Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Зямля, зямля!.. Хвалюецца стары. Зямля — непрачытаная дэпеша. (Распячатаў пакет. Прачытаў ліст.) У Вільню зноў завуць мяне сябры! Так! Лёс змагання болей не залежа Ад тых, хто чорнай змоваю сваёй Прыйшлі да ўлады. Толькі я не рады Няшчасцю іх... Цяпер за іх спіной He графа цень, а Мураўёва краты. Стараліся, каб не аддаць зямлі Аратаму. А што ўзамен знайшлі? Здань шыбеніцы ў іх над галавою, А пад нагамі бездань. За сабою Яны астатніх цягнуць... Памагчы Паўстанню цяжка. Кружаць крумкачы Над полем бою. Яська, нам з табою Вядома тое!.. У глухой начы To здрада нас пільнуе, то няўдача.
А час — шалёны конь — нястрымна скача...
Каліноўскі расчыніў насцеж акно і зняможана сеў на канапу. Падобна на тое, што яму не хапае паветра. .. У пакоі паступова цямнее. 3 паўзмроку вырысоўваюцца галіны саду. Расхінуўшы іх, да акна набліжаецца цыганка. Села на падаконнік і не зводзіць вачэй з Каліноўскага... Але гэта ўжо не ява, а сон.
Каліноўскі
Цыганка Стэфа?... Зноў паваражыць Прыйшла? На жаль, я звонкае манеты He маю, каб руку пазалаціць.
Як і раней, не скажаш праўды мне ты.
Стэфа
He Стэфа я. Мяне дарэмна з ёй Ты блытаеш. Я з табару другога. Вандроўніца. Я — неадчэпны рой Тых дум, што растрывожыла дарога.
Каліноўскі
Ты прывід... Да мяне з імглы зімы Юрась прыходзіў так.
276
Стэфа
Мы не хімеры, He прывіды, а думкі. Ты за дзверы Нас гоніш, праз акно заходзім мы. Юрась і я, мы — з аднае кібіткі, Якой кіруе час.
Каліноўскі
Чаму ж тады, Зацьміўшы дзень, з’явілася сюды Ты ў вобразе знаёмай варажбіткі?
Стэфа
Дзівак. А сам ты пад мянушкай Світкі He вандраваў? А Яська-гаспадар, Хамовіч, Макарэвіч, камісар Чарноцкі — хто?
Каліноўскі
To прозвішчы мае.
Стэфа
Пяць прозвішчаў, як пяць падсудных лёсаў... Каліноўскі
Ты чуеш, недзе жаўранак пяе, Раллю ўслаўляе пад страхой нябёсаў?
Пяць прозвішчаў — пяць жаўранкаў, іх ніць He рвецца і ўначы.
Стэфа
To запрашэнне У вечны змрок.
Каліноўскі
О не! На ўваскрашэнне
Жыцця. Хоць ноч, а жаўранак звініць, Світальнай песняй славячы зямлю!
Пакінь мяне. Пад спеў яго пасплю Перад дарогай.
Стэфа
Засынай шчасліва
3 надзеяю. Няхай і ў змрочны час Той жаўранак не пакідае нас.
277
Каліноўскі ачнуўся, Летні дзень за акном.
Побач з Кастусём на канапе сядзіць Марыська
Каліноўскі
Марыська!
Марыська
Я.
Каліноўскі
Адкуль ты?.. Вось дык дзіва!
Няўжо са мной нядаўна ты вяла
Размову тут, як не было святла?
Марыська
Ты сам сабе тут задаваў пытанні.
Каліноўскі
Якія?
Марыська
Разабраць я не магла.
Каліноўскі
I жаўранак спяваў, як на світанні?
Марыська
Спяваў, я чула, за акном тваім.
Каліноўскі
А можа, ты — не ты, а прывід з пушчы?
Марыська
Заплюшчы вочы! Так. Цяпер расплюшчы.
Пазнаў Марысю Ямант?
Каліноўскі
He зусім.
Яна, са мной заручаная ўчора,
Сягоння заручаецца з другім.
Марыська
Адкуль такія чуткі?
Каліноўскі
Ад Віктора
Старжыцкага. Ад графа. Так ці не?..
278
Марыська
Граф пад замком. Пасаг мой не ў цане. Зноў я з табой. Зноў сэрцы нашы з намі. Маё — за год адбіла пяць атак Рагнеды на чале з яе сватамі.
Ты да мяне, Кастусь? Ці проста так, Каб глянуць на забыты дом дзявочы, Наведаць той пакой, дзе жыў раней, I пакаціць далей?
Каліноўскі
Заплюшчы вочы.
Ну, а цяпер расплюшчы іх хутчэй. Пазнала?
Марыська
He.
(Каліноўскі цалуе Марыську.)
0, родны мой! Той самы...
Каліноўскі Хто?
Марыська
Пацалунак. Паліць, як агонь...
