Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пад Аршавай ёсць такое места: там кіпеў крывавы бой.
Бой крывавы, пір багаты не забудзем цалы век...
Калі я папрасіў бабулю прадоўжыць песню, яна не змагла. Як за-кляцце: век-стагоддзе, адведзенае на памяць, мінулася. А прадоўжыць гістарычную памяць не было каму...
Больш пашчасціла літаратурным творам, прысвечаным паўстанню і кіраўніку змагарнаю справай на Літве-Беларусі — К. Каліноўска-му. Такія помнікі прыгожага пісьменства пачалі сваё жыццё яшчэ ў 1920-я гг., сярод якіх у першую чаргу трэба назваць п’есу Еўсцігнея Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (упершыню пастаўлена 2 лістапада 1923 г. —да шасцідзясятай гадавіны збройнага чыну). Змітрок Бяду-ля прарочыў спектаклю «значэнне эпахальнае». Янка Купала ў газе-це «Савецкая Беларусь» пісаў, што п’еса «абяцае стаць драматычным творам, які запануе ў гэтым сезоне». I далей, аналізуючы паасобныя сцэны: «Наша рэвалюцыйная моладзь, асабліва жаночая, так і кажа: “Тутдалі б нам больш ад яго [Каліноўскага] духу! Гэта хоць і патрасе нашыя душы, але які гэта быў бы святы, абнаўляючы агонь!”» Свой водгук на драматычны твор Е. Міровіча Янка Купала закончыў так: «Моладзь павінна знаць тых, хто складаў галовы за волю працоўных Беларусі».
На сёння Каліноўскіяна складае вялікую анталогію празаічных і вершаваных твораў. Зборнік «Жыві ў свабодзе!» — гэта спроба агляду творчых здабыткаў беларускіх пісьменнікаў. Кніга пра Ка-ліноўскага прадстаўляе розныя жанры, але першыя старонкі ў ёй аддадзены ўзнаўленню спадчыны самога Яські-гаспадара — не-паўторнага публіцыста, паэта. He ўсё вернута з небыцця, не ўсё з выяўленага можна было прадставіць ў кнізе, абмежаванай памерамі. У зборніку — як запавет Каліноўскага — на суд чытачоў выносяц-ца яго ўзнадзейныя вершаваныя радкі, нумары «Мужыцкай праўды», трагічныя «Лісты з-пад шыбеніцы». Іх трэба ўспрымаць вачыма і сэр-цам самога Кастуся, таленавітага аўтара, а не праз заангажаваныя
478
акуляры ўзбуджанага пярэпалахамі кнігалюба, ды яшчэ пад засняю-абажурам з лямпаю пераменлівага накалу. Ісціна падпітваецца толькі сваёй боскаю святлівасцю. I не варта зашорваць ісціну пры чарговых зменах «палітычнай сітуацыі». Ісціна не можа ўзбуджаць хоць якія «антынастроі». Іх пры жаданні могуць справакаваць добраахвоты-інтэрпрэтатары.
Мы ведаем лірычнага адрасата Кастуся Каліноўскага. Гэта Марыя Ямант — чарнабровая галубка вязня Вітажэнца. Зоркаю Венерай стала асуджанаму на смерць 26-гадоваму дзецюку анёльская істота з райска-га саду свабоды. Праз паўстагоддзе яшчэ адзін 26-гадовы паэт, Максім Багдановіч, таксама пашле ў неба «пагляды свае». Такі ж самы змагар, гэтак жа асуджаны на смерць, хоць і сухотамі. Іх лёс падобны стаўся — і ў рыцарстве, і ў пасмяротнай славе.
«Мужыцкая праўда» пацягне на том «Выбранага» апантанага пале-міста-асветніка. Тэксты ўзяты з хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1988), Вячаслаў Рагойша, які адаптаваў іх для пад-ручніка, так пракаменціраваў «Мужыцкую праўду»: «Гэта выданне — яскравы ўзор беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі. Выходзіла не-легальна ў выглядзе асобных друкаваных адбіткаў (на адным ці двух баках папяровага ліста) лацінскімі літарамі. Усяго ў 1862-1863 гг. вый-шла сем нумароў газеты, кожны з якіх быў падпісаны псеўданімам К. Каліноўскага “Яська-гаспадар з-пад Вільні”.
Газета ў даходлівай форме выкрывала грабежніцкі характар рэфор-мы 1861 г., палітыку царызму на беларускіх землях, заклікала сялян да ўзброенага паўстання за зямлю і волю, за чалавечыя правы. Разам з тым ў ёй выявілася і пэўная абмежаванасць сялянскага рэвалюцыйна-га дэмакратызму (неразуменне прычын узнікнення прыгоннага права, ідэалізацыя мінулага, усхваленне уніі).
