Складаў з вялікаю адвагай Свае бунтарскія радкі, Распальваў сэрцы пад сярмягай — Ішлі змагацца дзецюкі. Ішлі на панскія палацы, За пот, за голад, мазалі. Ішлі свабоды дамагацца, Хлеба працоўным і зямлі. За незалежныя краіны, За Польшчу і за Беларусь, За дарагі народ загінуў Ў няроўнай барацьбе Кастусь. Аддаў жыццё за наша шчасце, — За волю, раўныя правы. Адкрыты нашы сэрцы насцеж — У іх Кастусь заўжды жывы. 1967 467 Наталля Шкапіч ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Жыве Беларусь і жыць будзе вечна, Хоць білі тыраны яе і клялі. Чырвонай крывёй захлынулася пекла Яе зневажальнікаў, д’яблаў зямлі. Вочы ў слязах нездарма апускала, Бачачы здраду сваіх жа сыноў. Роспач, пакуту — ў надзеі хавала, Помнячы зорную веліч вякоў. Словы-замовы шчасліва шаптала: Мікола Гусоўскі, Скарына-друкар. Гэта дзеці яе, якіх ўзгадавала Пад сэрцам сваім, нараджаючы з мар. На працу цяжкую сыноў бласлаўляла, Каб страху не мелі, не гнулі галоў. Такіх, як Кастусь, нам у прыклад паслала, Хоць лёс іх кароткі — гарчэй палыноў. У словах гарачых дзяцей пазнавала Іх мужная сіла — як подых вятроў. 3 вершаў Максіма вянок завівала, Збірала ў букеты радкі з васількоў. У белай кашулі — бярозкаю стала, Як помнік жывы для будучых дзён. Сонцу насустрач ісці заклікала, А зорка Венера імчала ўздагон. 468 Віктар Шніп ПАСАЯ ПАЎСТАННЯ КАЛІНОЎСКАГА Хіжыя цені і чорныя краты, Воля няміла, няміла турма. 3 дымам да Бога узнесліся хаты, I па Айчыне гуляе зіма. Людзі, як мышы, забіліся ў норы, Выйсці баяцца на выкляты свет. Ціха на мове тутэйшай гавораць. Добра хоць, мова у душах жыве. Ходзяць па полі здзічэлыя коні, Выюць, аб’еўшыся падлай, ваўкі. Снежна з нябёсаў сыходзіць пагоня, Моляцца Богу свайму чужакі. Ходзяць паўстанцы з пятлёю на шыі, Носяць лістоўкі, збуджаюць людзей Мёртвыя болей страшней, чым жывыя, Сам Каліноўскі па гурбах ідзе. Следам за ім незлічонае войска, Што разрастаецца з году на год. 3 попелу, з пылу ўздымаюцца вёскі, 3 люду тутэйшага — мужны народ. Цемру праклятую паляць паходні, Зброю трымаюць, як лёс, мужыкі. Снежна па Краі імчыцца пагоня, Моляцца Богу свайму чужакі. 469 АПОШНІ ПАУСТАНЕЦ 1863 ГОДА Зноўку завіруха замятае Край, Вогнішча трапечацца ў гнілой цямнечы. Хоць яшчэ бізун маскальскі помняць плечы Ды ўжо знаеш ты, што воля ўсё ж — не рай I заўжды патрэбны зброя, воі, сіла, Каб жыццё ад розных злыдняў бараніць. Воўк, нібы на кроў, на вогнішча глядзіць, Чорны лес, як раскапаная магіла. Ты ў магіле. Хоць жывы, ды не вясёлы, Ты паўстанец, і ты выбраў шлях крыві. I сяброў сваіх табе не ажывіць, I гараць, як свечкі, хутары і сёлы, Што падпалены чужацкаю рукой. I не снег лятае ў цемры над табой — Гэта твой анёл душу тваю чакае. I цябе не кліча за сабой Кастусь, Ды ў цябе шчэ вераць маці, Беларусь, I што будзе заўтра, толькі смертка знае. А пакуль што ў цемры вогнішча дыміць I цяпло ў нябёсы, як душа, ляціць. ВОАЯ КАСТУСЯ КААІНОЎСКАГА Беларусь — не царам маскоўскім, Беларусь — не варшаўскім панам! Алесь Дудар Што выбраць: волю ці няволю? — Хутчэй, для здрадніка пытанне. У змагара ліхая доля, Са смерцю вольнае каханне. Чужынцам крыўская пагоня Спакойна не дае ўладарыць, 470 Таму й пяюць хвалу кароне I нішчаць вольныя штандары. А хто чужы? Хто здрадзіў волі, Сваю зямлю прадаў за словы. А хто свае? Хто ў ратным полі За Край паклаў свае галовы. I хай разгромлена паўстанне, I хай панішчаны штандары, Але не можа быць пытання: Каму Айчынаю ўладарыць? 