Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Пан Паляноўскі быў у Рыме? — далучылася да іх Галена. — О, то цікава. Мушу пана пазнаёміць з панам Яцакам — ён таксама нядаўна быў у Італіі, серу з Везувія нюхаў, яйкі, звараныя ў вулканічным по-пеле, каштаваў. Пане Яцку, проша падысці сюды на хвіліну... Гэта пан Паляноўскі, мой віленскі знаёмы. Цікава расказвае пра Рым.
Ляшчынскі глянуў на незнаёмца з насцярожанасцю: яшчэ адзін ві-ленскі знаёмы Галены? Такі ж, як Сыракомля? Але непрыязнасці не паказаў, зычліва павітаўся.
— He быў я ніколі ў Італіі, — запярэчыў Каліноўскі. — Хаця душою я там, з Гарыбальдзі. Мы гаварылі ўвогуле, аб законах г-гісторыі. I пра тое, што рымляне не ведалі п-паравоза.
— Паравоз — гэта найвялікшае дасягненне чалавецтва, — ахвотна пагадзіўся Ляшчынскі. — Мы жывём у век паравоза. А пан мае нейкае дачыненне да жалезнай каляі?
— Яшчэ не маю, але х-хацеў бы мець. Мне параіў звярнуцца да пана мой лепшы сябар Уладзіслаў Малахоўскі.
— Малахоўскі? О, гэта галава, разумная галава! Многа пра яго чуў і рад быў бы пазнаёміцца з ім асабіста... Спадзяюся, што пан не адмовіць нам і застанецца ў нас на абедзе. Дакладней, на вячэры, бо які ж абед, калі сонца хіліцца на захад.
375
3.1	БЫУ ВЕЧАР
Між дубоў нечакана пачулася буханне цяжкіх капытоў, скрып колаў. Нехта ехаў. He паспеў Сыракомля сысці з дарожкі, як з вячэрняга змроку выдзеліўся яблыкаваты конь, а за ім — і брычка на высокіх рысорах.
— Будьте любезны сказать: это нменне — Анелнн? — пачулася з брычкі.
— Анелін, — насцярожана адказаў Сыракомля. Каго гэта яшчэ пры-несла ў іх пярэстую кампанію? — Але гаспадары, здаецца, ужо нікога не чакаюць...
— Мяне наўрад ці чакаюць. Аднак я павінен з імі сустрэцца, — незнаёмы саскочыў з брычкі, і Сыракомля ўбачыў, што ён у форме, з пагонамі. Якімі — у змроку цяжка было разгледзець. — Дазвольце-с прадставіцца: ашмянскі земскі спраўнік Міхаіл Аляксандравіч Сераб-ракоў.
— Тутэйшы шляхціц Варакомля. Міраслаў Варакомля, да вашага ве-дама. А гэта брат Антоні з астравецкага кляштара, — Сыракомля адчуў, як унутры ўсё трывожна пахаладзела: прыехалі за Галенай, за тымі паперамі.
— Варакомля? — здзівіўся спраўнік. — Якое падабенства ў проз-вішчах! Я спадзяваўся тут сустрэцца з паэтам Уладзіславам Сыра-комлем.
— Сыракомлем? А адкуль вы мяне... гэта значыць, пана Сыракомлю ведаеце?
— Асабіста я ніколі пана Сыракомлю не бачыў. Аднак жа многа чытаў яго. I хацеў зрабіць яму прыемны неспадзяванак, — спраўнік рашыў адразу выкласці свой галоўны аргумент. Бо, падумалася яму, іншая хвіліна для шчырай гаворкі можа і не здарыцца. Ды і ўвогуле ўвесь гэты яго прыезд выглядае недарэчна.
— Які ж, калі гэта не дзяржаўны сакрэт?
— He сакрэт! — рассмяяўся Серабракоў. Ён амаль быў перакананы, што перад ім стаіць сам Сыракомля, але паколькі той не хоча назваць сваё сапраўднае прозвішча, то давядзецца падтрымаць гульню. — Mae маскоўскія сябры папрасілі, каб я абавязкова перадаў яму пераклад ад-наго яго верша.
— Верша? Хіба яго вершы цікавяць іншамоўную публіку?
— Уявіце сабе, зацікавілі! Пан Трэфалеў пераклаў на рускую мову яго «Паштальёна», а мой брат дарабіў да верша музыку. Цяпер гэту пес-ню часта спяваюць у маскоўскіх салонах.
— Што вы кажаце! I няўжо гучыць?
376
— Гучыць! Спявак з мяне кепскі, таму не асмелюся здзекавацца з песні. А вось дэкламацыю — паслухайце, калі ласка. Увесь верш я ве-даю на памяць.
