Скінь мяне з шыі, хлопча! Памажыце хутчэй яму, выракі... Памажыце хутчэй... Памажыце... Кляніце мяне, стагоддзі! Кляніце, Мяне кляніце! Моц маю, людзі, кляніце! 1966 431 Міхась Скобла БАЛАДА-РЭКВІЕМ. 1864 ГОД Пасткі парасстаўляны Па шляхах Беларусі. 3 Вільні на Мастаўляны Шлях не закрыты скрусе. Карным каваным ботам Грукае ноч у дзверы. Роспач. Трывога. Хто там?.. I — пад страху сякеры. 3 цемры, як здань, паўстане Родны край занядбаны. На хаўтурах паўстання Грукаюць барабаны... Помняць людскія мукі Шыбеніцы на пляцах. Што ж, Мураўёву ў рукі, Ведайце, як трапляцца! Быццам у чым павінны, Вецер, як акружэнец, Ноччу блукаў па Вільні... — Прозвішча? — Вітажэнец!.. .. .Над анямелым пляцам Шэраг шчыльнеў канвою. Ды не схаваць паўстанца Сукням чужога крою, He засланіць прыкладам Родных да болю рысак... Іскрай «Мужыцкай праўды» Жыцьме народны прысак. 1987 432 Сяржук Сокалаў-Воюш МАНАЛОГ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА, альбо «МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА» № 8 Дзецюкі! Хіба здушылі Ў вашых душах прагу волі, Ці братамі, што ў магіле, Нехта вымаліў патолю? Ці спынілі вас у лёце, Дзідай скінуўшы на травы? Ці на слізкім павароце 3 панталыку збіў няправы? Да вясны дажыць патрэбна, Да вясны, да вясны... Думкі зноўку прагнуць бою, Грудзі — вольных вятроў, Што з таго, што світкай зрэбнай Ледзь прыкрытыя яны, Як пад кожнай світкай тою Сэрцы мужных ваяроў. Хай звярэе цар у шале, Хай у шале цар лютуе, Мы пазбавім сэрцы жалю, Мы сваю зямлю ўратуем, Мы крывёй і мазалямі Зможам іхніх благародзій, Зможам тых, хто маскалямі* Называюцца ў народзе. Толькі шыбеніцы рукі, Чорнай шыбеніцы, Мне ўхапіліся за шыю I не здрадзілі, не! Упіліся, бы гадзюкі, Бы цярновыя вянцы, Потым войкнулі, нямыя, I застылі, як у сне. * Маскалямі К. Каліноўскі называў царскіх салдат і чыноўнікаў. 433 Што з таго, што я загінуў? Касінерам меней стала, I ўсяго, а над Айчынай He паменшала навала. Дык ухопім разам зброю, Спляжым звера, знішчым звера, Каб звінелі над зямлёю Песні вольных касінераў. Беларусь, мая матуля, Беларусь, Беларусь, Заквітней чароўнай краскай, Абудзіўшы абшар. Hi пятлі, ні здраднай кулі He скарыўся твой Кастусь — Касінер навечны Яська, Што з-пад Вільні гаспадар. Твой кожны крок хай будзе мной апеты, Твой кожны ўздых хай будзе мной пачуты. Няма кахання, дзе няма Паэта, Дзе Вольны Дух распяты і закуты. Няма кахання, дзе няма Прарока, Што ў Світцы Лёсу поруч ходзіць ціха... Твой кожны крок хай будзе нашым крокам, Твой кожны ўздых хай нашым будзе ўздыхам. Няма кахання, дзе Паэт і толькі, Дзе Вольны Дух разбэшчаны дазвання Дзе ёсць Прарок, але Прарок настолькі, Наколькі Лёс... і там няма кахання. Міргаюць зоркі, шэпчуцца сусветы, Перамяшаны шчасце і пакуты... Каханне — Крок апеты — не апеты, Каханне — Уздых пачуты — не пачуты. 434 Алесь Ставер МОЙ НАЮД A. С. Фядосіку Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату, Да суседзяў-народаў павагу. Знае свет навакольны яго прамату I любоў да жыцця і адвагу. I заўсёды ў віхурах вякоў і нягод, У зямной непагодзе суровай, Вылучала між іншых мой мужны народ Беларуская родная мова. Мой народ зберагае сваю даўніну. Кожны нашай гісторыі знаўца Добрым словам успомніць не раз Скарыну I пахваліць за мудрасць Мсціслаўца. Каліноўскага імя навокал гучыць, I Купалы і Коласа слова, — Навучыла іх край беларускі любіць Беларуская родная мова. Мой народ ганарыцца сягоння сваім Партызанскім праслаўленым краем. У вялікіх бяседах прад светам усім Дэлегаты яго выступаюць. Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх I гучы вечна ярка і нова, Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх, — Беларуская родная мова! 435 Віктар Стрыжак ПАМЯЦЬ Над народам, Над воляй гарбацеў Двухгаловы арол Невыносны... Хто ж ты, Краю майго Гарыбальдзі? Каліноўскі. Воля прагнула Плечы распраміць. I зямля мая Марыла нашча, Гневам грукала У чорную браму Чорнай волі манаршай. Ды пайшоў У рыззі і абносках Край Без боскай парады У пятлю з Каліноўскім I «Мужыцкаю праўдай»... Толькі петлі згніваюць Дачасна, Калі памяць народа, Як пойма... Толькі подзвіг За шчасце Вырастае у помнік. I ступае гісторыя важка. А было б Праз гады невыносна, Каб сказалі: Няважна, Хто такі Каліноўскі... 436 Анатоль Сыс ВЯЧЭРА ПЕРАД КУПАЛЛЕМ Вячэра перад Купаллем... Мне чуецца, як звіняць Пашкевічанкі каралі, на нітцы іх сорак пяць. Наўмыснасць ці супадзенне: гэты журботны лік... Ставілі на калені паўстанцаў амаль жывых. Сканалі, ды ўсё ж не сталі, помнілі, як Кастусь ступіў на смяротныя шалі з думаю пра Беларусь. — Ты з намі, ты з намі, браце! — мне чуецца, як крычаць няскораныя паўстанцы з ратугамі на плячах. 437 Максім Танк ВІЛЬНЯ Сівая хмара сцерла сонца, Вясенні першы дождж заплакаў. Па чарапіцы і па гонце Разліўся вечар сінім лакам. I ноч прыйшла з прадмесця вуліц, Палезла на званіцы, вышкі. Сабакам чорны вецер скуліць. Пад шэрым мурам, над Лукішскім. Гараць агні ў вялікіх вокнах, I крык газетчыкаў, рэкламы, Ды па вясеннім бруку мокнуць Ад ліхтароў жывыя плямы. А на пліце цяжкой, бетоннай Дождж граззю прозвішчы заплёскаў, — Баладу віселіц сцюдзёных Гаворыць з ветрам Каліноўскі. Мо расказаць табе пра нашы Пра барыкады і удары? Пра тых байцоў, што палі ў маршы, Мо расказаць табе, таварыш? Мо расказаць табе пра заўтра, Пра песні-сны, што ў нашых казках?.. Цішэй, ідзе бульварам варта, I блудзіць дождж на бруку гразкім, А дрэвы нешта мне гавораць... Увесь пакрыт я мокрым снегам... Ну дзе ж сягоння, родны горад, Мяне прытуліш без начлегу? 1936 438 ВІЛЬНЮС Я гэты горад знаю з даўніх дзён, Дзе дрэмлюць замка гордыя руіны, Дзе ўзняў густое вецце ясень, клён Над сном акамянелым Гедыміна; Дзе, пад аркадамі сівых муроў, Праходзяць цені вулкамі вузкімі: Пясняр Літвы, наднёманскіх палёў У вопратцы дарожнай пілігрыма; I Каліноўскі і мае сябры... Я чую голас іх у змроку шэрым I як Вілля праз пушчы і бары Плыве і б’ецца ў непрыступны бераг. I хоць юнацтва тут прайшло даўно, Але, як адгалосак песні шчырай, Прыходзе з успамінамі яно, — Вяртаецца, бы ў час вясенні вырай. Яно на кожнай вуліцы ўстае, Гарыць у вераснёвай пазалоце, Дзе вецер думы першыя мае Рваў на лукішскім, на калючым дроце.. I ўсё ж люблю я гэтых вуліц гул, Граду Панар, высокі золак раніц I маладосць, абвітую ў тугу, Якой у вочы можна смела глянуць. Я гэты горад знаю з даўніх дзён. I каб не хвойны пах бацькоўскай хаты, I каб не нарачанскай хвалі звон Ля курганоў, ля сосен расахатых, — Хацеў бы я, каб мой апошні спеў Тут, сярод гэтых незабыўных вулак, Дзе ўпершыню ён гулка празвінеў, Знайшоў спакой і вечны свой прытулак. 