Гелена А ты? Марыська Бог знае, ды не скажа нам. Сустрэча з генералам Куча хворасту на краі ляснога балота. 3 супрацьлеглага берага далятае страляніна. Пасецца ў бары конь. Хвоя. Да яе прывязаны Каліноўскі. На паляну выходзяць рускія салдаты і афіцэр. Першы салдат Балота непралазнае... Другі салдат Чароту, Дрыгве — канца і краю не відаць. Паручнік Ад хвоі чалавека адвязаць! Першы салдат Ёсць адвязаць! Салдаты выконваюць загад. Паручнік Цяпер ідзіце ў роту! Салдаты выходзяць. Уласны конь? 287 Каліноўскі Уласны. Паручнік Мой патруль Гаспадара прызнаў за канакрада. Я спадзяюся: вы з таго атрада, Што гіне за балоцінай ад куль? Каліноўскі Паручнік здагадаўся. Я адтуль. А вы той афіцэр, што памагчы Жадае нам?.. Паручнік На гэты бераг выйсці Ці зможа пад аховаю начы Атрад? Калі не зможа, то карысці He прынясе намер мой. Каліноўскі План такі He проста здзейсніць. Паручнік Тут праваднікі Патрэбны, знаю. 3 багны і трысця Без іх не выйдзеш. Каліноўскі Прага да жыцця, Адвага і адчай праваднікамі Былі заўсёды, ведаеце самі. Прывесці можна прыклад не адзін... Паручнік Я адыду. Мая на маршы рота. He будзем траціць дарагіх хвілін. Каліноўскі Паручнік знае, што за ўзнагарода Яго чакае? Пару чнік Братняга народа Падзяка. 288 Каліноўскі Альбо куля ад цара. Паручнік Тут назбірана хворасту гара... Каб даць сігнал? Каліноўскі Але. П а р у ч н і к (падпальваючы хвораст) Няхай шугае Агонь, хай людзям, што на тым баку, Працягвае гарачую руку, На вольны бераг кладкі асвятляе. Бывайце! Каліноўскі Дарагі грамадзянін, Як ваша імя? Паручнік Крупскі Канстанцін. Паручнік пакідае паляну. Да Каліноўскага падыходзіць веставы. В е с т а в ы Як кажуць, свет вялік і ўсё бывае. На захад афіцэр салдат правёў. Пашчасціла! Каліноўскі Як бачыш. В е с т а в ы Галубоў Паштовых з данясеннем ад разведкі Час, мусіць, выпускаць на волю з клеткі? 3 атрадам так умоўлена было. Каліноўскі Спяшайся, покуль сонца не зайшло За край зямлі, а шчасце за палеткі He адышло раптоўна ў змрочны цень. Спяшайся! Вестка даляцець павінна Да берага таго, дзе трэці дзень 289 Надзеі нашы косіць страляніна. Героі там! Атрад перадавы Гісторыі. Спяшайся, веставы, Атрад чакае! Веставы выходзіць. На лясной паляне з’яўляюцца цыганы. Кожны нясе пасільную ношу на агонь. Да Каліноўскага падыходзіць цыганка Стэфа. Стэфа Слухай, гаспадар, Ты — хто? Каліноўскі He пазнаеш? Стэфа He помню ў твар... Каліноўскі Забылася? Стэфа Знаёмыя — не коні, Я не па выгляду, а па далоні Іх пазнаю. Каліноўскі Як выгляду майго He помніш, то далонь не дапаможа. С т э ф а (разглядаючы далонь) Пабачым... Лінія жыцця твайго Кароткая. Ды быць даўжэйшай можа. Ты хочаш жыць і хочаш вольным быць... Змяні галоп на ціхі рып калёсаў Цыганскіх, змрочны брук — на сінь нябёсаў, Тлум — на спакой, як хочаш вольна жыць. Каліноўскі He ўводзь у зман. Былых дзяцей прыроды Па свеце гоніць, як гусей са шкоды, Землеўладання хлуд. Бізун даўгі. Стэфа Успомніла. Табе на пастаялым Двары я варажыла... Там другі 290 Дзяцюк з табою быў... Ён генералам He стаў? Каліноўскі He стаў. Стэфа Няпраўда. He мані. Ты разам з ім па стромкай кручы скачаш, Я знаю. На далонь сваю зірні, На ёй, як на зямлі, не перайначыш Hi сцежак шчасця, ні шляхоў пакут, Hi рысак смерці. Каліноўскі Хутка будзе тут Твой генерал. Сама яго пабачыш. Прыслухайся, ідуць... Першы цыган (гучна) Ідуць! Другі цыган (змрочна) Ідуць. В е с т а в ы (падыходзячы да Каліноўскага) Ідуць. Першы цыган Жывыя раненых нясуць. Другі цыган Нябожчыкаў. Першая цыганка На бераг іх кладуць. Другая цыганка О, Божа, колькі іх! Што ж гэта будзе? Першая цыганка Вяртаюцца дадому з кірмаша... Яшчэ душа... Яшчэ адна душа... Першы цыган Апошняга нясуць. Другі цыган Паклалі. 