Спраўнік ступіў крок наперад і, аказаўшыся амаль перад Сыраком-лем, пачаў:
Когда я на почте служнл ямшнком, Был молод, воднлась снленка.
Н был я с трудом подневольным знаком, Замучнла страшная гонка.
Скакал я н ночью, скакал я н днем;
На водку давалн мне баря.
Рублевнк получнм, н лнхо кутнем, Н мчнмся, по всем прнударя.
Друзей было много. Смотрнтель не злой;
Мы с ннм побраталнся даже.
А лошадн! Свнстнул — помчатся стрелой...
Держяся, седок, в экнпаже!
Эх, славно я езднл! Случалось, грехом.
Лошадок порядком нзмучншь;
Зато как невесту везешь с женнхом.
Червонец наверно получншь.
В соседнем селе полюбнл я одну
Девнцу. Любнл не на шутку;
Куда нн поеду, а к ней заверну, Чтоб вместе пробыть хоть мннутку...
— Хопіць, міленькі, хопіць! — усклікнуў Сыракомля. — Пераканаў-ся я, што гучыць. Яй-Богу, гучыць! I выбачце, пане, за недарэчную міс-тыфікацыю з прозвішчам! Сыракомля я, вядома ж, Сыракомля! Як жа я магу адмаўляцца ад майго першага друкаванага дзіцяці! Добра яго пе-раапрануў у гэту іншамоўную апратку ваш пан... пан...
— Трэфалеў.
— Пан Трэфалеў! Хто ён такі? Таксама вершатворац?
— Паэт. Малады паэт. Жыве ў Яраслаўлі. Але часта бывае ў Маскве, у нашых агульных сваякоў.
— Ото ўсцешылі вы мяне, старога дурня! Чым жа я вам аддзячу за такую радасную навіну? Сам я перакладаў нямала, але каб мяне пе-ракладалі... I так перакладалі... Пойдзем тады хутчэй у дом, сагрэемся чым!
— He ведаю, ці будуць рады майму з’яўленню гаспадары. Госць не па часе — горай татарына-с.
377
— Глупства! Яны добрыя і гасцінныя людзі. У вас жа да іх інтэрас ёсць.
— Галоўны інтэрас ужо не мае сэнсу: мне хацелася з іх дапамогай пазнаёміцца з літоўскім лірнікам. Гэта і братаў наказ, і маё даўняе жа-данне. А паколькі яно збылося, цяпер я магу і не заязджаць у Анелін.
— Пабойцеся Бога: гледзячы на ноч? I нашто, калі побач накрыты стол, а на стале — поўна старых напояў.
— Вы пераканалі мяне. Толькі не ведаю, дзе тут паставіць каня.
— Гэта мы зробім. Тут недзе мужык павінен быць. Ён, уявіце сабе, міленькі, нават за адным сталом з намі сядзеў.
— Мужык? За адным сталом? Гэта для мясцовага дваранства нешта новае, — цяпер яны ішлі па выбітай і таму відочнай у змроку дарожцы ў бок палацыка. Серабракоў левай рукой вёў за аброць каня, правай жа ўзбуджана жэстыкуляваў, нібы дапамагаючы сабе ў гаворцы. Брацішак, не жадаючы перашкаджаць, крыху адстаў. — А скажыце, шаноўны паэ-це, як выглядае гэты мужык? Ці не з вялізнымі кусцістымі брывамі?
— Так. Сам сівы, а бровы чорныя. Вы яго ведаеце?
— Якраз ён і паведаміў мне, што сёння ў Анеліне будзе Сыракомля. I хаця гэта не мой павет, я паехаў!
— Нічога не разумею... Дзеля чаго паведаміў. 1 адкуль ён мог ведаць пра мой прыезд, калі я сам зранку яшчэ нават не падазраваў аб існаванні Анеліна?
— Для мяне самога тут многа загадак. Але хацеў бы вас папярэдзіць: сцеражыцеся гэтага мужыка! Ён аслеплены незразумелай мне нянавісцю і гатовы на любы ўчынак.
— Нянавісцю да мяне? Але ж я першы раз яго сягоння відзеў.
— He ведаю, — Серабракоў азірнуўся на дамініканца, які, зліваючыся з цемрай, ішоў ззаду. — Можа, вашы рукапісы маюць да ўсяго гэтага якое дачыненне? Ён мне гаварыў аб паперах, схаваных у нейкім вулеі.