471 Станіслаў Шушкевіч Кастусю Каліноўскаму Кастуся вялі на смерць, на згубу, У вачах свяціліся і боль, і мука. Камандзір канвою адазваўся груба, Барабан замёр і больш не стукаў. Толькі з веек Кастуся слязіна На зямлю пад ногі не упала. Знаў сваю зямлю і быў ёй сынам, Знаў, што слёз на ёй, крыві нямала. Глянуў ён на ўсход, дзе светлым пукам Промень сонца выбіўся з туману, I сказаў: — He нам, дык нашым ўнукам Давядзецца на свабоду глянуць. Хай Літва і Беларусь яму прысняцца, Дзве сястры, дзве родныя краіны, Што, як волаты, змаглі узняцца I ісці дарогаю адзінай. 1958 472 Максім Шчур’ ПЕСНЯ КАСІНЕРАЎ 1863 ГОДА Навастрыце, касцы, свае косы, На вялікую пойдзем касьбу! Дайце ўсё тым, хто голы і босы! Дайце хлеба і волі рабу! Скіньце ўсе ланцугі і кайданы! Час прыйшоў. Трэба нам выбіраць: Ці змагацца і скінуць тыранаў, Ці ў крыві па калена сканаць! He рабамі — людзьмі хочам звацца! Досыць нам на паноў працаваць! Дык хадзем жа за волю змагацца, Каб навечна нам вольнымі стаць! Дык хадзем жа на бой, касінеры! Ты вядзі нас на бітву, Кастусь! За свабоду, за мову, за веру, За Айчыну сваю — Беларусь! «ПАГОНЯ» Калі цяжкія бітвы бывалі, Калі рушылі продкі у бой — На харугвах сваіх вышывалі Герб вялікай Радзімы маёй. I «Пагоня» на бой узнімала, За Радзіму ўставаў наш народ — Дружна ўся Беларусь паўставала I на ворага йшла у паход. I тапталі, і секлі мячамі, I палілі на прагным агні... ' Вучань 8-га класа СШ № 2 г. Брэста. 473 Але зноў на харугвах між намі Вершнік мужны на смелым кані. Мы за праўду ідзём талакою, За яе мы ўступілі у бой. 1 нас кліча, вядзе за сабою Герб вялікай Радзімы маёй! 1990 474 Леанід Якубовіч КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ Вяртаюся я ў даўнасць. Прыходжу, як на суд. Нясу свае учынкі і клопаты нясу. Трывожныя эпохі... Гарачыя крыжы... Ці горача я верыў і ці трывожна жыў? Распятыя за сёння, узнятыя, як сцяг, — Вы верылі да скону у сонечны працяг. Ішлі гады, міналі, ды велічны парыў Няслі у сэрцах мужных другія бунтары. Агнём палае неба, і водбліск — у вачах. Магчыма, дзень пачаўся; магчыма, дзень зачах? Заве у даль дарога, да строгай вышыні, Пачатак ёй пакладзен ва учарашнім дні. .. .Вяртаюся я ў даўнасць. Прыходжу, як на суд. Нясу сваю трывогу, сумненні ўсе нясу. 1969 475 ПАМЯЦІ СПРАВЯДЛІВАГА Даследчык духоўных каштоўнасцей, назапашаных нашым народам, Адам Мальдзіс назваў Кастуся Каліноўскага другім пасля Францішка Скарыны беларускім адраджэнцам. Такая слушная думка пацвярджаец-ца і іншымі вучонымі. Віктар Дарашкевіч, да прыкладу, піша: «Важна падкрэсліць: Скарына бачыў перспектыву развіцця кніжнай нацыянальнай паэзіі і ўвогуле літаратуры ў яе дэмакратызме, служэнні народу, набліжэнні да працоўных мас. Шлях да народа, які шукала і знайшла новая беларуская паэзія ХІХ-ХХ стст. у асобе В. Дуніна-Мар-цінкевіча, У. Сыракомлі, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, К. Каліноўскага, класікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, ішоў праз стагоддзі ад Скарыны. Духоўная еднасць і пераклічка пачынальнікаў беларускай літаратуры XIX ст. са Скарынам прасочваецца і ў публіцыстычных творах, напры-клад у публіцыстыцы К. Каліноўскага. Вялікі рэвалюцыянер-дэмакрат Каліноўскі ў апошнім лісце з-пад шыбеніцы пісаў: “Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толькі, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць”. Тая ж і ў Скарыны і Каліноўскага арыентацыя на культ розуму і на-вуку, паспаліты люд (“радню цэлу”), пасмяротнае прызнанне заслуг ча-лавека». А калі вы зверыце тэксты К. Каліноўскага з яго зваротам да люду паспалітага з тэкстамі прадмоў ці пасляслоўяў Ф. Скарыны дзеля разу-мення тым жа людам паспалітым сэнсу Святога Пісання, то адчуеце іх духоўнае сугучча. Прапаведнік волі і роўнасці, народны будзіцель К. Каліноўскі, магчыма, і не чытаў скарынаўскіх першадрукаў (хаця ўпершыню іх выявілі якраз у Санкт-Пецярбургу). Перазовы — у геннай пераемнасці пакаленняў. Такая ўжо «памяць крыві»... Вось толькі некалькі скарынаўскіх выслоўяў: «...каб мы... усялякага труда і скарбаў для паспалітага дабра і для айчыны свае не шкадавалі... бо ад прыраджэння звяры, што ходзяць у пустыні, знаюць ямы свае; 476 птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плава-юць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і ім падобныя бароняць вулляў сваіх, — таксама ж і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены суць па Бозе, да той мясціны вялікую любоў маюць». Таму зусім натуральным выглядае тое, што выдавецтва «Юнацтва» ўслед за кнігаю пра Скарыну («Слаўны сын Беларусі», 1994) падрыхта-вала і кнігу пра Каліноўскага («Жыві ў свабодзе!»). Каліноўскі, сын Сымона, Вікенцій (Вінцэнт) Канстанцін паволі вяр-таўся на мацярык роднай зямлі, да таго народа, за волю якога аддаў жыццё. Самі беларусы толькі 15 лютага 1916 г. назвалі Каліноўскага сваім Героем, неад’емнай постаццю ўласнай гісторыі. Гэта было абвеш-чана Вацлавам Ластоўскім у артыкуле «Памяці Справядлівага», які ён пад псеўданімам Сваяк надрукаваў у віленскай газеце «Гоман». Потым з’явіліся доследы Максіма Гарэцкага, Антона Луцкевіча, Аляксандра Цвікевіча... Яська-гаспадар з-пад Вільні, які меў яшчэ і такую празыўку — Васіль Світка, паступова ўсведамляецца як гіста-рычная асоба. Выпрацоўваецца пачуванне крэўнай еднасці з рэаль-ным змагаром за справядлівасць. Этымалагічны змест імя Канстанцін утрымлівае такія азначэнні: Непахісны, Трывалы, Цвёрды. Нездарма сучаснікі і гісторыкі называлі Каліноўскага Літоўскім Маратам (лі-тоўскімі, ліцвінскімі называлі беларускія землі). Дзеячы нацыяналь-най публіцыстыкі ўводзілі ва ўжытак такія імёны для Каліноўскага: Касцюк, Костусь, Канстант, Канстантын, Кастусь. Апошняе імя пры-жылося за ім навечна. Так чалавек, які «валодаў несакрушальнай вы-трымкай і не дазваляў схіліць сябе ні да якога згодніцтва» (з успамінаў Ю. Яноўскага, сакратара паўстанцкага камітэта), стаў для нашчадкаў сім-валам народнай нескаронасці, змагарнасці за чалавечыя правы. Да таго ж памяць пра паўстанне яшчэ жыла ў народнай свядомасці. Фальклорныя эапісы, да прыкладу, узнаўляюць «Песнь на Божы час», дзе ёсць такія словы (пераробка да патрэбаў часу даўняй песні «I шу-міць, і гудзе...»): Божый час, Божый час Завернуўся для нас; Мужык вольно стаў спеваці, Годзі, годзі прападаці. Гдзе не глянь, гдзе не стань, Валачыцься пагань. Выганіць нам ек> трэба, Каб за тое дастаць неба. 477 I хто пан — вон ад нас! У Божый час, ў Божый час! Бо мы роўные з панамі, Бо за вольносць усе с касамі! У 1968 г. ад Панізнік Альжбеты Фролаўны, 1888 года нараджэння, я запісаў у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці: