Гогель. Або ты здзекуешся са следства, або ты дурань. Шоцік. А нашто нам разумнымі быць? Мы не паны. Хамуйлы, про-ша, вароны. Паўза. Шалгуноў схіліўся да суседа. Шэпча. Шалгуноў. Нічога, відаць, не зробім. Гогель. Т-так... 198 Паўза. Я думаю, трэба вочную стаўку з тымі... домаўласнікамі. Памятаеце, затрымалі ўсіх тых, у каго папсуцці ў кнігах домаўласнікаў за сакавік мінулага года?.. Калі Макарэвіч жыў у Вільні. Шалгуноў. Лухта. Я яшчэ тады казаў — гэта беззаконне... I тут бу-дзе — без-за-конне. Гогель. Але зразумейце, гэта адзін... бадай што адзін шанс... Даз-вольце мне. Шалгуноў. Гм... Колькі затрыманых домаўласнікаў? Гогель. Тры... I яшчэ дачка адной домаўласніцы... Во тая — хво-рая... Яны — тут. Гогель. Ну хаця б тую. Усё ж жанчына. Шалгуноў. Каб вы былі ў маім узросце — вы б ведалі, што з жан-чынамі цяжэй... Нязмерна... Вядзіце... Гогель ідзе да дзвярэй, шэпча нешта салдату і вяртаецца на сваё месца. Гогель. Слухай, Шоцік. Слухай і паспрабуй толькі падманваць. Га-спадар кватэры Жэброўскі казаў, што бачыў аднойчы, як у кватэру пана прыходзіла дзяўчына. Шоцік (няўпэўнена). Ды яно... было... Салдаты прыводзяць Марыю. I тады Гогель рэзка нахіляецца да Шоціка і амаль крычыць. Гогель. Гэтая?! Шоцік. Што? Гогель. Яна?! Яна, я пытаю, ці не яна? Яна наведвала падследнага?! Шоцік (заўважае позірк, якім абмяняліся Марыя і Кастусь, і зноў пачынае круціць). Крый божа, пане. Гэтая не хадзіла. Другая хадзіла. Ну, можа, больш чым некалькі разоў. Гогель (да Марыі). Вы ведаеце гэтага чалавека? Вітажэнца? Марыя. He. Гогель. Ну не Вітажэнца, дык Макарэвіча? Марыя. He. Гогель. Глядзіце на яе, Шоцік! Яшчэ раз: яна?! Шоцік. He, тая была іншая. Гогель. Якая? Шоцік. Светлая такая. Ці Янінай яезваць, ці, можа, Марынай... ці... Нешта так. Марыя (сама сабе). Караліна... Гогель. Нашто гэтая ваша... «Іна» хадзілада падследнага? 199 Шоціку пакутліва шкада пана. Ён муляецца, думаючы, як лепей яго выгарадзіць. Знайшоў, як яму здаецца, выйсце. Шоцік. Справы. Гогель. Па мяцяжу? Шоцік. Што вы? Якая мяцежніца? Светлая такая дзяўчынка? Два-ранка. Гогель. To якія справы? Шоцік (вочыяго неспакойныя). М-м... Справы... маладыя. Маладая, значыцца, справа, вось што. (I натхнёна брэша.) Каханне ў іх было. Рукі Марыі ўчапіліся ў стол. 3 гэтага моманту глядач павінен глядзець толькі на яе і Кастуся, на маўклівую дуэль іхніх вачэй. Гогель. Вы гэта ведаеце ці толькі мяркуеце? Шоцік. Хто гэта можа ведаць?.. Але ён вельмі ласкавы быў да яе. Мяккі. Мяркуютак... Канечне, каханне... Паўза. I тут Марыя ўстае, занадта прама трымаючыся на нагах. Марыя. Я ведаю гэтага чалавека. Ён жыў у доме маёй маці пад прозвішчам Макарэвіча. Яго імя — Кастусь Каліноўскі... Ён... Гогель. ...вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы. Страшная паўза. Потым Шалгуноў гаворыць ціха. Шалгуноў. Вы не шкадуеце маці? Марыя. Я не шкадую сябе. Шалгуноў. Ён — мой вораг. Вораг маёй вялікай імперыі, цара, маёй радзімы. Я шчаслівы, што ён тут. Але ці ведаеце вы, што падпісалі яму і вашай маці смяротны прысуд?.. Мая справа падрыхтаваць для яго шыбеніцу. Але як вы маглі дапамагчы мне ў гэтым, нізкая вы жанчына? (Салдатам.) Адвядзіце яе. Такія вартыя толькі нашай святой мужчын-скай пагарды... Гадзіна! (Г'огелю.) I такія сцервы дастаюцца большасці сапраўдных, чыстых мужчын. Салдаты вядуць Марыю. Ля дзвярэй яна спынілася. Марыя. Кастусь... Кастусь. Што табе, жанчына? Марыя. Кастусь... Кастусь. (Нечакана яна падае на калені.) Даруй мне, Кастусь! Кастусь. Ідзі з Богам. Шоцік (уярасці). Пабойся Бога! Такую гадаўку?! Шалгуноў. Святы ідыёт. 