• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Бачыць ён,
    Як шыпшынай калючаю
    Крывянее
    Зарослы папар.
    Гэта сілы зышліся няроўныя —
    Мураўёўскага войска сцяна.
    I паўстанцы,
    Рашучасці поўныя,
    Келіх смерці — нагбом і да дна.
    — Зрынь з рамёнаў
    Цара і памешчыкаў! —
    Вешчы кліч твой лунае, Кастусь.
    Нават Богам
    У свеце абвешчана
    Наша воля.
    Жыве Беларусь!
    356
    Янусь Малец
    Іду я на мітынг, На шумную плошчу, У бела-чырвонае Полымя крочу, У мора адчаю, У мора эмоцый, I я вас вітаю, Адчайныя хлопцы!
    Я вам — незнаёмы, Ці мала знаёмы, Вы дзесьці наверсе, А я — каля стромы... Сваёю Айчынай I я ганаруся, I я быць Скарынам Па духу імкнуся.
    I я Каліноўскага кліч адчуваю, Але не хапае мяне, не хапае.
    Мяне не хапае на смелыя словы, I шлях мой занадта марудна-нервовы. Але без сумнення кажу, без сумнення: — Мяне не паставіць ужо на калені!
    Памяці Кастуся Каліноўскага
    Вісяць асеннія дажджы Над шэрай змрочнаю дарогай, 3-пад хмараў чорнай паранджы Свіціцца дыск святла нямога.
    Здаецца, плача Беларусь Над чорнай доляю праклятай I праз гады змагар Кастусь Глядзіць з адчаем, як праз краты...
    357
    Вольга Малініч*
    ГАРАЧАЕ СЭРЦА
    Гарачае сэрца матуля дала, Крынічнай вадой успаіла зямля, Нядоля людская паклікала ў бой, I лепшых сыноў ён павёў за сабой.
    Мужыцкую праўду хацеў ён здабыць, Каб брат беларус меў зямлю і мог жыць, He верыў цару і ніякім панам, Каб папараць-кветку знайшоў сабе сам.
    Свабоду народа ён ставіў вышэй Багацця князёў і вялікіх чыноў, Народ беларускі — за ўсё даражэй. Каб меў шчэ жыццё, то аддаў яму б зноў.
    Жыццё і змаганне, змаганне — жыццё Імгненна, як сполах маланкі, прайшло. He канула імя яго ў небыццё, А славу і веліч яно набыло.
    Загінуў наш Яська, як мужны змагар, Народу прынёсшы жыццё сваё ў дар, А промні гарачага сэрца яго Людзей саграваюць ад часу таго.
    ” Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сідаравіцкай СШ Магілёўскага раёна.
    358
    Адам Мальдзіс
    ВОСЕНЬ ПАСЯРОД ВЯСНЫ Урыўкі з аповесці, сатканай з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў
    1.1	БЫЎ РАНАК
    У Вільні, па пустыннаму яшчэ ўзбярэжжу Віліі, насустрач адзін другому ішлі двое мужчын: адзін высокі, падцягнуты, у акуратна па-дагнанай форме штабс-капітана, другі ж прыкметна ад яго ніжэйшы, паўнейшы і — калі прыгледзецца — гадоў на дзесяць маладзейшы. Апрануты ён быў у венгерку цёмна-шэрага колеру з белымі шнурамі і чорнымі бліскучымі гузікамі. Такая ж чорная хустка была завязана на шыі накшталт нямецкага гальстуха. Шапку маладзейшы чамусьці трымаў у руках, і сіверны вецер развяваў яго кароткія русыя валасы.
    — Добры дзень, Людвік, — стрымана, з годнасцю павітаўся малод-шы. — Цябе не пазнаць. Вусы адгадаваў. Мяркуючы па аксельбантах, імкліва ідзеш уверх.
    — Вітаю цябе, Канстанціне, — падаў абедзве рукі старэйшы. — Вя-дома, лезу наверх, — па-змоўніцку ўсміхнуўся. — На тое і Акадэмію генеральнага штаба канчаў.
    — Даўно мы не сустракаліся. Бадай, з таго пецярбургскага вечара, на якім прамаўляў Чарнышэўскі.
    — He, нядаўна я бачыў цябе тут, у Вільні. Але падысці не выпадала. Я быў не адзін.
    — А цяпер выпадае? — у вачах Канстанціна Каліноўскага на момант успыхнуў халодны, насцярожаны бляск.
    — Цяпер выпала пільная патрэба, — спакойна адказаў Людвік Звяж-доўскі. — Учора позна вечарам даведаўся, што ты прыехаў са сваёй Якушоўкі і спыніўся ў гатэлі Гружэўскага. To мусіў выклікаць цябе запіскай. He лепшы гэта спосаб, але іншага не было, Ды аб справе пас-ля. Лепей раскажы, што новага, як жывецца. Дарэчы, давай прысядзем, a то на нас аглядаюцца.