— О, літасцівыя нябёсы! Толькі не гэта! — вырвалася ў Сыракомлі. Кроў прыліла яму ў галаву, і ён зусім разгубіўся, не бачачы шляхоў вы-ратавання Галены. — Подлы хлоп, а я ж яго яшчэ за стол прывёў... He бярыце, пане Серабракоў, усё гэта ў галаву! От, звычайны жаночы флірт. Гаспадыня гэтага дома ў мяне крышку закаханая, дакладней, была калісьці. Я ёй даваў пачытаць новыя любоўныя вершы... П’есы, значыць, яна іграе на сцэне. А гаспадар раўнуе да мяне. Так яна, сар-дэчная, і хавае рукапісы па розных закутках... Богам прашу вас, пане Серабракоў! Калі вы разумееце, што такое мужчынскі гонар, а вы не можаце гэтага не разумець, то вы не будзеце шукаць мае рукапісы.
— Ды я і не збіраюся шукаць. Тут не мой павет, не мая ўлада. А калі яшчэ просіце вы асабіста, то якая можа быць гаворка! Усе размовы на
378
гэту тэму лічу канчаткова вычарпанымі. He кажыце нават гаспадыні, не хвалюйце яе.
— Ну от і добра, от і адлягло ў мяне ад сэрца... Заўсёды ведаў, што сярод рускіх ёсць добрыя душы! Скажыце толькі, міленькі, адкуль вы, — прыезджы чыноўнік, так добра ведаеце мову беларусінскага народа?
— Як — адкуль? Я ж сярод яго жыву ўжо другі дзясятак год! Ем яго хлеб, слухаю яго песні. Толькі да сённяшняга дня не ведаў, што ён беларусінскі. Лічыў яго літоўскім, бо звычайна беларускімі называюцца Віцебская і Магілёўская губерні.
— Так ужо здарылася, што ў аднаго народа — два імёны. Але гаво-рыць ён яднакава — што тут, што ў ваколіцах Мінска і Нясвіжа, што пад Магілёвам. Амаль яднакава: чым далей на ўсход, тым меней польскіх слоў і болей рускіх.
— Цікава, я нядаўна чытаў працу пана Шпілеўскага...
— Людвік, дзе вы ўсе падзеліся, мы даўно ўжо вас шукаем, — перад імі нечакана выраслі постаці Галены і Марысі. — Пара за стол сядаць. I чаму вы каня ведзіцё? — тут Галена асеклася, пабачыўшы, што побач з Сыракомлем стаіць не брат Антоні, а чалавек у службовай форме.
— Знаёмцеся, сэрданька, гэта пан Серабракоў з Ашмяны. Ён... ад-ным словам, мы мелі з ім прыемную гаворку, і з нашага боку было б непачцівасцю не запрасіць яго на вячэру. А гэта пані Галена Маеўская, уталентаваная акторка і ўвогуле спагадлівая душа.
— He трэба, Людвік... Аднак жа, хоць я і не гаспадыня, запрашаю за стол. Як у нас кажуць: госць у дом — Бог у дом!
— Ведаю я і другую тутэйшую прымаўку: госць, як і рыба, на трэці дзень пачынае смярдзець. Таму адразу агаворваюся, што гасціннасцю злоўжываць не буду. Ды і не магу: заўтра зранку мне трэба быць ажно ў Вільні. Абы крыху спачыць — мне і каню.
— Няхай бы пан Талочка распарадзіўся наконт каня, — няўпэўнена параіў Сыракомля.
— Зараз хто-небудзь пашукае яго... Марыся, ты не відзела, куды дзеўся вясняк, што сядзеў за сталом?
— Каля сходаў стаяў, як мы выходзілі. Ці не гукнуць яго?
— Гукні! А калі пану Серабракову рана заўтра ехаць, то я папярэджу Агатку, каб хоць гарбаты паставіла.
— He хвалюйцеся, прашу вас. Я чалавек спартанскага крою. Mary і крынічнай вадой абысціся нашча.
— Нашто вадой, калі знойдзецца і кілішак акавіты.
— 3 раніцы не ўжываю-с. I, апрача ўсяго іншага, прад светлыя вочы губернатара трэба паўстаць.
379
У жаўтаватай пасме-смузе ад асветленага акна з’явіўся Грыва. Крыху за ім ішла Марыся.
— Клікала пані?
— Клікала. Трэба разбудзіць Талочку... Хаця не, не варта. Разам з гэ-тым панам адвядзі каня на канюшню. Дзверы не замкнёны. Толькі на прабой прыкрыты. Па меншай меры, так сказаў пан Ляшчынскі, калі брат Антоні турбаваўся, як свайго каня ўзяць.
— Восьдобра! — усцешыўся дамініканец, які, не назаляючыся, стаяў трохі зводдаль. — За адным заходам я вазьму свайго Расінанта. Толькі куфэрачак перш знайсці трэба.