Ад хмелю галава ў Марысі Ямант Зноў кружыцца і кроў штурхае ў скронь. Цвіце сланечнік... Помніш?
Каліноўскі
Я нічога
He забываў. Той самы я, што быў...
Ты толькі прозвішча майго былога He ўспамінай. Забудзь. Як я забыў!
Марыська
Забыць яго? Навекі?
Каліноўскі
Мне паўстанне Вярнуць яго павінна.
Марыська
Альбо суд
Ваенна-палявы праз пакаранне?
279
Застанься тут. Сібіры ржавых пут Ты не парвеш.
Каліноўскі
Бяры вышэй!.. Збаіцца
Пад свой нагляд прыняць мяне Сібір.
(Падыходзіць да шафы.)
Пакойчык ціхі... Кніжная паліца... Твая?
Марыська
Мая. Тут Гётэ і Шэкспір.
Каліноўскі
Тут лёсы нашы... Каб маглі праліцца Слязьмі, то затапілі б паўзямлі. Хто мы з табой? Бед непазбытых дзеці. Мантэкі гнеў, нянавісць Капулеці Вякі з парогаў нашых не змялі.
Марыська
Няшчасці пагражаюць нам расправай... За грэх які? За шчасце спаць на правай Тваёй руцэ. Спаць бесклапотным сном. Мой любы! Я сама прыйшла ў твой дом, На двор шырокі — лёгкаю хмарынкай, На ціхі ганак — дробненькім дажджом, У ложак твой — маленькаю дзяўчынкай. Цяпер ты гаспадар мой, а не госць.
Пакойчык наш утульны прыбірала He я, а служка верная — мілосць. Цябе чакала я... і прычакала, Кастусь!
Каліноўскі
Я за Геленай пасылаў Ганца, не за табой.
Марыська
Мне ўсё вядома.
Ганец твой запрашэнне перадаў
Мне, а не ёй... He асуджай Арцёма...
Каліноўскі
Арцём асудзіць нас.
280
Марыська
Няхай. Маўчы.
Лёс не для слоў прызначыу нам спатканне.
Я дзверы ўсе замкнула, а ключы Каханню аддала на захаванне.
Каліноўскі
Ты плачаш?
Марыська
Глупства. To замілаванне, Мой любы, а не горыч льецца з воч.
Каб ты не бачыў слёз, мы зробім ноч:
Акно зачынім і апусцім штору, Насуперак Старжыцкаму Віктору.
Сватанне
Той жа пакой. Акно расчынена. Марыська і Кастусь сядзяць на падаконніку. Яны развітваюцца.
Каліноўскі
Звініць паветра ад чмялёў і пчол!
Марыська
Спакой.
Каліноўскі
Лясная ціхая старонка...
У Вільні будзеш, з’явішся ў касцёл,
I скажаш:
— Я Хамуціуса жонка.
Марыська
Хамуціус! Хто ён такі — латыш?
Ці, можа, грэк?
Каліноўскі
Пад гэтай клічкай знае
Ксёндз Кастуся. Табе ён, дарагая,
Дасць адрас мой. Прыедзеш?.. Што ж маўчыш?
Марыська
Кастусь!.. Ты чуеш, пошчак барабанны?
Салдаты.
281
Каліноўскі
Так.
Марыська
Спяшайся, мой каханы!
Каліноўскі
Я не паспею. Брычка на двары.
Марыська
Бяжы праз сад! Майго каня бяры, За брамкаю стаіць ён, асядланы.
Кастусь пацалаваў Марыську. Саскочыў з падаконніка ў сад.
Ідзе спакойна. Куляй пагарджае. За брамку выйшаў. Конь яго вітае Іржаннем ціхім, тыцкае ў далонь Вільготнай пысай. Пэўна, чуе конь, Што ўжо — сваім жыццём і новай доляй — Тутэйшым нівам не належыць болей.
Уваходзіць Арцём.
У руках ягоных куфэрак, які ён асцярожна ставіць на стол.
Арцём
Пакінуў нас Кастусь. Марыська, з ім Так гаварыла?
Марыська
Дзядзечка, аб чым?
Арцём
Няўжо ты выйдзеш замуж за другога?
Марыська
To клопат мой... Граф піша, што ў пятлю Сваёй нязгодай я яго пашлю.
Рагнеда, як жабрачка ля парога, Ратунку просіць... Сёння сам жаніх 3 Геленай будзе тут. Я мушу іх Прыняць.
Арцём
He схіб. Яны жадаюць долю Тваю распяць на графавым крыжы.
282
Марыська
Свой крыж нясу. Цягнуць на крыж чужы, Хаця б і залаты, я не дазволю
Сябе, Арцём.
(Заўважыла куфэрак.)
Прынёс куфэрак ты?
Арцём
Як абяцаў... Дар Юрася святы...
Жадаў ён, каб вісеў партрэт Анэлі Залогам шчасця на тваім вяселлі.
У горкі час такі даваў наказ Мне бацька твой.