    — Гэт-та я ад цябе хачу даведацца, што ў свеце чуваць, Апошнімі днямі я адарваўся ад людзей. У Якушоўку нават «Кур’ер Віленьскі» не даходзіць.
    359
    — Што чуваць? Свабоду нарэшце маем, свабоду! Гадамі пра яе марылі. Спрачаліся, як яе, жаданую, здабыць. Ваяваць за яе збіраліся. Збіраліся доўга, асцярожненька. А тут яна раз — і прыйшла. Прыйшла зверху, ад аўгусцейшага імператара, самадзержцы ўсяе Русі. На дало-нях яе вернаму народу паднёс! Ну і літасцю царскай і Божай развязаліся языкі. Вунь нават урадавы «Кур’ер Віленьскі» смела вяшчае: «Прнвет тебе, возрожденный крестьяннн! Позволь пожать твою руку...» He ве-даеш, ці смяяцца тут, ці плакаць...
    — Та-ак! Упусцілі мы час, на бясплодныя размовы патрацілі. Паспра-буй цяпер вярнуць давер’е народа.
    — Вярнуць можна. Але толькі паказаўшы народу ўсю аблуднасць царскага маніфеста. Усю крывадушнасць. Воля — куцая. Зямля заста-лася ў паноў. Таму і пачынае бунтавацца мужык. Праўда, толькі супраць паноў. Цару ён яшчэ верыць. На змаганне з войскам не дужа ідзе...
    — I гэта я чую з вуснаў надзеі рускай арміі!
    — Я таксама ведаю, з кім гавару: з выпускніком сталічнага ўнівер-сітэта, кандыдатам правоў, які абавязаны свята ахоўваць усе стаўпы імперыі.
    — Уж-жо ахоўваю, — пазмрачнеў Каліноўскі. — Падаў прашэн-не на імя самога віленскага генерал-губернатара Уладзіміра Іванавіча Назімава. Адказаў коратка і рашуча: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі».
    — Чаго ж ты іншага чакаў?! — Звяждоўскі кінуў падазроны позірк направа, да Зялёнага моста, дзе тырчаў нейкі шэры чалавек. — Так па-лымяна гаварыў у Пецярбургу — і захацеў, каб за табой шлейф у Вільню не прыцягнуўся! За ўсё трэба плаціць.
    — I заплачу! Нянавісцю заплачу.
    — Такі ты мне падабаешся!.. Аднак жа недзе працаваць трэба. Хаця б для адводу вачэй.
    — Вось таму і прыбыў у Вільню. Што мне — у Г ародні спраў не хапіла б? Але рашыў прыехаць і трапіць на аўдыенцыю да гэтага к-крывавага ката Назімава. Толькі ці стрымаюся ў яго к-кабінеце?!
    — Ну-ну! Пра крывавага ката — гэта ты, Канстанціне, ужо залішне. Крывавых ты яшчэ, мусіць, не бачыў. I не дай Бог пабачыць. А Уладзімір Іванавіч памяркоўны. He забывай, што, каб не ён, адмена прыгонна-га права зацягнулася б на доўгія гады. Памятаеш, у 1856 годзе, калі маскоўскае дваранства не падтрымала намераў Аляксандра...
    — Ведаю. Цар тады яшчэ вымавіў: «Лепш адмяніць прыгоннае пра-ва зверху, чым чакаць таго часу, калі яно само сабой пачне адмяняцца знізу». Хітра с-сказана.
    — Але ты, Канстанціне, не ведаеш таго, што я даверліва чуў з вуснаў самога Назімава. Калі ў тым жа 1856 годзе цар ехаў з Масквы ў Варшаву,
    360
    у Брэсце ён пажаліўся новаму генерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю: так, маўляў, і так, не падтрымала мяне маскоўскае дваранства. Назімаў маскоўскае дваранства добра ведаў: у Маскве папячыцелем вучэбнай акругі быў, з самім Граноўскім сябраваў. Таму намякнуў: для сярэдзінных памешчыкаў усё гэта справа нязвыклая. Давайце пачнём лепш адсюль. Тутэйшая шляхта яшчэ ў 1818 годзе хадайнічала аб ад-мене прыгоннага права. Зноў жа прыклады пад бокам ёсць: Прусія, Царства Польскае, Курляндыя. Шкада толькі, маўляў, што з ускраіны рэформа пачнецца: з цэнтра хутчэй пайшло б. На гэта Аляксандр лі-тасціва адказаў: мне не важна, адкуль яно пачнецца, абы толькі было хадайніцтва знізу, ад мясцовага дваранства... Назімаў вярнуўся ў Віль-ню, параіўся з маршалкамі шляхты: ашмянскім, лідскім, ковенскім — і ў наступным годзе такая папера ў Пецярбург пайшла! Гісторыя гэтага не павінна забыць.
