Н a г л я д ч ы к Цішэй. (П ’е.) Хто знае? Старжыцкі А прозвішча? Наглядчык Бог ведае адзін. Старжыцкі Відаць, часцей, чым падышах жанчын, Імёны ён і прозвішчы мяняе. Н а г л я д ч ы к To я пайду. Старжыцкі Чакай. Капітан (уваходзячы) Прынёс загад! Старжыцкі Свабода? Капітан Так! Старжыцкі He думайце, што рад Я навіне. (Налівае чарку капітану, потым — сабе.) 299 Капітан Забараняю. Досыць. Старжыцкі Ах, любы капітан! Мой дом — астрог. He сам іду, мяне адсюль выносіць Гісторыя... Нагамі за парог. Асабняк у Вільні Кабінет на другім паверсе. Гарыць камін. Каля яго, седзячы ў крэсле, вяжа Рагнеда. У крэсле насупраць яе — Віктор. Старжыцкі Сябры ў бядзе. He можна адкупіцца Ад мук сумлення. «Годзе ныць, Віктор», — Шапчу, а ў сэрцы пуста. Я — званіца Нямая. Языкі званам віхор Павыдзіраў. Я — абабраны двор, Пастух без пугі, посуд без палуды. Заместа чарады, ля ачага Сямейнага пасу свае пакуты. А нехта кайданы там, дзе тайга, Пасе і двор мой на Беразіне, Што я прадаў, каб вольным быць, кляне... Як свішча сівер у ягоных словах! Рагнеда Беразіна!.. Мы страцілі, на жаль, He грошы — тры вярсты бароў сасновых I больш чым тры вярсты нястрымных хваль. Старжыцкі Гісторыя!.. Патокам дзён імклівых Яна падобна сёння на раку — Імчыць, нас пакідаючы ўбаку, Ад нас хавае твар у неўрадлівых Сялянскіх нівах... Некалі была Пакорлівай, цяпер грыміць: скарыся!.. Адзін свой двор я сам аддаў Марысі, Другі — турма гвалтоўна адняла, He зняўшы з твару марадзёрскай маскі. Як не было маёнткаў — двух з пяці! 300 Рагнеда Жыццё пражыць — не поле перайсці. Старжыцкі Яшчэ не ўсё. 3 чыёй, Рагнеда, ласкі Цураюцца, як чорнае чумы — Так, так! — знаёмыя майго парога? Рагнеда Баяцца крат. Тут дзіўнага нічога Няма. Старжыцкі Яшчэ не ўсё. Калі з турмы Выходзіў я, рукамі капітана, Гісторыя свой ліст перадала На подпіс мне. Аж белы свет імгла Ахутала! Чытай жа. Рана, рана Нам баляваць. (Перадае ліст.) Уважліва чытай. Рагнеда Ты падпісаць павінен адрачэнне Ад мяцяжу? Для друку? Старжыцкі Мне сумленне He дазваляе цераз ганьбы край Пераступіць. Лепш ланцугом па бруку Звінець, чым бачыць сорам свой у друку. Што скажуць людзі? Рагнеда Праўда. Божа мой, Што скажуць тут? Што скажуць за мяжой? Прыкінься хворым. (Вяртае ліст.) Можа, ўсё тым часам Міне. Старжыцкі Сягоння зойдуць за адказам. 301 Рагнеда Твой следчы? Старжыцкі Іншы распарадчык лёсаў. Ад Мураўёва. Рагнеда Хто? Старжыцкі Палкоўнік Лосеў. Слуга (уваходзячы) Да вас! Старжыцкі Ну вось! Слу га Купец... Па важнай справе. Рагнеда, прыбраўшы з крэсла вязанне, ідзе ў суседні пакой. Старжыцкі Ты б мог сказаць: — Няма гаспадара... Ён — захварэў. Слуга He сцяміў. Старжыцкі А пара. Слуга выходзіць, прапускаючы ў кабінет Каліноўскага. Каліноўскі Граф, бачу, не чакаў. Я — па аб’яве Аб продажы Бабруйскага двара. Старжыцкі (разгублена) Двор куплены... Атрыманы задатак... Сем тысяч. Каліноўскі Усяго? Куш не вялік. Мне трэба больш. 