Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Мураўёў
...I каламбуры Мураўёва.
Чытаў. He адмаўляю, пачуццёва Напісана. Ніяк не могуць слоў
321
Забыць маіх: што я хоць Мураўёў, А толькі выпаў гонар мне належыць Да Мураўёвых, не да тых, якіх Калісьці вешалі, а да жывых, Прыбыўшых з місіяй караць і вешаць. Паэма ў прозе... He заціхла бура Ваяк-пісак у шклянцы каламбура. Паэма — што? Была карыкатура, Дзе над Расіяй я — хто б думаць мог! — Пяньковую пятлю, як німб, трымаю, Мяцеж — апірышча яе! — з-пад ног Пакутніцы абцасам выбіваю. Ідэя знамянальная!.. Я знаю, 3 якіх яна пазычана галоў.
To «Колокол», то Герцэн, Агароў!.. Мяцежных блых набраліся ў іх будцы Тутэйшыя, чырвоныя давудцы, Цяпер вярнуць Расіі хочуць іх. Запомніце. He выпадковы штрых! Ён нарысіста з важнай думкай звяжа...
Уваходзіць ад’ютант.
Ад ’ ютант
Дазвольце патрывожыць?
Мураўёў
Што там?
Ад ’ ютант
Ваша Правасхадзіцельства, ёсць навіна, Якой даўно чакалі. Вось яна!
(Працягвае тэлеграму.)
Зрабіце ласку глянуць, а таксама Рашэнне адпаведнае прыняць Па тэлеграме.
Мураўёў
3 Мінска тэлеграма, Ад Лосева... Ну што ж!.. Удакладняць He будзем. Светаянскія муры Салдатамі надзейна ачапіце.
322
Бярыце роту, дзве, а мала — тры. Схапіце Каліноўскага! Судзіце!
(Ад ’ютант выходзіць.)
Закончыўся, як быццам, паспяхова Жандарскага палкоўніка ваяж. Разблытаўся клубок!.. За вамі слова, Масолаў. Навастрыце карандаш, Запісвайце ў свой дзённік, літаратар: Нарэшце ў сеці трапіў нам Дыктатар, Кароль мяцежны!.. Я яго злаўлю, I світы каралеўскае пазбаўлю, 1 кропку, што падобна на пятлю, Ваенна-палявым судом пастаўлю На аркушы апошнім мяцяжу. Што трэба больш? Запісвайце.
Масолаў Пішу.
Камера № 3
Дамініканскі будынак. Камера № 3. Каліноўскі і Масолаў.
Масолаў
Вы знаеце прысуд свой, безумоўна? Каліноўскі
Але.
Масолаў
Я разумею, не тактоўна, Ды і не час пытанні задаваць. Я скромны нарысіст. Хачу пісаць Пра час наш успаміны.
Каліноўскі
Мне ўсё роўна.
Прывык да следства. Можаце пытаць.
Масолаў
Наш час — арэна боек... Як пасмелі Вы, раб яго, не Бог, а чалавек, Аддаць жыццё юнацкае на здзек Уладару вядзьмарскай каруселі?
323
Дужэйшыя скарыць яго хацелі, Ды не змаглі. He выйгралі вайну.
Каліноўскі
Я ім не стаўлю гэтага ў віну.
Яны лягаі ў зямлю, мы следам ляжам.
Ды нехта ж прыйдзе, стаўшы мсціўцам нашым, I скруціць д’яблу рог, як барану.
He раджу адпяваць нас канчаткова.
Чакае зерне наша на ўзыход 3 раллі.
Масолаў
На ўвазе маеце народ?..
Каліноўскі
Яшчэ свайго не вымавіў ён слова.
Масолаў
Але чаму?.. Пакуль з Варшавай вы Спрачаліся за ўладу, за правы Сярмяжнай Беларусі і Літвы, Па вёсках, пад наглядам Мураўёва, Цар касаваў прыгонныя правы.
Каліноўскі
Страх касаваў. Тут не цара заслуга: Збаялася сякер мужыцкіх пуга Прыгонніцтва. Праз мутны Рубікон He цар, паўстанні страшны след праклалі. Яны крывёю фарбавалі хвалі
Ракі, пад назвай д’ябальскай — Прыгон. Ён многіх паглынуў. Мы можам згінуць, Кат можа нам заткнуць зямлёю рот, Але сякеры, пушчаныя ў ход, Ужо з крутога берага не скінуць, He сцерці наш, на ім прыкметны, знак.
Масолаў
Яшчэ хачу спытаць. Хто вы? Паляк Альбо літвін? Ці беларус, якога He ведае ніхто, апроч лясоў, Ды лесуноў, ды курнага парога?.. Хто будзеце?
324
Каліноўскі
Мне дваццаць шэсць гадоў.
