У нашай Волі — толькі самапалы. Гляджу на цытадэлі, эшафоты, дзе вісельнікі — клічнікамі сталі... Сын Вострава, прыняў Ты карны пострыг 415 I ў Свіслачы з надзеяй узгадалі: у нашай Волі сіла — мы, не пострах. ВЯАІКАЕ КНЯСТВА БЕААРУСЬ Мы сцвярджалі сябе маўчаннем. Уладзімір Конан У тумане — крыжы. I на ветразі памаліліся палачане. Засталіся бажніцы пры беразе. Паплылі крывічы — у маўчанне. На крыжацкае рэха пад хвоямі князь-ваяр не аддаў паклону. Мы сцвярджалі сябе пагонямі і вярталі сабе з палону. Праплывалі ліцвіны — сарматамі. I званарылі ўсё адчайней... А пазней над паўстанцкімі кратамі пракрычала маё немаўчанне. Сёння знойдзеным ветразем сцелецца ваяроў-весляроў павучанне: «Анікуды Айчына не дзенецца, не сплыве Беларусь у маўчанне!» ПРАМЯНІСТЫЯ Айчыннай інтэлігенцыі XXI стагодздзя Там, у Афрыцы, грыфы. Там, у Грэцыі, амфары. Тут — наркамаўкі рыфмы да савецкай мэтафары. Там —узмор’і Ла-Манша. Там — гатэлікі Турцыі. Тут і мова не наша і радкі Канстытуцыі. 416 Там — жывучыя персы. Там — віхлястая Індыя. Тут — валютныя персі і каханне па відэа. Тут — надводныя рыфы. Тут — Вэзувій без кратара; загнівае не ў рыбы галава — ў правакатара. Там, за Латвіяй, Балтыка. У Італіі — ружы. Тут — кульгае граматыка праз дзвухмоўныя лужы. Скасабочаны дзверы — і матляецца нацыя... Тут — сядзяць аднаверцы. Там — жыве інтэграцыя. Нехта думае ў Скідзелі. Нешта ведае Быхаў. Тут — кланіруюць «інцеляў», там — самоціцца Быкаў... Ганарыцца пачвара: у мяне — індульгенцыя. Дзе ж яна, з Божым дарам, ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ, — не праслоечка вузкая на ганенні і кпіны, а святло непатусклае для счарнелай краіны? Веснатой набрыняе дзень разумны, дасведчаны, Беларусь не сканае і з душой пакалечанай. Тут — будзіцеляў поўня. Тут — радовішчы жыляцца. Тут — пры дотыку промня і Свабода раскрыліцца! 417 Пімен Панчанка ТЮЕ Паміж эпох Невыразных і шэрых Сярод пакутнікаў і герояў У Беларусі было найвялікшых трое: Каліноўскі, Купала, Машэраў. Цяжка складаць пра найлепшых радкі: Болем працяты ўсе мае строфы. Нават шэпту іх не чутно: «Браткі» — Каму пятлю накінулі, Каго скінулі ў прорву, Каго забілі ў аўтакатастрофе... На плошчы каля Лукішак На свой народ Глядзеў перад смерцю Кастусь. I плошча яго апошнім выдыхам дыша: «Чуеш, Беларусь!» А дзядзька Янка Заўсёды ў турбоце Аб родным народзе, Каб навучыліся землякі Людзьмі звацца. Партызаны, партызаны, Беларускія сыны Пачалі, як волаты, За волю змагацца. Была вайна. Да яго нахлебнікі лезлі. А ён штодня пра Беларусь думаў: «Новыя вершы напісаць пара»... 3 дзявятага паверха 418 У пралёт паміж лесвіц Скінулі нашага песняра. А калі Пётр Міронавіч загінуў, Доўга партызанскія ўдовы плакалі, Бо яму аднаму толькі верылі; Прыносілі на магілу кветкі 1 ў спёку, і ў стынь... Вуліца Каліноўскага, Вуліца Купалы, Праспект Машэрава I яго журботная песня — Хатынь. 419 Алесь Пісьмянкоў КУШЛЯНСКАЯ БАЛАДА Вось і мара яго расстраляна, Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца учора ў Кушлянах Яшчэ конь Каліноўскага ржаў. Здаецца учора ў Кушлянах... Сумна мужыцкая скрыпка пяе, Над крывавай палянай Крывавае сонца ўстае. Крывавіцца родная мова, Яе дух несмяротны не знік. I вы — не задушыце слова, У слова не вырваць язык! У дарогу сабраны пажыткі, Аж заходзіцца плачам смычок. Запяе на ўвесь свет па-мужыцку I Мацей Бурачок. .. .Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў. Яшчэ доўга ва ўкраінскім стэпе Яму конь Каліноўскага ржаў... 420 Мікола Пракаповіч 1863 ГОД Не на сцяжыну вузкую выходзіма, дзецюкі, — шляхціцы беларускія, браты мае — мужыкі! He на бяседу стольную, — песняй будзіць абшар, а за Айчыну вольную, — з ворагам твар у твар. Можа, не ўсе мы вернемся кожны на свой парог, але няма наперадзе іншых у нас дарог. Падрыхтаваны вісельні, і навакол віжы. Можа, не ўсе мы выстаім, але Беларусі — жыць! 421 Алесь Разанаў АРЫШТ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА Аблога... Крокі... Ляск... Прыцемненыя сцены, і дрогкай свечкі бляск, і на парозе цені. I месяц паўз акно слізне, як паражэнец — на схіл усё адно... Як зваць вас? Вітажэнец. Утойваюць муры, сцярожкі бор таемны да іншае пары імя яго нядрэмна. Да іншае пары пакінуты сякеры, да іншае пары сышлі касіянеры. I запазычан край, і аціхаюць знічы— хавай, хавай, хавай сапраўднае аблічча! О, наступ нематы — нябога... выраджэнец... I ўжо знікаеш ты... Няма ўжо... Вітажэнец... Hi вучняў, ні сяброў... Сарвецца шлях памглёны... Як волю і любоў, дае нам час імёны. 422 Учэпяцца... — з пятлёй — не выбіцца... — ажэняць... Па той бок — што па той?.. Па гэты — Вітажэнец. Заўжды — адзін адказ, утойванне... змяншэнне... Але прыходзіць час імя і ўваскрашэння. Усё ніты у сувой, у заклік пагалоскі з’яднаць — і стаць сабой!.. Як зваць вас? Каліноўскі. 423 ІванРалько ПІСЬМО НА волю К. Каліноўскаму Гуляе па краі Разбой і сваволя. Няволя! Няволя! Ганьбуецца думка, Ланцужыцца воля. Няволя! Няволя! Нібыта струна, Абарвалася доля. Няволя! Няволя! Адзінае шчасце — Пяро і папера. Адзіная радасць — Надзея і вера... Да часу народ мой I церпіць і стогне. Новую бітву Нянавісць развогніць. He вычахне зерне. He высахне глеба: Ўскалосіцца ніва Для шчодрага хлеба. 424 Іван Рубін 1863 Гулкі ляскат калёс. Іскры. Цокат падкоў Патрывожыць здалёк Скляпяні ўсіх вякоў. Лёду тоненькі хруст. Лёсу спее прадвесне. Беларусь... беларус... Зачыналася песня. Калясіць каляя Ад павета к павету. Дзецюкі! Доля хай жа свая Прарасце запаветам Дзецям вашым і ўнукам, Дарагою пагоняй, Без царовай прынукі, Без расейскіх законаў. 425 Людміла Рублеўская 1864 На ранішнім снезе ні следу — дзівота! Здаецца, ступіць — быццам грэх сатварыць. А чорны вярхнік на шляху адзіноты Па белым, па сонечным полі імчыць. Усё чысцінёй першароднай абнята. Па грудзі каню — шаргатлівы сумёт. Да лесу спалохана ціснуцца хаты, А ранак празрысты звініць, быццам лёд. 3 хацінак ніхто не выходзіць за дзверы — А раптам пакліча ці зойдзе вярхнік? Прададзеным цяжка ў свабоду паверыць, Якую крывёй здабываюць для іх. А хто здабывае? 3 якой гэта ласкі? He, браце, падмануць і тысячны раз. Пра вымерлых волатаў сумныя казкі Больш блізкія, больш дарагія для нас. А лес набліжаецца. Гурбы глыбеюць, Глытаючы конніка разам з канём. .. .Глухое рыданне: «О Божа! He вераць!» Заціхла пад белым, як жах, дываном. 426 ЛІРНІК .. .1 не трэба дваіх — каб пачаць... К. Капіноўскі Дарога мая — ад цяпла да цяпла — Праз белае сэрца зімы працякла. Далёкія бомы, і блізкі агмень, I хлеба кавалак, і шчасця прамень, I продкавы цені, і чысты абрус, I слаўная песня твая, Беларусь! У панскіх палацах ці ў хатцы сляпой — Дзіцячыя вочы гараць прада мной. На пляцы, на хутары, плоцяць ці не — Зайграю — і ў неба штандар шугане. Зайграю — і ўспомняць свой род слухачы. А ты, маё цела, трывай і маўчы, Таму што дарога — ад болю — ды ў боль, I ў стозе начуе жабрацкі кароль, I ў Бога начуе дух ліры яго. I хопіць, каб край абудзіць, аднаго. 