Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— А то лепш застаньцеся. Цёмна ж, хоць вока выкалі.
— Нічога. Так я пастанавіў — і так павінна быць.
— To ідзіце. А мы вас тут пачакаем. Толькі, — Галена звярнулася да Грывы,—распражы каня і дай яму сена. У застаронцы знойдзеш.
— Добра, пані.
— Слухай, Людвік! — зласліва пачала Галена, калі ўсе, апрача Ма-рысі, аддаліліся. Зрэшгы, Марысі не было чаго асцерагацца. — Я веда-ла, што ты здольны на глупствы, але такога ад цябе не чакала. Запрасіць ледзь не жандара за стол! Гэта ж скандал! Што ўсе скажуць? Скажуць: вось хто сапраўдны Юдаш, вось хто павінен быў аказацца трынацца-тым. Ты хоць ведаеш, хто ён такі?
— Ведаю: ашмянскі спраўнік.
— Тым болей! У такой сітуацыі, калі тут гэты... чалавек з Вільні.
— Якраз у такой! — ціха ўзарваўся Сыракомля. — А ты лепей хацела б, каб ён зрабіў вобыск — а ён ведае, дарэчы, дзе шукаць! — і знайшоў вашы няшчасныя... Як іх там... Рукапісы!
— Значыць, ведае ўжо, — адчайна ўздыхнула Галена. — Ратаваць іх трэба. I хутчэй!
— He рабі новага глупства, Галена. Няхай усе раз’едуцца. Ці спаць пойдуць.
— Але адкуль жа людзям стала ўсё вядома?!
— Ад цябе самой, сэрданька, ад цябе самой! Ад каго ж яшчэ! У кан-спірацыю пагуляць захацела. На вачах усёй вёскі, — Сыракомля скоса глянуў у бок Марыські. — Вот і данесла вёска. I найпершы той, каго я прыгрэў за сталом. He чатырнаццаты ён быў, а трынаццаты! Прадаў усіх, толькі не ведаю, за якія сярэбранікі.
— Але жа слухай, Людвік, не разумею, калі ён паспеў. Раніцай быў тут, вечарам — тут. I, здаецца, такі спагадлівы, чалавека выручыў. Толь-кі, праўда, дзіўны ён нейкі.
— I на мяне дзіўна глядзіць, усё загаварыць памыкаецца, — успом-ніла Марыся.
380
Галена ўважна зірнула на яе і крутнулася да Сыракомлі:
— Як жа я адразу не здагадалася, у што тут усё ўпіраецца! Цяпер ужо разумею, чаго ён прывалокся ў Анелін. Ах жа дурніца я! Такая дурная!
— To, можа, сэрданька, растлумачыш нешта і мне?
— Толькі не тут, Людвік... Трэба зноў за стол ісці: усе нас чака-юць... Але што з намі цяпер будзе? Загінулі мы ўсе, ах, як недарэчна загінулі, — Галена была ў роспачы.
— Нічога не будзе, — Сыракомля стаў паблажліва супакойваць жанчы-ну. — Гасцінна запросім спраўніка за стол. Чалавек ён, здаецца мне, разум-ны. Я супакоіў яго, што... пад пчалінай апекай знаходзяцца мае вершы, якія ты схавала ад раўнівага гаспадара. I шукаць ён нічога не будзе. Наадварот, перасцярог мяне, сказаў пра мужыка. Сярод іх таксама розныя людзі быва-юць. I тыя, якія вешаюць, і тыя, якіх вешаюць. Так што трэба...
— Цішэй, вяртаюцца...
Грыва між тым ўсё нашэптваў на вуха Серабракову:
— I пра пажар, ваша сяцельста, гаварылі. Думалі, за перапрашэннем, што я дурны, што нічога не кумекаю. А я кумекаў, толькі прыкідваўся. Тады яны адкрыта пачалі пытацца, ці пайду я паліць агонь супраць ца-ра-бацюхны.
— Хто — яны?
— Гэты... Сыракомля, а з выгляду такі добры, здаецца. Яшчэ адзін русявы, каля мяне сядзеў. Але найболей то сам гаспадар. Цара гнілой старадрэвінай назваў. Сказаў, што зваляць яе і плугам зааруць... Браць яго трэба, ваша сяцельста.
— Гэта ўжо нам дазволь думаць, каго браць, а каго не.
— А паперы, ваша сяцельста, я магу ў караніках і сам пашукаць. Толькі скамандуйце мне...
— Вось што! — Серабракоў спыніўся. — He лезь ты болей куды не трэба! He з тваёй галавой тут усё раскумекаць. I — каб нагі тваёй тут болей не было! A то біты будзеш. Зразумеў?
— Зразумеў... — нічога не зразумеў Грыва. — Але як жа так? Я не для сябе стараўся...
