Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Капітан
Чытаў. Я вам не веру.
He забывайся, я не на гулянку Сюды з’явіўся.
Арцём
Знаю, не п’яны.
Капітан
Гаўрылаў, выйдзі! Пасядзі на ганку!
(Салдат выходзіць.)
242
He хочаш сведак? Мы цяпер адны. Падпісвайся.
Арцём
He ўмею я.
Капітан
Здарэнні
Былі й такія... Закапчу пятак
Над свечкаю... Пакінеш пальцаў знак Пад дакументам.
Арцём
Плямы на сумленні Поп не даруе.
Кап ітан
Крыжычак пастаў.
Царква даруе богаўгодны вышук.
Бяры пяро...
Арцём
Баюся, каб той крыжык
Вялікім крыжам нада мной не стаў.
Капітан
Хітруеш... На свае не хочаш плечы Адказнасць браць. Ну што ж, ты не адзін Быў на млыне... Былі браты... Дарэчы, Вы прышлыя? Адкуль, з якіх мясцін Вы збеглі? Ад каго?
Арцём
Уласнай воляй
Мне і братам маім даў волю князь. Ёсць грамата.
Капітан
А часам не Юрась
Старжыцкі прыгразіў яму пістоляй?
Ці не былі і вы ў яго атрадзе? Мне хтось казаў...
Арцём
А пан і веры даў?
243
Капітан
Падпісвай лепш, пакуль мінулых спраў He варухнуў я. To ў маёй уладзе.
Я ўжо дазнаўся: трыццаць год назад, Тады, як быў разбіты ўшчэнт атрад Старжыцкага, з’явіўся тут Яцына Арцём з братамі...
Арцём
Для таго прычына Была ў нас.
Капітан
Так. Я ж і кажу —была.
Гелена Ямант лесу вам дала На хаты.
Арцём
Мы за лес сплацілі працай.
Капітан
Зямлю ў арэнду... Без рэкамендацый Хіба? Адкуль такая дабрата?
Тут нешта ёсць... Я чуў, былі сябрамі Гелена і Юрась.
Арцём
Як у Хрыста
За пазухай, яна жыла за намі.
Мужык апошні хлеб свой аддае За дабрату.
Капітан
Шануючы яе,
Паверыў я. He даў падзеям ходу, Бунтаўшчыка не затрымаў дарма.
Зрабіў не на карысць вам, а на шкоду... Памылка... Каліноўскага сама Прагнала Ямант. Ты аб гэтым знаеш? Горш, калі госць зноў прынясе лісткі...
Арцём
He прынясе. Мы з ім не сваякі.
Адчыняюцца дзверы. На парозе — Каліноўскі.
244
Капітан
А!.. Вось і той, каго ты не чакаеш. Каліноўскі
He да яго, да вас я, капітан.
Я аб візіце вашым да сялян Даведаўся нядаўна выпадкова.
Капітан
Прыемна ведаць — на лаўца і звер... Каліноўскі
He, капітан. Вы не лавец цяпер, На гэты раз са мной мая ахова.
Узброеныя людзі вядуць у хату салдата. Рукі ў Гаўрылава звязаны. Капітан схапіўся за зброю, але пісталет у яго адабралі.
Каліноўскі бярэ са стала пратакол допыту.
Каліноўскі
Зноў пратакол. Знаёмая размова, Запозненыя пошукі ахвяр.
Пратакол перадаецца з рук у рукі. Людзі чытаюць, абураюцца.
Малады паўстанец Чаго тут думаць. Гада на асіну! Пажылы
Спакою людзям не дае жандар.
Звязаць яго!
Каліноўскі
Чакайце. Я Яцыну Хачу спытаць.
Арцём
Ён — чалавек службовы, Па справе тут.
Малады паўстанец
У багну і — канец!
Шкадуеш маскаля?
Арцём
Пустыя словы.
Есць жонка, дзеці ў пана...
245
Капітан
Я ўдавец.
Дзяцей не маю. Смерць прыняць гатовы. Каліноўскі
He, капітан... Я не магу пятлёй
Вам пагражаць. Гуляць у жмуркі годзе: Я з вашай ласкі сёння на свабодзе.
Салдат Гаўрылаў помніць арышт мой.
Салдат
Так точна. Помню, ваша благароддзе! Каліноўскі
Мяне з-пад варты вызвалілі вы.
За дабрату плачу я дабратою.
(Да людзей.)
Частуйце іх віном! Вярніце зброю!
Глядзіце, каб не ўпала з галавы Hi валаска, ні гузіка — з мундзіра. Мы не забойцы.
Людзі Каліноўскага развязалі рукі салдату.
Салдат
Дзякую вам шчыра.
Каліноўскі (да капітана)
Разыдземся, як даўнія сябры.
А хто рашыў, што — вось яно! — паўстанне, Той памыліўся... Мы на паляванне Ішлі, ды заблудзіліся ў бары.