Мова газеты народная, вобразная, багатая стылістычнымі фігурамі, эмацыянальная. К. Каліноўскі творча выкарыстаў стыль пашыраных у той час у Беларусі народных гутарак (непасрэдны зварот да адрасата гаворкі, гутарковыя інтанацыі, непасрэднасць выказвання і г. д.).
Упершыню на мове арыгінала газета цалкам надрукавана ў кнізе С. Агурскага “Очеркм по нсторнн революцнонного двнження в Бело-русснн(1863-1917)” (Мн., 1928). У перакладзе на рускую мову ўвайшла ў выданні: “Революцнонный подьем в Лнтве н Белорусснн 1861-1862 гг.” (М., 1964; № 1-6); “Восстанне в Лнтве н Белорусснм 1863-1864 гг.” (М., 1965; № 7). Публікуецца па зборніку дакументаў і матэ-рыялаў “Prasa tajna z lat 1861-1864” (Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1966, cz. l,s. 320-329)».
479
«Лісты з-пад шыбеніцы» ўзяты з часопіса «Маладосць». Іх пад-рыхтаваў да друку Язэп Янушкевіч. Мала хто быў знаёмы з «Лістамі» і турэмнымі паказаннямі К, Каліноўскага сярод вязняў з камер 37 года. А калі чытаеш «собственноручные» запіскі ахвяраў сталінскага тэрору, праз напластаванні часу чуюцца тыя ж самыя «згукі Бацькаўшчыны». Няскоранасць духу лучыць «Лісты» з надпісамі на сценах Брэсцкай крэпасці, з перадсмяротнымі радкамі, пакінутымі ў гестапаўскіх за-сценках.
Згода Максіма Танка на перадрук яго паэмы «Каліноўскі» была атры-мана ў дзень, калі ён, грузна абапершыся знясіленымі рукамі на стол, чакаў прыезду «хуткай дапамогі». Спачатку меркавалася даць урыўкі ў зборнік «Жыві ў свабодзе!». Максім Танк, узняўшы цяжкую галаву, папрасіў змясціць твор цалкам: «Дужа яна мне дарагая, паэма. Пісалася тады, калі было нялёгка змагацца за Каліноўскага...»
Мы выконваем пажаданне-запавет маркотнага Максіма Танка. Ён сам прайшоў праз змрочную лукішскую турму. Спадкаемца Калі-ноўскага мог прывідна бачыць, як піша Мікола Арочка — даследчык творчасці Максіма Тавка, «тую вісельню, на якой царскія сатрапы на чале з Мураўёвым спрабавалі пятлёй перацяць, задушыць вялікую паўстанчую справу вызвалення роднага краю. Колькі на тым жа пля-цы адскрыпела новых віселень, што забралі блізкіх таварышаў, па-літкатаржан...». I далей — пра долю паэтаў Танка і Таўлая: «Яны, скатаваныя, змардаваныя, ахвярна палілі сябе ў сырых казематах з усве-дамленнем працягу гераічных спраў сваіх вялікіх папярэднікаў».
20 ліпеня 1936 г. адбылася сустрэча Максіма Танка са сваім ся-брам Мікалаем Дворнікавым — Гарасімам, які, ад’язджаючы вая-ваць у Іспанію, падарыў паэту на памяць самапіску з пажаданнямі напісаць добрыя творы. Гарасім загінуў у баі з фалангістамі, так і не паспеўшы ажыццявіць сваю мару — арганізаваць і ўзначаліць узвод імя Каліноўскага. У 1938 г. Максім Танк выканаў просьбу ся-бра: напісаў паэму пра Каліноўскага. Уладзімір Калеснік, яшчэ адзін пранікнёны даследчык творчасці Танка, вельмі высока ацаніў яго па-этычны здабытак: «Па пераканальнасці ў перадачы атмасферы выса-кароднай ахвярнасці... паэма Танка не мае сабе роўных у беларускай літаратуры».
Аб гістарычнай пераемнасці нацыянальных гераічных традыцый думаў і Пятрусь Броўка, ствараючы свой верш «Кастусь Каліноўскі» падчас Вялікай Айчыннай вайны. Згадваў гэтае імя Кузьма Чорны
480
ў публіцыстыцы ваенных гадоў. Што датычыць творчасці Петруся Броўкі, то ён, як адзначыў літаратурны крытык Міхась Ярош, «тонка адчуў спецыфічнасць фальклорнай тыпізацыі, стварыў яскравы вобраз народнага заступніка». А «дабіцца арганічнага зліцця гісторыі і сучас-насці ў шырокім эпічна-былінным плане Броўку ў вершы “Кастусь Ка-ліноўскі” дапамагла стылявая традыцыя народнай творчасці, па-май-стэрску выкананая паэтам».
