Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Н я м ы. Не-е-е... усё яшчэ... Не-е ўсё! Не-е ўсё!!!
Гукі «Дароты» цяпер пагрозлівыя і магутныя. Ракочуць барабаны. Мацней. Мацней. Нясцерпна. I на самай вышэйшай мяжы пошчаку з яго вырываецца, адсекшы ўсё астатняе, — страшны жаночы лямант...
Голас. А-а-а!
209
Змрок. У цемры гола і трывожна шумяць дрэвы.
Голас Беларусі (ясны і нечакана спакойны). Не!.. Не!.. Не!.. Вы — гэта я. Хіба я магу памерці? Устаньце з зямлі. Той, хто памёр, як вы, — не памірае.
Яснее святло. Некалькі вялізных, на ўсю сцэну, кратаў. За апошнімі ўсё яснее постаць. Гэта Кастусь. Яснее срэбнае святло, і ўрэшце ўся фігура Каліноўскага прамяніцца срэбрам — нібы знутры. Ён ідзе проста на краты, і краты бяссіла падымаюцца перад ім... Адны... другія... трэція. Паступова мацнеюць барвяныя адбіткі зарыва на постаці Кастуся.
Кастусь
Вялікі мой народ, зямля мая. Гняздо пакут, змагання і свабоды, Зямля маіх нябёс, маёй каханай, Маіх сяброў, маёй спявучай мовы... Я толькі што памёр. I ў гэты час Аддаў табе, зямля, сябе самога, Каб ведала, як я цябе люблю.
Аддаў азёрам — вочы, чуб — ільнам, Смех — ручаінам, песні — цёмным пушчам, Закатам — кроў, мужыцкім бунтам — гнеў. А душу — кожнаму з братоў сапраўдных, Каб кожны меў хоць трохі ад мяне. Што бачу я ўдалечыні? Пажары, Паўстанні, сечы, зарыва, нашэсці.
Меч ворага амаль ля сэрца пройдзе, Ты будзеш паміраць. Ды толькі ведай, Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ...
Кратаў няма. I, нібы ў адказ на словы, вырастаюць з зямлі, побач з постаццю Каліноўскага, іншыя постаці. Стаяць, абняўшыся, як стаялі ў яме, Заруба, Яўхім, Вастравух. Барвяны пажар залівае іх абліччы. Яшчэ, і яшчэ, і яшчэ постаці. Арсень, Яневіч, Марцявічус з кінжалам. Побач з Кастусём вырасла постаць Караліны. Устаюць нямы Ян, плакальшчыца, Гарэліха, Яўхіміха, Агей... Народ! Яны збліжаюцца моўчкі, сурова. I вось яны — адно.
Адна маса, адлітая з расплаўленай медзі... Яны вырастаюць, яны высяцца над зямлёй... Чырвонае зарыва скача па іх абліччах.
Заслона
1963
210
Алесь Каско
1862 ГОД.
СЛОВА КАЛІНОЎСКАГА
Ты, народ мой, — не слабы. Дзецюкі!
Слязу сатрыце, для вялікае касьбы свае косы навастрыце.
Біце ў звон ва ўсе канцы ў непахіснасці і веры. Сёння вы яшчэ касцы, заўтра вы — касіянеры.
Заўтра — з крыўдай змагары, ганьбаю, жыццём ярмовым і, Бог дасць, гаспадары і зямлі сваёй, і мовы.
А не дасць... He знікне след. Жыць надзея застанецца, гулкім рэхам пойдзе ў свет, з хаты ў хату, з сэрца ў сэрца.
Адгукнецца не адзін ваш і сын і ўнук;
над краем нават серпік-маладзік пра касу ім нагадае...
Яны скажуць, дзецюкі, імем новых пакаленняў: «Таго роду мы, які назаўсёды ўстаў з каленяў!»
211
Кастусь Кірэенка
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
3	маленства —
Айчына, мяне ты на подзвіг гукала,
Гарачую радасць кідала ў лятунак хлапцоўскі, —
I ў сэрцы гучала,
I ў песні зіхотна ўставала
Вялікасным клічам —
Кастусь Каліноўскі, Кастусь Каліноўскі.
Кастусь Каліноўскі —
нязмерная мужнасць Радзімы,
Кастусь Каліноўскі —
адвагі прачыстая мова.
Змаганне,
Што гэткага сына вякам нарадзіла,
Было —
Як нашчадкам
Ад горкай нядолі замова!
Заўсёды ў легендах —
Жывы, недасяжны для катаў...
Заўсёды — як мара, —
Нямеркнучы, слынны і знаны...
To ў ззянні падсонечным —
велічны сокал крылаты...
To ў світцы сялянскай —
Што ў строй наш прыйшоў з Мастаўлянаў...
