Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
«...Сёння памяць аб Каліноўскім таксама трывожыць людзей», — піша Валянціна Куляшова ў кнізе пра бацьку «Лясному рэху праўду рас-кажу..I пагаджаецца з тымі, хто лічыць паэму «Хамуціус» вяршыняй творчага развіцця Аркадзя Куляшова.
Пра свайго героя паэт пачаў збіраць матэрыял даўно, але першыя па-этычныя радкі напісаліся ў 1968 г., «калі сямейная драма дала бацьку эмацыянальны штуршок, а думкам — кірунак», піша Валянціна Куля-шова. Стварыўшы паэму, Аркадзь Куляшоў абагульніў «сэнс жыцця Ка-ліноўскага з пункту гледжання нашага сучасніка».
У назапашанай мною Каліноўскіяне ёсць і паэтычная частка, дзе са-браныя вершы прадстаўляюць аўтараў пяшчотнага крыла чалавецтва — жанчын (пакуль што мы гаварылі пра тых, да каго звяртаўся Каліноўскі са словам: «Дзецюкі!»). Унёсак у гэтую паэтычную анталогію зрабілі Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Раіса Баравікова, Валянціна Коў-тун, Вольга Куртаніч, Ніна Мацяш, Людміла Рублеўская, Люба Тара-сюк... У зямлячкі К. Каліноўскага Дануты Бічэль ці не самы багаты паэтычны наробак. Мужнае імя чалавека, які на пароль «Каго любіш?» адгукаўся нібы клятваю: «Люблю Беларусь!», сустракаецца ў вершах «Белавежская пушча», «Супольна», «Якушоўка», «Сваяцтва», «Здале-
482
ча», «I дзве Літвы», «Замест запавету», «Вера», «Дзяды» і іншых. Рос-пач, знявер, адчай пераплаўляе Данута Бічэль у абнадзейныя словы: «Шчэ супольна сямейка збярэцца!». Заклікае сейбітаў долі сваёй, дзе-цюкоў, за рукі ўзяўшыся, зарой гарэць... Толькі тады мы —
I не загінем. I не станем прахам... Спяём Радзіме песню, а не плач.
Дзеіў у беларускай літаратуры і яшчэ адзін зямляк Кастуся Калі-ноўскага — Сакрат Яновіч: паэт, празаік, эсэіст, грамадскі дзеяч. Ён нарадзіўся ў 1936 г. у мястэчку Крынкі на Беласточчыне, дзе калісьці і выходзіла «Мужыцкая праўда». «Беласточчына, — піша Уладзімір Гні-ламёдаў, — старажытная беларуская зямля, вядомая сваімі даўнімі — яшчэ з часоў Ф. Скарыны — культурнымі і кніжнымі традыцыямі. Ёсць гістарычныя звесткі, што на працягу 1568-1570 гадоў у Заблудаве (мя-стэчка пад Беластокам) з добрым плёнам працавала славянская друкар-ня, заснаваная Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Духоўныя традыцыі не перарываліся і спрыялі ўстойлівасці і захаванню ў мясцо-вым людзе пачуццяў чалавечай і нацыянальнай годнасці, і, калі ўціск станавіўся невыносным, людзі ўзнімаліся на супраціў».
Яго Кніга «Беларусь, Беларусь» Сакрата Яновіча, якая мела шырокі рэзананс (Варшава, 1986), напісана спецыяльна па-польску, каб звярнуць увагу грамадскасці. Аповесць «Сярэбраны яздок» — яго першая кні-га, якая выйшла ў Мінску (1978, пасляслоўе Янкі Брыля). Якуб Міско, рэцэнзуючы кнігу — а там змешчаны і выбраныя апавяданні, замалёўкі, гумарэскі аўтара, — адзначаў, што асобнае месца тут займае невялікая аповесць «Сярэбраны яздок». Гэта «яшчэ адна старонка ў літаратуры, прысвечанай паўстанцкаму руху пад кіраўніцтвам Каліноўскага».
Новы ўздым увагі да постаці Каліноўскага адбыўся ў апошні час, калі адзначаліся такія даты, як 125-годдзе, 130-годдзе паўстання, 150-годдзе з дня нараджэння слаўнага сына Беларусі.
Але сама «эпоха Каліноўскага», спадчына палітычнага і культурнага дзеяча еўрапейскага маштабу да сёння цікавіць вучоных, пісьменнікаў, мастакоў. У навуковы зварот паступаюць новыя матэрыялы, прыходзіць новае асэнсаванне ўсёй палітры мінуласці, з якой, як фенікс, ускрыля-ецца нашая будучыня.