    — I ўсё ж не в-веру гэтаму царскаму падлізе, — адчуўшы, што робіцца холадна, Каліноўскі нацягнуў шапку, наставіў каўнер, стуліў рукі. — Проста ён больш дальнабачны, чым іншыя. Разумеў, чым па-гражала сітуацыя.
    — Або свежы факт, — гнуў сваё Звяждоўскі. — Нядаўна вучні нашага дваранскага інстытута былі заўважаны ў спяванні забароненых гімнаў. Рапарт пайшоў наверх. Назімаў раззлаваўся: выходзіць, рэвалюцыйная зараза ахапіла нават цвет дваранства. I наклаў рэзалюцыю: «Пакараць цялесна!». А ты ж ведаеш, Канстанціне, што такое розга для шляхціца. Знявага гонару! Горай смерці! Таму дырэктар інстытута, ёсць у нас такі Мацвей Іванавіч Падрэн дэ Карнэ, калі да яго прыйшлі з рэзалю-цыяй, заўпарціўся: «Пакараць цялесна» яшчэ не абазначае «Пакараць розгамі». Да таго ж статут інстытута, зацверджаны самім імператарам, забараняе сячы розгамі вучняў старэйшых класаў! Пакараць цялесна можна, пасадзіўшы ў карцар на хлеб і на ваду... Хаця нам з табой вядо-ма, які там хлеб: найлепшымі прысмакамі ахвяр закідаюць... Дык вось, даведаўшыся пра гэта, Назімаў не раззлаваўся, што не выканана яго воля, не звольніў дырэктара, а толькі рассмяяўся: няхай тады робяць, як там у іх у статуце напісана.
    — Але ж...
    — Болей таго, мітрапаліт Сямашка ўсім даказвае, што Назімаў звя-заны з самім Герцэнам, што толькі ён і ніхто іншы паслаў у «Колокол» копію яго пісьма да обер-пракурора сінода. Тая копія пісьма, дужа гнюс-нага, ляжала ў патаемнай шуфлядзе генерал-губернатарскага стала.
    — Няўжо — сам Назімаў? Звяждоўскі весела засмяяўся:
    — Я-то ўжо дакладна ведаю, што не сам Назімаў! Але мяне здзівіла іншае. Даведаўшыся пра інсінуацыю, Назімаў не абурыўся, а задумаўся.
    361
    Разумееш, задумаўся! I ціханька папрасіў дастаць яму той нумар «Ко-локола».
    — Т-так. Што ж тады: загадаеш мне дзякаваць Назімаву, ц-цалаваць руку, якая накрэсліла: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі».
    — Цалаваць не трэба. Але і катам яго называць не трэба. Я дзеля чаго ўсё гэта табе, Канстанціне, расказваю. Дзеля таго, што апрача белага і чорнага колераў існуюць яшчэ сотні адценняў. I што нельга ўсіх чыноўнікаў мераць адной меркай, Я разумею: у цябе гэта — ад маладосці, ад максімалізму.
    Шэрая постаць між тым не знікала. Шпацыруючы, нехаця аддаляла-ся, шпарка вярталася — усё бліжэй і бліжэй. Прыкрасць перадалася ўжо і Каліноўскаму:
    — Давай, Людвік, лепш пойдзем адсюль. Кудысьці ў горад, дзе болей людзей. I — бліжэй да справы!
    — Сапраўды, лепей выбрацца адсюль па праменад, на Вялікую вуліцу. Можа, зойдзем дзе ў кавярню... Справа ж такая. Я не магу сёння пакінуць Вільню. I нікога пад рукой свабоднага ды надзейнага няма. Далеўскі ў ад’ез-дзе... Між тым на Літву прыбыў сувязны. Пошта з Варшавы прымчалася, што рэдка з ёй бывае, раней свайго часу. Сувязны нікога не дачакаўся і, даўшы нам знаць, паехаў на вёску. Чакае там ужо каторы дзень.
    — Далёка адсюль?
    — Вёрст трыццаць з гакам у бок Мінска па Чорнаму, разбойніцкаму тракту. He даязджаючы да моста праз Лошу, трэба павярнуць налева, на Астравец. Каля развілкі можна спытаць у карчме.
    — Ч-чаму ж ён, эмісар, значыць, не застаўся ў Вільні? He дачакаўся к-каго?
    — He ён, а яна, — паправіў Звяждоўскі. — He магла, выходзіць. За-надта яна вядомая асоба, каб заставацца навідавоку ў Вільні. Тут яе кож-ны ведае. Мог бы ўзнікнуць скандал.