Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Перадсвітальную цішыню парушыў гул гармат. Затрымцелі шыбіны ў вокнах. Прахапіліся камунары.
Першы федэрат
Зноў Цьер паспаць не даў.
Другі федэрат
Паспім, сябры,
Пасля, як зубы абламаем Цьеру Аб форт Іўры.
Урублеўскі
Усе на форт Іўры!
Вестыбюль гасцініцы апусцеў. Недзе непадалёк часцей і часцей кладуцца снарады. Парахавы дым засцілае вокны.
Марыська (прыслухоўваючыся да гукаў бою) Хамуціус, Хамуціус!..
331
Некаторыя звесткі пра Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў
Мужыіікая праўда (1862—1864)— першая нелегальная беларуская газета, якая выдавалася Кастусём Каліноўскім пры ўдзеле Валерыя Урублеўскага. Свае матэрыялы ў газеце Каліноўскі падпісваў псеўданімам «Яська-гаспа-дар з-пад Вільні». Западозраны ў распаўсюджванні «Мужыцкай праўды», Каліноўскі летам 1862 года пераходзіць на нелегальнае становішча.
Урублеўскі Валеры (1836-1908) — дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Энергічны паўстанцкі камандзір у 1863-1864 гг. Па прапанове Калі-ноўскага Урублеўскі быў прызначаны ваяводам Гродзенскай губерні. Уруб-леўскі ў далейшым — генерал Парыжскай Камуны, член Генсавета I Інтэр-нацыянала.
Дамброўскі Яраслаў (1836-1871) — польскі рэвалюцыянер, дзеяч між-народнага рэвалюцыйнага руху. У дні Парыжскай Камуны галоўнакаман-дуючы ўсіх яе ўзброеных сіл. Загінуў у баі з версальцамі.
Патабня Андрэй (1838-1863) — рускі рэвалюцыянер. Афіцэр. Адзін са стваральнікаў «Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы». Загінуў радавым паўстанцам у баі з царскімі войскамі.
ЦНК — Цэнтральны нацыянальны (нарадовы) камітэт у Варшаве. 22 студзеня 1863 года ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і 29 студзеня звярнуўся са спецыяльнай адозвай да жыхароў Літвы (пад «Літвой» у той час разумелася Літва і Беларусь): «Вузел усёй справы — у Літве, і паўстанне Літвы вырашыць пытанне аб уваскрашэнні Поль-шчы...».
Літоўскі камітэт — рэвалюцыйная арганізацыя ў Вільні, якую ўзна-чальваў Каліноўскі і яго сябры «чырвоныя».
1 лютага 1863 г. Літоўскі камітэт абвясціў сябе паўстанцкім Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі.
Камітэт «белых» у Вілыіі — арганізацыя буйных і сярэдніх землеўла-дальнікаў. Члены гэтага камітэта, напалоханыя рэвалюцыйна-дэмакратыч-ным кірункам паўстання ў Літве і Беларусі, змовіліся з прадстаўніком паў-станцкага ўрада Варшавы, камісарам Несцерам Дзюлеранам. Дзюлеран, які раней супрацоўнічаў з «чырвонымі», перакінуўся на бок «белых».
Літоўскі камітэт загадам з Варшавы быў распушчаны, створаны замест яго «Аддзел» кіраўніцтва правінцыямі Літвы ўзначаліў Я. Гейштар.
Крупскі Канстанцін (1838-1883) — рускі афіцэр, удзельнік рэвалюцый-нага руху ў арміі. Бацька Н. К. Крупскай. У 1863 г., будучы камандзірам роты, дапамагаў паўстанцам.
332
Хамуціус (ад «хам», у значэнні — мужык, прасталюдзін) — адна з неле-гальных, хутчэй за ўсё сяброўска-жартоўных, мянушак Каліноўскага.
Серакоўскі Сігізмунд (1826-1863) — дзеяч польскага і рускага рэвалю-цыйнага руху.
Мацкявічус Антанас (1828-1863) — літоўскі рэвалюцыянер. Вёў рэва-люцыйную прапаганду ў народзе, будучы ксяндзом. На пачатку паўстання ўзначаліў шматлікі сялянскі атрад. Пасля гібелі Серакоўскага Каліноўскі прызначыў яго паўстанцкім ваяводам Ковенскай губерні. Быў схоплены і расстраляны.
Малахоўскі Уладзіслаў — паплечнік Каліноўскага, паўстанцкі начальнік горада Вільні. У 1871 г. — удзельнік Парыжскай Камуны.
Звесткі ўзяпіы з розных крыніц.
Галоўная з іх — кніга Г. В. Кісялёва «3 думай пра Беларусь», Мінск, 1966 г.