Сярод турбот першапачатковых гісторык М. Батвіннік называе, да прыкладу, і такія: «...неабходны сучасны, абноўлены летапіс жыцця і дзейнасці беларускага змагара. Можна нават назваць гэту кнігу “Ка-ляндар Каліноўскага” і выдаць на высокім мастацка-паліграфічным
483
узроўні, як “Каляндар Скарыны” (Мінск, 1988). Таксама неабходна гістарыяграфічная праца, прысвечаная К. Каліноўскаму з аналізам уся-го, што назапашана ў Каліноўскіяне».
Галоўнае, што наспела тэрмінова выдаць, — гэта энцыклапедычны даведнік «Каліноўскі і яго час».
Жыць з клопатам пра заўтрашні дзень —гэта значыць прадаўжаць справу продкаў. Застаецца толькі ўслед за Каліноўскім усклікнуць:
— Жыві ў свабодзе, будучыня Беларусі!
Укладальнік
ДАДАТАК
ПЕСНІ
ПАЎСТАНЦКАЯ ПЕСНЯ (1863)
Лётае арол лёгкакрылы Пад хмарамі і туманамі. Йдзе наш змагар Кастусь Каліноўскі Сцежкамі, лясамі.
Лётае арол шызакрылы Пад цёмнымі хмарамі.
Йдзе наш Кастусь, змагар наш народны,
3 сябрамі-змагарамі.
Шыкуйцеся ж, варожыя каты, Шалёныя ваўкалакі.
Йдзе беларус, змагар Каліноўскі Сцежкамі, лясамі.
485
ПЕСНЬ НА БОЖЫ ЧАС
Божый час, Божый час
Завернуўся для нас;
Мужык вольно стаў спеваці, Годзі, годзі прападаці.
Гдзе не глянь, гдзе не стань, Валачыцься пагань.
Выганіць нам ею трэба, Каб за тое дастаць неба.
Эй, Маскаль, ухадзі!
Альбо тут прападзі!
Ужэ нам тут не вымінеш, Як сабака марне згінеш!
I хто пан — вон ад нас!
У Божый час, ў Божый час!
Бо мы роўные з панамі,
Бо за вольносць усе с касамі!
Чуваць крык у адзін тон:
Маскалёў ад нас вон!
Бо як брытвы косы маем, Пагуляем, пагуляем!
Гурра га! гурра га!
Гдзе ні глянь — нашых цьма;
Гулі хлопцы, гулі, гулі, Каб мы вольносць прывярнулі.
486
КОНЬ КАЛІНОЎСКАГА
Словы У Пейюкевіча
Мрыка П Русава
У тэйпе ыарша

Dm	Е7	Е7 Am Dm
НІ а пал-каво-даец ма-лв-ды, кры-ла-тв cueлы.	_ Нз.
пе-рад. э Бо-гам, еа-яры! Кружпяе ro-лас у геры над noneu
Шу-
487
У ладзімір Пецюкевіч
КОНЬ КАЛІНОЎСКАГА
Зямля пад ворагам гарыць —
Ідуць за Волю змагары —
Касіянеры, касіянеры,
А перад імі на кані іх палкаводзец малады, Крылата-смелы.
— Наперад, з Богам, ваяры! —
Кружляе голас у гары
Над полем сечы, Над полем сечы.
Прыпеў:
Конь Каліноўскага ляціць, — За Беларусь! — лунае кліч. Конь Каліноўскага ляціць, — За Беларусь! — лунае кліч. — За Беларусь! —лунае кліч. — За Беларусь! — лунае кліч.
Шугае мужных вояў раць, Грымяць іх стрэльбы і блішчаць Маланкі-косы, маланкі-косы.
Стаіў дыханне край лясны —
Няроўны бой вядуць сыны
3 навалай грознай.
Божа, дай ім устаяць, свой дух ваярскі захаваць Непераможны, Непераможны!
Прыпеў.
Мне сніцца сон далёкіх дзён:
Плыве над краем цокат-звон
Гул суровы, і гул суровы —
Касіянеры ў бой ідуць, аж навакол лясы гудуць, Бары-дубровы.
Імчыцца конь праз дым-агонь,
Нясе ён вершніка свайго
У несмяротнасць, У несмяротнасць.
Прыпеў.
488
Алена Абрамчык
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ — НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГЕЮЙ Тэатралізаваны ўрок у X класе
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь! — Так узаемна!
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
Біёграф К. Каліноўскага.
Гісторык.
Валерый Урублеўскі — сябар і паплечнік К. Каліноўскага.
Археолаг.
Мураўёў-вешальнік.
Кастусь Каліноўскі.
Марыя Ямант.
Артысты — чытальнікі вершаў.
Кожная дзейная асоба гаворыць ад свайго імя. На ўроку мэтазгодна выкарыстаць музыку I. С. Баха, В. А. Моцарта, С. Манюшкі, народныя беларускія мелодыі (на выбар настаўніка).