У штурмах Айчыннай —
і дні баявыя і ночы —
Як першы між першых
у мужных шарэнгах байцоўскіх
I славу прарочыў,
I ў наступе вогненна крочыў —
Кастусь Каліноўскі, Кастусь Каліноўскі!..
Гады адыходзяць, а ў сэрцы агонь не сціхае, Бунтоўнаю радасцю б’ецца, шугае, крынічыць.
Кастусь Каліноўскі —
прысягай бацькоўскаму краю
212
I нас, i ўсё новых змаганцаў на подзвігі кліча.
Хачу і сягоння, нібы да святыні, прыпасці Да чыстай крыніцы любові —
і піць, не напіцца... У празе няспыннай да непаўторнага шчасця, Кастусь Каліноўскі,
табою жыццё ганарыцца.
I чуе ўвесь свет — пакаленням
старэйшым і новым Гаворыць Радзіма,
у шлях свой выходзім мы зноў з кім:
I матчыным словам,
I светлым лятункам вясновым Вядзе нашы сэрцы —
Кастусь Каліноўскі, Кастусь Каліноўскі!..
1988
213
Валянціна Коўтун
Каліноўскі, Адзіны, Кастусь... На спатканне бягу баравінай. Кветку белую — Беларусь Прытуліла да сэрца жанчына. Касінерамі дрэвы ля іх, На галіне гайдаецца ветах. Гэты вечар адзін на дваіх, Песня лісця і стомленых кветак. Каліноўскі, Каханы, Са мной...
Ты — калісьці, я — сёння ў трывозе. Пад сустрэчы высокай сасной Дзень стаіць на гарачым пакосе.
214
Аркадзь Куляшоў
ХАМУЦІУС Паэма
Ствараючы аблічча свету новага, Ствараем мы і новае аблічча Тым, хто загінуў.
М. Бануш
«Мой родны брат! Я пакідаю свет. Пішу табе не ліст, а запавет... Узняўшы бунт, народу-жабраку Мы камень падалі, а не руку. Мы гінем ад таго, што абяцалі Зямлю яму, а не далі ні цалі. Калі затрубіць новай бітвы рог, Паўстанец пакладзе на твой парог Мой запавет, а ў ім — зямлю магната: Тваю, маю... Раздай жа долю брата Тым, хто яе арэ. На гэта права He я табе даю, а наша справа».
3 ліста Юрася Старжыцкага
Пад вячыстай хвояй
Год 1862. Гасціная ў засцянковым доме. Летняя раніца. Хвоя за акном. Гаспадыня Гелена Ямант услухоўваецца ў яе вячысты пошум.
Уваходзіць сястра Гелены — Рагнеда Старжыцкая, маладая, зграбная жанчына.
Гелена
Рагнеда, ты? Hi свет і ні зара...
Рагнеда
Навіны ёсць... Геленачка, сястра, Як маешся?
Гелена
Як верны пёс руіны,
Вартую дом, дзе мы з табой раслі, Крыжы бацькоў ды ўласныя ўспаміны.
Рагнеда
Здароўе як?
215
Гелена
Тапчуся па зямлі. А дзе ж твой муж?
Рагнеда
Пацеха! Пан маршалак
He страціў спрыт да выразання палак, Прабач яго за гэтыя дзівосы — 3 карэты злез і паімчаўся, босы, У твой ляшчыннік. Я трымаць не стала.
Гелена
А што, яму сваіх лясоў замала? — He выхадзіш за тыдзень.
Рагнеда
Гэты кут Ён любіць. А яшчэ — сцяжынкі тыя, Што некалі таптаў са мною тут.
Гелена
Разбяр па дрэву... Забаўкі пустыя, Магната дурасць.
Рагнеда
Бога не гняві.
У графа дурасць гэтая ў крыві.
Хіба, скажы, не стаў бы мастаком Ягоны брат, каб не паўстання гром?
Ты пазмрачнела. Можа, нам не рада?
Гелена
He ўспамінай, Рагнеда, чорных дзён, Боль непазбыты.
Нас трывожыць ён.
Нядаўна муж ліст атрымаў ад брата.
Гелена
Ад Юрася? Як гэта так? Дальбог, He разумею... Што за ліст?
Рагнеда
Мы самі
Здзіўляемся. He ўласнымі ж рукамі Паклаў нябожчык графу на парог
216
Ліст, што гучыць сягоння як паданне... Граф быў малы, калі мяцежны рог Паклікаў Юрася...
Гелена
Правоў і звання
Пазбавілі няшчаснага бацькі За гэта.
Рагнеда
А яшчэ... тваёй рукі.
Гелена
Юрась мяне з сабою на паўстанне Зваў... He пайшла.
Parнеда
He варта шкадаваць.
Гелена
Шкадуе памяць.
Рагнеда
Муж хацеў бы знаць, Як жыў Юрась пасля?
Гелена
Аб тым, відаць,
Вядома толькі кірмашам і пушчам, Дзе ён старцом відушчым, невідушчым Хадзіў, быў ганчаром, быў багамазам, Быў цыганом, — жыў з цыганамі разам.