200 Кастусь. Ідзі з Богам. Каб табе было лягчэй — ведай: я сапраўды любіў, люблю і буду любіць яе да канца. Недалёкага канца. Але я не казаў ёй аб гэтым... Да мінулай ночы... Магчыма, гэта для цябе занадта жорсткая аплявуха. Але з ёю табе будзе лягчэй. Гэтыя словы як надламілі нешта ў жанчыне. Яна паўзе да яго на каленях. Марыя. Даруй мне, даруй! Салдаты выводзяць яе. За дзвярыма чуцен немы крык: «Кастусь!». I цішыня. Шалгуноў. Адвядзіце і гэтага. Шоціка цягнуць. Шоцік. Даруйце, пан... Каліноўскі. Я не хацеў. Кастусь. Жыві шчасліва, Ігнась. Паўза. Гогель (амаль крычыць). Цяпер вы будзеце гаварыць. Іначай я не дам і шэлега за вашу шкуру. Дзе тая дзяўчына? Кастусь. Як вам не сорамна, паручнік? Гогель. Ці не хочаце вы сказаць, што дзейнічалі адзін? Кастусь. Чаму адзін? У мяне былі сябры. Лянгевіч, Тышка, Стася-кевіч, Далеўскі, Серакоўскі... і іншыя. Гогель. Менавіта «былі». Ніводнага з гэтых людзей не засталося ў жывых. Кастусь (зусмешкай). Для вас у мяне няма жывых сяброў. Я ж сам мёртвы... Ужо дзесяць хвілін. Аб мёртвых я магу напісаць вам усё. Шалгуноў. Жадаеце пакінуць след? He дапаможа. Архіў — гэта магіла. Шмат вы ведаеце пра Пугачова? Кастусь. Скора адкрыюцца ўсе магілы. Нават магілы папер. Шалгуноў. Я... загадаю даць вам паперу. Кастусь. Вось і ўсё. Мёртвы аб мёртвых — не болын. Шалгуноў. Паспрабуйце ўсё ж не стаць мёртвым. Гэта лёгка. Кастусь. Мяне выхоўвалі ў тых правілах, што грамадзянская ад-крытасць з’яўляецца дабрачыннасцю, а шпіёнства апаганьвае чала-века. Шалгуноў. Я вас... паважаю. Пашкадуйце сябе. Гогель. Вы тупы, вузкі артадокс. Фанатык, які лічыць, што яго-ныя мужыкі дараслі да парламента са сваімі мазніцамі, нераспраца-ванай гаворкай і бруднымі, як каровы, бабамі. Сярод усіх колераў вы адрозніваеце толькі чорны і белы. Пакінь вам зямлю — вы заб’яце і блакітны, і аранжавы... 201 Кастусь. Вы дрэнна ведаеце фізіку, паручнік. Каб вы скончылі... хаця чатыры класы гімназіі — вы б ведалі, што ўсю радасць, усю шмат-каляровасць свету складае адзін колер, белы. I гэта мы. А вы, чорны колер, вы нават не колер. Вы — проста адсутнасць святла, смярдзючая чорная яма і гразь. Паўза. Шалгуноў (ціха). Вы ўяўляеце, чым усё гэта вам пагражае? Кастусь. Уяўляю. Шалгуноў (зусім ціха). Трыбуналам. Кастусь. Ведаю. I мне страшна. Але пачуццёўласнай годнасці і мес-ца, якое я займаў, не дазваляюць мне рабіць іначай. Карціна трынаццатая Цемра. Асветлены толькі невялічкі кавалак сцэны. Гэта камера ў Дамініканах. За вокнамі ноч. Куты камеры хаваюцца ў цемры... На ложку сядзіць Кастусь. Ля стала з аркушам паперы ў руцэ стаіць Тызенгаўзен. Тызенгаўзен. Вы мяне слухаць? Кастусь. Нашто? Я і так усё ведаю... Барабаньце хутчэй вашу ек-ценню, калі без гэтага нельга, пан загадчык над катамі, і пасля плывіце адсюль. Дальбог, у мяне ёсць больш важныя заняткі, чым сузіраць вашу остзейскую парсуну. Тызенгаўзен (чытае далей). ...прыгаворвае двараніна Канстанціна Каліноўскага... дваццаці шасці год, за здраду дзяржаве на падставе ваенна-крымінальнага ўстава... У цемры, у куце, нешта варухнулася. Прамень святла ўпаў на мёртвыя, нібы ў медузы, вочы. Граф Мураўёў выступіў з цемры і нячутна прысеў на табурэт ля сценкі. ...