л л &
Услед за Дайнаровічамі і Лакуціеўскімі паступова ўсе, нават няцвёр-ды ў нагах Сыракомля, выйшлі ў сені. Па старадаўняму звычаю гаспа-дар вынес туды аглаблёвыя кілішкі. У салоне, ля стала, засталіся толькі Серабракоў і Каліноўскі — іх неяк зблізіла адчужанасць ад астатняй кампаніі. I тое, што сядзелі яны поруч. А можа, і нешта іншае, нейкае дзясятае чуццё.
381
— Прызнаюся, пане Паляноўскі, прыемна мне было з вамі правесці вечар. Такія неардынарныя думкі, такі цвярозы ўзгляд на будучыню! Адразу відаць, што пан атрымаў адукацыю ў сталічным універсітэце.
Каліноўскі збляднеў: адкуль?
— Я не зусім разумею, што п-пан хоча сказаць.
— He палохайцеся. Я хачу толькі параіць, каб пан быў больш асця-рожны.
— Аднак чаго баяцца збяднеламу шляхціцу, які верай і п-праўдай служыць найяснейшаму манарху?!
— To, можа, я пана з кім зблытаў. Але чалавек гэты, мяркуючы па апісанню, з’яўляецца вашым двайніком. Аднолькавая постаць, адноль-кавыя абрысы твару і валасы. Толькі прозвішча яго, у адрозненне ад пан-скага, не Паляноўскі, а Каліноўскі. З’яўляецца ж ён кандыдатам правоў Пецярбургскага ўніверсітэта. I зусім нядаўна прыбыў у Паўночна-За-ходні край, каб знайсці тут работу. А ўслед за ім прыслалі са сталіцы прадпісанне: на работу не браць, мець пільнае вока! Таму што ў розных размовах і дзеяннях замечаны.
— To нашто п-пан мне ўсё гэта кажа?
— Мусіць, проста з сімпатыі. Каб пан ведаў, што яго могуць дзесьці зблытаць з тым двайніком. Такая сітуацыя пры нашых парадках не вы-ключана.
— Калі мы п-падобныя, то і яго могуць п-прыняць.
— Але гэта будзе маска, усяго толькі маска... Усюды нас акружаюць маскі, усе мы пад чужым імем, і таму цяпер нікому няма даверу. Разу-мею... Вядома, гэта дрэнна, бо, як пісаў вялікі Шэкспір, маска нішчыць чалавека.
— Давайце спадзявацца, што такі п-парадак будзе не вечна. Людзі здымуць маскі і стануць самі сабой.
— Разумею: ускладваеце спадзяванні на пажар, пра які вы тут да мяне гаварылі. Гаварылі не занадта каб асцярожна...
Каліноўскі з цікавасцю глянуў Серабракову прама ў вочы:
— Усё пан ведае!
— Служба такая... Толькі ў мяне ёсць да пана адно, як бы тут вы-разіцца, філасофскае пытанне. Ну, загарыцца пажар. За ім — другі, трэ-ці. Гэта што: непазбежнасць? I так — бясконца?
— Калі б так бясконца, то гэта было б вар’яцтва. I марнай тратай с-сіл. Спадзяюся, што калісьці з’явіцца ронд, які будзе мець у сабе сілу, каб самаачышчацца.
— Якім жа чынам, дазвольце-с спытаць?
— А пры тым рондзе людзям будзе дазволена гаварыць п-праўду, мужыцкую, сярмяжную п-праўду, забароненую цяпер. Гаварыць п-пуб-
382
лічна, у газетах. 1 за гэта не толькі не сашлюць у крэпасць, але яшчэ і грошы заплацяць — як за карысную для п-паспольства дзейнасць.
— Цікавае і істотнае дапаўненне да думак пана Сыракомлі! I яшчэ мне хацелася б спытацца...
Але тут у салон укуліўся зусім ап’янелы Сыракомля:
— Хто тут, міленькія, імя маё называе марна? А, гэта вы, галубчыкі! Спаць, спаць. Усім спаць!
— А і праўда: пара спаць. Ужо ледзь не другая гадзіна на маёй цы-буліне, — Серабракоў глянуў на кішэнны гадзіннік. — А мне на дзяся-тую трэба быць ужо ў Вільні.
— To кладзіцеся вось на гэтай атаманцы, — падаспеў і Яцак. — Ра-ніцай вас разбудзіць пахолік... А іншым панам пасцеляць у бакавушках. Пані Галена пакажа.
— To дабранач, пане Серабракоў. Прыемна было п-пазнаёміцца.
— I мне таксама. Будзем спадзявацца, што шляхі нашы яшчэ сы-дуцца.
— Будзем! Толькі каб заўсёды яны сыходзіліся вось у такім п-прыем-ным таварыстве.
Выходзячы з салона, Каліноўскі прыхапіў з камоды рукапісную кнігу, каб прачытаць якую гісторыю. I каб не заснуць раней часу.
4.1	БЫЛА НОЧ
У тую красавіцкую ноч першым у анелінскай рэзідэнцыі заснуў Сы-ракомля. Паваліўся, не распранаючыся, на пасцель, разасланую ў бака-вушцы, і заснуў трывожным сном, калі невядома, што ява, а ціто трыз-ненне.