(Дружны смех.)
Вядзіце іх, частуйце на двары!
Хата апусцела. Засталіся толькі Каліноўскі і Валеры Урублеўскі.
Урублеўскі
Дакладваю: ўсе сотнікі са мною, Паўстанцы ў пушчы.
Каліноўскі
Вольна, генерал.
Каліноўскі і Урублеўскі абдымаюцца, смяюцца.
246
Урублеўскі
Ты з Гродні?
Каліноўскі
Так.
Урублеўскі
Які даваць сігнал? Рубіць у рог?
Каліноўскі
Іграць сігнал адбою.
Урублеўскі
Хто так распарадзіўся? He сакрэт?
Каліноўскі
Цэнтральны Нарадовы Камітэт. Ганец з Варшавы зразумець мне даў, Што план, які Дамброўскі Яраслаў Распрацаваў, быў ЦНК сарваны... Змяніўся склад яго, а з ім — і планы. Рух, скіраваны на сумесны рух Сіл вызваленчых Польшчы і Расіі, Ярмо царызму меўся скінуць з шыі. Мяцеж у войску, поціск братніх рук — Такі быў план.
Урублеўскі Дамброўскага ідэя?
Каліноўскі
Дамброўскага і Патабні Андрэя.
Урублеўскі
Наш аднадумец?
Каліноўскі
Рускі афіцэр.
Прыхільнік Герцэна, «Зямлі і Волі». Я сустракаўся з ім.
Урублеўскі
Дзе ён цяпер?
Каліноўскі
Ад арышту хаваецца ў падполлі... План гэты скасаваны.
247
Урублеўскі
Недаверам,
Адрасаваным рускім афіцэрам?..
Каліноўскі Але.
Урублеўскі
Хіба, паўстанню на бяду, Заняўся хтось гульнёй у чахарду Амбіцый, намінацый, дэкларацый? Няўжо не зразумеў бяспечны пан Пасля мінулагодніх дэманстрацый, Што Польшча — не курган, а ўжо — вулкан? Так, так, вулкан, які дыміцца зноў Над кратамі польскіх гарадоў!
Вулкан, які рукамі дэманстрантаў Шпурляў каменне ў твар паліцыянтаў.
Каліноўскі
Уздым патрыятычны, то — не рэч Для забавак.
Урублеўскі
Вулкан дыміць пагрозна, А выбухне не ў час, то будзе позна Накіраваць Агонь яго і Меч У рэчышча Свабоды.
Каліноўскі
Так, Валеры,
Стыхійны рух, які не знае меры, Служыць і праўдзе можа і мане. Што станецца, калі ён захлісне Сваім атрутным старапольскім чадам Славянскае яднанне брата з братам? Калі да ўлады той жа ЦНК Запросіць графа, а не мужыка?
Урублеўскі
Братэрства, роўнасць і свабода нам Дэклараваны.
Каліноўскі
Кім дэклараваны?
248
Урублеўскі
Варшаваю.
Каліноўскі
Што парушае планы?
Дзеля чаго?.. Каб дагадзіць панам, — 3 іх марамі аб адраджэнні славы, Што некалі грымела на ўвесь свет, — Альбо народу?.. Мне ганец з Варшавы Прагаварыўся, што прывёз пакет Ад князя Н... Старжыцкаму Віктору. Я думаў, граф староніцца падзей, А ён, хутчэй, за спінамі людзей Хаваецца, падобна рэжысёру.
Рыхтуюць бой... Рыхтуйся да адпору... У Вільню еду я.
Урублеўскі
Які загад Мне пакідаеш?
Каліноўскі
Распускай атрад. Без шуму толькі.
Урублеўскі
Што сказаць, не знаю, Мне людзям тым, якіх пазваў я ў бор?
Каліноўскі
Скажы, была праверка баявая, Агляд наяўных сіл... Ваенны збор... Падзякуй за парадак, дысцыпліну...
Урублеўскі
Да хуткіх стрэч!
Каліноўскі
У лепшую гадзіну!
Яны развітваюцца. Каліноўскі зморана апускаецца на ўслон.
На сэрцы блага... Нудны боль, тупы...
Арцём (уваходзячы)
Па хатах раз’язджаюцца паўстанцы.
249
Каліноўскі
Адкуль вядома?
Арцём
Бачу, не сляпы.
Каліноўскі
Дзе капітан?.. Салдат?
Арцём
Іх на фурманцы
Павезлі п’яных. Недзе на палянцы
Пакінуць спаць, як на мяжы снапы.
Каліноўскі
Прачнецца капітан, то на дазнанне
He прыйдзе ўжо... Ад сораму згарыць.
Арцём
Перахітрылі, што і гаварыць.
А толькі зноў няпэўнасць. Зноў чаканне.
Каліноўскі
Хіба Арцём чакае на паўстанне?
