• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    397
    — I не трэба страляць! Гэта было б барбарынствам, каб нехта па-цягнуў вас у лес, на тое стрэльбішча. Зберагаць вас п-павінны, шана-ваць, — Каліноўскаму не хацелася ўдакладняць, ці то ён гаворыць тут ад свайго імя, ці то ад кагосьці іншага. — Бо ў вас ёсць куды мацнейшыя кулі, чым тыя, што могуць вылецець з п-паўстанцкіх ружжаў. Яны бу-дуць цэліць у целы, а вы — у душы!
    — Па-мойму, усё жыццё я толькі тое і раблю, што цаляю ў чэрствыя душы, — пакрыўдзіўся Сыракомля. Па ўзросту і вопыту павучаць тут павінен быў бы ён. А выходзіць нешта адваротнае.
    — He заўсёды трапна, шаноўны пане Сыракомля, далёка не заўсё-ды, — насупіўся і Каліноўскі. — Ваш Хадыка мог бы не замольваць грэх, а клікаць да помсты. Занадта многа ў вас добранькіх паноў і адданых ім сялян. Так можна прыйсці і да шкоднай высновы, што беларусіны — народ выключны, а таму і выбраны. Ды і ўчора мне хацелася больш рэзка вам запярэчыць, калі вы заклікалі жыць толькі ружовай надзеяй. Але... — Каліноўскі адчуў, што перагнуў палку і Сыракомля зараз можа замкнуцца ў сабе. У такім выпадку трэба чалавека ўразіць нечым не-чаканым. — Але ўзаемныя п-папрокі нічога не дадуць. Давайце лепш супольна п-падумаем пра будучыню... Мы нядаўна гаварылі пра наш народ, што ён падобны на вялікае дзіця, у якога па збегу акалічнасцей часткова адабрала і п-памяць і мову. Дык вось, шаноўны пане паэце, — голас Каліноўскага гучаў узнёсла, можа, нават занадта, — вы п-павінны стаць тым чалавекам, які верне народу калі не мову, то хаця б п-памяць. Бо мова — гэта больш агульны клопат, не аднаго чалавека.
    — Я? Але ж якім чынам?
    — Узяць яшчэ адзін бар’ер, які аддзяляе вас ад народа! — перакана-на сцвярджаў Каліноўскі. — Вы ўзраслі сярод гэтага народа. Яго думкі сталі вашымі думкамі, яго п-песні — вашымі п-песнямі, яго гісторыя — вашай гісторыяй. Аднак п-пераказваеце вы іх на чужой, мала зразуме-лай для яго мове. Таму і не ведае ён вас так, як вам жадалася б.
    — To што ж тады загадаеце? — Сыракомля ўспомніў, што такія ж сумненні апаноўвалі яго пасля ўчарашняга адказу Грывы.
    — Я нічога не загадаю, бо не маю на тое п-права. Загадаць тут мож-на толькі самому сабе. Але хачу спытаць: няўжо вас задавальняе ваша мейсца ў п-польскай паэзіі? Пагадзіцеся: лепей быць п-першым у сваёй вёсцы, чым другім у Рыме.
    — Разумею. Пад вёскай вы маеце на ўвазе беларусінскую літаратуру. Але ж у гэтай вёсцы ўжо ёсць валадар — пан Марцінкевіч.
    — У п-пана Марцінкевіча няма такога ўзлёту. I такога імя. Ён не на-роджаны клікаць.
    — А я хіба народжаны?
    398
    — Вы народжаны! Вы маглі б напісаць нешта накшталт чэшскага «Краледворскага рукапісу», чым адразу ўскалыхнулі б народную па-мяць. П-паверце, калі вы станеце п-пісаць на мове свайго люду, уся ваша творчасць набудзе новы сэнс. Вы будзеце тут п-першым або ад-ным з самых першых. У вас з’явіцца п-перспектыва!
    — Куды ўжо пры маім узросце, — слаба бараніўся Сыракомля. Яго зноў здзівіла супадзенне: зусім нядаўна, выходзячы з анелінскага дома, ён якраз думаў, што ў яго няма перспектывы. — Часам здаецца, што мне не меней чым сто год...
    — А ў вас яшчэ няма поўдня!
    — Да поўдня мне не дажыць... Сягоння ўпершыню я адчуў, што часу засталося ў абрэз.
    — Тым болей, тым болей! Але я веру, што вы дажывеце і да п-поўдня, і да ціхага вечара, калі спадзе гарачыня і лягчэй будзе п-працаваць. А п-поўднем вашым няхай будуць новыя беларускія вершы — накшталт «Добрых весцяў».
    — Вы і пра «Весці» ведаеце? — здзівіўся Сыракомля.
