Я адзавуся!
Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Кастусь. Я думаў аб гэтым. Чаго вы хочаце?
Мураўёў. Бачыш муры? Ты можаш з іх выйсці, зараз. Я хачу гэтага. Ведаеш, каб людзі жылі — трэба, каб лепшыя з лепшых не бунтавалі, а ішлі да паборнікаў парадку і магутнасці айчыны... Я абяцаю вам словам двараніна волю і месца пры мне... Я вам абяцаю. He Аляксандр — я.
Кастусь. Гэта важыць больш. Ведаю... Чаму прапаноўваеце?
Мураўёў. Хачу, каб вы сталі членам дзяржаўнага савета ў пяцьдзя-сят год.
Кастусь. У дваццаць пяць я быў вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы.
Мураўёў. Аў дваццаць шэсць можаш не быць нікім.
Кастусь. Ведаю.
Мураўёў. А паслухаеш — можаш жыць, кахаць...
Аблічча Кастуся нібы засвяцілася ў змроку.
496
Кастусь. Кахаць...
Мураўёў. Так... Бачыш? Гэта падае апошні снег у тваім жыцці. Я памятаю адзін такі, калі я кахаў...
Кастусь. Гэта забаронены ўдар, граф. Я адкажу такім самым: невя-дома яшчэ, колькі снегападаў засталося ўбачыць вам.
Мураўёў. Я пажыў...
Кастусь. Як пажылі?.. I чаму прапаноўваеце гэта мне?
Мураўёў. Сынок... Ты не ведаеш. Вакол мяне адны нягоднікі і дур-ні... У вас блакітная сонечная кроў. Вы — сапраўдны дваранін, ры-цар — не тое што гэтыя вырадкі. I вы са сволаччу.
Кастусь. Калі за вас парадак, то чаму сярод вас столькі нягоднікаў? Чаму з пакалення ў пакаленне лепшае — гіне, а ўсё адно ідзе да нас, да «сволачы»? Я вам скажу чаму. Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчас-ця... На вышыню нашых магіл. 3 крывёю, са зрывамі на дно прорвы, яно, здыхаючы, паўзе да праўды.
Мураўёў. Гэта фатальная, жахлівая памылка маладосці. А маладосць праходзіць. Я ведаю гэта... сынок. Ты, магчыма, не ведаеш, які быў я, пакуль не зразумеў.
Кастусь. Вы заўсёды былі такі.
Мураўёў. А я быў такі, як ты. Такі, а магчыма, і горшы бунтар. Я быў адзін з самых першых дзекабрыстаў. Нас было чацвёра... Гэта я прыняў у тайнае таварыства Івана Пушчына... Так, таго самага, лепшага сябра забітага паэта...
Потым я зразумеў — у гэтым няма праўды. Праўда не там. Я вы-падкова не трапіў на шыбеніцу, хаця не скардзіўся б, нават трапіўшы. I вось я служу айчыне. I хачу зрабіць для маладога, чыстага, бліскуча таленавітага чалавека тое, што калісь зрабіў для мяне выпадковы лёс.
Раптам Кастусь засмяяўся ціхім, горкім смехам.
Кастусь. Вы? Мой лёс? Жывы, з крыві і плоці, з дзвесце сарака васьмю касцямі і некалькімі аршынамі кішак... Ох, як доўга гэта яшчэ будзе!.. Любіць гэта чалавек: захапіць уладу над жыццём і смерцю, на-зваць сябе лёсам, Богам, з усёй сваёй вузасцю, тупасцю, капрызамі.
Мураўёў. He смейся з мудрасці... сыне.
Кастусь устае і адыходзіць далей ад Мураўёва.
Кастусь. Я зразумеў вас. У вас дагэтуль смыліць і пячэ ў сэрцы, калі вы параўноўваеце сваё жыццё з чужой чыстай смерцю... Вы... нібы хочаце перавешаць пакаленне, што бачыла ўсю вашу непрыглядную галізну... Бачыла пяць пакутнікаў на верках Петрапаўлаўкі і вас... вось такога, жывога... Праўда?.. Праўда.
497
Мураўёў устае і ўдарае ў дзверы. На яго страшна глядзець.
Я думаў, вы больш мужны... Я разумею, я проста першы, хто зра-зумеў вас да самага нутра. Да таго, у чым вы самі, можа, толькі аднойчы ў дрымоце, калі воля ўжо спіць, прызналіся сабе. (Паўза.) Рэнегат. Вам трэба для заспакаення рабіць другіх падобнымі да сябе... Але я гэта-га... апошняга... вам не падару... Граф-вешальнік.