427 Рыгор Семашкевіч КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ і Вочы на свет закрываць не трэба — Ёсць у прыроды туманныя дні. Вось і завешчаны дадеч і неба. Як праз ваду — вечарамі агні. Што вы, туманы, ў сваім вар’яценні Так замуціді вякі і гады I на прастор наш барвова-асенні Зноў нацягнуді дадёкай бяды? Зноў я адкінуты вамі, туманы, У перабыты бяздітасны час. Стук? Гэта быццам бы бой барабанны. Крык? Перад сконам, паўстанцы, да нас! Скончана ўсё. Так паспешна у дёхах Світку мужыцкую здзёрді з пдячэй. Гэтыя ж тут, недзе бдізка, патроху Гаснуць без жалю любімых вачэй. Воды сцюдзёныя, гнуткія кладкі — Трэба палотны бяліць. Я не кравец, не шавец аніякі, Трэба кашулі смяротныя шыць. Голас ад гора дрыжыць і нямее — Трэба ісці галасіць. Я і магілы капаць не умею — Мёртвых жа трэба у дол апусціць. Толькі ідзі, ідзі і не падай. Доўга туман над зямлёю стаіць. Сходзяць туманныя дні з лістападам. Сонца праглянула... Жыць! 428 2 Вось далакоп, і шавец я, і столяр... Доўга стаялі туманныя дні, Твар мой збялеў ад жалобных застолляў, I зледзянелі пагляду агні. Столяр, калыскі на шчасце майструю Для немаўлятаў усіх. Я і шавец, і абнову любую Шыю дум святаў зямных. Вось я рыдлёўкаю грунт наш капаю — Дрэўца, хлапчук, пасадзі. Вось я і сумную песню спяваю Там, дзе нядаўна блудзіў. 1966 АПОШНЯЯ НОЧ КААШОЎСКАГА Заўтра ўсё... Заўтра смерць. Мяне выведуць каты. Сакавік на двары... Яшчэ тыдзень — і птушкі дамоў, О буслы, дзеці сонца! Летучы, адшукайце вы хату, Дзе жыве маё шчасце, якога ў жыцці не знайшоў. У вясновай красе! Ясна-чыстая, нібы бяроза. Вуснаў не цалаваў і яе не насіў на руках. Птушкі! Людзі казалі... Прашу вас праз слёзы — Ўкіньце вы ёй праз комін маленькага хлапчука. Хай ён будзе маім! Тую дзеўчыну вы папрасіце. У краіне цяпер будуць вісельні, здзекі і жах. Будзе слухаць ён жаль перапёлкі у стоптаным жыце, Песні ціхія з прызбаў па вечарах. 429 Веру — кроў мая ў сэрца яго застукоча. I калі прыйдзе час новай гнеўнай касьбы, то ізноў, — Хай жа пільнымі будуць і ноччу і днём яго вочы. I пажары палацам! За мову, за слёзы, за кроў!.. Хлопчык мой! Я цябе, дарагі, абдымаю. На радзіме маёй здратаванай павінен ты быць. Крокі ў лёхах! Ужо і світаць пачынае! Беларусь, мая маці! Ты будзеш, адзіная, жыць! 1967 430 Янка Сіпакоў ПЯТЛЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА Нялёгка быць вераўчанай пятлёю I чакаць тваёй шыі, хлопча... Лепей з табою я звозіла б сноп’е, — Калёсы аж квокчуць, а мы на возе; Снапы я, вяроўка, уціснула моцна, Казыча калоссе — аж хочацца чыхнуць; Я — лейцы таксама ў руках тваіх цёплых... Нялёгка чакаць тваёй шыі, хлопча! А магла б я радзіцца й абрусам, Якія ткаў добра калісьці твой бацька. Мяне б заслалі на стол святочны, Пітвом і ядою мяне б пазаставілі, I ўсе гулялі б да самае раніцы Твае заручыны з чарнабровай Марысяй... Страшна чакаць тваю шыю, хлопча! Ці мала на што вам трэба вяроўка, — Спачатку трымала б я вашу калыску, А потым магла б зрабіцца і гушкалкай Для вашых дзяцей. I яны б любілі На мне гутатацца да самае столі, А вы, іх калышучы, шчыра б смяяліся... Жудасна абвіваць тваю шыю, хлопча... А магла б я стаць і аборамі Да лапцей тваіх. I з табой тады Мы пайшлі б таптаць небасхілы Гэтым вечным мужыцкім абуткам, Гэтай вечнай мужыцкай праўдаю, — I святло б мы выкралі ў ночы...