Хто страляе спераду, хто страляе збоку? 343 Трэ вецер вушы сцюжы на паляне і расплятае белую касу. Сярод зімы ў маёнтак Мастаўляне буслы на крыллях хлопчыка нясуць. Бор на руках зялёных песню гушкаў. Каб хлопчыка малога спавіваць, мароз развесіў белыя пялюшкі на стрэхі і ля хатаў на загаць. Такое цуда! Выбягаюць з хатаў і сыплюць смех вясёлы галасы. Вясковыя цікаўцы-хлапчаняты да шыбаў прымарозілі насы. Спусціліся, нябачныя нікому, буслы і адляцелі за лясы. Калі яго спускалі цераз комін, пафарбавалі сажай валасы. Яны прапалі ціха між аблокаў, па хаце бегае ўсхвалёваны татусь. А дзеці слухаюць далёкі клёкат, а вецер вые ў коміне: «Кастусь». А віры на Свіслачы, ямачкі глыбокія! Вось струменьчык выскачыў і бруіцца збоку. Ён бяжыць, падскоквае, круціцца, не спыніцца, з берагу высокага галавою кінецца. Дожджык з неба шэрага тут напіцца хоча. 344 Пад зялёным берагам бульбаўкі булькочуць. Пырскаюць над сёламі Пры усім народзе хай дажджы вясёлыя пляскаюцца ў бродзе. Лозы ў лузе млеюць, звоніць жыта спелае. Вір бярэмя цэлае наірваў лілеяў. Ва ўсе бакі ад Белавежы лясы, як астравы у акіяне. Іх акаціў расою свежай з мядніцы неба дуб плячысты, а сонца ўстане, ўсё патане ў тумане. To не лясы — плывуць зялёныя аквалангісты. На кожным дрэўцы тлее вецер, варушыць мускулы. Галіны-вецце, усюды вецце, сцяжыны мулкія. Вірамі круціць рэчка дзіўная, і хмара звісла. Сялянскай буйнаю плыве слязінаю рачулка Свіслач. У полі спеючым з сухім асотам праз сенакосы цякуць у Свіслач з плячэй сялянскіх рачулкі поту. Касі, каса-косанька, вузкія палосанькі, 345 касі не журыся, касі не таміся! Max — цару-ўладару, мах — пану паўпаляны, а каб конік не слабеў, чвэрць пакосу сабе. Галіны — вецце, галіны — вецце, касі, не трусь: у калысцы плеценай на ўсю Беларусь плача хлопчык Кастусь — падбухторшчык вялікі. Паклаўшы жыта на спадак, ды тое-сее зелле, паехаў дбайны гаспадар кірмашаваць у Зэльву. Паехаў — Бог дапамажы! Каня ад спёкі пеніць. Чубацяць макі на мяжы, нібы на жэрдцы пеўні. Гудзе над вухам авадзень, трухціць каняга з горкі, і разамлеў, і дрэмле дзень у палынах прагорклых. А ліпень хмару зняў з плячэй і сушыць на сасонцы, і лету латва сам пляце з лазы праменняў сонца. Вязе прадаць апошні хлеб, а сам ідзе пехатою. Стракаты дол зусім аслеп курынай слепатою. Духота. Дзядзька успацеў. Ідзе зусім не рады, знайшоў ў курынай слепаце лісток «крамольнай» праўды. 346 Ішоў ля воза, не чытаў, а бэкаў па-вяскову... У Зэльве ўвесь кірмаш шаптаў пра праўду мужыкову. Усё прадаў, што з хаты браў, мужык той гаспадарскі, у скрутках крамнага дабра прывёз папер бунтарскіх. Здзіўлёны сам да нематы, чытаць суседа кліча папер з курынай слепаты ад слепаты мужычай. Схапіўшы вілы лоўка, набок узбіў ён шапку. За паясной вяроўкай дубіна, нібы шабля. I хітра вочы плюшчыць, хліснуў паветра гушчу, цецеруковай ноччу кудлач падаўся ў Пушчу. Сухоты душаць грудзі, не доўга жыць пад небам. Ён жыць у Пушчы будзе адным сялянскім гневам. 3 ім цацкацца не сталі, паны не бедавалі, калі яму на стайні пячонкі адбівалі. Вось на маёнтак цэляцца сябры яго з віламі — паны ядуць відэльцамі — пакормім іх віламі! Грудзьмі ад кашлю цеснымі між пушчамі-барамі кудлач спявае песню з сябрамі-лесунамі: Выйду я на рэчаньку, гляну на сяло — усе людкі гуляюць, а мне не весяло. Усе людкі гуляюць, усе людкі пяюць — 347 мяне маладога на стайню жануць. Прыжануць на стайню, гумамі паб’юць — крыві ручаёчкі з плячэй цякуць. 