I трызнілася яму, што ён у начной цемры, ледзь не вобмацкам, ідзе шукаць сваю магілу. Ён ведае, што магіла павінна быць недзе за вё-скай, вёскай невядомай, але роднай яму, бо там нібы ён нарадзіўся. Ідзе па ўзлеску, чапляючыся за карчы, за старыя пярэваратні. Жоўта пабліскваюць агеньчыкі ў вокнах хат. Але святло іх не даходзіць да ляс-нога бездарожжа. He выбіцца яму з гушчару, не акружыць вёску... I тут са свайго жытла пачалі выходзіць сяляне ў доўгіх белых кашулях і, не гледзячы ў яго бок, сталі падпальваць хаты, каб асвятліць яму шлях. Ад хат займаюцца дрэвы. Ён бачыць, як полымя ахапіла маладую бяроз-ку, як чарнее і курчыцца, патрэскваючы, яе зялёнае лісце. I яго ахоплівае жах. Ён хоча бегчы, каб ратаваць бярозку, каб ратаваць сялянскія хаты. Бо несувымерна вялікія ахвяры дзеля яго аднаго, непатрэбнага, невядо-мага. Але ён не можа скрануцца з месца. Ён прырос да зямлі, не зварух-не нагамі. I толькі глядзіць, як шалее агонь.
383
А потым полымя раптам ператварылася ў сляпучае сонца. Ён мружыць вочы і бачыць на месцы вёскі белы палац з высокай брамай. На браме той — радок, адзіны, жаданы. Ён сіліцца яго прачытаць і нарэшце чытае: «Увайдзі і выйдзі». «Па якому гэта можа быць напісана?» — дзівуецца ён. Але паслухмяна ідзе. А палац усё аддаляецца і аддаляецца. Да яго ўжо вядуць старыя каменныя сходы. Ён узнімаецца па тых сходах. I раптам бачыць, што ўперадзе няма трох — ён выразна бачыць: трох! — пры-ступак. I ўнізе ўжо няма прыступак — толькі глыбокая прорва, бяздон-не. Ён спрабуе ўчапіцца рукамі за бліжэйшы выступ, падцягнуцца на руках. Але пальцы слізгаюць па гладкіх каменнях, рукі мярцвеюць. I тут зверху, ад брамы, нехта яму кажа: «Паглядзі направа, там жа ёсць прыступкі». А і праўда: з правага боку лесвіца цэлая, без прагалаў. I як гэта ён сам не прыкмеціў... Толькі чый гэта знаёмы голас параіў яму глянуць направа? Кіркора? Крашэўскага? He, гэта нехта з тых, з кім ён толькі што пазнаёміўся. Гаспадара? Каліноўскага? Спраўніка?
Ад вялікага напружання, каб успомніць, чый гэта быў голас, Сыра-комля збудзіўся, увесь зняможаны і мокры ад поту, і доўга не мог зра-зумець, дзе знаходзіцца і чаму ляжыць на пасцелі ў верхнім убранні. А ўспомніўшы, раздзеўся, ганяючы дрыжыкі, залез пад коўдру і потым доўга не могсамкнуць вачэй. Трывожыла прадчуванне нейкай небяспекі. Нібы пра яго нешта важнае побач гавораць, а ён не можа ўлавіць ані слова. Цікава, адкуль можа зыходзіць такая трывога: ад спраўніка, га-спадара, Каліноўскага? He, не ад іх. I тут Сыракомлю кальнула: Галена! Ну, вядома ж, Галена нешта гаворыць пра яго! Толькі што? Але хіба гэта цяпер важна?
«Гары яно гарам! — падумалася яму пра ўсё на свеце. — Толькі прайшоў бы пякельны боль у грудзях. I нашто было столькі піць, так вылузвацца са скуры?!»
Між тым у суседнім пакоі, аддзеленым ад Сыракомлевай бакавушкі сцяной з атынкаваных бярвенняў, Галена і Марыся толькі збіраліся спаць. Ім давялося ўсім паслаць пасцелі ды яшчэ памагчы Агатцы пры-браць посуд са стала — каб лягчэйшае было паветра ў тым пакоі, дзе меўся спаць спраўнік. Потым Галена памагала яшчэ змываць талеркі. I толькі пераканаўшыся, што Серабракоў ужо захроп і што ў доме ўсё спакойна, пайшла разам з Марысяй у яе пакой, пачала распранацца. Ма-рыся таксама сцягнула сукенку, расшнуравала гарсэцік і цяпер у адных панталонах стаяла перад насценным люстэркам, з дзіцячай непасрэд-насцю аглядаючы сваё поўнае цела — ну амаль такое ж, як у той жан-чыны, што ў рускім часопісе. Прыемны, бо зусім невядомы раней хмель злёгку засціў ёй галаву. Ды куды больш ап’яняла адчуванне свабоды: у кляштар яна, пэўна, не вернецца, цяпер яе будуць акружаць такія