Рагнеда
Ах, бедны! Лепей катарга, палон, Чым лёс такі. Сюды прыходзіў ён?
Гелена
Жыў... У сялян. Хаваўся ў іх зімой 3 Анэляй — спадарожніцай сваёй. Вясной ён маляваў з яе партрэт, Сам, як вясна, шчаслівы, закаханы, He багамаз, а Бог, мастак, паэт.
Рагнеда
Але! Так пачынаюцца раманы.
217
Гелена
Трагедыі, старыя, быццам свет: Пралог лірычны, дзеі нечаканы Канец, а там — і змрочны эпілог Паўстання і блукання па народзе.
Рагнеда
3 табою толькі ў сорак трэцім годзе Ён бачыўся?
Гелена
Дзіця на мой парог
Прынёс Юрась, як Бог забраў Анэлю 3 пасцелі парадзіхі ды ў пасцелю Бязведамную.
Рагнеда
Пухам ёй зямля!
Гелена
Жыццё было ўжо Юрасю няміла. У лес сышоў і там прапаў пасля.
Рагнеда
Пад прозвішчам сваім удачарыла Малую ты... Марыська праўду знае?
Гелена
Я ёй сказала, што яна дачка Старжыцкага. Паўстанца. Мастака.
Рагнеда
А больш... А пра Анэлю?
Гелена
He пытае,
А можа, і сама не хоча знаць.
Яна — дзіця бясшлюбнае, я — маці Яе, пасмешышча мясцовай знаці, Што трэба больш? Аб чым яшчэ пытаць? Яна маўчала, я не гаварыла, Язык — замок, калі душа — магіла.
Рагнеда
Даруй, сястра, яшчэ не ўсё спытала: Як быць з Марыськай? Пра яе так мала
218
Я думала. Ёй колькі год? Відаць, Вясельны ўзрост? Ёсць на прыкмеце зяць?
Гелена
He смейся. Хто палічыць за выгоду Ісці за Нёман, не спытаўшы броду.
Рагнеда
Марыська не без племені і роду. Старжыцкі дзядзька ёй, а не вараг. Я гаварыла з ім. Ён дасць пасаг. Мы так рашылі. Што Гелена скажа? Ці, можа быць, не верыць?
Гелена
Воля ваша, А толькі...
Рагнеда
Што?
Гелена
Пранёсся слых такі, Што хоча граф раздаць зямлю сялянам.
Рагнеда
Той слых, сястра, і нас трывожыць з панам. Хлусня!
Гелена
А ўжо на графа мужыкі, Як на святога, моляцца ў касцёле, Дый у царкве.
Рагнеда
Пустое нехта меле.
Няпэўны час! Турбацыя адна.
(Падыходзіць да акна.)
А вунь і муж ідзе. Шчаслівы, босы, I не адзін... 3 Марыськаю?
Гелена
Яна.
Рагнеда
Вянок на галаве. А што за косы, Як вырасла! Якія ножкі, стан!
219
Пры кавалеры... Гэта што за пан?
Прыемны з выгляду...
Гелена
Адукаваны.
Зваць Кастусём.
Рагнеда
Хто пазнаёміў іх?
Гелена
Вядома хто — выпадак нечаканы, Спрадвечны спадарожнік маладых, Стрэч і разлук нязведаная сіла.
Рагнеда
Гасцюе ў вас?
Гелена
Марыська запрасіла.
Рагнеда
Даўно ён тут?
Гелена
Ды ўжо чатыры дні.
Рагнеда
А ён ёй падабаецца. Зірні: Між ім і ёй ідзе вачэй размова, Пан русы, а дзяўчына чарнаброва...
Уваходзіць граф Віктор Старжыцкі. Босы, кашуля на ім расхрыстана, у руках кіёк з ляшчыніны. Следам ідуць Марыська і Кастусь Каліноўскі.
Старжыцкі
Гелена, добры дзень!
(Цалуе руку, звяртаецца даўсіх.)
Хачу я ўсім
Прысутным абвясціць, у добрым часе, Аб змене той, якая адбылася
У лёсе брата, вашым і маім.
Дык слухайце, што я скажу вам... Згодна Хадайніцтва майго, маіх сяброў, Самім царом, за даўнасцю гадоў, Грэх брату дараваны пасмяротна.
220
Яго імя не пахаваў гушчар, Ягоны род не згінуў... He загіне. Марыся — больш не Ямант, а графіня Старжыцкая. А я — не гаспадар Таго маёнтку, што мяжуе з вамі. He я, а лёс яго вяртае вам.
Гелена, плачаш ты? He плач. Слязамі He вернеш Юрася. Хай лепей нам Накрые стол доўгацярплівы дом! Наш дом!.. 3 вячыстай хвояй за акном.
Знаёмства