• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Жабрак змоўк. Хлопец цяжка, быццам ад сну адрываючыся, уздыхнуў і кінуў на ліру тры медныя капейкі... I раптам вочы сталі іранічныя і трошкі злосныя: убачыў, што гожы падлетак з шэрымі вачыма хоча пакласці на ліру срэбны паўрубель.
    Кастусь. Здурэў, ці што?
    Алесь. Цябе не спыталі.
    Кастусь. Яно і відаць, што з залатых каптаноў. Галоўка як макаўка, а розуму — як...
    Алесь. Ты б паўтарыў...
    2-і чытальнік. Слова за слова, і праз хвіліну яны ўжо малацілі адзін аднаго з усёй заўзятасцю падлеткаў. Пыл так і курэў над месцам бойкі. Урэшце яны стаміліся і, сапучы, стаялі, насцярожана сочачы адзін за адным.
    Кастусь. Атрымаў?
    Алесь. Дый ты атрымаў.
    Кастусь. Ну і што?
    Алесь. А тое, што дурань.
    Кастусь. Гэта ты дурань. Старога за твой паўрубель маглі б у палі-цыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.
    Алесь. Ты хто такі?
    Кастусь. А табе што?
    491
    Алесь. Ну хто? Паляк? Мазур?
    Кастусь. Беларус.
    Алесь. Што-о? Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я — беларус.
    Кастусь. Адзін Гаўрыла ў Полацку. Тут усе беларусы. А ён адкрыц-цё зрабіў... Першы... Знайшоўся мне яшчэ — Капернік.
    Алесь. Але ж я ведаю толькі траіх, якія адказалі мне так. У астатніх няма імя...
    1	-ы чытальнік. Алеся цяпер цягнула да гэтага хлопца. Таму што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшоў да таго самага.
    Кастусь. Я шкадую, што цябе стукнуў.
    Алесь. I я таксама шкадую.
    Кастусь. Ты адкуль такі?
    Алесь. 3 Дняпра. А ты?
    Кастусь. Давай знаёміцца, ці што?
    Алесь. Давай. Я — Алесь Загорскі.
    Кастусь. Кастусь Каліноўскі.
    Біёграф. Прайшоў час. Кастусь Каліноўскі паступае ў Пецярбургскі ўніверсітэт. Дух свабоды жыве ў Пецярбургу. Ідэі Чарнышэўскага, Дабра-любава, Герцэна, Агарова падхопліваюцца моладдзю, абмяркоўваюцца ў студэнцкім асяроддзі. Кастусь пачынае цікавіцца культурай славянскіх народаў, асабліва беларусаў. Тут, у Пецярбургу, ён становіцца перака-наным прыхільнікам рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй, заклятым во-рагам самадзяржаўя і прыгонніцтва. Выхадзец з небагатай шляхты, сын сваёй зямлі, ён востра адчуваў крыўду народную, боль і гора селяніна.
    Вясна 1861 года была неспакойнай. У Расейскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Абвешчаная сялянская рэформа не прынесла палёгкі народу. Уся Беларусь гудзе, віруе. Незадаволены прыгнётам, падманам, знявагай нацыянальнага пачуцця, народ не можа больш цяр-пець. У гэты год Кастусь Каліноўскі скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт са ступенню кандыдата права і вярнуўся на радзіму.
    3-і чытальнік.
    Лэп, ляціу высі, малады саколе, Быццам на далоні пад скрыдлом зямля, А па ёй, як глянуць, ходзяць наваколлем, Ходзяць наваколлем Воля і Пятля.
    Што жяны блукаюць, што на сэрцы маюць? Недзе там у пушчах, аж займае дых, Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць, А Пятля шукае хлопцаў маладых.
    492
    I няма спакою у юначых душах,
    I зямля nad коньмі, як агонь, дрыжыць, Воля дасць ім крылы, а Пятля задушыць, Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым без Волі жыць. Had сялянскай хатай, над сялянскім полем, Дзе ўздымае колас свежая ралля, Had маім Hapodau, на ягонай doляй, Had ягоным лёсам Воля і Пятля.
    С. Сокалаў-Воюш.
    I няма спакою у юначых душах...
    Біёграф. На радзіме ён адразу ўключыўся ў змаганне за Волю. Ра-зам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім заснаваў нелегальную друкарню, наладзіў выпуск беларускай газеты «Мужыцкая праўда». Гэта першае ў гісторыі нашага народа рэвалюцыйнае перыядычнае выданне для пра-цоўных. Смеласць, рызыка, якая многім здавалася проста шаленствам, гучала ў кожным радку газеты.