291 Урублеўскі (падыходзячы да агню) Людзі! Мы на сабе прынеслі сто магіл. Але ні часу, ні лапат, ні сіл Няма ў нас развітацца з дзецюкамі Так, як належыць... Першы цыган Пахаваем самі. Урублеўскі Мы пакідаем іх без дамавін I без крыжоў. Капайце дол глыбокі Адзін на ўсіх. Як зможаце, адзін На ўсіх пастаўце крыж. Другі цыган Паставім крыж. Урублеўскі Зрабіце ласку. Пахавайце. Мы ж Ісці павінны, хоць цяжкія крокі I раны не даюць далей ісці. Як толькі мясам нашыя шкілеты, А раны скурай змогуць абрасці, Атрад — людзьмі, — мы ўспомнім бераг гэты. Успомнім, каб не сцежкай па трысці Прайсці, а ў ногі пакланіцца хвоі, Дзе дзецюкі ў абдымках лесу спяць, Каб небу, як не хоча іх прыняць. У твар халодны выпусціць набоі. Мы іх не пакідаем. He зямлі Іх аддаём, а песням, а цымбалам, А водгуллю ў бары. (Да паўстангіаў.) Цяпер пайшлі Далей, сябры! Стэфа (гледзячыўслед) Ён будзе генералам. На шырокім лясным пні сядзяць Каліноўскі і Стэфа. 292 Каліноўскі (устаючы) Развіднела. Паўзе з трысця туман... Ну вось і ўсё. Няма смяротных ран, Вачэй, зашклёных смерцю. Пад сабою Сто лёсаў пахаваў нямы курган. Стэфа Чакай. Мінулагодняю вясною, Варожачы табе, я ў варажбе. Праўдзівай не была, дзяцюк, з табою. Каліноўскі Пашкадавала, мусіць? Стэфа He цябе, Дзяўчыну, што была ў дарозе з вамі. Хоць і варожым мы, але і самі Жахаемся, чытаючы ў вачах Дзявочых за людзей любімых страх. Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі Вы шлях, крывёй наліты і слязьмі, To не пакутавалі б і не кахалі, He плакалі і не былі б людзьмі. Каліноўскі Навошта ж знаць табе? Стэфа Здымі калоду! Хачу я паглядзець на абразкі, Што іншы раз выказваюць Нязгоду 3 тым, што паказвае пісьмо рукі. Каліноўскі здымае калоду. Пакідае паляну. Стэфа Панёсся, уцякае на кані Ад дум сваіх, як быццам ад пагоні, Ад слоў маіх. Ад лёсу, што на пні Перада мной ляжыць, як на далоні. (Глядзіць на карты.) Дарога... Конь, які дарогу чуе... Кароль... I дом казённы караля 293 Бубновага, якога карануе, На трон дашчаны ведучы, пятля. «Марыська чарнабровая мая, Дзе шчасце, доля ясная твая? Усё прайшло і не збылося ў часе, Адна страшэнна горыч засталася / каменем на сэрца смутак лёг. Калі ўжо нас за нашу праўду Бог Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе, Нам прападаць прызначыў пры уваходзе У вечны сад, то мы хутчэй загінем, Чым скардзіцца пачнем на марны лёс, Хутчэй ад шчасця і саміх нябёс Адмовімся, а праўды не пакінем». 3 ліста Каліноўскага да Марысі Канец следства Турма ў Вільні. Камера. За сталом разьбярыць Старжыцкі. Наглядчык упускае ў камеру наведвальніка, апранутага ў цывільную вопратку. Наведвальнік Дзень добры!.. Выразаеце кійкі У вольны час? Разьбярыце? Старжыцкі Разьбяру. Наведвальнік Вітаю майстра ходкага тавару. Старжыцкі Прабачце, хто вы? Наведвальнік Прыяцель, які З’явіўся, каб палепшыць вязню ўмовы. Старжыцкі Няйначай, следчы новы? Наведвальнік Што вы, што вы, He маю дачынення. Я з купцоў. 