302 Старжыцкі Чарноцкі — рабаўнік? Забаўна. Каліноўскі Прыкусіце, граф, язык. Старжыцкі He разумею. Каліноўскі Я прыйшоў падатак Рэвалюцыйны з пана спаганяць. Старжыцкі He разумею... Цішыня ды гладзь На моры. Улягліся хваляванні Мінулыя, а новых — не відно. Каліноўскі Яшчэ судно не канула на дно, А ўжо з яго ўцякаюць спадзяванні, Як пацукі, трымаючы ў зубах Паперачкі свае аб пакаянні, Прашэнні аб не гучных ланцугах. А ці не так і графа спадзяванне За стырнавога быць на караблі He здзейснена?.. Французы, англічане Надзей не апраўдалі. Падвялі. Старжыцкі Няпраўда... Ходзіць слых аб каралі Мяцежным. Хіба гэта не надзея? Хвала таму, хто з палубы не ўцёк. Вы, часам, — не кароль? Каліноўскі За казначэя Я ў караля. Выкладвайце даўжок!.. Старжыцкі дастае з шуфляды стала пачак грошай і перадае яго Каліноўскаму. Старжыцкі Сем тысяч тут. 303 Каліноўскі (уручаючыраспіску) Нам трэба болей. Дзесяць. Наяўнымі. Старжыцкі (садзігіца за стол, піша) Паверце, я гатоў За крыўды незлічоныя павесіць Цара ў пятлі мужыцкай між слупоў — Каб першы слуп быў Гродняй, а другі Быў Вільняю. Сам рваў бы ланцугі Для гэтай мэты. Каліноўскі Для яе замала, Граф, двух слупоў. Ёй трэба, каб шугала Народная рашучасць, гнеў жывы, Каб ён на часткі рваў турэмны кратар Імперыі... Так думае дыктатар Сярмяжнай Беларусі і Літвы, А казначэй яго дае распіскі У тым. Старжыцкі Ён — на кані, а пад канём Яго даўжнік. Трымайце. (Дае Каліноўскаму запіску.) Аканом Аплоціць доўг мой падаўцу запіскі. Куды ж вы? Пачакайце. Каліноўскі Час ісці. Старжыцкі Мне сорак год. У кожнага ў жыцці Ёсць свой палын. Цяпер, пасля астрога, Калі майго цураюцца парога, Свабода — мой палын... Сяджу адзін, Спрабую размаўляць, — калі камін Гарыць, — з гісторыяй. He пазнае Мяне яна чамусьці, я — яе. Знаць хочаце, аб чым у нас размова?.. 304 Каліноўскі He, граф. Ёй важна справа больш, чым слова. (Выходзіць.) Старжыцкі Рагнеда! Рагнеда (уваходзячы) Я. Што ты хацеў сказаць? Старжыцкі Я — нуль для іх! Я —дойная карова, Горш нават — шалудзівая каза. Хто б думаць мог? О не! Я прычакаю Сваёй чаргі. Тады і пагляджу, Чаго іх гонар варты, як адчаю Апошняга пяройдзе ён мяжу. Пабачу: спадзяванні іх ці — самі Яны ў тым труме стануць пацукамі. Каб так мяне зняважыць! Рагнеда Ты аб кім, Віктор? Аб чым? Старжыцкі Аб чым?.. Ды ўсё аб тым, Што дарагім было, што не збылося, He збудзецца. Уваходзіць слуга. Слу га Да вас палкоўнік Лосеў. Старжыцкі Прасі! Слуга выходзіць. Р а г н е д а (перад тым, як выйсці) Віктор, ты знаеш: я чакаю Дзіця... He забывай... 305 Старжыцкі Ідзі. Я знаю, Як мне трымацца. Госць непажаданы Цяпер не страшны мне. Лосеў (уваходзячы) Вы ўсхваляваны, Шаноўны граф. Хацеў бы ведаць чым? Візітамі? Старжыцкі Становішчам сваім. Няпэўнасцю. Лосеў Няпэўнасць і адмова Нам паспрыяць — сюрпрыз для Мураўёва, А за сюрпрыз — сюрпрыз: ланцуг, Сібір. Старжыцкі У нас вайна, палкоўнік, а не мір. Я паспрыяю вам, і я — нябожчык: Злачынны акт! На вуліцах, на плошчах I ў друку — палітычны рэзананс, Патрэбны вам... Лосеў He думайце за нас. Старжыцкі Я за сябе... Вы ж чалавек, палкоўнік. Лосеў Я дома чалавек, а тут чыноўнік. Старжыцкі Я паміж двух агнёў. Л о с еў He засталося Кінжальшчыкаў. Усе яны ў пятлі, Кінжалы ў шафах. Старжыцкі Ах, палкоўнік Лосеў, Каб так!.. Яны нядаўна тут былі. 306 Лосеў Жартуеце. Марудзіце з адказам, Забылі, хто мяне прыслаў сюды. Я вас згнаю ў астрозе з жартам разам. Дзе доказ? Доказ! Старжыцкі (працягваючыраспіску) Вось яго сляды. Лосеў Як прозвішча? Старжыцкі He знаю. He пытаўся. Лосеў Рост? Старжыцкі Я не мераў. Лосеў Твар? Старжыцкі He прыглядаўся. Лосеў Узяў сем тысяч? Старжыцкі Роўна. У мяне. Больш не было. Лосеў За рэштаю, вядома, Ён з’явіцца сюды? Старжыцкі Да аканома Майго. Маёнтак — на Беразіне. Лосеў Распіска. А пад ёй стаіць пячаць: Літоўскі камітэт. Свабода. Роўнасць. Старжыцкі Грашовы дакумент. 