Жанчыны, а следам за імі Марыська, праходзяць у суседні пакой. Там яны займаюцца гаспадарчай справай — накрываюць стол. Мы бачым іх, але не чуем, бо ўвагай скіраваны на гасціную, дзе ў гэты час размаўляюць Віктор Старжыцкі і Кастусь Каліноўскі. Каліноўскі Нябожчыкам не трэба даравання Былых грахоў. Калі ім сніцца сон, To сніцца ім не тытул, а паўстанне Наступнае. Яго набатны звон. 3 марудных дыліжансаў на чыгунку Час перасеў і ў тым імчыць кірунку, Якога час мінулы не дасяг. Паўстанне ўжо не за гарамі, вашаць... А выбухне — што тытул будзе важыць, Пазбаўлены мінулых пераваг? Што граф? Што князь? Старжыцкі Прашу вас, дзеля Бога, Цара хоць не чапайце. Каліноўскі Засцярога? Старжыцкі Так. Я ж — маршалак. Каліноўскі Вас мы не чапаем. Але ж і вы, і я хіба не знаем, 221 Што ўвесь наш бедны край прыйшоў у рух. Цара і канцылярыю ўсім краем Клянуць... А мы тут баімося ўдвух. Старжыцкі Вам лёгка. Вы ад царскіх слуг далёка. А я? Я — знатны лёкай для паслуг, Нядрэмнае за каркам чую вока. Дзе ні ступлю, хлусню на слых лаўлю, Ліхія чуткі, быццам я зямлю Хачу раздаць... Каліноўскі Я чуў. Але не верыў. He веру ў філантропію намераў. Калі б намер сур’ёзны быў у пана, To здзейсніў бы яго ён нечакана У зручны момант, улічыўшы ўмовы, А не для слоў пустых. Старжыцкі Святыя словы! Ніхто не стане жартаваць з пятлёю Намыленай. Каліноўскі Аднак, я чуў другое... He знаю, ці казаць? Старжыцкі Чаму б і не? Каліноўскі Пра нейкую наяўнасць запавету... Нібы яго пакінуў брат ваш. Старжыцкі Мне? Каліноўскі Хто кажа — вам, хто кажа — камітэту Паўстанцкаму. Старжы цкі А хіба ёсць такі? 222 Каліноўскі Ды рознае гавораць дзецюкі Пра камітэт той самы і пра справу. Нібыта граф Старжыцкі ў пэўны час, Паўстанца-брата помнячы наказ, He стане спадзявацца на Варшаву 3 няпэўнасцю яе, ні на Парыж, Сам панясе пачэснай справы крыж. Яму, гавораць, наш давер і зброя. Ён сам герой, не толькі брат героя! Словы Каліноўскага ўразілі графа. Страх маршалка і адвага паўстанца адбіваюцца на ягоным твары. Што пераважыць — адвага ці страх — невядома. Старжыцкі Як бачыце, зусім нядобры слых. Каліноўскі На рэха слых падобны: быў і сціх. Старжыцкі Вось брата ліст! Пасланне дзён былых, Паслухайце... «Я пакідаю свет. Пішу табе не ліст, а запавет... Узняўшы бунт, народу-жабраку Мы камень падалі, а не руку, Мы гінем ад таго, што абяцалі Зямлю яму, а не далі ні цалі». Так напісаў Юрась! Каліноўскі Тут праўда ўся. Старжыцкі Яна і вас, як бачу, ўсхвалявала. Яна яму магілы каштавала, А нам — заўчаснай смерці Юрася. Фінал трагічны! Каліноўскі Не!.. Хутчэй завязка Для новых дзей. Марыська (уваходзячы). Прашу вас. Калі ласка! 223 Заклапочаны граф ідзе следам за Марыськай і Каліноўскім. Паступова настрой ягоны ўраўнаважваецца. I вось ужо Старжыцкі ранейшы маршалак, задаволены госць і гаспадар. Ён падыходзіць да стала і налівае па поўнай чарцы спачатку дамам і пляменніцы Марысі, а потым — Каліноўскаму і сабе. Старжыцкі Я ўсцешаны за ціхі дом, які Сабраў нас тут, між сцен сваіх утульных. Мы ўсе з яго гасціннае рукі, — Хто выразаў кійкі, хто плёў вянкі, — Адна сям’я... Па родзічах агульных. А з Кастусём — па думках сваякі. Рагнеда Чаму па думках толькі? Ён жа госць Марыські. Старжыцкі Знаю. Густ у пана ёсць! Да гэтага ж і хіліцца гаворка, Каб тут жаданы госць не