Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Дазвольце мне, я тлумачэнне дам Марысі, як не вам.
Гелена
Забараняю.
Каліноўскі
Як можна?
Гелена
Каліноўскі Канстанцін, He я вас разлучаю з ёй, a — млын!
Абураная Гелена выходзіць. Каліноўскі паволі асоўваецца на канапу.
Да яго паціху падыходзіць Арцём Яцына. Зазірнуў у твар. Падобна на тое, што Кастусь прыдрамнуў. Арцём здзіўлена паківаў галавой, пасля асцярожна вынес з-за стала крэсла. Так яны і сядзяць: Кастусь, а насупраць яго ў крэсле — Яцына. Але вось Каліноўскі ачнуўся.
Каліноўскі
Хто гэта тут?
232
Арцём
Пан не пазнаў Арцёма? Яцыну?
Каліноўскі
Ты?.. Пазнаў, пазнаў, вядома. Яшчэ тут нехта быў...
Арцём
Хто ж быў?.. Сяляне, Жандарскі афіцэр. Ён вёў дазнанне, Пасля яго была Гелена ў вас.
Каліноўскі
Я не пра іх... Мне гэта сном якраз Здаецца ўжо... А іншае яскравай, Хоць і далёкай, падаецца явай.
Тут лес шумеў... Тут чалавек між дрэў Стаяў. Ды на мяне ён не глядзеў, А на магілу свежую, і слёзы Яго цяклі на крыж, на ліст бярозы, Што ўжо жаўцеў на тым лясным грудку. Дзіцё грудное, стоячы ўбаку, Трымала бабка... Пэўна, павітуха. А лес шумеў так безнадзейна глуха... Ты пабляднеў, Арцём? Цябе здзіўляе Мой прывід?.. To не прывід, а такая Хвароба... Нервы... Нечаканы ўдар.
Арцём
Ах, Яська, Яська! Яська-гаспадар 3-пад Вільні! Хіба жартаваць так можна 3 жыццём... Лісткі чытаць неасцярожна. Каб мы не згаварыліся гуртом, Гарэў бы, Яська!
Каліноўскі
Ведаю, Арцём.
Арцём
Хадзем са мной. Жаню я заўтра сына. Пасля хаўтур, што стацца тут маглі, Вяселле Яську памагчы павінна.
233
Каліноўскі Але ж, збірацца трэба.
Арцём Дык пайшлі.
Дажджавік
Ганак хаты Арцёма Яцыны. Падворак. 3 трох бакоў яго абступілі хвоі, якія далей пераходзяць у бор. Праз расчыненыя вокны далятае людская гамана, песні, музыка.
Вяселле. 3 хаты выходзяць, а пасля ідуць падворкам Марыська і Каліноўскі.
Каліноўскі
Прыйшла!
Марыська
Ад нас да гэтай хаты блізка, Вярста, не больш, калі ісці напрост.
Каліноўскі
Адна вярста? He! Тысячаю вёрст Учора мне мой кожны крок, Марыська, Здаваўся, калі я пакінуў дом 3 тваім акном, што над маім акном. He думаў я, хоць мне сказаў Арцём, Што ты таксама прыйдзеш на вяселле. А ты прыйшла. Якраз насупраць села. He верыў я... He ведаў, што скажу, Пакуль сляза твая не паглядзела Праз дым застолля на маю слязу. Я ўдзячны ёй.
Марыська
За што?
Каліноўскі
Слязе маёй Твая сляза сказала без вагання, Што, варты ганьбавання і выгнання, Я ўсё ж не вінаваты перад ёй.
Марыська
Я ведаю, што не ліхі намер Цябе ў наш дом прывёў, куды цяпер
234
Табе навек заказана дарога.
А ўсё ж, Кастусь, чаму ты мне нічога He гаварыў?
Каліноўскі
Для рызыкоўных спраў Разумная не шкодзіць засцярога.
Марыська
Пра млын маўчаў.
Каліноўскі
Я хіба не казаў
Табе аб грознай навальнічнай хвалі, Якая можа знішчыць караблі, He толькі човен той, што мы абралі? А слова, а зарок, што мы далі На два гады з табой адзін другому, Хіба яны — не прадчуванне грому Taro, які над намі прагрымеў? Дык радуйся. Яшчэ маланка дрэў He спапяліла! Нельга вінаваціць За гэта лёс.
Марыська
Ты не баяўся страціць Мяне.
Каліноўскі
Прабач. Я сам таму не рад.
Марыська
To як нам быць? Як мне пазбыцца страт Невідавочных... тых, якіх нямала Вакол мяне? Хіба не бачыш ты, He заўважаеш — я ўжо іншай стала. Душу рассеклі мне на два пласты.
На зоркі дзве. Адна з іх счэзне знічкай... Але якая?.. Я табе мілей
Графіняю, Кастусь, альбо мужычкай?