    4-ы чытальнік. Дзецюкі! Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здатна толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці... праўду справядлівую... О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваей му-жыцкай праўды.
    А гэты маніфест, што цар з сенатам і панамі для нас пісаў, то такі дур-ны, што чорт ведае да чаго ён падобны, ніякай у ім няма праўды, няма ў яго для нас ніякай карысці...
    В. Урублеўскі. Я сустрэўся з ім, калі працаваў у мястэчку Сакол-ка Гродзенскага павета інспектарам егерскага вучылішча. Знаёмыя мы былі яшчэ з Пецярбурга і адразу знайшлі агульную мову, зразумелі, што хочам змагацца супраць царскага самаўладдзя, за свой народ і радзі-му. Я пачаў актыўна дапамагаць Каліноўскаму. Саколка неўзабаве ста-ла адным з апорных пунктаў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Нашымі паплечнікамі былі Ян Ваньковіч (сын вядомага мастака Ва-ленція Ваньковіча), браты Заблоцкія, Станіслаў Сангін, беларускі паэт Фелікс Ражанскі, святар Ігнат Казлоўскі і іншыя.
    Я захапляўся Кастусём. Сілай яго духу, непрыманнем фальшу, ілжы, крывадушнасці, найвышэйшым пачуццём справядлівасці, беска-рыслівасцю. Сяброўства стала адным з самых моцных маіх уражанняў, каштоўных набыткаў у багатых падзеях жыцця. Мы, тады яшчэ зусім маладыя, узялі на свае плечы вялікую ношу — клопат пра лёс радзімы, пра лёс пакрыўджанага люду. I неслі яе сумленна і горда. Удзельнічаў я і ў выпуску «Мужыцкай праўды».
    493
    Гісторык. Зімою 1863 годаўрозных кутках Беларусі ўжо дзейнічалі паўстанцкія атрады. Аснову іх складалі моладзь, беззямельная шляхта, сяляне, рамеснікі, разначынцы. У сакавіку рэвалюцыйным рухам была ахоплена ўся тэрыторыя Беларусі. Паўстаннем на Беларусі і Жмудзі кіраваў Літоўскі правінцыяльны камітэт. Ягоныя структурныя ячэйкі і арганізацыі дзейнічалі ў Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пружанах, Ко-брыне. У паўстанні брала ўдзел ад 68 да 77 тысяч чалавек. Найбольш шырокага размаху рэвалюцыйны рух дасягнуў у Гродзенскай губерні. Тут паўстаннем кіравалі К. Каліноўскі і В. Урублеўскі.
    В.	Урублеўскі. Памятны бой адбыўся 31 снежня 1863 года. Мы стая-лі ў сядзібе Малая Бакоўка. На золку наляцелі драгуны. Сутычка была жорсткай. Наша конніца загінула. Я з рэшткамі паўстанцаў перамя-шчаўся па Любліншчыне. Але гэта былі ўжо апошнія іскры пажару.
    19 студзеня 1864 года я кіраваў апошнім боем. Сілы былі няроўныя. Карнікі (кубанскія казакі) дагналі нас у лесе. Мароз. Моцны вецер. Я кінуўся насустрач карнікам. Удар... Яшчэ адзін... Пякучы боль у пля-чы... Потым нібы маланка працінае галаву...
    Мяне лічылі мёртвым, але лёс падараваў мне жыццё. Селянін з неда-лёкай вёскі зацягнуў мяне ў гумно, а потым завёз у маёнтак Завекшыцы. Потым я апынуўся ў Аўстрыі, пазней — у Францыі.
    Гісторык. На ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы адбылося 237 баёў інсургентаў з царскімі войскамі. На разгром паўстання ўрад кінуў знач-ныя сілы (каля 90 тысяч чалавек, а па іншых падліках — амаль 145 тысяч салдат, 146 гармат і 60 казацкіх сотняў). У баях загінулі 5934 паўстан-цы, 1361 трапілі ў палон, шмат было паранена. 128 удзельнікаў паўстан-ня былі пакараныя смерцю, 853 засуджаны на катаргу, 1329 сасланы ў Сібір, тысячы паўстанцаў і тых, хто спачуваў ім, высланы на жыхар-ства ў цэнтральныя губерні Расеі.
    Уключаецца «Рэквіем» Моцарта, і далей гісторык гаворыць на фоне музыкі.
