• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Я чую твой палаючы уздым —
    Яны, як радасць песні
    Новай, Даюць натхненне й веру Маладым.
    1928
    403
    Павел Марціновіч
    1864. АПОШНІ ПАЎСТАНЕЦ
    Узведзены курок і спынен крок Па вольнаму зялёнаму абшару, Дзе доўга коціцца цень
    залатога шара, Як кола лёсу. Узведзены курок.
    Узведзены на чалавечы крок, Як адагнецца пругкая травінка, Уздрыгне куля між усіх дарог Адзінаю крываваю іскрынкай.
    Застыў маўкліва і спакойна вой, Апошні вой вялікага паўстання.
    Каціўся над ягонай галавой Трывожны шар ці захаду!
    Ці рання!
    ...Сплывалі, як чырвоныя агні, За бор сляды крыві...
    404
    Ніна Мацяш
    МАНАЛОГ КАХАНАЙ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
    «...Галубка... чарнабровая мая... мая галубка... галубка... чарнабровая мая... мая галубка...» О божухна неміласэрны!..
    Костусь!..
    He па свайму мяне абраў ты росту, He па свайму. Ты дужы. Я слабая. Ты смерць прыняў за ўвесь гаротны люд. А я адно табой была жывая.
    А мне адзіна ты быў сонцам тут.
    Цябе няма —
    і сонца мне пагасла.
    I не сарваць бязлітаснай пятлі Цяперка з долі і маёй уласнай, Як з долі нашай роднае зямлі.
    Шторанку б’юць па сэрцы барабаны: Я зноў на плошчы думкамі ў гурбе, Дзе ў кожным новым вязні дацкаваным Кат зноў і зноў, зноў вешае — цябе!
    Кастусь, Кастусь! Саколе мой адзіны...
    Паглянь з-пад зорак на Варшаўскі шлях, Як тысячамі гоняць пабрацімаў На катаржную згубу ў кайданах.
    Ты з імі, ў іх. Для іх ты быў — як з крыцы.
    Са мною ж ты...
    «Марыська, заспявай
    Любімую маю, што пра ўдавіцу...»
    Цяпер яе галосіць цэлы край!..
    «Прывыкайце, чорны вочы,
    Адны начаваці:
    Няма майго міленькага, He з кім размаўляці.
    Няма майго міленькага,
    Няма гаспадара,
    405
    Каму бы я пасцелечку
    Пухаву паслала...»
    Я знала: шчасце наша немагчыма, Пакуль лютуе самаўладства гнусь.
    Тваёй любоўю, верай і айчынай Адна была жанчына — Беларусь.
    Кастусь, Кастусь! Няўжо не збыцца мроі, Няўжо дарма жывіла люд яна:
    Каб не ўнямелай наймічкай —
    сястрою Суседкам стала наша старана?!
    Каб разам з імі знебыла галечу, Нароўні годна свой вяршыла лёс, Каб ані цар, ні пан не смеў калечыць Душы яе, аслеплае ад слёз.
    Так прадзірацца праз такія церні, Ускласці столькі жыццяў на алтар Свабоды —
    і няўжо з такога зерня He ўскаласуе годнай волі дар?!
    Гараць, гараць двары, сялібы, вёскі, Паўсюль балюе царскі глум і здзек, Сціскае грудзі пах крыві і воску, I ўжо няўцям, дзе звер, дзе чалавек...
    «Навярніся, мой міленькі,
    Да з таварышамі, Калатніце міраедаў, Каб яны не ўсталі!..»
    He вернешся. I я ўжо не крануся Твайго крутога, мужнага чала.
    I ласкаю тваёй не загаруся. Адшчыравала радасці пчала.
    He разамкну няшчаднай скрухі кола.
    He адбаліць табой душа мая.
    He адгучыць ва мне твой сумны голас: «Галубка, чарнабровая мая...»
    Ён мой навекі — скарб пяшчоты гэтай. Што мне ў суцеху ў смерці вырваў ты.
    406
    Хай над тваім апошнім запаветам Закаркалі ўжо груганы лухты, —
    Яшчэ не ўсе так подла, нізка ўпалі, Каб слаць цару халуйства адрасы;
    Яшчэ не ўсіх так моцна закавалі, Каб зноў не ўзняць сякеры ці касы;
    Яшчэ твой воблік родны Беларусі.
    Кастусь, мой Костусь, любы мой Кастусе...
    МАНААОГ КАМІАЫ МАРЦШКЕВІЧ
    Дзіва што! Канешне, я вар’ятка! Ну, бо як жа — панна, а нашу Простую сялянскую апратку I павагі да яе прашу!
    Ах, якая сарамота, ах, — Гэта ж проста жах!
