Я адзавуся!
Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Мужчына адказаў доўгім поглядам — нібы нешта важнае ўспамінаў. Урэшце ціха спытаў:
— А пан перакананы, што заўсёды насіў гэтае імя? У мінулым годзе на кватэры Урублеўскага пан дыскутаваў з намі пад іншым прозвішчам! Пад вядомым усяму краю прозвішчам Сыракомлі.
— Пачакайце, пачакайце, міленькі мой... To ж і пан таксама быў тады не Паляноўскі, а...
— Тс-с! — Каліноўскі прыклаў палец да вуснаў. — Давайце, не звяр-таючы ўвагі, адыдзем адсюль.
Нібы шпацыруючы, яны абышлі людзей і аддзяліліся ў бок Расолаў. Ішлі насустрач цёпламу сонцу.
— Вось не спадзяваўся, вось не спадзяваўся, — радаваўся Каліноў-скі. — Раніцай мы якраз пра вас у Вільні г-гаварылі. Але не спадзява-ліся, што вас сёння ж с-сустрэну.
— Хто і што гаварыў, калі можна мне ведаць? — энтузіязм маладога субяседніка яму здаваўся панібрацтвам. А на панібрацтва ён ішоў не з усімі і не адразу.
— Пра гэта п-потым, крышку пазней. Цяпер жа вы мне павінны пака-заць паню К-кіркарову, ну, М-маеўскую.
— А, значыць, вашмосць прыбыў па паперы, — здагадаўся Сыраком-ля. — У канспірацыю гуляеце.
— Выходзіць, вы ўсё в-ведаеце? — разгубіўся Каліноўскі.
— He я адзін ведаю! — узарваўся Сыракомля. — Уся вёска ведае! Мужыкі ў корчмах расказваюць! — закашляўся. — I увогуле: пакіньце ў спакоі гэтую кволую і даверлівую жанчыну. Па наіўнасці сваёй яна і сама загіне, і вас усіх загубіць. He для яе канспірацыя!
— М-можа, вы і маеце рацыю, — Каліноўскі заставаўся спакойны, ураўнаважаны. Да таго ж не ў яго інтарэсах было спрачацца з Сыраком-лем. — Адзінае маё апраўданне — што не я ўцягнуў яе ў к-канспірацыю. Я прыехаў толькі ратаваць становішча, якое склалася па віне іншых. I вы мне павінны тут дапамагчы. Я не бачу п-прычыны, па якой мы не маглі б быць саюзнікамі ў ратаванні п-пані Галены.
— Добра, — узважыў усё Сыракомля. — Пазнаёмлю вас. Толькі пад якім прозвішчам? Як Паляноўскага?
— Няхай, — пагадзіўся Каліноўскі. — Так бяспечней. А чаму вядо-мы паэт рашыў перада мной п-прыкінуцца нейкім Варакомлем? Няўжо таксама к-канспірацыя?
— He, тут іншае, хоць і з канспірацыяй звязана, — і Сыракомля рас-казаў, што ён надумаў учыніць з падляшскім госцем.
371
— Цікава, — прызнаў Каліноўскі, — Толькі са станцыямі — нешта не п-пераканаўча. Маленькую станцыю сапраўды лягчэй захапіць, чым в-вялікую. Але гэта не наша з-задума. Варшаве лепей відаць.
I тут Сыракомлю асяніла: вось хто паможа яму сустрэць графа! Му-жыкаваты з выгляду. I сілу мае: у лазні хвастаць зможа.
— Згода! Будзем саюзнікамі! Толькі дапамажыце мне правучыць гра-фа. Каб ведаў, што такое Літва! I давайце вернемся назад. A то наша адсутнасць можа здацца падазронай... Хаця не, пастаім яшчэ мінутку. Надта прыгожа вясна пачынаецца! Няярка ўсё, сціпла, але па-свойму прыгожа.
Унізе, паміж альшэўніку, яшчэ не зялёнага, але ўжо і не чорнага, вілася, іскрылася на сонцы рачулка. Каля яе стаялі хаты з прыбудовамі. На саламяных стрэхах зелянеў мох. Далей, пад лесам, яшчэ бялелі лапікі снегу. Высока, дзесьці ў сонцы, пераліваўся скаўронак. А ад кры-жа плыла журлівая песня пра вечны супачынак.
— Хочаце, згадаю, аб чым вы цяпер думаеце, — парушыў маўчанне Каліноўскі. — Вы д-думаеце, як увекавечыць у слове гэты момант, за-хаваць яго для іншых.
