• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Арыштаваны
    Кінь, пан, — ведаў, ішоў я куды, Тапарышча падняўшы рукамі худымі.
    Што казаць? — Каб вы потым малых і старых Маім катаржным мучылі імем!
    Людзі памяць у вёску і так занясуць, Мяне зняўшы з высокай асіны.
    Шкада, пан, што ў руках не ўтрымаў я касу
    I ў лясах у час бітвы не згінуў.
    443
    Палкоўнік Лосеў Ну і ёсць жа чаго шкадаваць! Можа, гэта ў раз тысячу лепей? Мне, павер, за вас баліць галава, Што йдзяце за панамі вы слепа. Цар даў волю, а яны хочуць зноў I на вас, і на вашы загоны Налажыць, як на стада валоў, Векавую нядолю прыгону. Слухай...
    Будзеш вольным у гэтую ноч, Расталкуй толькі масе шэрай, — Увагналі б у плечы паўстання нож, Бо табе яны будуць верыць...
    Арыштаваны
    He, пан, сам я з касці мужыка. Хай ляціць навальніца па нівах! He падымецца гэта рука Бунт спыніць за агністую грыву. А што разам — да часу ідзём, А не верым панам і іх радам; Яны поўзаць гатовы даўно прад царом I мо заўтра нам здрадзяць.
    Важна нам, пакуль з лесу не выйшлі яны, Пакуль плечы прад вамі не хіляць, За Дняпро і за сінія хвалі Дзвіны Перакінуць агонь і лапцюжныя сілы.
    Палкоўнік Лосеў Ці не з Світкі абозу ты будзеш такі?
    Арыштаваны He, не чуў я ніколі аб гэткім...
    Палкоўнік Лосеў
    Дзіўна! Песні аб ім жабракі Разняслі па дарогах, палетках. Мяцяжом яго імя гучыць. Так... Час толькі я з вамі марную, А хацеў бы душой памагчы...
    Арыштаваны
    Усё ж... пра Світку... першы раз чую.
    444
    4
    СНЕГ НА ШЫБЕНІЦАХ I НА ТВАРЫ
    Першы мешчанін
    Трэба лепш захінацца ў кажух. Настаўляй, Клім Іваныч, каўнер!
    Гэткі вецер! Табе я кажу: Паміраць не хацеў бы цяпер I за гарнец гарэлкі ніхто He пайшоў бы нат ямы капаць. Бачыш:
    снег, быццам белы патоп, Пачаў вуліцы хваляй змываць, I нясе, і плыве, і вірыць, I чорт ведае рвецца куды;
    Быццам полымем неба гарыць, Студзень люта узняў снежны дым...
    Другі мешчанін
    Прашу мне дараваць, гаспадзін, Ці не можна ў вас аганьку?
    Вы на пляц ідзяце так, адзін?.. Клім Іваныч, а гэта мой кум.
    Каліноўскі
    Вельмі рад... Я Вітаўт Вітажэнц. Думаў, сёння вучыць не пайду.
    Ды, прызнацца, хацеў паглядзець, Як на смерць гэта людзі ідуць.
    Першы мешчанін Павучыцельна, што і казаць. Ўчора — бачылі — гналі ў Сібір, Або як ўскалыхнулі ксяндза? Апісаць бы мог толькі Шэкспір! Мы вось так — Клім Іваныч і я — Ходзім разам заўсёды на пляц...
    Каліноўскі
    Але школьная праца мая He дае нават часу паспаць. Каго ж сёння вядуць на парад?
    445
    Першы мешчанін Чуў, здаецца, студэнт з іх адзін, Пецярбургскі... так... нейкі Ігнат... 3 Каліноўскім атрады вадзіў Вось ідуць... Барабанная дроб Зараз сыпне, мяцелячы снег... Клім Іваныч, плячмі — праз народ! He відаць за галовамі мне. Выбачайце! — ступіў на нагу?.. Вось жанчынам не варта глядзець. Слёзы... што ж гэта я не магу Бачыць, дзе наш стаіць Вітажэнц?..
    Каліноўскі
    Вядуць... Нядаўна гутарыў з імі...
    Апошнюю ноч сядзелі ў смалярні да дня, — Раіліся, каб вясной зноў штыкамі стальнымі Над краем штандары паўстання узняць...
    3 натоўпу
    — Пастараніцеся!
    — Дайце глянуць!.. Маладыя, А, нябось, пасівела, глядзі, галава...
    — Эх, пацягнуў іх чорт нейкі за шыю — Захацелі з царом ваяваць!..
    — Цішэй там, — чытаюць!..
    Кал іноўскі
    Шукае вачыма знаёмых.
    Бачу, брат, слаўна ідзеш!
    He зламалі цябе у засценках сцюдзёных, He зальюць каты кроўю народнай мяцеж! Ды ідзеш не на смерць ты, здаецца!
    Даўна, помню, калісь ты так бодра хадзіў, Пецярбург... вечары... а за пазухай Герцэн, У сэрцы «Колокола» калыхаўся прызыў.