Біёграф. 22 сакавіка. Вясновы сонцазварот. Святло нарэшце перама-гае цемру пасля доўгай і суровай зімы. Святло ў прыродзе і ва ўсім све-це, святло ў душах і ўчынках людзей. А яго вядуць на эшафот. Дзесяць гадзін раніцы. Кастусь Каліноўскі на Лукішскай плошчы.
Кастусь (чытае «Лісты з-пад шыбеніцы»), Браты мае, мужыкі род-ныя. 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне да вас пісаць і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль загінуць затваю праўду...
Бывай здаровы, мужыцкі народзе!
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську півайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго.
А калі слова пяроіідзе ў дзела, Тагды за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.
Гучыць «Рэквіем» Моцарта.
Біёграф. Калі прагучала яго імя — дваранін Вікенцій Каліноўскі, ён ускрыкнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя!» Кат выбіў табурэтку з-пад ног... Яму было дваццаць шэсць гадоў. Усяго 26. А зроблена так многа... I ўжо аддадзена жыццё за светлае заўтра народа.
7-ы чытальнік.
3-пад шыбеніцы царскай
Звяртаюся да вас:
Няхай жахлівай казкай
Запомніцца наш час.
He трацьце толькі веры, А сеііце, дзецюкі.
Што пачала сякера —
Дакончаць хай лісткі, Лісткі мужыцкай праўды, Што пасылаю вам.
498
Я пакланіцца рады I хатам, ілясам, Што бераглі ад кулі, Ад кіпцюроў арла, Я дзякую зязюлі, Што шчыраю была, Што мне лічыла ў гаю Жыць доўгія вякі. Я вам іх пакідаю — Жывіце, дзецюкі.
У роўнасгр і згодзе
Свой пракладзіце след.
Рві лануугі, народзе, Ідзіў шчаслівы свет!
В. Вітка.
Беларуская калыханка
Гучыць патэтычная музыка,
Археолаг. На Гродзеншчыне ёсць нямала мясцін, звязаных з дзей-насцю К. Каліноўскага. Адна з іх — Кадышская пераправа. Вёска Ка-дыш стаіць непадалеку ад ракі Чорная Ганча. За нейкія пяцьсот метраў ад берагоў Чорнай Ганчы, каля самай шашы знаходзіцца магіла. Але з дарогі за хвойнікам яе амаль не відаць. А магіла заўсёды дагледжа-ная, у цёплую пару года тут растуць кветкі. Хто даглядае даўняе паха-ванне? Хто ж, як не жыхары навакольных вёсак — Кадыш, Галавен-чыцы, Гарачкі, Сонічы і іншых. На абгароджаным магільным грудку пастаўлены два крыжы — адзін драўляны, другі — металёвы. Акрамя гэтага ляжыць тут і чорна-шэрая мармуровая пліта, на якой на польскай мове выбіты надпіс: «Ваярам 1863 года. 1927 год. Акцыс».
3 гісторыі вядома, што тут, ля Чорнай Ганчы, у 1863 годзе адбыўся жорсткі бой паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з карнымі войскамі Мураўёва-вешальніка. Атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Баляслава Нарбута зрабіў рэйд на Гародню, чакаючы, што да іх далучацца но-выя байцы з гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Атрад Нарбу-та быў разбіты ўшчэнт. У гэтым баі загінулі сотні паўстанцаў. Жыха-ры навакольных вёсак па-хрысціянску пахавалі палеглых змагароў за волю беларусаў. Толькі жыхары вёсак ведалі пра пахаванне і шанава-лі яго. У філіяле Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Бела-русь, што ў Гародні, пра магілу нічога не ведалі. У кнізе «Памяць» Гродзенскага раёна ніякіх звестак пра брацкую магілу паўстанцаў К. Каліноўскага каля рэчкі Чорная Ганча не аказалася. Кароткая
499
памяць у нашых афіцыйных асобаў, але народ заўсёды помніць сваіх герояў.
Гучыць народная мелодыя.
Біёграф. Есць яшчэ адна невядомая старонка жыцця Кастуся Калі-ноўскага. Яна звязана з самым шчырым, самым светлым і высакарод-ным пачуццём чалавечай душы -— каханнем. Марыся, Марылька, Ма-рыя... Хто яна?
8-ы чытальнік.
Had пушчай вецер гудзе, бы ў бядзе,
I хмары імкнуцца рыссю.
— Бязлітасны, чорны вораг ідзе.