Афармленне кабінета: партрэт К. Каліноўскага, кнігі пра яго жыццё і дзейнасць, рэпрадукцыі карцін з выявай нацыянальнага героя і падзей паўстання.
Урок можна праводзіць у прыцемку, высвечваючы чытальнікаў.
Плакаты з вершамі пра К. Каліноўскага, выказваннямі пра яго слын-ных людзей павесіць на сценах.
Гучыць музыка.
Пад гукі мелодыі вучань апісвае партрэт К. Каліноўскага работы А. Марачкіна (1980 г.).
1-ы чытальнік. Угледзімся ўважліва ў гэтае аблічча... Высокі са-кратаўскі лоб, бровы ўразлёт выдаюць бясстрашнасць і непадкупнасць, глыбокія, не па гадах мудрыя вочы, прамы прыгожы нос — аблічча ча-лавека моцнага, валявога. I пагляд... Прасветлены, чысты, удалечыню...
489
Ён увайшоў у залу суда, на момант спыніўся. Толькі на момант, бо шмат позіркаў насустрач: сяброўскіх, спачувальных, спагадлівых і зусім ва-рожых, з нянавісцю. Але ў вачах у яго няма ні страху, ні разгубленасці. Ён не шкадуе аб тым, што зроблена, і ведае, што скажа суду.
А за плячыма — суровае неба, навальнічныя хмары сышліся на даля-глядзе, звоняць званы касцёлаў і цэркваў. Усё наваколле смуткуе ў прад-чуванні блізкай заўчаснай смерці Героя.
2-і чытальнік.
Чыста мару марыўшы Свой кароткі век, Жыў ды быў, таварышы, Светлы чалавек...
Рваў ён змроку прадзіва, Цэлы свет любіў, А быў нашьш прадзедам, Беларусам быў.
Мары сцяг нявытканы Ён сплаціў жыццём. Знаўся з белай світкаю, Зваўся Кастусём.
3 шыбеніцы дзёрзка ён Б’еў грымотны звон... Чуеш Каліноўскага? Пакладзі паклон.
М. Лужанін. Светлы чалавек
Ціха гучыць беларуская народная мелодыя.
Біёграф. Шмат слынных сыноў у нашай Беларусі. Усе яны — ваяры і паэты, рэвалюцыянеры і асветнікі — верна і самааддана служылі сваёй маці Радзіме. Сярод іх — Кастусь Каліноўскі, рэвалюцыянер-дэмакрат, мысляр, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Сёння маё слова пра яго.
Нарадзіўся Кастусь Каліноўскі 2 лютага 1838 года ў маленькай вёсач-цы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер гэта тэрыторыя Польшчы). У метрычнай кнізе мясцовага касцёла яго, сына Сымона Каліноўска-га і Веранікі Каліноўскай (з Рыбінскіх), спачатку запісалі Вінцэнтам. Пазней дадалося імя Канстанцін. (Ён стане называць сябе Кастусь, як клікалі сялянскіх сыноў.) Простае, мілагучнае імя. У старажытных рымлян яно азначала «непахісны», «трывалы», «цвёрды».
490
Дружная, вялікая сям’я (аж 13 дзяцей было ў бацькі) пазней пераеха-ла ў в. Якушоўка на Гродзеншчыне, амаль на голае месца. Праз нейкі час агульнымі намаганнямі сядзібу ўладкавалі і пачалі жыць хоць не заможна, але ў згодзе.
Вучыўся Кастусь у Свіслацкай гімназіі, дзе існавалі тайныя тавары-ствы, жыло вальнадумства. Там вучыліся вядомыя дзеячы беларускай, рускай і польскай культур, шмат хто з іх абраў рэвалюцыйны шлях (зма-ганне з царызмам).
Інсцэніроўка ўрыўка з рамана У. Каратксвіча «Каласы пад сярпом тваім» (сустрэча Кастуся Каліноўскага і Алеся Загорскага на кірмашы ў Свіслачы —
У. Караткевіч. Збор твораў: у 8 т. Т. 4. С. 273).
1 ы чытальнік. Кірмаш. Збоку каля сцяны сядзіць сляпы лірнік. Ён спявае. Каля яго толькі дзве жанчыны, якія плачуць, і хлопец. Невысокі, каржакаваты, з цёмна-русымі прыгожымі валасамі. Рысы ў хлопца няправільныя, але буйныя і нават чымсьці прыгожыя. Цяжкаватае пад-бароддзе, вялікі цвёрды рот, жарсткаваты няправільны нос... Невялікія, сінія з залатымі іскрынкамі вочы хлопца... задумлівыя і мяккія. Пасма валасоў падае на высокі чысты лоб. Ен слухае. Слухае, нахмурыўшы тонкія і чорныя, нібы тушшу наведзеныя, бровы...