— He, вы памыліліся. Я думаў пра песню. Песня суправаджае ча-лавека ад нараджэння і да смерці. 1 нават пасля смерці. Яна і маці, і нянька, і нарачоная, і апошняя паслуга чалавеку... Што ж датычыц-ца ўвекавечання словам, — Сыракомля бездапаможна аглянуўся наво-кал, — то аднаго слова тут мала. Словам можна перадаць думку, а як ім перадасі гэту песню, прадчуванне зелені ў дрэвах. Часам мне здаецца, што гукі і фарбы слухаліся б мяне лепш, чым словы, што я не знайшоў сябе як творца.
— Калі так сцвярджаеце вы, то што тады застаецца гаварыць іншым паэтам, меншым па таленту!
— Талент! У мяне бывае такое адчуванне, што не маю я ніякага та-ленту, ніякай іскры божай. He разумею, за што мяне толькі хваляць... А ўвекавечыць імгненне, данесці яго ва ўсіх фарбах, гуках, водары да нашчадкаў — хіба гэта мажліва? Неяк у дзяцінстве, — Сыракомля вінавата ўсміхнуўся, — я спрабаваў з раніцы запісваць літаральна ўсё, што рабілася ў хаце. Кожнае слова, кожны рух. Калі б усе так зрабілі, па-думалася тады, мы перамаглі б час, перамаглі нашу ўміручасць. I вось, памятаю, маці прынесла дровы, укінула іх у печ. Я запісаў у сшытку: «Мама ўкінула ў печ бярэма дроў». I тут жа засумняваўся: яна ж па ад-наму палену кідала, а не бярэма, і не кідала, а, хутчэй, клала. Адным словам, першы раз у жыцці адчуў недасканаласць, прыблізнасць любо-га слова... Тут маці сказала, каб я ёй нешта дапамог. А я павінен жа быў запісаць, што яна сказала. Яна папракнула мяне, а я павінен быў уве-
372
кавечыць гэты папрокі Mae першыя творчыя пакуты скончыліся тым, што я атрымаў скарачом па вушах, — ад доўгай размовы Сыракомля закашляўся.
— Аднак п-пойдзем назад!
— 3 таго часу я зразумеў, што паэт не павінен неадступна тры-мацца рэчаіснасці, як сляпы плота. Усё ўвекавечыць нельга. Але і адрывацца ад зямлі, жыць аднымі летуценнямі — таксама нельга. Тады — смерць! Увогуле ж... Увогуле толькі чалавеку дадзена пера-магаць хуткаплыннасць часу — у творах мастацтва. А вашмосць, — Сыракомля глянуў на Каліноўскага, — часамі не крэмзае паперу? Цяпер усе крэмзаюць.
— Пакуль што не, — даверліва адказаў Каліноўскі. — Але думаю спрабаваць. Чаму не спрабаваць, калі будзе п-патрэба.
Іх адсутнасць, здаецца, заўважыла адна Галена. Яна ўстрывожана выйшла насустрач, нерашуча прыпынілася.
— Мой добры знаёмы пан Ка... Прашу прабачэння, пан Паляноўскі. Прашу трактаваць яго, як мяне самога. Ну, добра, вы мяне выбачце, я пайду, паслухаю, што кажа наш дамініканец.
Брат Антоні, па ўсім было відаць, ужо заканчваў імправізаванае ка-занне. Але, пабачыўшы сярод слухачоў Сыракомлю, рашыў сказаць Hernia значнае і ўзнёслае:
— Давайце ж пазайздросцім душы святой памяці Цэцыліі Ляш-чынскай, бо мы ўсе яшчэ ў гасцях на часовым, зямным свеце, а яна ўжо дома! Завяршылася, замкнулася адно кола жыцця. Бо цела чала-вечае з небыцця ўзнікае і небыццём канчаецца. Усё ў жыцці ідзе па кругу, усё мае свой пачатак і канец, апрача неўміручай душы, духа чалавечага...
Між тым Каліноўскі стаяў каля Галены і ўсё не рашаўся спытаць пра галоўнае. Гаварыў пра тое, што шукае работы, што вось надламалася кола, а на дварэ пачынае вечарэць. Галена ветліва нудзілася, нават крад-ком пазяхнула. I тады ён пайшоў напрамік:
— Раніцай, калі я выязджаў з Вільні, там было зімней. Зімна было, няўтульна. I ўсё ж — люблю я Вільню, сталіцу Гедыміна!
— Так, узаемна! — узрадавалася Галена. — Вы не ўяўляеце, як я пе-ражывала, калі ў Вільні ніхто не выйшаў. He ведала, што далей рабіць.
— Дзе ж паперы?
— Вы ведаеце, што павінны быць паперы?
— Так, цяпер ведаю.
— У вуллі яны. Але днём не возьмеш. Занадта многа вачэй. Няхай сцямнее.