294 (Паказвае пропуск.) Чытайце. Старжыцкі Пропуск. Наведвальнік Подпіс? Старжыцкі Мураўёў. Наведвальнік Як бачыце, вядома ў коле вузкім Маё імя. Старжыцкі To чым магу служыць? Наведвальнік Хацеў бы на маёнтак пад Бабруйскам Я з панам пагадненне заключыць. Граф не супроць? Старжыцкі Супроць не я, а краты. Наведвальнік Яснавяльможны пан не вінаваты, Вядома мне, ні ў чым, апроч размоў. Старжыцкі Аднак я тут. Наведвальнік Часова. Хто не вёў Пустых размоў за шклянкаю гарбаты? Хай не здзіўляе графа мой прыход... Я — той, хто рыхтаваў для следства глебу, Як сейбіт для раллі. Дазнання ход Спрыяльны быў... Дык дзякуйце не небу, He следчаму... Ён радавы салдат, Рабіў і робіць тое, што дыктуе Вышэйшы чын, мой кампаньён — Загад. Старжыцкі He можа быць! 295 Наведвальнік To колькі двор каштуе? Сто тысяч? Болей?.. Сотні паўтары? (Старжыцкі маўчыць.) Належыць суму гэтую на тры Дзяліць. За трыццаць тысяч я куплю Маёнтак пана. Згодны? Старжыцкі На грабеж? Наведвальнік На клопат. Старжыцкі Я не набіваўся. Наведвальнік Знаю. Прыкіныде, я не парушаю меж Магчымага. Барыш дзялю законна, He ганьбячы прафесію сваю: He крыўджу ні сябе, ні кампаньёна, Зямлю купляю, волю прадаю. Яна не тысяч вартая. Мільёна! Старжыцкі Хто ён, нябачны цень ваш — кампаньён? Наведвальнік He трэба турбавацца, граф: не ён, А я, гаворачы на вашай мове, Ягоны цень. Старжыцкі А ён? Наведвальнік Пры Мураўёве, Як я — пры ім... Рашайцеся хутчэй. Старжыцкі На волі пагаворым. Наведвальнік Тут зручней, 296 Старжыцкі He для мяне. Наведвальнік Баюся, каб размовы, Што вы з Аскеркам, з Гейштарам вялі, У выніку разваг, не набылі Характар пратакольны, папяровы. Сягоння канчатковае рашэнне Па справе графа прыме Мураўёў. To як? Старжыцкі Я — вязень. Наведвальнік Пойдзеце дамоў Сягоння. Старжыцкі Калі так, то пагадненне, Хоць з ведзьмаром, я падпісаць гатоў. Наведвальнік Усё яшчэ не верыце? Паверце, Такім, як вы, дзяцей калышуць чэрці. Ёсць ром? Старжыцкі Няма. Наведвальнік Шкада! Абмылі б справу У друк мясцовы неадкладна я Аб продажы маёнтка дам аб’яву...— Вядома, граф, ад вашага імя. Старжыцкі Як хочаце. Наведвальнік Сем тысяч. Мой задатак Для пэўнасці. Парадак ёсць парадак. Кладзе на стол пачак грошай. Выходзіць, Старжыцкі хавае грошы ў тумбачку. Дастае адтуль бутэльку рому і дзве чаркі. На парозе з’яўляецца наглядчык. 297 Старжыцкі Прашу на чарку! Наглядчык (нерашуча) Граф, я пры пістолі. Старжыцкі He першы раз!.. Што новага на волі? Старжыцкі налівае чарку наглядчыку і сабе. Чокаюцца. П’юць. Наглядчык У горадзе аблавы. Ноччу, днём. Старжыцкі Злавілі ваяводу? Наглядчык На свабодзе. Цяпер яго іначай у народзе Завуць. Старжыцкі Ну, ну!.. Н а гл я д ч ы к (пераходзячы на шэпт) Мяцежным каралём! Дыктатарам Літвы і Белай Русі. Старжыцкі За што такая чэсць? Наглядчык He дабяруся Паняція... Старжыцкі (наліваючы чаркі) Яшчэ? Наглядчык Mary. Старжыцкі А ўсё ж? (Чокаюцца. Выпіваюць.) Наглядчык Закон дыктуе свой: за здраду — нож, Кінжалы ў ход пусціў... 298 Старжыцкі (хмялеючы) Кароль, Дыктатар!.. Яшчэ? Наглядчык Mary... 3 ног збіўся губернатар, Злучаецца... Калі гэтая напасць, — Гаворыць, — пакрасуецца з паўгода, To цар абвесціць роўнасць для народа... Усе маёнткі мужыкам раздасць. Старжыцкі (п’е) Як імя караля?