Каліноўскі
Ты для мяне адна, як і раней. Як і раней, ты для мяне — дзяўчына, Якую навучаў Арцём Яцына
235
Зямлю араць і слаць у лузе лён. 3 якой гуляў ягоны сын Лявон У хованкі на бацькавым гарышчы Тады, як быў, як ты, яшчэ малым, 3 якім ты бульбу ў вогнішчы лясным Пякла і танцавала на ігрышчы.
Марыська Я так і знала. Сядзем.
Каліноўскі
Пасядзім.
Яны садзяцца на паграбню.
Земляны верх яе зарос густой, наўмысля не пакошанай травой. Зацішна тут і ўтульна пад зялёным крылом бярозы.
Марыська
Нам не зашкодзіць даўняе суседства Ляснога дрэва, цёплай паграбні. Я тут сядзець любіла з малалецтва, 3 бярозкай размаўляць у цішыні. 3 ёй уяўлялі мы гушчар глыбокі I племя невядомых нам бяроз, Дзе, можа быць, і мой пачаўся лёс, Для сэрца блізкі, для вачэй далёкі, I таямнічы — для міжвольных слёз. Да дрэў, як да калысак, цягне, браце, Народжаных у лесе, а не ў хаце.
Каліноўскі
Ты пра сябе гаворыш?
Марыська
He. To — сон, А можа, летуценне даўніх дзён. Мне плакаць бы цяпер, ды я не плачу, Хоць і выразна ў цёмных хмарах бачу Наступны дзень... Ужо ахутаў змрок Сланечнікі... Хадзем туды, мой любы, Каб іх пялёсткі апалілі губы, А іх пылок мне вочы завалок, Марыся Ямант не баіцца згубы.
236
Каліноўскі
Ты не павінна гэтак гаварыць.
Пылок... пялёсткі... Што яшчэ за спевы?
Адкуль такія?
Марыська
Ад прабабкі Евы, Хутчэй за ўсё. Адкуль яшчэ ім быць?
Каліноўскі
Забудзь іх. Супакойся. Прытуліся Да сэрца, як да цёплай паграбні. Пабудзь са мной, як у былыя дні. Ты для мяне адна... адна... Марыся.
Дагарэла ў небе зара. Праспявалі пеўні. Змаўкае вясельная музыка, і ў вокнах гасне святло. Ноч ахутала падворак, але ненадоўга. Пачынае світаць. Першыя промні сонца застаюць Марыську і Каліноўскага на тым жа месцы.
Яны цалуюцца.
Марыська
Нас бачыць сонца — сорам! Час дадому.
Каліноўскі
Пара і мне.
Марыська
А можа б, пачакаў?..
Каліноўскі
He зручна мне.
Марыська
Чаму?
Каліноўскі
Казаў Арцёму Я, што пайду.
Марыська
Аднекуль, з-пад Пастаў, Вандроўныя прыехалі музыкі.
У іх, я чула, танцаў кошт вялікі! Застанься! He адзін гуляюць дзень Вяселле ў нас.
237
Каліноўскі
Я на яго наклікаць
Mary бяду, як з’явіцца мой цень — Нядрэмны каштан, яго Вялікасць Жандар...
(Цалуе Марыську.)
Пайду!
Марыська
А сонечны прамень
Так і цікуе нас праз рэдкалессе.
Ах, бедны, бедны! — я яму скажу... Сачы за намі, сонца, колькі ўлезе, He бойся, я прыстойнасці мяжу He перайшла! Ад сораму ніколі, Як не згарэла ўжо, то не згару.
Каліноўскі
Няўжо?
Марыська
Маўчы. Я з сонцам гавару!
Каліноўскі
Пагавары са мной. А з ім — даволі.
Марыська
Ты ж ведаеш і сам, які цяжар На плечы мне ўзвалілі. Я — тавар, А мой пасаг — разменная манета. Мне ўжо сватоў падшуквае Рагнеда.
Каліноўскі
Раздай зямлю сялянам. Жаніхі Адваляцца, як п’яўкі... У спакоі Пакінуць кут, што пад аховай хвоі.
Марыська
Зямля, зямля... Як гром на лес сухі, Як костка ў горле! Я лічыцца мушу Са згодай маці, будучага мужа... Абмежавалі круг маіх правоў Казённыя паперы і атрамант.
Лягчэй было нашмат Марысі Ямант
238
He мець зямлі, не думаць пра сватоў. Паны не для давання, а для брання...
Каліноўскі
Нічога, пачакай... I наш ланцуг He вечны, рассячэ яго паўстанне, Мяжу пераарэ мяцежны плуг.
Марыська
Ці ж будзе так?
Каліноўскі
А іншага ў нас выйсця Няма. Надзей на іншае няма.
Марыська
А раптам... Раптам катарга, турма — Яны часцей здараліся калісьці.