Бываіі, о бывай, Марыся.
Тут нельга болыа. У адказ на крык
Савіны рогат лунае.
I душаць мову, і рэжуць язык,
I ійкаляроў разганяюць.
I нават апоўдні на гонях туман,
3 адчаю хоць задавіся,
I сіл няма, і вояў няма, I здрадзіла панства, Марыся.
— Куды ж вы ідзеце? 3 лязо.м па лязу.
Ноч. Месяц — і той змарыўся.
— Мы пойдзем у пушчу, ў гусгпую лазу
Уразбоіінікі пойдзем, Марыся.
— Якаяў вас сіла? Пад ветрам дым?
Князь першы — і той скарыўся.
— Здабудзем волю, пакажам ім Ці косці складзем, Марыся.
— А што, калі ён не здыме нагі
3 ніў, што зараз толькі чапае?
— Тады мы спалім свае ачагі, Калыскі свае пашчапаем.
— О, мужмой мілы! Святы, залаты!
0, бацька мой, праўдай абраны, Куды ж мне ісці, як загінеш ты? — У пушчу з сякераю, Яне.
500
— А што як абодва? Iўсё без змен,
Маліся ці немаліся?
— Ну што ж, браць табе тады цэп ці бязмен
I ў пушчу ісці, Марыся.
У. Караткевіч.
Балада пра развітанне
Ціха гучыць сумная музыка.
Марыя Ямант. Я была нявестай Каліноўскага. Гэта мне ён пісаў: «Марыська чарнаброва, галубка мая...». Мы кахалі адно аднаго, моцна, шчыра кахалі...
Нарадзілася я ў Вільні ў шляхецкай сям’і ў 1843 годзе. Атрымала добрае выхаванне, закончыла прыватны пансіён, вывучала замежныя мовы, гісторыю, літаратуру. Сям’я наша была прагрэсіўных поглядаў, адразу падтрымала нацыянальна-вызваленчы рух.
3 Кастусём я пазнаёмілася ў нас дома. Мой старэйшы брат Юзаф сябраваў з ім яшчэ з Пецярбурга і аднойчы прывёў да нас. Мы спадабаліся адно аднаму неяк адразу, доўга гаварылі. Аказалася, нашы погляды ў многім сыходзяцца. Мне прыемна было бачыць яго апантанасць, са-маадданасць, шчырасць.
Праз нейкі час я стала яго нявестай. Кастусь часта бываў у нас, а потым нават і кватараваў, таму што супрацоўнічаў з маім братам: праводзіліся нарады з кіраўнікамі паўстання, пасяджэнні падпольна-га ўрада Беларусі і Літвы. Наша кватэра была першай рэзідэнцыяй Беларуска-Літоўскага чырвонага ўрада. Мы з сястрой Аленай так-сама стараліся быць карыснымі іх справе: старанна выконвалі да-ручэнні, ездзілі ў розныя раёны Вільні, словам, ведалі ўсе таямніцы паўстання.
Калі мы часам заставаліся адны, то марылі і пра сваё асабістае шчас-це ў той светлай будучыні, якую хацелі збудаваць.
Калі Кастуся арыштавалі, ён, як мог, адводзіў небяспеку ад нашай сям’і. На допыце нават не прызнаўся, што знаёмы з намі. Аднак нашу сям’ю таксама арыштавалі. Мы больш не сустрэліся. Хоць праз акно камеры маглі бачыць месца зняволення адно аднаго. Праз маю цётку Ядвігу Макрыцкую, якая дамаглася наведванняў да мяне і Кастуся, мы абменьваліся лістамі. Аднойчы ён прыслаў мне верш:
Марыська чарнаброва, галубка мая,
Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая?
Усё прагішло — прайшло, як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала.
501
He наракай, Марыся, на сваю бяздолю.
Но прымі цяжкую кару, Прадвечнага волю. I калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся, To я з таго свету табе адзавуся...
Летам 1864 года ўсю нашу сям’ю выслалі ў Сібір. Мяне і сястру Алену — у Табольск. Усе 10 гадоў ссылкі я помніла Кастуся. Замуж не выходзіла, хоць прапановы былі. На Радзіму вярнулася ў 1874 го-дзе, пазней пасялілася ў Варшаве. Неўзабаве памерлі Алена і яе муж Антоній Віскоўскі, а потым і мой тата. Толькі тады я дала згоду на шлюб з Войцахам Дмахоўскім, але сэрца маё ўсё жыццё належала толькі яму, Кастусю...