333
Мікола Купрэеў
ЧЭРАП КАЛІНОЎСКАГА
Пасля маланкі, грому і дажджу разверзлася гара пад Святаянскімі мурамі.
Няслі ў Нёман ручаі і ў Шчару ля соснаў і бяроз, ля хатаў, летнікаў слоікі, бутэлькі, розны шырспажыў і чэрап чалавечы.
Ён падскокваў
на старавечных каранях-вузлах і біўся чорнымі вачніцамі
аб пень, аб камень, падарожнік, васілёк, аб крыж Ларысы Геніюш, аб званы царкоўныя, касцельныя — званы звінелі.
Каціўся чэрап па зямлі.
Ля Мілавідаў у алешніку спатыкнуўся аб жалезны крыж.
Настаўнік роднай мовы Грынчык і дарожны майстра дзед Антончык, скажыце:
«Калі касілі вы атаву ля шашы Масква — Варшава, тут аб косці вашы косы не звінелі?
Тут у травах ногі не блукалі?
I рукі тут да Бога не крычалі?..» Цяжка Каліноўскаму без іх.
He завіце на вячэру госця з Вільні.
Ён даўно не есць, не п’е.
Дайце толькі адпачыць з далёкае дарогі у мілавідскіх травах.
А вы касіце.
334
1864
Па чорнай ночы скача белы конь, па тумане цёплым скача. Грыву рве халодная далонь. Перапёлка ў жыце плача.
Па траве раса чырвоная гарыць.
У палях згубілася сцяжына. Прывід-конь пад месяцам ляціць, топча капытамі канюшыну.
Сплёўся з белай грывай белы чуб...
Вялікая сяўба не ўскаласіла... Конь іржаў — ніхто яго не чуў. Толькі перапёлка галасіла.
Толькі па рацэ вярба ішла і ў тумане некага гукала, некага прасіла, плакала, кляла, вецце сваё ў роспачы ламала.
Спыніўся конь над дымнаю ракой, прыпаў задумна, цяжка на калена. Гарэла пад славянскаю рукой літоўскага каня крутая вена.
А ўжо навокал тупат капытоў... Грывасты конь з дняпроўскай кручы з вершнікам лятуць у вір гадоў каменнай глыбаю падучай.
335
Волыа Курташч
КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ
Скача, скача новы веснік на бацькоўскія магілы, На знявечаныя ветрам, спарахнелыя крыжы.
«Падымайся, Ты, забіты, Падымайся, Ты, жывы...» Падымайся, браце кроўны, Голаў годна падымі!
«Падымайся, Хто нам роўня, Падымайся, Ты, жывы...» Па чыіх жывеш законах, Ты чые спяваеш песні! Лёс, бацькамі надароны, Адрадзіся, Уваскрэсні!
Азірніся на дзіцятак — На якой гавораць мове! Ад якіх такіх парадкаў Пазабылі свае словы! «Мерцвякі, — гукаюць, — спіце, Сон вам будзе ціхамірны».
Сон ваш — сонейка ў зеніце.
Боль ваш — круціць доля ў віры.
Уваскрэсні, Боль па мове!
Уваскрэсні, Памяць продкаў! Вас прыспалі адмыслоўна 3 доляй новаю гаротнай. Адурманіць не ўдалося — Пільна сочыце за кожным. Набрыняе боль з калоссем
336
Па палетачках, па пожнях.
Ды вяшчальнік хутка скача праз бацькоўскія магілы, Праз знявечаныя ветрам, спарахнелыя крыжы:
«Падымайся,
Ты, забіты, Падымайся, Ты, жывы...»
337
Пятро Ламан
ПАЎСТАНЕЦ Балада 1863 года
Вось і ўсё. Я дайшоў да мэты. Сеча стада маім каханнем. Палажыда на дол угрэты, Хутка вып’е маё дыханне.
Сярод ночы суняўся вецер.
Занялося неба пажарам.
Зоркі, зоры... Мой боль ці месяц Усплывае барвяным шарам!
I мацнее лучнасць абдоймаў, Захліпаюцца вусны шчасцем. Цвердзь зямная... Нябёс прадонне Закалышацца і пагасне.
Новы свет узарве павекі, На свядомасць абрыне раці. Непарушнаю будзь давеку, Белакрылая наша маці.
Твой вястун, твой ахвярны бусел Ці ўратуе душу сляпую?
Чым ты ёсць? Чым ты заўтра будзеш?
Чым дзяцей сваіх нагадуеш?
Што сягоння апора праўдзе — Лік, аблічча, свіное рыла?
Пакаянны крык: «Пакарайце!»?
Зло, што пашчу сваю раскрыла?
Перакручаная прастора Працінае жывое сэрца.