Край беларускі, з матчынай калыскі Да гэтых дзён, мне дарагі і блізкі. Я сын яго і ганаруся тым, Што з ім паветрам дыхаю адным. Я знаю, маюць права ўсе народы На ўвагу праўды, шчасця і свабоды. Я зычу ўсім дабра.
Масолаў
А рускім, нам?
Каліноўскі
Я прыяцель Расіі, той, якая Дабра жадае нам, а не панам Сваім і польскім, той, што не жадае Свайму народу згубнага жыцця, Бурлацкіх стогнаў, катаргі кандальнай. Яшчэ пытанні ёсць?
Масолаў
Не!.. Спавядальнай
Размовай, бачу, злоўжываю я.
Хто вы — я зразумеў. Вы — сацыяльнай Сусветнай рэвалюцыі дзіця.
Масолаў выходзіць з камеры. Каліноўскі садзіцца за стол, дзе для яго патрэб стаіць чарніліца, ляжыць папера. Бярэцца за пяро. Піша. Незаўважаны ім, у камеру ўвайшоў капітан.
Капітан
Дазвольце прывітаць!
Каліноўскі
А! Капітан!
Капітан
Пазналі?.. He заслаў яшчэ туман Стрэч нашых вольных светлыя хвіліны?
Каліноўскі
Няўжо і ў вас таксама выспеў план Пісаць аб днях мінулых успаміны?
325
Капітан
Крый Бог!.. Славеснасць, кажучы банальна, Супрацьпаказана са школы мне.
Каліноўскі
Прыйшлі ў былой пакаяцца віне, Што скончылася для мяне фатальна? Прыйшлі, каб дакараць? He трацце слоў. Як і раней, магу я капітану Сказаць, што не прасіў, прасіць не стану У суддзяў пажыццёвых ланцугоў. Ці, можа, што суду няясна?
Капітан
Ясна
Усё. Даўно. Ствараючы зямлю, Бог даў на гора людзям адначасна Дабро і зло, каханне і пятлю... Прыйшоў, каб вызваліць, пакуль не позна, 3 астрога Кастуся... Марыся слёзна Прасіла. Я адмовіць ёй не мог.
Каліноўскі
He веру.
К а п і т а н (паказваючы прадпісанне)
Што ж, зірніце на паперу. Загад?
Каліноўскі Загад.
Капітан
Фальшывы... Бачыць Бог, Іду дзеля Марысі на падлог, На крок недаравальны афіцэру. Я вызваляю вас, мяне яна Ратуе, як злачынца, за мяжою, Паабяцаўшы жонкай стаць маёю. Як бачыце, нас трох бяда адна Звязала непазбежнасцю адною. Другіх, на жаль, магчымасцяў няма.
326
Каліноўскі
Узяць Марысю капітан гатовы У рабства?
Капітан
Папікаеце дарма.
He я, яна прадыктавала ўмовы, Я — толькі раб няшчаснай прапановы. He я цяпер рашаю лёс яе, — Заложніцы святой любві свае, Любві, якой не мне даваць парады, — Над ёй адказ ваш мае сілу ўлады. Прымаеце свабоду?
Каліноўскі
He прыму.
Капітан
Няўжо Марысю кінеце ў турму?
Так, так!.. У манастыр!.. I вам не шкода Красы, якой аздобіла прырода Яе?.. А я — гатоў маліцца ёй, Аб косах марыць, як сляпы аб цудзе!
Каліноўскі
Зазнаўшы лёс нявольніцы, не будзе Марыся ўжо Марысяю былой. А я, аддаўшы глуму і пакуце Усё, што сэрца лічыць дарагім, Хіба не стану для яе чужым? Не!.. Хай даруе мне высакародны Злачынец, толькі ў час перадсмяротны Я за сваю свабоду не прадам Яе свабоду!..
Капітан
Што сказаць мне вам?
Я не шкадую, што пабачыў вас, Шкадую толькі — што ў апошні раз!
Капітан пакідае камеру.
Каліноўскі падыходзіць да закратаванага акна.
327
Каліноўскі
Там, за акном — абрыс пятлі мае... Жыцця, што праўдзе я аддаў дазвання, He шкода... Шкода толькі ў час расстання Мне волі ў полі, як народ пяе, На небе сонца, на зямлі кахання.
(Бярэ са стала ліст да Марысі. Чытае ўслых.) «Марыська чарнабровая мая, Дзе шчасце, доля ясная твая?
Усё прайшло і не збылося ў часе. Адна страшэнна горыч засталася, I каменем на сэрца смутак лёг. Калі ўжо нас за нашу праўду Бог Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе, Нам прападаць прызначыў пры ўваходзе У вечны сад, то мы хутчэй загінем, Чым скардзіцца пачнём на марны лёс, Хутчэй ад шчасця і саміх нябёс Адмовімся, а праўды не пакінем...»
