (здагадаўся). Беф-строганаў. Шоцік. Потым зноў гулялі. У шэсць амаль заўсёды дома. Зноў чай пілі... Дасхочу. Гогель. У сваю насалоду? Шоцік. У сваю, паночак, насалоду. Чай — справа сур’ёзная. Потым зноў ішоў. А ключоў ён мне, галубочкі вы мае, ніколі не пакідаў. Гогель (прагна). Чаму? Шоцік. Мы ж людзі не высакародныя. Ці мала гэта выпадкаў, што дворнікі рабуюць? Унь у нас нават будачнік адзін, проша пана, прахожа-га абдзёр. Зняў паліто і гадзіннік. Дык нам і Бог загадаў.