Прычасці мяне, маці, горам, Ля душы тваёй дай сагрэцца.
Наша сёння настане потым.
Па знявечаных нашых гонях
338
Сеем заўтра крывавым потам, А за намі ляціць пагоня.
Меч на доле. Памру пад небам.
Чую: зноў груганы гарлаюць. Прарастаю духоўным хлебам. Хлеб і воля не паміраюць.
Ураган пад радном прасторы.
He парваць векавую повязь.
He замкнуць на замок прастору. Род не згасне, пакуль ён помніць.
Боль дыхання ніхто не верне Вось і вочы мае застылі. Быў ахвяраю — буду зернем. Узмахні, мая маці, крыллем!
339
Іван Летка
КАЛІНОЎЦЫ Паэма
У сэрца штурхануў электравоз, затупалі зялёныя вагоны, перон дрыжыць ад грукату калёс, мой смутак ён з сабой на захад гоніць. Адгрукатаў трывожна, знік зусім.
Сняжок у вочы мне са жмені трусіць, а сэрца устрывожанае ім яшчэ ўсё грукае да Беларусі.
He кліч мяне, матуля, не шукай, сястрыца, не сварыся, татачка! Край далёкі, чужы, ногі ланцуг рэжа, ножанькі крывавяць. Жорсткі вецер чужыны ірве маё цела.
He сварыся, татачка! Я не вінаваты.
Вінавата кроў мая маладая, густая, вінаваты боль мой па родным краі, вінаваты ручанькі, дужыя мужыцкія, што трымалі косаньку, што касілі ўзмахамі не траву, а ворага. He кліч мяне, матуля! Пашкадуйце вочы, пашкадуйце сэрданька, мяне не шукайце.
340
Турэмшчык за замкамі крочыць млява, вялікі падбухторшчык спіць на лаве...
У зрэбных, выбеленых сонейкам, кашулях прыходзяць мары, і нехта голасна з гаёў гаротных кліча.
Касой мужычай месяц вісне, а за плячамі жандараў хаваюцца жахлівыя абліччы. Расхрыстанае поле, мрояць вёскі, да шыбінаў сірочых вербы туляцца. На холадзе зімы стаіць бярозка у вышытай сялянкамі кашулі. Ізноўку сэрца сумньім болем сцісне, да горла датыкаецца нажамі.
Бяжыць, імчыць трывожнае дзяцінства, адсцёбанае роднымі дажджамі. Турэмшчык за замкамі крочыць млява, вялікі падбухторшчык спіць на лаве...
Няхай нарэшце адпачынуць ногі для самае апошняе дарогі. Сястрыца, ноч апошняя, браток,
341
апошні ранак, апошні вецер праляцеў таропка, апошні крок на ганак смерці.
I туга звітая вяроўка вузлом апошнім горла зацягнула.
На хрып яго апошні грозным гулам адклікнуліся пушчы Беларусі! Бо мне на чужыне век векаваці.
He шукай, сястрыца, мяне ля крыніцы! Звініць не крыніца — ланцугі кайданаў. He чакай мяне, любая, не шукай бяды мае, бо не твае ручанькі белыя, не грудзі гарачыя, а ў чыстым полі мяне на чужыне дол сыры абдыме. Выбачайце, родныя! Выбачай мяне, любая!
Мо ніхто так ніколі не плакаў голасна над сваім лёсам, так спявала душа песню сумную бяды свае... Я горды, што ў маім мужыцтве не нараджаліся князі.
Нас бабы падбіралі ў жыце, і ў хаты курныя вязлі.
Дымілася дарога пылам пад важкім лёскатам падкоў, а на галовах віўся пырнік дзіцячых рэдкіх валаскоў. Вязлі нас полем і гаямі ў пялюшках белых, як кулькі.
342
I расцвіталі пад брывямі, нібы у жыце, васількі.
А мацеркам туліць нас рупіць, вятры шляхі нам падмялі. Выпутвалі з пялюшак рукі да цяжкай працы на зямлі.
Хто страляе збоку, хто страляе спераду? Мне не разагнуцца, мне не паглядзеці. Спёка соліць спіну, стома вяжа рукі, пожня страгне у шпарах, серп па жыце шастае, нудна, безнадзейна збажына цвіркоча. Ножанькі парэпаныя, пальцы амярцвелі. Толькі грудзі дыхаюць, толькі плечы рухаюць. Вочы свету белага цэлы дзень не бачаць. Людкі, раскажыце мне, пакажыце сонейка, развяжыце рукі мне і абмыйце плечы вадою сцюдзёнай. Дайце паляжаць мне на траве ў дуброве, доўга марыць буду, доўга спаці буду, пакуль на світанку з туманамі сівымі твар мне не абмыюць ранішнія росы.