Барацьба за зямлю, за свабоду, 452 I пуховыя мары паноў, Каб, здабыўшы рукамі народу, Усе правы загарнуць сабе зноў. Але страх перад хмарай сялянскай, Страх за скуру сваю паваліў, — I пакорна дарогаю гразкай У цень двуглавы арла папаўзлі. Яны думалі — згасне паўстанне. Што ён зробіць, пакінуты, сам, Гэты ў шэрай сярмязе паўстанец — Яська, Світка, Кастусь, гэты хам? Але сёння ўжо добра пазналі, Як не лёгка ў народзе згасіць Нашу праўду, калі яна пала Іскрай бунту у стрэх каласы. Ужо заўтра за віселіц цені Мы агнём адказаць бы маглі... I падумаць, падумаць — сцены Ў гэткі час чалавека ўзялі!.. I далей па пясчаных абшарах Пойдзе скуты народ пад ярмом, Пакуль гнеў зноў збярэцца у хмару I не ўдарыць з маланкаю гром. Край дарогамі рознымі зрэжуць, Будуць крыжам і мовай дзяліць, I ўзвядуць палыновыя межы Папярок здратаванай зямлі. Нават памяць магіл нашых голых Гандляры будуць красці не раз. Напішу... хоць з-пад шыбеніц голас Да народа мо дойдзе у час... Звоняць шыбы пчаліным гулам. Дзень рассыпаў праменняў пясок. Пакідае апошні прытулак, 3 сцен сплываючы кроплямі, змрок. За дзвярмі атупелыя крокі. Мы ужо!.. не, мінулі... пайшлі... Цяпер недзе на плёсах далёкіх Мыюць пер’е зарой жураўлі... 453 Можа, я з рыштавання убачу Блізкіх, родных, сваіх сяброў: Раз апошні прыйдуць развітацца 3 сёл, лясоў, з баявых шляхоў. Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй. Крокі зноў... Б’е другая гадзіна... Стражнік Каліноўскі! Выходзьце хутчэй! 8 КАНЕЦ ПЕСНІ Праз высокія горы з капачамі, Праз цёмныя бары з агнямі, Праз вялікія сёлы з скрыпачкамі. 3 народнай песні Гудуць званы над мястэчкам з пахмелля. Гараць дарогі, — пыл і плач калёс. Ля царквы народам пеніцца нядзеля, Пахне сінім небам і ліствой бяроз. Між радоў палатак — абаранкі, піва; Ходзіць моладзь — жарты, лаянка і крык. I ліецца сонца на вазы, на грывы. Між калёс, ліповых лапцяў, чаравік. Лазара спяваюць, просяць на ахвяру Грэшнікі, святыя — жабракі, А далей частушкі-весялушкі шпараць Пад гармонік п’яны дзецюкі. I працяжна па натоўпе шумным Чутна песня лірніка плыве; Задуменна ўтораць перагудам струны, Песня ўсё мацнее, да сябе заве. «Калісь Кастусём яго звалі ў Мастаўлянах...» 3 залатой царкоўнай званіцы-цыбулі Плёснула басам медзь у гарачы шум і пыл, 454 Шэрая сетка хмар захад імглой зацягнула. Кружачы, тонуць ўгары галубы. «Кажа цар цівунам: “Вы паноў падкупіце, А мужыцкага мне атамана злавіце!” I паны за наш пот, мазалі нашых рук Прадалі Кастуся ў рукі кату-цару...» Нехта крыкнуў: — Пець не давайце! — У лёне чубоў бліснуў пагон і брылёк. Кругом гусцей сталі плечы, ногі, абутыя ў лапці. Недзе заціснуты стражнік у натоўпе змоўк. «Прывялі Кастуся. Сядзіць цар з сваёй світай, Кажа так Кастусю: “Дзецюкоў ты мне выдай, 3 кім чырвонае піва, брагу хмельную піў, 3 кім ты лётаў між хмар, з кім зямлю ты будзіў. Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш, чарназёмнага поля, На дадатак — чырвонцаў кісет. Можа, лепей табе на асіне вісець?..” He спужаўся Кастусь, не заплакаў. Зазвінеў ланцуг, як казаў цару: “Дзякуй! Там, дзе слаў вецер ніў залатых абрусы, За шырокім сталом хмеліў мёд галасы. Абысці гэткі стол — праляцелі б гады — Як жа ўспомніць усіх дзецюкоў маладых? Як успомніць, з кім лётаў свабодны і дужы? Толькі глянь, колькі кружыцца птушак Над маёй галавой! I як злічыш над Нёмнам, над быстрай Дзвіной? I дароў мне тваіх, цар, не трэба: Маю шапку я — сіняе неба. Шубу — лесу зялёнага цень, А зямлі — сонца нат не абойдзе за дзень. I нямала чырвонцаў, багацця: На папялішчах панскіх, магнацкіх палацаў, Як дыхне толькі вецер — жар, як той самацвет, He адзін бы і сёння насыпаў кісет...”» 