Зрабі прасцей. Забудзь няпэўны шлях Дзеля мяне, калі я сэрцу міла. Пажэнімся, я б маці ўгаварыла.
Каліноўскі
Мне трэба ты, а не чужы пасаг. Мне без Марысі Ямант свет — магіла.
Марыська
Маўчы. Яе ты ўчора пахаваў, Як пачуццю адкрытаму не даў Быць не цнатлівым, грэшным і шчаслівым. Яе ты зблытаў з полем неўрадлівым, Яна ж магла б раджаць на зайздрасць нівам, Калыскі калыхаць, як каласкі.
Чым лепш ты за цара таго, які Даў ёй зямлю, але пазбавіў долі, Сялянам волю даў — зямлі не даў. Ты не яе, сябе пашкадаваў, Збаяўся, што апынешся ў няволі Сланечнікаў яе. He ганарыся Бязгрэшнасцю, ты не Хрыстос.
Каліноўскі
Марыся!
За што мяне ты крыўдзіш? Сэрца стыне Ад слоў такіх.
239
Марыська
Яны мае, аднак.
Каліноўскі
He веру я. Гаворыць іх графіня Старжыцкая.
Марыська
Няхай сабе і так!
Ты ўлады прагнеш. He баішся кары.
Што ж мне рабіць?.. Чуваць грымот удары, За хмары сонца свой хавае твар.
Мне час дамоў! Там ходзіць адзінота 3 кута ў куток, чарнейшая ад хмар. Ну што ж, праводзь мяне, калі ахвота. He, лепш не трэба... Лепей пустата У вокнах засцянковых, як і ў лёсе. Сама дайду! Тут усяго вярста. He тысяча — як некаму здалося.
Каліноўскі
Я правяду!
Марыська
Праз два гады прыходзь.
Каліноўскі
Прыйду раней, насуперак парогу...
Марыська
Бывай, Кастусь!
Марыська пакідае падворак. Да Каліноўскага падышоў Арцём Яцына.
Арцём
Куды так рана госць Сабраўся ўжо?
Каліноўскі
Куды ж, як не ў дарогу.
Арцём
Чаму так хутка? Бражка ёсць яшчэ...
Каліноўскі
Вы ж знаеце прычыну.
240
Арцём
Глупства, Яська!
Прычына ўбачыць гурт, сама ўцячэ.
Грымяць грымоты... Недзе дождж сячэ...
Каліноўскі
Зайду пасля вяселля.
Арцём
Калі ласка!
Каліноўскі
Я не адзін прыйду. Мы цішыню Парушыць можам.
Арцём
Я не праганю.
Каліноўскі падаўся на лясную дарогу.
3 супрацьлеглага боку спяшаецца Марыська. У руках дажджавік. Задыхалася. Убачыла Арцёма.
Марыська
Пайшоў?
Арцём
Пайшоў.
Марыська
А я вось дажджавік
Нясу... Даўно пайшоў?
Арцём
Нядаўна.
Марыська
Знік!..
О дзядзечка, як можаш, дагані!
Арцём
He даганю ўжо.
Марыська
Дзядзечка мой шчыры!
He ён пайшоў — майго юнацтва дні.
Іх менш, чым пальчыкаў на пяцярні
Было... Чатыры дні... ўсяго чатыры...
241
Калі не іх, дык хоць яго вярні.
Я, дзядзечка, люблю яго, дурная.
He вернецца... Яму я брыдкіх слоў Нагаварыла.
(Марыська прыпадае да грудзей Арцёма. Плача.)
Арцём
Сціхні. Раз такая
Бяда... To, можа, лепш, каб не прыйшоў.
3	хаты на ганак выйшлі музыкі. Зайгралі запрашальны марш.
Немаведама адкуль пачалі збягацца хлапчукі і падлеткі, сыходзяцца хлопцы і дзяўчаты. Паважна ўзышоў на падворак жандарскі афіцэр і салдат Гаўрылаў. На нейкі момант музыкі пакінулі іграць. Але тут жа, нібы не заўважыўшы няпрошаных гасцей, хвацка ўрэзалі танец-песню «Каробушку». Пад гэтую музыку, якая прыйшла здалёк і, пэўна, не так даўно бытуе тут, пайшлі танцаваць людзі. Капітан заўважыў Марыську, што самотна стаіць каля прасла. Падышоў, запрасіў. Усё гучней і гучней чуваць удары грому, бліжэй і бліжэй насоўваецца хмара. Вяселле танцуе «Каробушку».
Арцём Яцына
У хаце Яцыны. Гаспадар сядзіць на ўслоне, побач з ім салдат Гаўрылаў. За сталом жандарскі афіцэр.
Капітан
Ты не марудзь лепш, падпішы паперу, Праўдзівым патрабуе быць закон.
Арцём
He згодны я... «Мужыцкай праўды» ён Нам не чытаў.