3 бароў дарогай простаю, пагрукваючы чобатам, ішла ў маёнткі помста за песняй кудлачовай. Я ведаў дзядзьку-барадача, то барада барадзе бародка! Тры пядзі добрыя ў плячах, язык — лязо, а рука — калодка! Такому лепей не супярэч, любога лэхту слаўцом абрэжа, паставіць хату, зладкуе печ, сівы увесь, а уваччу — бязмежжа. Былі ў бародах дзядзькі-дужакі, мудрасць гняздо звіла ў іх. Колісь Кастусь адчайных такіх на бой за праўду вадзіў з віламі. Чаны, гразюка і маркота. Прапахлі дзёгцем фартухі. У лёгкіх дыхае хрыпота, нібы кавальскія мяхі. I твары белыя, як вапна, і дух іржавы, як абруч, і б’е па чэрапу кувалдай цяжкая стома аберуч. Нялёгка тут даюцца грошы: таўчы, круці, цягай кулі, і хоць грызуць пад пахай вошы, 348 пачухацца няма калі. Тут робяць доўга — мала кураць. Ад куксачоў баляць бакі. На боты вырабляюць скуры у лапцях драных мужыкі. Вусаты майстар злосна кланяў, падсоўваў нюхаць важкі кій, калі яны на скуры клалі свае кувалды-кулакі. А потым браў той кій пад пахі: тут зыркаў гнеў з усіх бакоў. Нядобрым нечым моцна пахла ад гэтых важкіх кулакоў. Стаіць збялелы у дубільні, хавае кулакі свае. На сэрцы жах! — Ён Яську з Вільні у тварах гэтых пазнае. I ён у тлушчы вочы плюшчыць, бо помсты бачыць ён агонь, калі басота пойдзе ў Пушчу — на боты вырабіць яго. Мужыцкая праўда такая: латка на дзірцы і дзірка ў латцы, хлеб на мякінцы, посная бульба, квасок у кадцы, вадзіца святая, таму што апошні кавалак сала аддалі папу на каляды. Жменька круп была, дык яшчэ ўчора крупнік зварылі. Хіба ж вось гэтай праўды мала? Праўда? 349 Яна з хвасточкам: адна паночкам — мужыкам другая. Хочаш хлебца — бяры лейцы. Замест хлебца даюць бізун ці лазу, а мужыку ўсё гніся, едзе паночак — знімай кудлы і да зямлі хіліся, кладзі іх на пясочак. Мужыкам абрыдла быць вечна быдлам. А вось нядаўна ля Верацейкі-змейкі мужыкі знайшлі паперак нейкі: 3 лязом касы ідзі ў лясы, бяры з касой мянціла — вось гэта будзе сіла! У гушчары-гушчару скосім галаву цару, а за густым лясочкам — галовы ўсім паночкам! Хай падаюць ад кары крывавыя жандары! Мужыцкая праўда-воля: шырокае поле — казаў так мой прадзед, вычытаўшы праўду ў «Мужыцкай праўдзе». Цягнулі вёрсты на сабе шляхі, далечыня цягнула душу як зубра раненага з пушчу. Вось палыном папар парос. Сцяжыны між жытоў, як жылы. 350 3 салдаччыны ідзе матрос, вяртаецца дамоў служывы. Ён быў служака не благі, біў крокі «цвёрда па уставу», а тут, між вербаў дарагіх, яго чамусьці захістала. I толькі ў роце гарката, здаецца, зноў гармата грымне — то ўсё ад грукату атак, што засталіся недзе ў Крыме. Высока хмара праплыла, і салавей, як куля, свішча. Бугор ля роднага сяла, і хаты роднай папялішча. Раскукаваліся палі, згарэлы хлеб прапах аерам. Грудзі ўслаўлены былі трыма крыжамі кавалера. Ад жудасці перахапіла дых, на могілках забітых постаці. I над крыжом бацькоў сваіх узняў кулак пякучай помсты. Паўкузні высвечана горнам ад бэлькі ў кут наперакос. Буіць, бялее вугаль чорны: пачнецца хутка куцце кос. А ля кавадлы ўсё клапоча стары каваль зусім глухі, і аберуч мурзаты хлопчык цягае кій, хрыпяць мяхі. Каваль паціху шмыгне носам, прыкурыць і пачне рабіць. Цяпер у ходзе сталі косы, хоць і няма чаго касіць. Каваль куе, гартуе, менціць, а людзі ўсё нясуць, нясуць. I нават галадранец Мэцька