    — I пра «Весці»! — пацвердзіў Каліноўскі. — Напішыце нешта такое або хаця перарабіце стары верш — каб Грыва і яму падобныя нарэшце зразумелі, хто іх сапраўдны вораг, а хто п-прыяцель. Каб іх больш не дурманілі царысцкія ілюзіі. Дарэчы, пішучы, можаце, дзеля ўздзеяння, выкарыстаць і сялянскія забабоны — саслоўныя, рэлігійныя. Усе, апра-ча веры ў прыход новага Напалеона Буонапартэ, у дапамогу Захаду. Мы п-павінны разлічваць на ўласныя сілы.
    — Ну добра, напішу я... А хто ж выдрукуе?
    — Надрукуем! Можа, у Вільні, а можа, у Беластоку. Мяне там з ад-ным каляярам абяцалі п-пазнаёміць.
    — Слухайце, міленькі, — раптам успомніў Сыракомля, — а вам не здаецца, што нас даўно павінны шукаць! Пані Галена, гаспадар, Ма-рыська...
    — Здаецца, даўно здаецца. Але мне хацелася давесці да канца нашу гаворку. Ёсць у мяне да вас яшчэ адна справа, — прыгадаўшы Гале-ну, Сыракомля тым самым напомніў Каліноўскаму пра тое вуснае да-ручэнне, якое ўчора яна перадала яму ў размове ля крыжа. — Вы ж ведаеце, што па ўсёй краіне цяпер адбываюцца маніфестацыі. Аднак, п-праводзячы іх, нібы забываюць пра Літву і пра Русь. Мы п-павінны аднавіць гістарычную справядлівасць. Таму добра было б, каб хтосьці з імем паехаў цяпер у Варшаву і іншыя гарады, узняў тым самым новую хвалю. Ад вас нічога болей не п-патрабавалася б — толькі ад імя Літвы чытаць вершы. Такія, як «Вызваленне сялян», «Лялька», а можа, і «До-брыя весці». Каб п-прыгадаць там, што і мы існуем.
    399
    — Але ж я хворы, недалужны, а сягоння з раніцы зусім блага сябе пачуваю, — бараніўся Сыракомля.
    — У крайнім выпадку вас мог бы п-падмяніць Каратынскі. Але ён яшчэ замалады, замала вядомы. А для спадмогі маглі б з вамі п-паехаць, нібы два крылы гістарычнай Літвы, ад Русі — Марцін-кевіч і ад Жмудзі — Акялайціс. Думаю, яны згодзяцца, калі згодзі-цеся вы.
    — Усё гэта надта прывабна. Аднак жа зусім нерэальна. Пасля ўсяго, што здарылася ў ГІознані, мне проста не дадуць пашпарт. Пахвіснеў нізашто не дасць.
    — А вы ў яго і не п-прасіце, — у Каліноўскага ўжо выспеў рэаль-ны план. — Прасіце ў ковенскага губернатара! Там у нас у канцылярыі ёсць свой чалавек. Ён дапаможа вырабіць п-пашпарт. Што ж датычыцца Марцінкевіча і Акялайціса, то...
    — Так вось вы дзе! — з-за дрэў пачуўся глухі голас Шэміса. — А я бегаю па ўсіх ваколіцах, усюды вас шукаю. Пані Галена загадала на сняданне клікаць.
    — Вы там, напэўна, паправілі ўжо галовы? — не то са шкадаваннем, не то з іроніяй спытаў Сыракомля.
    — Дзе там. Ва ўсіх дрэнныя гуморы, усе пахварэлі. У графа мігрэнь, і ён ляжыць, абкладзены падушкамі. Мая таксама не ўстае, фукі строіць. Бачыце, яе ўчора не так прымалі... Швагра Яцака няма — кудысьці кон-на памчаўся.
    — А Марыся? — вырвалася ў Каліноўскага.
    — Нешта не відаць яе. Можа, на кухні памагае.
    — Ну, добра, тады пайшлі, — пагадзіўся Сыракомля. — Ах, як шкода, пане Шэміс, што вы спазніліся. Тут пан Ка... прабачце, пан Паляноўскі так цікава разважаў, што трэба ўсім нам рабіць...
    — Вось-вось, і мяне гэта клапоціць, іншых гервятцаў. Запал у нас ёсць, а праграма цьмяная.
    — Што рабіць? — перапытаў Каліноўскі. — Вясна ідзе! Сеяць, дзе-цюкі, трэба. Сеяць чыстае, правеянае зерне ў сялянскія душы. Можа, ураджай і не мы сабярэм, а наступныя п-пакаленні. Але п-пасеянае не-калі ж ды ўзыдзе.
    — А дзе браць тое зерне?
    — У сэрцах сваіх! Усё, што набалела ў с-сэрцах!
    — Гэтага мала. Хацелася б мець шчыгульны план.