    Паводле загаду Мураўёва-вешальніка спальвалі або высылалі поў-насцю «ненадзейныя» вёскі. Каты глуміліся нават змагілаў інсургентаў, забаранялі насіць жалобу па забітых. Пераследавалася паўстанукая сімволіка, настаў час змрочнайрэакуыі...
    Паводле матэрыялаў гісторыка Э. Зайкоўскага
    5-ы чытальнік.
    Паўстанне згашана, зламана, Пануе самаволле зноў.
    Па краю ўсім крывавяуь раны;
    494
    Зара фарбуецца у кроў.
    Брыдуць разбітыя героі Таемнай сцежкай на зару, Панікла зноўку галавою У чорным суме Беларусь.
    1 там, і тут — пажары свецяць
    1 значаць кроўю снежны шлях. Ідуць па ім паўстання дзеці, I звоняць путы на нагах.
    Бізун жандара, Кат і куля
    На згасшых вогнішчах — крывёй Спраўляюць п ’янае разгулле Had усмірэннай стараной.
    М. Машара. К. Каліноўскі
    Біёграф. Каліноўскаму пагражала расправа. Ён часта мяняў кватэ-ры, прозвішчы, сваё аблічча. Доўга царскія шпікі шукалі Каліноўскага. Аднак знайшоўся юда, выдаў адрас і імя, пад якім герой хаваўся ў Віль-ні. Студзень. Марозная ноч. Увесь квартал акружаны жандарамі і салда-тамі. Афіцэр і салдаты асцярожна падьімаюцца па лесвіцы. Стук у дзве-ры. На лесвічную пляцоўку выходзіць Кастусь са свечкай у руцэ...
    6-ы чытальнік.
    3 агаркам свечкі ў лабірынце лесвіц He быў ён схоплен, а сышоўуніз, Дзе хмары на крыжы касцёлаў лезлі, Дзе Вільні разбягаліся агні. Як факелы, яго гарэлі вочы, Якім не тухнуць доўгія вякі, I толькі вецер выдзімаў праз вокны «Мужыцкай праўды» белыя лісткі. Нібы зубамі, ляскатаў затворам Жандар збялелы змрочна на двары, Русавалосы, малады затворнік I кулю ад сябе адгаварыў.
    С.	Законнікаў. Каліноўскі
    Кастусь. Цэлы месяц цягнулася следства. Я сядзеў у будынку было-га дамініканскага кляштара. Мяне часта вадзілі на допыт. Знявага... Яна была на кожным кроку. Стараўся трымацца цвёрда. Прызнаўся, што быў
    495
    кіраўніком паўстання на Беларусі і Жмудзі, але нікога не выдаў, а калі вяртаўся ў камеру...
    Уключаецца музыка Баха, і далей Каліноўскі гаворыць пад музыку.
    Шчымлівы боль сціскаў маё сэрца. Падоўгу глядзеў у закратаванае акно на турэмны двор. Там туды-сюды снавалі вароны, ловячы хлеб-ныя крошкі, што выляталі з акенцаў камер. Так хацелася на волю, што зайздросціў свабодзе нават той вароны, на якую глядзеў са свайго акна і бачыў, як яна ходзіць па снезе. Так хацелася жыць, кахаць...
    Урывак з п’есы У. Караткевіча «Кастусь Каліноўскі» (карціна 13)
    Турэмная камера.
    Кастусь сядзіць задумаўшыся, не бачыць Мураўёва. Цішыня.
    Мураўёў. Падымі свае вочы і слухай мяне.
    Кастусь (здрыгануўшыся ад нечаканасці)А-а, вось хто. Другі раз спадобілася ліцэзрэць.
    Мураўёў. Я прыйшоў пагаварыць... Дзіўна, але так.
    Кастусь. Я слухаю вас, граф.
    Мураўёў. Ці думалі вы, супраць чаго паўстаяце? Ці думалі, што ты-сячу год кожны разбіваў аб нас галаву? Былі бунты, рэвалюцыі — а мы заставаліся, і зноў аб нас разбівалі галаву. Таму што мы — парадак, дзяржава, таму што за нас вера, забабоны, філасофія, культура. Таму, што за нас — жах. Людзі не могуць жыць свабоднымі сярод руін. Яны ўзрываюць дом, кідаюцца трошкі сярод каменняў са сваімі добрымі намерамі, а потым будуюць новы, яшчэ горшы. I кожны раз льецца кроў. I гінуць лепшыя, а не горшыя. I пасля кожнага такога эксперымента ся-род жывых застаецца больш і больш мярзотнікаў.