быў гасцём. За шчасце! Рагнеда За Марыську з Кастусём. (Усе выпіваюць.) Старжыцкі Ну, што ж вы, маладыя... Горка! Рагнеда Горка! Рашайцеся. Смялей, такой бяды! Каліноўскі He згодны мы. Старжыцкі Між вамі нелады? Каліноўскі Казаць, Марыська? Марыська Так. 224 Каліноўскі Раскрываем карты. Мы гэты тост, які не жартаў варты, Адтэрміноўваем на два гады. Рагнеда Вар’яты вы! Каліноўскі Для тых, хто сэрцу люб, He тэрмін, нават вечнасць. Рагнеда Глупства — вечнасць! Для шчасця асцярожнасць — недарэчнасць. Каліноўскі А можа, шлюб? Рагнеда Хто зганіць шчыры шлюб? — Яе пасаг — зямля, а ваш — асвета. Каліноўскі У нашы дні так мала значыць гэта! Рагнеда Дзе пан Кастусь вучыўся, не сакрэт? Каліноўскі У Пецярбургскім універсітэце. Старжыцкі Пан скончыў юрыдычны факультэт. Рагнеда Ёсць служба? Каліноўскі Ёсць — бадзяюся па свеце. Рагнеда Ну як-то можна жыць без пэўных спраў? Ах, дарагі, бацькі вас білі мала. Як можна так? 225 Каліноўскі Спытайце генерала Назімава. Прашэнне падаваў. Адмовілі. Гелена Без жоднае прычыны? Каліноўскі Адна прычына — патрыёт айчыны, Якіх цяпер — лічыць і не злічыць У Вільні, Гродні, тут. Старжыцкі Ах, паважаны, Я разумею вас. Нялёгка жыць, Калі і чалавек адукаваны He мае дзе свой талент прылажыць... За жарт прабачце, маладыя, нас. Забаве час, але і справе — час. Чакаюць коні, гасне ў небе дзень, Чырвоны сонца кідае прамень, Даўжэе цень, глыбее ў лесе рэха, Пара і нам. Дык вып’ем стшэменнэго! Усе выпіваюць. Першай пакідае пакой Рагнеда, за ёю, пабраўшыся за рукі, — Марыська і Каліноўскі. Затрымліваецца толькі Гелена і граф. Гелена Я слухаю. Вы нешта мне сказаць Хацелі? Старжыцкі Каліноўскі — вам не зяць. Гелена Як можна, граф? Адзін другому слова Яны далі. Старжыцкі Ён меціць у царкі Мужыцкія, на месца Пугачова, Крывавай пласе просіцца ў зяцькі. 226 Юрась — мой брат. Аб шлюбе сам падбаю. Яшчэ адно сказаць Гелене маю Для пільнасці... Даходзяць да мяне У Гродню чуткі, пэўныя даволі, Што нехта тут адозвы сее ў полі, Мужык знаходзіць іх у збажыне. I нехта ўжо чытаў іх на млыне. Гасця свайго, Марыську папярэдзь: Чытаць іх нельга, можна загрымець, Ды як яшчэ!.. Мне дораг ваш спакой. (Выходзіць.) Гелена Граф помніць нас! Паводзіўся, як свой. Допыт Дом Гелены Ямант. Пакой, дзе жыве Каліноўскі. Вокны ў сад. За сталом жандарскі афіцэр. Ён вядзе допыт. Каля дзвярэй узброены салдат. Капітан удакладняе пратакол. Капітан Завуць вас Каліноўскі Канстанцін, 3 дваран. Каліноўскі Дробнапамесны дваранін. Капітан Сюды вы з Ваўкавыскага павету Прыехалі... Якую мае мэту Прыезд? Каліноўскі He разумею капітана: Спачатку арышт, потым пратакол, Хоць для каго — такое нечакана. Між тым, мне не належыць тут ні стол, Hi гвалтам растрыбушаная шафа. Капітан Што гэта дом сваячаніцы графа, Я ведаю, аднак... 227 Каліноўскі Вы ні ў стале Нічога не знайшлі, ні пад падлогай. Прыстойны дом такою мерай строгай Вы крыўдзіце. Капітан He крыўдзіў бы... Але, На жаль, мы маем факт найдакладнейшы, Што чалавек прыезжы, не тутэйшы, Чытаў лісток крамольны на млыне. Па справе следства строгае вядзецца. Ёсць сведкі адпаведныя ў мяне. Каліноўскі Пры чым тут я? Капітан Лісток, які завецца «Мужыцкай праўдай», кліча дзецюкоў Ісці з касой, з сякерай на паноў. He ўсё так нечакана, як здаецца. Вы ў ролі бунтара, а я — суддзі. Каліноўскі Дзе ж сведкі? Капітан Тут. Гаўрылаў, прывядзі. Ды не марудзь! Салдат Ёсць, ваша благароддзе! (Салдат казырае і выходзіць з пакоя.) Капітан He апазнаюць вас, вы на свабодзе. Хаджу пад Богам, пад царом жыву. Нікому не раблю я выключэння. He вінаваты — дом без прабачэння Я не пакіну. Пратакол парву Уваходзяць салдат і сяляне. Тут і маладыя дзецюкі і сталейшага веку людзі. Хто тут старэйшы? 