    А яшчэ — ў касцёле, звонка, зычна Пасярод малельнай цішыні Заспявала гімн патрыятычны: «Роўнасць людзям, Божа наш, вярні!» Ах, якое святатацтва, ах, — Гэта ж проста жах!
    А яшчэ — пры лютым пры тэроры Тут, дзе праўда аплыла крывёй, He хачу сваё затойваць гора — Па братах забітых смутак мой!
    Ах, якая непрыстойнасць, ах, — Гэта ж проста жах!
    А яшчэ — гатова без вагання
    I сама ў шарэнгі тыя стаць, Хто за незалежнае дыханне На цара пасмеў сякеру ўзняць!
    Ах, ну што ж, як розуму няма — Ёсць і багадзельня, і турма!..
    Хай! Скажу адно шчэ наастатку: Я не ўгну, панове, галавы!
    Зразумее люд сваю вар’ятку: Покуль пратэстуе — ён жывы!
    407
    ПЕСНЯ КАСІНЕРАУ
    Заходзіць барвовае сонца, Бы наша скіпелая кроў, Пралітая не за чырвонцы — За край без паноў і цароў.
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна
    вашае лганства, Нясцерпны
    бізун і аброць! Ёсць воля і ў лютым прыгоне, Мы маем з чаго выбіраць: З’яднацца пад сцягам Пагоні Ці тупа, як быдла, канаць.
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна
    вашае лганства, Нясцерпны
    бізун і аброць! Пашчэрблены ў ярасці косы Аб шаблі й штыкі маскаля: Ужо не памрэ безгалоса Пакутніца наша зямля!
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна
    вашае лганства, Нясцерпны
    бізун і аброць! Заплача бяроза над намі, Тужліва сасна загудзе, Барвовае сонца на памяць У лёс Беларусі ўпадзе...
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна
    вашае лганства, Нясцерпны
    бізун і аброць!
    408
    Вячаслаў Мгхасёнак
    НАД ПЛІТОЙ,
    ДЗЕ ТОЛЬКІДАТА «1863»
    Калі віхура ў краі стыне, Тады у лютасці і дыме Паходню першы хто падніме За годнасць і абраз?
    Быў час, хто пастаяў за нас, Хто ўспомніў раптам аб Айчыне.
    У недаспелы час узняты Штандар з пагоняю вар’яты Змаглі ў крыві людской абмыць. А тыя, што не ў час паўсталі, Ляглі на родныя скрыжалі, Ля нашых вербаў і крыніц, Яны зямлю сваю абнялі, Упаўшы крыжам, ніц.
    Стаю у роспачы і крыўдзе I веру: час такі надыдзе — Зірне гісторыя сама, Што вечнага агню няма. Ім вечнага агню няма.
    АДАМАРЫНА*
    Ля пералескаў, па палях пакатых Маёвы вецер коціцца сюды, I сыплюцца пялёсткі у прысадах Здзічэлых вішань і ў ставок вады. А сам ставок — вады — кату напіцца, Даўно тут раскашуе асака, Ды ўсё свідруе між карчоў крыніца, Зіхоткая, як рыбіны луска.
    Дыбоўскіх тут фальварак быў калісьці, На ўлонні маляўнічым, між ялін...
    ’ Адамарына фальварак ля вёскі Дуброва, што на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся выдатны вучоны і грамадскі дзеяч Б. Дыбоўскі.
    409
    Шуміць у прыдарожных вербах лісце, Мінулых дзён калыша успамін.
    Вучоны буйны Бенядыкт Дыбоўскі Паўстанцаў беларускіх атаман, Тут вырас, і не раз сялян дуброўскіх Лячыў ён ад хваробаў і ад ран.
    Пасля ў сібірскай ссылцы на Байкале Ставок ён адамарынскі прысніць, Як з Каліноўскім лёс прадвызначалі, Каб край наш вольным назаўжды зрабіць. Гады ў стагоддзі, ні дубоў, ні дома, А вобраз той у думках паўстае.
    I толькі вецер той жа пакрыёма Аб вольнай волі вечна тут пяе.
    410
    Мікола Мятліцкі
    НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
    Я з калень устаю
    He з нейкаю там пыхаю, — У незалежнасць сваю, I незалежнасцю дыхаю.
    Яна працінае да жыл, Шчаўчкамі ўцінаецца ў сэрца. Падняты ёй небасхіл Вышэйшым здаецца.
    Пад сонны агульны храп Сясцёр і братоў па крыві Ўстаю, учарашні раб, Узнесены шалам любві.
    Здзіўляюся: гэта — я?
    Сэрца грэе спатоля.
    Я — вольны! I воля — мая!
    Урэшце жаданая воля!
    Зладую хаціну сваю, Засею палі і грады. Я з калень устаю — Прасветлены, дужы, рады.