прасіў зрабіць яму касу. 351 Жыла касьбы трывога ў сёлах, курыў туман цераз палі, здаецца, хтось раздзьмухаў золак, каб там жалеза напаліць. Абуджаны аднойчы громам, пачуў ён стрэлы ля ракі. Здалося кавалю старому: кляпуць там косы мужыкі. Насуплена шумелі сосны, праскочыў ветрык скразняком. Над дзятліцай бзыялі восы, жабрачка йшла кудысь з кійком. А каля крушні дзічка-груша, пад ёй ужо цвіце гарох. На камянях світэрку сушыць стары лахмач — ссівелы мох. А трошкі ніжай, у даліне мяжу арэшнік хрумстка скуб, і пацягнулі каляіны фурманкі поўныя пяску. Атаве дождж дзябёлы сніцца, дубам у сне гыркоча гром. А хмарак белыя капіцы хтось гаспадарліва нагроб. А у глушы, дзе воўк не бегаў, дзе нават сцежка не пыліць, мужык старанна крымсаў гегай, каб навальніцу падпаліць. У бяроз ад ягадаў рот чорны, дубкі трывогу зацялі, а на дарозе шпаркі чорцік выкручваў з пылу круцялі. Лазняк з балот напіўся кавы, 352 шуміць у лахманах галля. Чагосьці жудасна чакала у долах родная зямля. А на дарозе местачковай дзяржаўны бубен выбіў шрот, і грозна цокаюць падковы. Загады, як калючы дрот. Прыйшлі даведацца, як маюцца у гэтых вёсках мужыкі. У бор па купінах ківаюцца пяхтай гранёныя штыкі. Птушыны спеў змаўкаў пакрысе, бо выбух абтрасаў кусты. I кінуў дзядзька гегай крымсаць, і косы узнялі касцы. Пот даланямі з твараў сцерлі і у размеранай хадзе пайшлі касіць густыя стрэлы, што даставалі да грудзей. Жанкі, сіроты галасілі, а бор аглух, а бор маўчыць. Усё жыццё касцы касілі — ляглі нарэшце адпачыць. I ні маланак, ні грымотаў, і цягне халадком з віроў. Зямлю яны паілі потам — цяпер жа аддалі і кроў. 353 Што за дрэнда, што за хлус? Чыноўнік стаў паспешліва, насмешліва жагнацца «Современнпк» знайшоў Беларусь і выдае за нейкую нацыю... Гэта тая зямля, дзе цвітуць вербалозы і пяскі толькі бульбу родзяць, дзе каўтае ў азёрах оядацкія слёзы і мужыцкае племя плодзіць. Гэта тая зямля, ля шляхетных палацаў, дзе гавораць: мужык сыты Богам, дзе ад зоркі да зоркі, счарнеўшы на працы, ад гультайства не есць нічога. Дзе такія марныя, дымныя хаткі, дзе гразюкі, бяды па вушы, дзе аднойчы, аддаўшы усе падаткі, аддаюць часта Богу душу. Цар чыноўную раць на даведках упарыў, боль шчымела на сэрцах сёлаў, што ніяк не ўмяшчалі галовы жандараў, умясціў кулак Кастусёвы! 0, як быў Лосеў рады узнагародзе здрады! Аж расхадзіліся сківіцы: Вікенці Каліноўскі ў Бераставіцы! 354 Васпане, вельмі танне. Пот сцёр, нібы жыццё: Схапіце на світанні, каб ноччу не ўцёк. Мышынай норкі хопіць, каб Кастуся прахлопаць! Ці ў пушчы, ці ў жыце, што не мужык — Кастусь, хапайце і вяжыце за горла Беларусь! Нарэшце-то дазналіся, нарэшце дапыталіся крывавых слоў сугучча Кастусь і Беларусь. He з саноўным камфортам, а па-за гародамі едзе ў брычцы патрэсянай Беларусі сын горды. На калдобнай дарозе пад цокат падковаў строга піша загады і пастановы. Доўга жыць, добры шлях вам! Косы дзёрзкія звоняць супраць белае шляхты, супраць царскай чарноты за праўду чырвоных! У пушчанскім суцішшы жаўнеры не трусяць! Каліноўскі ўсё піша боль Беларусі. А шляхі грукацелі, неслі гордую брычку, нібы коні хацелі даімчаць у Кастрычнік!.. 355 Віктар Лужкоўскі КЛІЧ 3-ГІАД ШЫБЕНІЦЫ Дваццаць шэсць, Перакрэсленых кратамі... Дваццаць шэсць Узвіхураных год, Панявечаных царскімі катамі, Узышлі На круты эшафот. Дэмакрат, Камісар рэвалюцыі Ды «Мужыцкае праўды» спадар,