228 Арцём Я. Арцём Яцына. Капітан Уважліва глядзі на гаспадзіна. 3-пад Вільні Яська? Той? Арцём He той. Дзяцюк He той. Другі дзяцюк Чарнейшы той, з калматай барадой, У світцы быў. Кап ітан А што чытаў з лістка Вам Яська-гаспадар? Арцём Пра мужыка. Дзяцюк Аб вольнай волі. Другі дзяцюк Аб сярмяжнай долі. Капітан I не змаглі звязаць бунтаўшчыка? Арцём Збаяліся. Дзяцюк А раптам пры пістолі. Яшчэ нам пра цара казаў... Капітан Даволі! Вы вольныя. Салдат адпускае сялян і ўслед за імі выходзіць сам. Капітан ірве пратакол на дробныя шматкі і кідае іх у кошык. 229 Раблю, як абяцаў. Жадаю вам прыемных сноў і спраў. Даруйце... Ёсць яшчэ адно пытанне: Марыся Ямант запрасіла вас У госці? Каліноўскі Так. Капітан Знаёмства ці каханне? Маўчыце. Красамоўней за адказ Мужчынскае маўчанне. Каліноўскі Новы допыт? Капітан Паверце, не. Хутчэй — службовы клопат, Міжвольная даніна пекнаце Марысі Ямант... Круглай сіраце... Вы здзіўлены? Так, так, не ў гэтай хаце Яе, а ў лесе нарадзіла маці, Сама ж памерла. Круглай сіратой Расло дзяўчо. Каліноўскі Гелена Ямант ёй He маці?.. Глупства нейкае. Капітан Ну што вы! He мог архіў сакрэтны спудлаваць. 3 прычыны гэтай — клопат мой службовы: Я вам не раю масла падліваць У той агонь, што выбухнуць гатовы. Палітыка, дальбог, не для кахання, Яна — цяжкі ланцуг для светлых мар. Ёсць прыклады... Трагедыі паўстання... Каліноўскі Пры гэтым вы так мнагазначна ў твар Зірнулі мне. Капітан Што зробіш, я — жандар. 230 Каліноўскі He... Гэтак на нябожчыка трунар Глядзіць, калі з яго здымае мерку Для справы: на чарзе — труна і дол. Капітан Шкадую я. Каліноўс'-і Каго? Капітан He вас. Паперку, Што ў кошыку... Парваны пратакол. Шкадую я, што выканаў фармальна Свой доўг. Усіх не вычарпаў да дна Магчымасцяў. А следчага віна, Як правіла, канчаецца фатальна. Баюся я, што і для вас яна Так скончыцца... Прызнайцеся мне шчыра, Прадухіліце горшую бяду. Каліноўскі I што далей? Капітан Паклічу канваіра, На год, на два за краты адвяду. Год альбо два і нават тры — не кара, Грашок юнацтва спішаце ў архіў. Дзеля Марысі, не дзеля жандара Вы вернецеся зноў да гэтых ніў. Вам не зашкодзяць строгія парадкі: Лепш змрок турмы, чым чорны гвалт пятлі. Хіба не так?.. А горкія выпадкі У практыцы маёй, на жаль, былі. Пад шыбеніцай, як ратунку, моляць У суддзяў — пажыццёвых ланцугоў... Каліноўскі Я б не прасіў. Капітан Ну, што ж... Ах, моладзь, моладзь, Шкадую вас! Бывайце. Я пайшоў. 231 Капітан пакідае пакой. Праз некалькі хвілін уваходзіць устрывожаная Гелена Ямант. Гелена Што адбылося? Каліноўскі Непаразуменне. Жандар прасіў у пані прабачэння? Гелена Але, прасіў... Нішто сабе манера: Пад выглядам гасця і кавалера Ашукваць дом. He сорам, ягамосць? Я так мяркую: вы для нас — не госць, А мы для вас — не тайная кватэра. Каліноўскі Прабачце. Гелена Прабачэння не прымаю. Былі вы на млыне? Каліноўскі He адмаўляю. He ашуканец я. He вораг вам.