Каліноўскі зноў сеў за стол. Абапёрся на яго рукой... У камеру, пакінуўшы незачыненымі дзверы, увайшоў малады чалавек... Але гэта ўжо не ява, а сненне.
Каліноўскі
Тут адзіночка, а не прахадны Двор... Госць дзвярэй, з падвойнымі замкамі, He зачыніў.
Малады чалавек
Так. Кастуся яны Цяпер з астрога выпускаюць самі. Пайшлі са мной.
Каліноўскі
Куды? Я не ўяўляю Хто ты такі. Мяне ты знаеш?
Малады чалавек
Знаю
I помню Кастуся даўно, з часоў Свайго маленства. Я магу паймённа Пералічыць усіх яго сяброў,
328
Арцёма, і Мальвіну, і Лявона, I іншых... Я па сцежках тых блукаў Над Нёманам, дзе ён гуляў з Марысяй, Вянкі і пальцы, як вянкі, сплятаў. Здзіўляешся? Дарэмна. He дзівіся.
Каліноўскі
Адкуль ты можаш ведаць гэта?
Малады чалавек
3 кніг.
Каліноўскі
А!..
Малады чалавек
I яшчэ са следчых пратаколаў. Чаму ты пазмрачнеў ад слоў маіх? Хадзем ад мёртвых продкаў да жывых Патомкаў! He схіляй на грудзі голаў.
Каліноўскі
Чакай... Жыццё, на жаль, у нас адно...
Малады чалавек
Бяры пяро, паперу, верш прачуты, Што ты Марысі склаў, а заадно Вазьмі з сабою і яе пакуты, Вынось адгэтуль і цяжкі свой крыж, Нічога тут не пакідай... Ты спіш? Паспі перад дарогай... Заўтра рана, Пад гук трубы і пошчак барабана, Цябе канвой на плошчу павядзе. Натоўп расступіцца і прагудзе Трыццацітысячнымі галасамі. Пасля, калі яго бязладны хор Пачне сціхаць, бядзе наперакор, Вясёла страсянуўшы валасамі, Ты смела ўзыдзеш на круты памост I станеш перад смерцю ў поўны рост... Праз мутнае акно сваёй пятлі Зірнеш у вочы людзям, а калі Зямлю асвеціць сонца, што ў засадзе
329
Таілася да гэтае пары,
Ты ўчуеш песню жаўранка ўгары, Убачыш мужыка на даляглядзе 3 канём і сошкай і шапнеш: «Ары!..»
ЭпІАОГ
1871 год. Парыж. Вясна, У вестыбюлі гасцініцы, то тут то там, спяць на падлозе федэраты — байцы Парыжскай Камуны. Світае. 3 другога паверха спускаецца Марыська ў апратцы манашкі, з драўляным распяццем на грудзях. Углядаецца ў твары федэратаў, нібы некага шукаючы сярод іх. Заўважыла крэсла, у якім дрэмле чалавек. Адна рука ягоная, як перабітае крыло, звісае долу. Падышла.
Гэта Урублеўскі. Адчуўшы на сабе ўважлівы позірк, ён ачнуўся. Глядзіць на Марыську.
Марыська
He можаце пазнаць?.. А я пазнала
Парыжскае Камуны генерала.
Урублеўскі
Няўжо Марыська?..
Марыська
Так.
Урублеўскі
Даруйце, цяжка
Вачам згадзіцца... He! Вы не манашка Для іх... А незабыўная радзіма, Якой да твару не пасуе схіма.
Даруйце... I расказвайце хутчэй, Ну як там Нёман наш?.. Як і раней, Ён у Балтыйскае ўпадае мора?
Марыська
Сама хацела б ведаць... Я не ўчора Прыехала сюды з манастыром Візантыйскім. Ён цяпер — мой дом, Мой край, мой Нёман.
Урублеўскі
Што на барыкады Марыську прывяло?
330
Марыська (гледзячы на камунараў)
Трывожным сном
Спяць перад новым боем федэраты, 3 рук стрэльб не выпускаючы сваіх. Я Кастуся шукаю сярод іх.
Ён, пэўна, тут? Даведацца прыйшла...
(Урублеўскі маўчыць.)
Сем доўгіх год не верыць сэрца страце. Я Кастуся калісьці пракляла, Ён мне назад вярнуў маё пракляцце. Больш, чым сябе, ён грэшных нас любіў.. На злосць манастыру і змрочным ночкам He раз мне ў снах з'яўляўся ён Чарноцкім, А ў ясны дзень у марах — Яськам быў. Здаецца, што і тут я размаўляю
3 ім, як з жывым... Ён не памёр. Я знаю, Ён тут павінен быць.
Урублеўскі
Каб не прысуд
Смяротны, каб не смерць, ён быў бы тут.
Марыська
Ах, генерал! Маўчыце. Я не веру.