307 Лосеў Я захаваць Хачу для Справы гэткую каштоўнасць. He пашкадуеце... Даю ўзамен Дазвол, паперцы гэтай раўназначны — У Гродню ехаць, падалей ад сцен Турэмных, што на твары вашым значны, Гаспадара чакае родны дом, I вольны Нёман, і сцяжынкі ў садзе. Старжыцкі А ліст для друку? Подпіс пад лістом?.. Лосеў (спяшаючыся) Пасля, пасля... Няхай сабе ў шуфлядзе Да лепшых дзён спакойна адпачне, Пакуль маёнтак на Беразіне He дапаможа мне, маёй засадзе Па тонкай нітцы разматаць клубок, На віленскі натрапіць адрасок... Лосеў выходзіць з кабінета. Старжыцкі падкідвае паліва ў камін. Вяртаецца Рагнеда і займае сваё месца ў крэсле. Вяжа. Старжыцкі Што новага? Рагнеда Ёсць вестка ад Гелены. Старжыцкі Турботная? Рагнеда Там адбыліся змены — Марыся ёй маёнтак адпісала. Старжыцкі Ну што ж, ну што ж. Турбацыі тут мала. Рагнеда Марыся ў Вільню едзе. Асабняк. Належыць ёй... Ты ж ведаеш... 308 Старжыцкі Так, так. Ну што ж, і гэты клопат не вялік. Нас заўтра ў Гродню паімчыць ямшчык. Рагнеда Віктор, няўжо?! Старжыцкі Вяртаемся назад Да дарагіх лясоў, палёў, прастораў!.. Пазбавіцца б хутчэй ад Вільні... Ад Кінжальшчыкаў, жандараў, марадзёраў. За брамай, на якой вісіць замок — Жалезны знак кандальнае эпохі, Ты будзеш зноў вязаць свае панчохі, А я размотваць змрочных дзён клубок. Напярэдадні Новага года Касцёл. Захрысны пакой. Каліноўскі і Парфіяновіч, паўстанцкі камісар па Магілёўскай губерні. Каліноўскі Лес чорны ў снежні. Луг у снежні белы. Зіма. Дрымотны сон намнога дзён. Араты сніць мізэрныя надзелы, Якія са стала свайго прыгон, Што костку, кінуў згаладалым вёскам. Абшар дваранскі мроіцца палоскам I думкам іх спакою не дае. Тым думкам зброю даць — і стануць войскам. Парфіяновіч Такіх салдат нам сёння нестае!.. Каліноўскі Пад кіраваннем белага «Аддзела» Паўстанне ў нас, як мокры хмыз гарэла. Зракліся справы, безнадзейна хворай, Прэлаты каталіцкіх кансісторый. Вернападданніцкія адрасы Падпісвае здрадлівай рукою 309 Цару дваранства. Надышлі часы Цяжкія. Сівер агаліў лясы — Пяць тысяч інсургентаў склалі зброю. Парфіяновіч А іншыя?.. Каліноўскі Літоўскі камітэт Паспеў ім выдаць адпускны білет, Як восень — птушкам. 3 выраю вясною Яны да гнёздаў вернуцца назад. Пакуль жывём, для іх і наш загад Жыве. Аднак, чакаючы на гэта, He маем права ў цёплы колер лета Мы фарбаваць халодны снегапад. Даводзіцца ўсё аднаўляць спачатку: Паролі, яўкі, апарат, пячатку. Расце графа выдаткаў, як на грэх. Збірайце грошы... Неабходны сродкі Нам, як паветра, гэтак жа, як снег Патрэбны вольным рэкам для паводкі... Рад касу Магілёва падтрымаць, А чым? Хоць горад свой, але — не блізкі. Запіска ёсць... Праз падаўца запіскі Ці зможаце тры тысячы спагнаць? Парфіяновіч (беручы запіску) Маёнтак графа. На Беразіне. Знаёмы двор. Ён па дарозе мне. Мяркуеце, што гэта небяспечна? На візіцёра могуць там чакаць He грошы, а наручнікі? Каліноўскі Бясспрэчна, Ёсць рызыка. Парфіяновіч Гатоў рызыкаваць. Каліноўскі Ад пастак, ад жандарскага этапу Нікога я, на жаль, не ўсцерагу, Таксама, як нікога не магу 310 Зрабіць мядзведзем, каб смактаў ён лапу Зімовых сноў у цёплым берлагу.