    I пружыцца воляй верш. Толькі імгненне змоўскае Падкажа адно: жывеш На вуліцы Каліноўскага.
    Зноў дыхаеш хатняй тлёй, I гасне уявы поле.
    I помніш, якой пятлёй Канчалася кожная воля.
    411
    Сяржук Паляшук
    ПОКЛІЧ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
    Дзецюкі! Колькі будзеце спаць?!. Час прыйшоў Родны Край ратаваць, зброю ў рукі — і волю браць!..
    Ці ўжо сэрцы зусім не гараць?!. Дзецюкі! Ці яшчэ не абрыдла існаваць на зямлі роднай быдлам?
    У дрыгве гніць без сонца і зор ды цярпець векавечны дакор?.. Дзецюкі! Разарвем кайданы! Станем самі сабе паны!
    Знікнуць ў хвалях Дняпра і Дзвіны двухгаловыя груганы!
    САОВА 3-ПАД ШЫБЕНІЦЫ
    Бывай здаровы, мужыцкі народзе, жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе... А я ўжо хутка ўзлячу да дзядоў — так вырашыў вешальнік, граф Мураўёў. Ды што мне гвалтоўная гібель, калі вы прагу да волі ў сябе збераглі?!
    Што гібель таму, хто ўзрос пад Пагоняй?! Яшчэ загрукочуць капытамі коні і ўбачыць з нябёсаў, браты, ваш Кастусь шчасліваю маці сваю — Беларусь!
    1989
    412
    Сяргей Пангзьнік
    У РАДНЮ САБРАЦЦА
    Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і наву-ку. Тагды ён толькі магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толькі, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.
    Яська-гаспадар з-пад Вільні
    Сэрца развіваць — не слугаваць: жыць па праўдзе, не ілгаць нікому, гаспадарна Беларусі-Дому годнае найменне набываць.
    Бог пакінуў, ачумелых, нас адзіноканькіх на раздарожжы з вераю, што шлях праторым гожы — без ярма ў яшчэ адзін калгас.
    Дзе ты, Яська, з промнямі ў вачах?
    Я стаіўся на глухой паляне: раптам неба грымне, як паўстанне, і спытае: «Розум не ачах?»
    Каліноўскі блісне маланнёй:
    — Будуць вашы сэрцы развівацца ў шырыню, каб у радню сабрацца, — стануць непакорнай вышынёй.
    НАТХНЕННЕ
    Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе...
    Кастусь Каліноўскі
    Пераплывалі вершы ў поле — нібыта кнігаўкам радня: тваё, Паэт, хацела голле пастукацца у шыбку дня!
    413
    Натхненне...
    Гэта як паўстанне душы, прабітай навылёт. Бо ты паверыў, што народ магутным касінерам стане, — і несмяротны запавет у новым веку нас вітае...
    ...Схілюся да зямлі. Світае і верша след, і продка след.
    У АБДЫМЕ
    Генрыку Дмахоўскаму — скульптару, паўстанцу
    Трымаў Сусвет з гняздом у Забалоцці. Скульптурай Волі быў яго народ.
    А карнікі
    у злосным хараводзе шукалі, дзе жыве Іскарыёт. За трыста срэбраных прадаўся Юда, каб, як Хрыстоса, выдаць пад кап’ё.
    .. .Праз дзвесце летаў мы чакаем цуда...
    А ў ім уваскрашэнне і маё: мы знойдзем пераброддзе у пагодзе пазнаем запавету пазнацвет; адчуем поўніцу ў сваім народзе, — прылашчым
    і Дмахоўскага Сусвет.
    22.12.2009
    414
    ЗОРЫСТАЯ ПАМЯЦЬ
    Я. Д. Чэрскаму
    Яну, сыну Дамініка, цар судзіў выгнанне. Дзе ж ліцвін Айчыну клікаў, сніў яе паўстанне?
    Хворы рэкрут за Байкалам Айкумену мерыў.
    Праз хрыбты і перавалы волю нёс і веру: памяць выйдзе з Прорвы чорнай, з вечнага мярзлоцця, знічкаю высакагорнай стане ў пазалоце.
    Вольнай Свольнай і Парузай пройдзе шляхам чынным да ліцвіна-беларуса, да яго Айчыны.
    22.08.2007
    РАМУААЬД ТРАЎГУТ
    А мы не ўзводзім цвердзі-цытадэлі, мой брат, сумоўца, слынны суайчыннік... Сядзім у лёхах мы з адной прычыны: яшчэ ашыйнік на гарляк не ўздзелі.
    У нашай Волі хатняе начынне.
    А хто памкнецца вырвацца з бярлогу, скрыжачыць меч, пасекчы зло навалы, — аплецены гарапнікам, спляваны: няма Ажэшкі, каб знайсці дарогу.