    — Трохі п-пачакайце. Спадзяюся, што да восені ўжо будуць п-пра-кламацыі з канкрэтнай п-праграмай, выкладзенай народнаю моваю. Толькі каму, у выпадку чаго, іх перадаць?
    400
    — Калі гаварыць пра Гервяты, — Шэміс глянуў на Сыракомлю, але той ішоў уперадзе і, здаецца, не слухаў размовы, — то можна мне або і іншым надзейным хлопцам...
    — He бойцеся, памяць мая ўчэпістая, але не здрадная. А другі выпа-дак для с-сустрэчы калі яшчэ будзе.
    — Завуць іх, на выпадак чаго, Ян Бумбуль і Часлаў Чапукойць. Ёсць яшчэ — ды не такія надзейныя. Часам збіраемся, аднак не ведаем, чым такім заняцца.
    — А вы ў лесе збірайцеся. Пад выглядам п-палявання на ваўкоў ў стралянні цвічцеся. Галоўны ж клопат — сяляне. Ад іх цяпер усё за-лежыць. Гэта нам толькі здаецца, што п-поступ гісторыі вызначаюць нацыі, гэта значыць народы. На самай справе ўсё вырашаюць грамадскія слаі, або, як іх яшчэ называюць, класы...
    ...На верандзе пачуўся грукат мужчынскіх ботаў. To Яцак вярнуўся. Доўга выціраў ногі, нібы адцягваючы сустрэчу з Галенай. Увайшоў па-нуры, з ускудлачанымі валасамі.
    — Грывы няма нідзе, — сказаў, праціраючы хустачкай запацелыя акуляры. — 3 пазаўчарашняга вечара яго ніхто ў вёсцы не відзеў. Хата замкнёна...
    — Гэта д-дрэнна!
    — Трэба ехаць у Вільню, знайсці недзе Серабракова. He можа, мі-ленькія, быць, каб ён нічога не ведаў.
    — Здаецца, ён спяшаўся ў канцылярыю губернатара, — успомніў Ляшчынскі.
    — Я паеду! — загарэўся Сыракомля. — На ногі ўсіх падыму!
    — Нельга нікога п-паднімаць на ногі. Чым больш асоб ведае, тым больш небяспека! Я еду, п-панове, п-першы і п-пастараюся дзейнічаць як мага асцярожней. Калі што высветліцца — адразу дамо знаць.
    Каліноўскі нібы раіўся з прысутнымі. Але голас яго гучаў загадна. I ўсе пагадзіліся з ім, адчуваючы рацыю.
    Паспешліва развітаўшыся з прысутнымі, Каліноўскі зайшоў у пакой да Марыські. Яна ўсхапілася, сказала, што зараз прывядзе сябе ў пара-дак і выйдзе яго праводзіць. I праз хвілю якую, калі Каліноўскі з дапа-могай пахоліка запрагаў каня, сапраўды выйшла, навідавоку ва ўсіх, на двор. Пабачыўшы гэта, Сыракомля пераможна глянуў на Галену, якая, адхінуўшы заслону, стаяла ля акна.
    — Што зробіш, — хутчэй перад самой сабой апраўдвалася Галена, — чалавек страляе, а Пан Бог кулі носіць.
    Марыся праводзіла Каліноўскага да крыжа. I вярнулася назад паспа-кайнелая, нібы прасветленая.
    401
    Валеры Маракоў
    ЧУЕШ, БЕЛАРУСЬ?
    Кастусю Каліноўскаму
    Былі імкненні,
    Мары,
    Барацьба,
    Былі пажары бацькаўскіх палеткаў.
    Ўзнімала сцяг свой
    Галыцьба —
    Іх пачуццёў і радасці іх
    Сведку.
    Кляпалі косы,
    Плавілі сякеры, На панскі чэрап плавілася сталь.
    Ў разгары іх
    Вялікай веры
    Ён на чале, павадыром іх
    Стаў.
    Любоў і вера...
    Мары й маладосць...
    Хто іх стрымае прагнаю рукой,
    Дзе здзек,
    Дзе катаванне ёсць — He можа быць там ціша I спакой.
    Кіпела сэрца над нядоляй краю, Ўздыхаў наш край Балотнымі грудзьмі.
    Тут пад пятой
    Расійскіх генералаў
    Душыўся ён крывёю I слязьмі.
    Ішла стыхія...
    Воля...
    I адплата...
    Палаў касцёр ў расхрыстаных грудзёх.
    402
    3 любоўю сына,
    Друга, Брата Ён аддаваў юнацкае жыццё...
    О, Беларусь!
    Ці чуеш ты, Ці чуеш?..
    Твой лепшы сын распяты за цябе.
    Няўжо ў грудзёх тваіх
    Начуе
    Яго вялікіх дум разбег?
    О, мабыць не.
    Я чую твае словы...