Марыська
Арцём, здымі абраз, Павесь партрэт. Бог крыўды на мужычку He будзе мець.
Арцём здымае абраз і на яго месцы вешае партрэт Анэлі. Адыходзіць. Хрысціцца.
Арцём
Абраз!
Марыська
Цяпер, Арцём,
Пакуль няма Гелены з жаніхом, Паўстанца Кастуся каня і брычку Ад іх вачэй дапытлівых схавай.
Арцём выходзіць. Марыська глядзіць на карціну.
Пад засень дрэў зіму зганяе май...
Стаіць каханне ў зрэбнай даматканцы! Жыццё мне даўшы, на лясной палянцы, Анэля, ты бязведамнай зямлёй
He стала. Ты жывеш!.. Нібы паўстанцы, На варце хвоі за тваёй спіной
Стаяць.
Уваходзяць Гелена і жандарскі афіцэр.
Капітан вітаецца, цалуючы руку Марыські.
283
Капітан
Марыі Юр’еўне сардэчны Праз следчага прывет перадае Віктор Старжыцкі, апякун яе!
Марыська
Як граф?
Капітан
Нішто... Перыяд небяспечны He скончыўся. Але міне, дасць Бог. Віктор, нарэшце, трапіў у астрог.
Гелена
Ён вінаваты?
Капітан
Доказаў няма У следчага.
Гелена
Чаму ж тады турма?
Капітан
Граф сувязь меў, гаворачы між намі, 3 даволі падазронымі сябрамі, Так, так... Быў пад наглядам асабняк... А хатні арышт, то не ўвагі знак Да графа, а капкан, падрыхтаваны Для доказаў магчымых, ад якіх Своечасова граф ізаляваны Законнай мерай, што ў руках маіх. Цяпер, калі Назімаў Мураўёву Здаў справы, вам — не да сяброў былых.
Гелена
Пайду. А вы працягвайце размову.
Гелена выходзіць.
Капітан
Марысі дваццаць. Мне ўжо трыццаць пяць. Ёсць розніца ва ўзросце. Разумею. Але прашу, пакіньце мне надзею.
Хоць год, хоць два гатовы я чакаць...
284
Марыська
Пытанне можна, капітан, задаць?
Капітан
Прашу.
Марыська
Кар’ера следчага ў зеніце... Навошта рызыкуеце?
Капітан
Лічыце, Што я люблю вас болей, чым цара.
Марыська
Даўно?
Капітан
3 тых пор, як пасярод двара Сялянскага ў шалёнай каруселі 3 Марысяй мы кружылі на вяселлі. Hi дождж спыніць не мог нас, ні віхор. Калі маланка асвятляла двор, Я вочы бачыў, што з тугой глядзелі У змрок... He кропелькі дажджу на іх Былі, а слёзы.
Марыська
Той віхор не сціх Дагэтуль.
Капітан
Знаю, знаю... Ах, Марыя
Свет Юр’еўна, абранцу вашых мар Зайздросціў я тады, хоць і жандар. Але, паверце, грозных дзён стыхія Усё змяце. Яму не абмінуць Дарог, дзе косіць дрэвы навальніца. Магчыма, потым будзе ганарыцца Ім свет, аднак не зможа свет вярнуць Таго, што пад сабою пахавае Дрыгва, дзірван, бур’ян, халодны жвір. Няўжо Марыся спадзяванне мае На нейкі цуд?
285
Марыська
О не! На манастыр.
Капітан
Прашу вас: маладосці не губіце!
Як любіце другога, то любіце.
Я не рашэнне выслухаць прыйшоў, Пабачыцца... Як раб, чакаць гатоў Я волі неба, што кіруе намі.
Марыська
Надзей няма ў вас, ведаеце самі. Другому слова я дала даўно На ўсё жыццё. He зменіцца яно. Бывайце, капітан!
Капітан
Ну, што ж, прызнанне Чыстасардэчнае перад судом Суровае змяншае пакаранне.
Як і раней, пакорлівым рабом Я застаюся.
Капітан казырае і выходзіць. З’яўляецца Гелена.
Гелена
Што ты нарабіла!
Марыська
Адмовіла.
Гелена
Ён змрочны, як магіла, Быў з выгляду. Віктора пагубіла Твая нязгода, жорсткі твой адказ. Граф наш сваяк. Мы хлеб ягоны елі, Так, так... Ты не дачка мне!
Марыська
На абраз Зірніце.
Гелена
Божа мой! Партрэт Анэлі...
286
Марыська
Купляюць, прадаюць маю душу.
Я чалавек? О не! Я — горш, чым быдла. He плачце, маці. Вам самой абрыдла Глядзець на гнюсны торг. Я адпішу Маёнтак вам. За гэта папрашу, He крыўдзячы крыжы сваіх бацькоў, Пакіньце ім для вечнага спакою Язмін і бэз, і гучных салаўёў, А жаўранкаў над даллю палявою — Маім дзядзькам: Арцёму і братам...