455 Бярэма пылу вецер на плечы ўскінуў, У поле панёс, дзе шумела лаза; Пасля вярнуўся, пачаў на нітках сініх Буйныя пацеркі дажджу нізаць. Піла сухая зямля, фыркалі коні. Шляхамі, дарогамі гул расплываўся вясёлы. Па касагорах, авеяных звонам зялёным, Заскрыпелі калёсы, развозячы песню па сёлах. 1938 456 Люба Тарасюк ПЛІТА НА МЕСЦЫ СТРАТЫ КАЛІНОЎСКАГА Халоднаю гранітнай даланёй Зямля сваю прыкрыла рану. Там цень пятлі гарыць на ёй, 3 магільнай вісельні сарваны... Супынім горнасць ва ўспаміне тым. Узвысімся да нізкага паклону Ля самага падножжа Той пліты, — Бо свет не знае нашых пантэонаў. Ляглі ў зямлю паэты й змагары, Спяць міліёны з доляй невядомай... 1 памяці адбітак невядомы На нашых сэрцах горыччу гарыць. * * * Так многа слоў, а радасці няма. Нядаўні сэнс ужо губляе сілу. Стракатыя адзежыны знасілі Дзясяткі слоў, — і радасці няма. Усё цяжэй душу узварушыць. У ёй не дрэмлюць шчырасці дазорцы. .. .Я пакланюся той маўклівай зорцы, Што здолее душу узварушыць. 457 Мікола Трафімчук КАСІЯНЕРЫ КАЛІНОЎСКАГА Нібы вуллі, абуджаны вёскі, нібы свечкі, маёнткі гараць... Супраць гнёту падняў Каліноўскі мужыкоў гарапашную раць. «Дзецюкі! Час настаў!..» — плыне рэха. У сякерах і косах зямля. Здзекі й путы вялікім грэхам на галовы ляглі маскалям. Ядры пушак аруць узлескі, коні ўланаў скапыцілі рунь... На падмогу ідзе Урублеўскі! Ззяюць косы маланкамі ўкруг. Апустошаны ў вёсках гарышчы. Хіба сніла такое каса? He мурог яна косіць, і свішча, як заўжды, з-пад яе не раса... 3 візантыйскай і рымлянскай верай, 458 згуртаваныя праўдай адной, не касцы цяпер — касіянеры за жыццё сваё сталі сцяной. Дзён тых слава яшчэ не зачэзла! .. .1 каб бачылі людзі ўсе, б’ю паклоны я двойчы пачэснай, старамоднай сялянскай касе. 459 Алесь Цвях МІГРАЦЫЯ Памяці паўстанцаў 1861-1863 гг., паплечнікаў К. Каліноўскага Сырое голле голых клёнаў туманам куталася ўпотай, а там, за ельнікам зялёным, німб неба плавіў пазалотай; крычалі крумкачы трывожна над могілкамі і крыжамі,— было ім цяжка і зняможна па продках правіць трызну з вамі. Цярністы шлях удалеч клікаў, знявераных, нямых, без мовы, — крывёй мужыцкі погляд бліскаў, хрэстаматыйнасцю Хрыстовай. .. .Завеі білі бізунамі зямлю, збялелую ад болю, а вы ішлі — і йшлі за вамі нашчадкі да інакшай долі. Сатрапы вас не разумелі, — сляды на снезе ўсё сказалі: як вы ў пакутах разумнелі, як у бязвер’і — гімны пелі і бачылі за часам далі. 460 Апанас Цыхун МАГІЛА ПАЎСТАНЦАЎ Усё знямела з гадамі дазвання на слязьмі спаласканай гары. Толькі чутна, бы ў час расставання, глуха плачуць начамі вятры. Тут паўстанцаў калісь пахавалі. Чэзлы хмызняк. Каменне. Крыжы. А з крыжоў тых імёны злізалі праз стагоддзі вятры і дажджы. I капліца, як склют... На званіцы ў хілай вежы заснулі званы. Гаспадараць тут сёння начніцы. Узлятаюць з-пад хмар каршуны. Ціха спяць тут браты Кастусёвы — хлопцы з вёсак наднёманскіх, ніў... Ўспамінаюць іх пушчы, дубровы. Дуб, сівы старажыл, іх прысніў. 