пакараць смяротнай карай — расстраляннем... (Склаў паперу.) Гэта было другога сакавіка падпісана. Дзявятага сёння. Вы словы аб магчымасць абскарджання не схапіць? Кастусь. Гэта дарэмна. I не мне прасіць даравання ўрознай сволачы. Мураўёў робіць знак выйсці. Тызенгаўзен паціснуў плячыма, выйшаў. Бразнуў замок. Кастусь не бачыць Мураўёва. Задумаўся. Цішыня. За акном густым вэлюмам пачаў падаць снег. Мураўёў (ціха). Падымі свае вочы і слухай мяне. Кастусь здрыгануўся ад нечаканасці, павярнуўся на голас. Глядзіць. Кастусь. А-а, вось хто. Другі раз спадобіўся ліцэзрэць. 202 Мураўёў. Другі... Князь Мсціслаўскі. Уся размова, да самага канца, ідзе ціха і спакойна. Я прыйшоў пагаварыць... Дзіўна, але так. Кастусь (міжвольна адкінуў прастату і гаворыць цяпер сапраўды як князь). Я слухаю вас, граф. Мураўёў. Ці думалі вы, супраць чаго паўстаяце? Ці думалі, што тысячу год кожны разбіваў аб нас галаву? Былі бунты, рэвалюцыі — а мы заставаліся, і зноў аб нас разбівалі галаву. Таму што мы — па-радак, дзяржава, таму што за нас вера, забабоны, філасофія, культура. Таму, што за нас — жах. Людзі не могуць жыць свабоднымі сярод руін. Яны ўзрываюць дом, кідаюцца трошкі сярод камення са сваімі добрымі намерамі, а потым будуюць новы, яшчэ горшы. I кожны раз льецца кроў. I гінуць лепшыя, а не горшыя. I пасля кожнага такога эксперымента ся-род жывых застаецца больш і больш мярзотнікаў. Кастусь. Я думаў над гэтым. Чаго вы хочаце? Мураўёў. Бачыш муры? Ты можаш з іх выйсці. Зараз. Яхачу гэтага. Ведаеш, каб людзі жылі — трэба, каб лепшыя з лепшых не бунтавалі, а ішлі да паборнікаў парадку і магутнасці айчыны... Я абяцаю вам словам двараніна волю і месца пры мне... Я вам абяцаю. He Аляксандр — я. Кастусь. Гэта важыць больш. Ведаю... Чаму прапаноўваеце? Мураўёў. Хачу, каб вы сталі членам дзяржаўнага савета ў пяцьдзя-сят год. Кастусь. У дваццаць пяць я быў вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы. Мураўёў. А ў дваццаць шэсць можаш не быць нікім. Кастусь. Ведаю. Мураўёў. А паслухаеш — можаш жыць, кахаць... Аблічча Каліноўскага нібы засвяцілася ў змроку. Кастусь. Кахаць... Мураўёў. Так... Бачыш? За акном густым вэлюмам падае снег. Гэта падае апошні снег у тваім жыцці. Я памятаю адзін такі, калі я кахаў... Кастусь (спахмурнеўшы). Гэта забаронены ўдар, граф. Я адкажу та-кім самым: невядома яшчэ, колькі снегападаў засталося ўбачыць вам. Мураўёў. Я пажыў... Кастусь. Як пажылі?.. I чаму прапаноўваеце гэта мне? Мураўёў. Сынок... Тыневедаеш. Ваколмянеаднынягоднікіідурні... Кастусь. Сімптаматычна. 203 Мураўёў. У вас блакітная сонечная кроў. Вы — сапраўдны дваранін, рыцар — не тое што гэтыя вырадкі. I вы са сволаччу. Кастусь. Калі за вас парадак, то чаму сярод вас столькі нягоднікаў? Чаму з пакалення ў пакаленне лепшае — гіне, а ўсё адно ідзе да нас, да «сволачы»? Паўза. Я вам скажу, чаму. Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця... на вы-шыню нашых магіл. 3 крывёю, са зрывамі на дно прорвы, яно, здыхаю-чы, паўзе да праўды. Мураўёў. Гэта фатальная, жахлівая памылка маладосці. А мала-досць праходзіць. Я ведаю гэта... сынок. Ты, магчыма, не ведаеш, які быў я, пакуль не зразумеў. Кастусь. Вы заўсёды былі такі. Мураўёў. А я быў такі, як ты. Паўза. Такі, а магчыма, і горшы бунтар. Я быў адзін з самых першых дзекабрыстаў. Нас было чацвёра.