1945 439 КАЛІНОУСКІ Паэма 1 ПАЎНОЧНЫ ВЕЦЕР 3 поўначы вецер зніжаным лётам Рве хмараў вячэрніх цяжкія плыты, Калышучы п’яных мачтаў готык I цёмна-імклісты цень густы. У гэтакі час і пагутарыць не з кім, — Хоць бы аб дальнім шолаху ніў... Вось на шырокім і шумным Неўскім Яркія вечар агні запаліў. Горад шуміць, вялікі горад, Шэры граніт, камяніцы, муры, I гэты назойлівы звон шпораў, I эпалетьі, лампасы, арлы... Тронам-астрогам усё прыдавіла, Моцна калоны палацаў стаяць. Здаецца, ці можна гэткую сілу Нат гневам народным калі узарваць. 3 поўначы вецер у месяца човен Плёскае сінія хвалі Нявы... Пэўна таксама разгневаны Нёман 3 пены кудлатую грыву завіў. I да паўночы ў хатах-зямлянках Цемру калыша лучынны агонь, Гора складае свае калыханкі — Сумныя песні пра чорны прыгон. Толькі ўжо хутка час волі настане, Многапакутны народзе ты мой, Хутка убачыш светлае ранне, Сонца свабоды па-над зямлёй! Можа, ў глушы за парогам сасновым Моліцца, ночы не спіць жняя... Можа, ты сёння цень Пугачова Песняй калышаш, вёска мая? 440 3 поўначы вецер сіберны і быстры Топіць ў сцюдзёнай імгле Пецярбург... Пэўна над Нёмнам разносіць ён іскры Стрэх саламяных крыллямі бур. А за небасхілам, дзе стэпы-раўніны, Дзе скіфскіх курганаў вяршыні гараць, — Калыша кавыль і палын Украіны Прызыўны напеў свайго Кабзара... Ну што ж, не глядзець жа ў даль родную з сумам! Каб мог стаць на хмараў сінеючы плыт, Пад парусам ветру паўночнага з шумам Ў дарогу вялікую дальнюю плыць! 2 У АБОЗЕ Гараць агні абозныя. Снег кружыцца, вірыць. Пра чуткі — звесткі розныя — Паўстанец гаварыў: — Над хатамі бяздольнымі Устае дзень для сялян, — Казаў, што будзем вольнымі Сам Світка-атаман... Другі, пад елкай стоячы, Пад ветру шум густы Пярэчыў яму горача, Апёршыся на штык: — Эх, штосьці мне не верыцца У байкі для малых: Мы б’ёмся за аселіцы, За нечыя валы! Зямля — дзе глянеш — панская, Вада, лес, дол, гара. Прыелася мне ласка іх Горш бацюшкі-цара. Паны сягоння «мілыя»... 441 Але пільней глядзі, Каб нас пад плечы віламі Хто з іх не падсадзіў... А трэці, шрот сартуючы, Пытаў раз, можа, сто: — Але, скажы, гаруючы, Змагаемся за што? Даўно ад раны хворы я — Калі ж прыйду дамоў, — Зноў крывасмокі-ворагі Загоняць у ярмо. Хтось галасы трывожныя, Прыйшоўшы, абарваў. Каля агнёў разложаных Сам атаман стаяў. — Пільнуйце коней, конніца, Падсыпце ім аброк, Глядзіце, ў парахоўніцах Набой каб не замок!.. Пайшоў, заранкі золатам Адсвечвалі кастры. Зноў нехта, чутна, шэпатам 3 сябрамі гаварыў: — Паны сягоння водзяцца 3 царом за бараду; Дасць костку ім — пагодзяцца, Сялян запрададуць... Каб атамана нашага He даць у рукі ім... Зноў шэпат змоўк, як згашаны, Развеяўся, як дым. Лес акалотам-коласам Шумеў, і снег вірыў, Знаёмым нехта голасам Пра порах гаварыў. 442 3 ПРА СВІТКУ ПЕРШЫ РАЗ ЧУЮ Шесть раз его поцеловал — каков, нн слова не сказал!.. Масолаў, «Русская старнна», 1883 Палкоўнік Лосеў Сядайце!.. Так... Я не мог вас паклікаць раней. Гэты мяцеж, бесталковы мяцеж! Шмат невінаватых людзей Часам змушана ў путах сядзець, Пакуль разбяромся... Як вас зваць? Арыштаваны Паўстанец... Пад Няміравам ўзяты... Палкоўнік Лосеў Шляхціц? Арыштаваны Не!.. Палкоўнік Лосеў Усё ж хацеў бы я знаць, Хто вы? скуль? дзе сям’я ваша, хата? Хто ўцягнуў вас, за кім вы пайшлі ў гэты бунт? Колькі лічаць паўстанчыя сілы?.. I ўдалося б ўцячы ад пятлі ці ад пут; Атрымалі б вы царскую міласць... Пэўна, дома ляжыць сіратой паласа... Мне шкада цябе, дружа, як брата, Можа, плача хто над паласою аўса... Конь і той, пэўна, ржэ за аратым...