461 Сяргей Чайкін ПАЎСТАННЕ 1863 ГОДА Кліч ляцеў па ўсёй Беларусі, Быў далёка, далёка чуваць: «Гэй, прачніся, пазбаўся прымусу! Пойдзем лепшае долі шукаць!» Дзецюкі і сяляне пачулі, паўсталі, Супраць катаў сцяною пайшлі, I маёнткі паноў запалалі Па усёй беларускай зямлі. Каліноўскі мужыцкае войска збіраў, Смела ў бітву ішлі мужыкі. Кліч адважны ў паветры лунаў, 3 жахам беглі царовы палкі... Калі ж потым паўстанцаў вялі ў кайданах, He схілілі прад катам галоў, Адышлі па цярністых шляхах, Каб вяртацца да нас зноў і зноў. 1988 * Вучань 6-га класа СШ № 3 імя Уладзіміра Караткевіча г. Оршы. 462 Алесь Чобат ЧАС КАСІНЕРАЎ Ты цяпер не адзін — да народа вяртаецца вера у другое жыццё. Прэч маўклівасць і згоду сваю! I да нашых мясцін набліжаецца час касінераў, і наступіць на горла аднойчы мой люд гадаўю! Нам не трэба дазволу... Мільёны забітых за намі. Гэта наша зямля, гэта нашы лясы і палі. Iгудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі, а нашчадкі паўстанцаў збіраюцца зноў на зямлі... Зноў нас будуць душыць з дапамогай глухіх ды спакойных. Мы яшчэ павандруем далёка за Нёман і Сож, калі час касінераў заменіцца часам бяззбройных, калі час безгаловых цялём папляцецца пад нож. Зноў «шалёных» няма! Без гарантыі кроку не ступяць і не вераць нікому, і слова сказаць не даюць. Гэта наша зямля, гэта наша адданасць і тупасць, калі ў збітыя душы яшчэ дадаткова плююць. Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленняў. 463 Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі, бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленні, а не у голым граніце застаўся на гэтай зямлі. 1863 ГОД. РАЗВІТАННЕ 3 РАДЗІМАЙ... Тут шлях адзін у выдуманы рай дае сваім жаўнерам гэты край — на снезе запяклася кроў, як хустка, і мрояцца ў прабітай галаве ўсе маскі мёртвыя і тыя, хто жыве, а холад, слёзы, цемра, час і пустка, як павукі, снуюць паволі ніць, бяздушшам, страхам, здрадаю смярдзіць, і ўсё, чым жыў, дарэмна прападае, і толькі ў небе ёсць дачка і ты, спакойны хутар, бераг залаты, Айчына вечная, свабода маладая... У паўстанцаў заўсёды прамы і аднолькавы лёс — касінераў забітых апусцяць на дол патаемна, а жывым касінерам з пакутай, — ці ўсё недарэмна? — шлях на спёку Тэхаса або на сібірскі мароз. Асірочаны край адступае на сорак гадоў, каб ізноў агрызнуцца 464 халодным і страшным жалезам, да апошняга хутара біцца мужыцкім адрэзам, тут малая цана на сваю і варожую кроў. Апустэчаны край адступае глыбей і далей, забіваецца ў душы, цураецца ўласнае мовы, а ратунку не мае, і цэліць наган у галовы, аж па ботах у ката сцякаюць мазгі, як алей... О, краіна упартых! Твой парастак толькі падрос, а зубамі скрыжэ, бо пануюць чужыя героі; ён спачатку да кніжак, а потым ужо і да зброі — у паўстанцаў заўсёды прамы і аднолькавы лёс. 465 Анатоль Шаўня КАЛІНОЎСКІ Набатны гул Турбот жыццёвых Зноў патрабуе і гудзе. I гінуць хісткія высновы, I захлынаюцца ў бядзе. Мудрэц шаптаў: — Жыві са страхам, Ён сам загіне, Свет стары... Пайшлі тэорый здані прахам. Зло — долу, Вера — угары! Ён самаўладны і свавольны. Адвечнай вольніцы закон. Моц набірае Голас волі — Вястун крылаты Новых дзён. Тут за Старэйшыну — Сумленне Вяршыць апошні правы суд, I — нікнуць страхі і сумненні Прад тварам Праўды і Пакут. 466 Віктар Швед КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ Будаўнікам Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку прысвячаю 3 бацькоўскай вёскі Мастаўляны, Мо і не раз праз Гарадок Ішоў з наборам палымяным «Мужыцкай праўды» ў Беласток.