    Пра Уладзімірку песню любіў ты
    I Някрасава сумны напеў...
    Прашумела жыццё прыдарожнай ракітай, Рана дзень твой зарой адзвінеў...
    446
    3 натоўпу
    Вось паднялі!
    Мешчанін
    А мы вас шукалі...
    Бачыце, вецер калыша, тварам глядзяць на раку.
    А можа, з такой вышыні відаць ім зарэчныя далі.
    Выбачайце, я зноў бы у вас папрасіў аганьку.
    Бачыце, свет ужо новы, іншыя людзі.
    Што такім шыбеніца, катарга, смерць?
    Вось ці на добрае толькі народ яны будзяць, —
    Як ваша думка, гаспадзін Вітажэнц?..
    А мяцель іх калыша... атуліла, бы ў саван сцюдзёны...
    Вы ідзяце?
    А я пастаю, недалёка мне.
    Ці не плачаце вы?
    Мо хто родны загінуў, знаёмы?
    Каліноўскі
    Што вы?..
    Гэта толькі на твары растаяў снег...
    5
    ДЗЕЦЮКІ
    Каб расталкаваць людзям, у чым праўда, я пішу пісьмо...
    Яська Гаспадар. «Мужыцкая праўда».
    Паўстанец
    Лепей ляж; адпачынь.
    Ўжо высока выплыла Сітца.
    Чуеш, з стрэх ночы капае сінь
    I адліга б’е ў аканіцы.
    Каліноўскі
    Сон мяне ўжо даўно не хмарыць.
    Толькі сплюшчу вочы гарачыя, —
    Паплывуць вобразы, як вандроўныя хмары: Бачыш тое, што хацеў бы не бачыць — Адных шыбеніц гай.
    447
    А загледзішся ў снежна-ўзмяцелены дым, — Бачыш, катаржнікаў за Уралам сляды Замятае пурга...
    He хутка мяне зморыць сон
    I пяро пакіне рука.
    Народ яшчэ дрэмле, маўчыць, быццам звон Без стальнога свайго языка.
    Трэба закінуць пабоцні, Ударыць гулкую медзь. Ты не ведаеш, як трывожна і моцна Патрапіць звон гэты гудзець... Можа, кончу да дня напісаць.
    Трэба шчырае слова народу, Ды такое, якое б заўсёды Пад сярмягай магло б запалаць.
    Паўстанец
    Чуў я, грамату цар прыслаў, Паны сілу разводзяць па хатах. Ўсюды сельская стража пільнуе дарогі сяла. Як народ ты разбудзіш, дыктатар?
    Чуеш — сёння адліга, Вясна.
    Вецер ў Нёмане зоры купае.
    Толькі днямі, начамі ад нас
    Вырай ў сінюю даль адлятае.
    Малахоўскі дзе твой?
    Шмат каго страх за межы суседнія гоніць Горш, як сівер асенняй парой Залацістае лісце клёнаў.
    Каліноўскі
    Хай бягуць баязліўцы ад слоты, Гром пачуўшы і шолах траў. Ўсё, хто гэтых барознаў потам He паіў і не засяваў.
    Вецер іх размяце і раскіне, Быццам лісце сухое з галля, Па дарогах чужых і краінах, I забудзе іх хутка зямля.
    Можа, злягуць засевы і дымам Вораг пусціць стрэхі сёл.
    448
    Але што ж — каранямі ўраслі мы У гэту гліну, пясок і падзол. А мінуць навальніцы і цені Хмараў шэрых, і ўбачым да дня, Як на пасеках нашых з карэння Зашуміць, зацвіце маладняк. He заплюшчваюцца мае вочы, Сам ты мо адпачыў бы лепш. Трэба заклік да раніцы кончыць, — Ты па сёлах яго разнясеш. Апранешся ў торбы, лахмоцце, Можа, возьмеш цымбалы і кій. Хутка золак заззяе на плоце, Хутка...
    Трэба пісаць...
    «Дзецюкі!..»
    6
    У КАРЧМЕ
    Яркім палаюць агнём смаляныя карчы. Мокрае сохне адзенне: анучы, сярмягі. Дрэмле стары карчмар за сталом карчмы. Згорбіўся стол ад гадоў ці мо пахіліўся ад брагі. Кураць, на лавах парабкі з канюхамі сядзяць. Нехта гаворыць пра дзіўныя землі, пра неба. Звонка на змену ў куратніку пеўні крычаць, Глушачы снежны за вокнамі шчэбет.
    Падарожны
    Ходас! Ты гарнец яшчэ мо паставіш адзін, Трохі закускі? Хутчэй варушыся’
    I ты, падарожны, зайграеш нам потым, хадзі! Здаецца, цябе ужо бачыў, — знаёмыя рысы? Кажаш — блудзіў па кірмашах.
    Лепей было б,
    Каб граў ты «Лявоніху» тую, што скачуць у бітвах, Або вяселле.
    А то ў цябе хіба столькі і слоў, Колькі змясцілася ў торбе тваёй ці ў малітвах.
    449
    Дзед
    Прайшоў я ўдоўж, папярок Беларусь і Літву. Людзей бачыць усякіх прыйшлося.
    Адны любяць пад песню схіліць галаву, Зажурыцца, як неба увосень, А другія, — дужэй, маладзей, — Ім дай песню, каб сыпала цветам, Смехам вуснаў дзявочых —
    каб ад сонца было весялей, Але я заспяваю вам гэту:
    «Калісь Кастусём яго звалі ў Мастаўлянах, У Гарадзеншчыне клікалі Світкай сяляне, 3-пад сіняга Буга па горны Уральскі стром Цар ахрысціў яго — Бунтаўшчыком.
    Галавы яго царскія слугі шукаюць, Па дарогах хітрыя петлі стаўляюць, Праклінае кат Мураўёў
    I папы медным гулам званоў...»
    За акном снежныя ўсхліпы сіліцца вецер узняць. Яснай усмешкай дзяцінства
    пад пальцамі дыхаюць струны, Часам ўздымаючы накіп з песні крыштальнага дна, Лашчацца яркімі хвалямі шумна.
    Недзе дарожныя вербы сівыя шумяць...
    Гурбяцца звонка загоны... Нат чуваць, як на струнах хвалюецца снежная гладзь.
    Як трывожна ў мяцелі званы, праклінаючы, звоняць.
    «А ён полем шырокім на коніку едзе.
    Праз лясы прабіраецца шэрым мядзведзем;
    Праз азёры і рэкі плыве шчупаком, А над хмарамі кружыць арлом.
    Ходзіць ён па шырокай зямлі і склікае, Малайцоў і дружыну сабе выбірае;
    Усе асілкі — сасонкі ў бары — Сілы ў кожнага столкі у тры. Ходзіць ён па дарогах, загонах, Сілу царскую крышыць і гоніць, А як царскіх змяце наймітоў, — Дабярэцца да панскіх двароў».
    450
    I здаецца, што у прыдарожнай карчме Вецер свежы смалісты павеяў;
    Пругкіх струн перабор, песня ў дыме — ў сасновай імгле;
    Звоніць крыллямі ў шыбы завея.
    Агонь крыецца — белы кажан — ў залатыя карчы, Раз, другі бліснуў, ціха залопаў.
    Цемень павуціннем з выгнутых бэлек карчмы Звісла нізка на плечы, на струны, на шопат. «Прыйдуць дні, аб якіх вякі варажылі, Пра якія у казках адно гаварылі: Дзе задумаў, — свабодна пайшоў, Hi равоў, ні гранічных капцоў.
    Ці з сахой па бязмежнай старонцы, Ці з сяўнёй, даганяючы яснае сонца, He абойдзеш і песняй ўсяго — Колькі шчасця, багацця таго.
    Кожны лірнік блізкіх і далёкіх суседзяў Зможа песняй пачэснай адведаць, — I народзяцца песні шмат раз Весялейшыя ў іх і у нас.
    Ходзіць Світка і ходзіць па краю.
    Дзецюкоў і дружыну склікае За сталы, на вяселле хутчэй. Гэй, злятайцеся, сокалы, гэй...»
    Падарожны
    Слухай, Ходас, Нехта стукае ў дзверы. Ідзі адчыні...
    Першы гандляр
    Снегам дарогі плывуць. Змарыліся коні. Час і так неспакойны, а тут уночы Яшчэ сівер у вочы снег гоніць.
    Другі гандляр
    За дзясятым слупом верставым Ўсе вазы растраслі нам казакі учора. Кажуць, арыштавалі караля Літвы, Пыталіся, ці не вязём з сабой порах.
    Падарожны
    А куды гэта ты выбіраешся, дзед?
    Думаў тут начаваць ці ў дарогу так пільна?
    451
    Дзед
    Ужо гадоў маіх даўна асыпаўся цвет, Дык хацеў бы убачыць канец сваёй песні
    і Вільню.
    7
    ПАД ЗВОН ШЫБ
    ...Узышло маё гора густымі кустамі, Зацвіло маё гора чорнымі цвятамі...
    3 народнай песні
    Звоняць шыбы; звон — ясны, халодны. Толькі горад стары не пазнаць.
    Спіць.
    У шлях расквечаны, зорны Паднялася званіца адна. Далей стрэхі, пясчаныя дзюны Каля самай затокі ракі, I зялёна-цёмнай рунню Густа дрэмлюць лясы-саснякі. Дрэмлюць дамініканскія сцены, Толькі чуецца варты крок...
    I згушчаюцца мокрыя цені У густы алавяны змрок.
    Каліноўскі
    I падумаць, каб гэтак рана Мяне ім удалося звязаць, Калі дома за нізкім парканам Толькі што залаціцца лаза;
    Быццам сон... Толькі путы цяжкія, Што ад Нёмна звіняць па Байкал, Кажуць, буры шумелі якія, Хваляў грозна ўздымаючы вал Над прыгонам, няволяй і тронам. Так нядаўна... прыпомніць каб... Калісь з камітэта чырвоных Дзюлерана выводзіў за карк.