Арцём
Каб хто сказаў: твая зямля... бяры, He ўседзеў бы і я, хоць і стары.
Партрэт Анэлі
Хата Яцыны. Гаспадар і Каліноўскі працягваюць размову.
Арцём
Хто я? Адкуль? — цікавіўся жандар.
To я рашыў, хай лепей спавядае
Арцёма Яська...
Каліноўскі
Дзякуй, гаспадар.
А граф, як ён?..
Арцём
Вяльможны пан не знае, Што ліст ад брата на яго парог
250
Я палажыў... Я ўсё зрабіў, што мог Вось лістяшчэ...
(Перадае Каліноўскаму ліст.)
Каліноўскі
«Народ абрабаваны!
Мой ліст да брата, гербам змацаваны, — Той запавет, які ты знойдзеш тут. — Перадае на твой вышэйшы суд Паўстанец мой...» Хіба Арцём не рады, Што граф Марысі даў пасаг?
Арцём
Мана
Яго пасаг. Пазбавіў ён улады
Марысю над маёнткам і зямлёй.
Я ўсё скажу... Гелена Ямант ёй He маці. Граф забыўся аб Анэлі.
Каліноўскі
Ты знаў яе?
Арцём
Яна мая сястра!
He для Гелены Ямант мы гібелі...
Ды што тлумачыць, волю даць пара Нявольніцы, замкнёнай у куфэрку.
Арцём дастае з куфэрка партрэт Анэлі.
Гэта карціна, маляваная масленымі фарбамі. На ёй можна пазнаць двор Яцыны, паграбню і — яшчэ малую — бярозку, каля якой стаіць сястра Арцёма.
Арцём
Сястра!.. Хто на партрэт зірне хоць раз, Марыську ўбачыць быццам у люстэрку.
Каліноўскі
Якая пекната!
Арцём
Чым не абраз?
Пісаў Юрась.
Каліноўскі
Мастак, не багамаз!
251
Арцём
Так, так...
Каліноўскі (гледзячы на карціну)
Заходзяць і ўзыходзяць дні Над паграбнёй... Бярозка карані Пускае ў грунт. У зрэбнай даматканцы Стаіць каханне! За яго спіной Вясна-красуня крочыць па палянцы, Зграбаючы зіму пад засень хвой.
Прабач мне, гаспадар... Хоць пяць хвілін Хачу пры ім я пасядзець адзін.
Арцём на дыбачках выходзіць з хаты. Каліноўскі абапёрся рукой на стол, глядзіць на карціну. Але нечакана ён задрамаў. Заходзіць сонца. Промні яго падаюць праз расчыненае акно на падлогу, дзелячы хату на дзве палавіны: светлую і цямнейшую. У зацемненай паласе вырысоўваецца лясная палянка. Відаць засыпаны снегам магільны грудок з крыжам і бярозамі над ім. А побач, стоячы ў яме, чалавек сячэ рыдлёўкай мёрзлы грунт. На снезе ляжыць ягоны кажух і пісталет... Гэта ўсё прымроілася Кастусю Каліноўскаму.
Каліноўскі
Цяпер я знаю, хто ты. Ты — Юрась, Каму каля Анэлінай магілы Капаеш дол?
Юрась
Сабе на гэты раз.
Капаю дол, бо жыць не маю сілы.
Каліноўскі
Я б не рабіў так. Шкода белы свет, Зямлю, людзей з іх доляю жабрачай. На снезе твой кажух і пісталет... Страляцца будзеш?
Юрась
Я рашыў іначай.
У ямку лягу. Зверху кажухом Накрыюся. Засну пад спеў мяцелі, I думаць буду — гэта спеў Анэлі.
Каліноўскі
Хто ж пахавае?
252
Юрась
Можа быць, Арцём.
Каліноўскі
А як не знойдзе?
Юрась
To бяда малая...—
Засыпле снег, а цёплы дождж вясной Абмые, грунт размые, пахавае
I прашуміць травой над галавой. Хто субяседнік мой? Чаго жадае?
Каліноўскі
Ты — час былы, я — час наступны твой, Нас падзяліў рубеж святла і ценю.
Ты не пакінуў мне і зерня жменю...
Юрась
Пакінуў я...
Каліноўскі
He шмат. Адзін партрэт Анэлі.
Юрась
Я пакінуў запавет.
Каліноўскі
Ты запавет не мне пісаў, а брату.
Юрась
Як брат адмовіцца, то на расплату 3 адступнікам я даў табе дазвол. Са зброяй разам пакладзі на стол, Адхілены, аддадзены знявазе, Мой ліст!
Каліноўскі
Твой запавет — адчаю крык.
Юрась
Я знаю: брат мой — пан, а ты — мужык. Варожасць паміж вамі пачалася He сёння і заціхне не цяпер, I, можа быць, перажыве цябе.
253
Хто ведае? А можа, ёй і ў часе