Яшчэ адзін сын Сымона — Уладзімір Караткевіч, нашчадак шляхец-кага роду, адзін з прадстаўнікоў якога непасрэдна ўдзельнічаў у паў-станні пад штандарамі Каліноўскага. Караткевіч таксама быў «хворы на сумленнасць і справядлівасць», і драматычным падзеям 1863-1864 гг. прысвяціў амаль усё сваё творчае жыццё. Яшчэ студэнтам Кіеўскага ўніверсітэта збіраў ён матэрыялы для дысертацыі аб адлюстраванні паўстання 1863 г. ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах. Але энцыклапедычныя веды Караткевіча, на шчасце (як заўважыў гісто-рык Генадзь Кісялёў), увасобіліся не ў сухой манаграфіі, а рассеяліся па многіх мастацкіх творах. Раман «Каласы пад сярпом тваім» — гэта яго «доўг Дняпру, людзям паўстання 1863 года, Беларусі». Тэма паў-стання — у пралогу да рамана «Нельга забыць», у п’есе «Кастусь Ка-ліноўскі», у многіх вершах. Лейтматывам да гэтай часткі спадчыны пісьменніка маглі б паслужыць ці не гэтыя словы, выказаныя ў адрас Каліноўскага:
«Каб не плакалі з голаду дзеці, каб не было прыгону і гвалту, каб квітнела вольнае слова, каб не сівелі ў роспачы жанчыны, каб мужчы-ны не лаяліся бяссільна і не паміралі з думкай, што ў іх жыцці не было жыцця, — ён аддаў сваё жыццё. Бо ведаў: неацэнны дар — жыццё — нельга абражаць рабствам, голадам, цемрай, нацыянальным уціскам, смяротнымі пакараннямі».
Уладзімір Калеснік занатоўваў свае гутаркі з пісьменнікам. 3 запісаў вучонага вынікае, што Караткевіч лічыў постаць Каліноўскага самаю шчымліваю ва ўсёй нашай гісторыі. Яго вобраз цяжка выяўляць праз мастацкае слова, бо Каліноўскі яму здаецца чалавекам, заціснутым са-мадысцыплінай, нават жорсткім. Гэта палітык, дыктатар, фанатык палі-тычнай ідэі, запраграмаваны, самаабмежаваны ў сваіх паводзінах.
Талент пісьменніка пераадолеў супраціўленне матэрыялу — і мы маем шматфарбны, аб’ёмны партрэт, створаны мастаком слова. Вы-снова літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі такая, што вобразам К. Калі-ноўскага У. Караткевічу ўдалося абвергнуць міф пра «традыцыйную»
481
пакорлівасць, забітасць беларусаў, што прыхаваная гатоўнасць да самаахвяравання — такая ж уласцівасць беларускага характару, як і талерантнасць, добразычлівасць (гл. зборнік: Абнавіцца духам: Старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі. Мінск., 1993).
У. Караткевіч, А. Куляшоў звярталіся па парады, удакладненнямі да аўтарытэтнага крыніцазнаўцы беларускай мінуўшчыны, даследчыка жыцця, дзейнасці і светапогляду К. Каліноўскага — да Г. Кісялёва. Да-рэчы, шаноўны Генадзь Васільевіч — «расійскі хлопец», як піша пра свайго калегу кандыдат гістарычных навук Марат Батвіннік, па скан-чэнні Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута працаваў у дзяржаў-ных архівах Вільні, сам удыхаў у навіслых скляпеннях яе муроў рас-твораную ў паветры гістарычную субстанцыю Каліноўшчыны. А вось яшчэ аднаму аўтару зборніка, доктару навук Адаму Мальдзісу дзеля напісання аповесці не трэба было пераўвасабляцца ў «кротуса» (так Вядзьмак Лысагорскі назваў Г. Кісялёва). Даследчык літаратурна-гра-мадскага жыцця мінулых часоў А. Мальдзіс быў у кантэксце падзей і зрухаў XIX ст. Аповесць Адама Мальдзіса добразычліва сустрэла крытыка, кніга была перакладзеная на латышскую і польскую мовы, а нядаўна паводле аповесці пастаўлены спектакль.