— А на словах што сказана перадаць?
373
— Толькі адно. Добра было б, каб нехта прадстаўнічы, з імем. прыехаў з Літвы, каб падагрэць пачуцці. Засведчыць еднасць патрыятычных сіл. Адказ прасілі перадаць ранейшым шляхам.
— To д-добра! Але як і калі я атрымаю з вашых рук пакет?
— Я думаю, што лепей будзе, калі вы ноччу возьмеце яго самі. He за-бывайце, што я ўсяго толькі слабая і палахлівая жанчына. Па дарозе ў Анелін я вам пакажу, у каторым яны вуллі. Зрэшты, і тут магу сказаць: у другім ад рэчкі... А цяпер пойдземце! Ах, я павінна вас прадставіць гаспадару Анеліна. Як загадаеце вас ахарактарызаваць?
— Юрыст, які шукае работы на будаўніцтве чыгунак.
Дамініканец тым часам канчаў казанне:
— Давайце, браты і сёстры мае, успомнім, што сказана ў пасланні апостала Пятра да рымлян. Там сказана, што цела без душы — мёрт-вае. Так і вера наша мёртвая без паўсядзённых міласэрных спраў. Дык будзем жа рабіць дабро бліжнім, аточым апекай нашых бедных сялян, усіх, хто патрабуе нашай цялеснай і духоўнай дапамогі. I атрымаем за гэта адкупленне грахоў нашых і светласць спрадвечную. У імя Бога-Бацькі, Бога-Сына і Бога-Духа Святога — аман.
Перахрысціліся ўсе, апрача старой Дайнаровічыхі. Брат Антоні ўвесь час ёй здаваўся ўвасабленнем нячыстай сілы. Слязлівыя вочы старой глядзелі падазрона — нібы чакаючы, калі ж гэтая пякельная сіла вы-пырхне са свайго часовага прытулку... Тады будзе зразумела, што ўсе, апрача яе, паддаліся шатану.
Спакаваўшы куфэрачак, дамініканец адразу заспяшаўся да Сыраком-лі — як да старога і добрага знаёмага:
— Ну як вы знайшлі маю навуку? Першы раз асмеліўся гаварыць перад шляхтай на тутэйшай, прабачце, беларусінскай гаворцы, — дамі-ніканец нагадваў малое дзіця, якое патрабуе пахвалы.
— Шкадую, міленькі, што не ўсё казанне чуў. Прымусіў адлучыцца, э, пільны інтэрас. Канец, дзе вы гаварылі пра добрыя справы і ўвагу да сялян, выпаў вельмі памысна. Але наконт таго, што ўсё точыцца па коле, я надта і надта сумняваюся. Чалавек — так. Чалавек з нічога паўстае і ў нішто ператвараецца. Але ж застаецца чалавецтва.
— А што чалавецтва, — горача засупярэчыў дамініканец. — Дзяр-жавы, цэлыя народы нараджаюцца, жывуць і гінуць. Вазьміце Егіпет, вазьміце Рым ці, урэшце, нашу Рэч Паспалітую. I ў прыродзе ўсё ідзе па кругу: сяўба — жніво — сяўба, вясна — восень — вясна.
— Але ж старажытныя рымляне не ведалі п-паравоза, а мы ведаем. I Сыракомлі ў іх не было, — умяшаўся Каліноўскі, які ішоў ззаду за імі, ведучы за аброць каня, і чуў гаворку.
374
Сыракомля засумняваўся: прадставіць яго дамініканцу ці не, а калі прадставіць, то як. Аднак ва ўсякі выпадак рашыў пачакаць, перавесці размову ў жарт:
— Затое ў іх былі Вергілій, Гарацый і Авідзій. Дарэчы, ведаеце, пано-ве, Авідзій адбываў ссылку на Літоўскім Палессі. Ад яго засталіся там Авід-rapa і Авід-гарадок.
— Я хацеў бы сказаць, — Каліноўскі вяртаўся да старой тэмы, — што п-поступ усё ж існуе. Чалавечая думка ідзе наперад. Рымляне не ведалі пра свет усяго таго, што мы ведаем. Ды інакш і быць не можа. Інакш наша жыццё не мела б с-сэнсу.
— Дык няўжо тады ўсё ідзе па прамой лініі? — не здаваўся дамі-ніканец. — He можа гэтага быць!
— Хто сказаў, што па п-прамой? Гэта было б занадта добра, хоць, можа, і нецікава. Жыццё ідзе па крывой лініі. Але лінія гэтая нідзе не з-замыкаецца. Цяперашні Рым не падобны на язычаскі: у ім ёсць тварэнні Рафаэля і Міхала Анёла Буанароці.