Маўчанне. Гэта я прыняў у тайнае таварыства Івана Пушчына... Так, таго сама-га, лепшага сябра забітага паэта. Маўчанне. Потым я зразумеў — у гэтым няма праўды. Праўда не там. Я вы-падкова не трапіў на шыбеніцу, хаця не скардзіўся б, нават трапіўшы. I вось я служу айчыне. I хачу зрабіць для маладога, чыстага, бліскуча таленавітага чалавека тое, што калісь зрабіў для мяне выпадковы лёс. I раптам Кастусь засмяяўся ціхім, горкім смехам. Кастусь. Вы? Мой лёс? Жывы, з крыві і плоці, з дзвесце сарака васьмю касцямі і некалькімі аршынамі кішак... Ох, як доўга гэта яшчэ будзе!.. Любіць гэта чалавек: захапіць уладу над жыццём і смерцю, на-зваць сябе лёсам, Богам, з усёй сваёй вузасцю, тупасцю, капрызамі. Мураўёў. He смейся з мудрасці... сыне. Кастусь устае і адыходзіць ад Мураўёва. Кастусь (ціха). Я зразумеў вас. У вас дагэтуль смыліць і пячэ ў сэр-цы, калі вы параўноўваеце сваё жыццё з чужой чыстай смерцю... Вы... нібы хочаце перавешаць пакаленне, што бачыла ўсю вашу непрыгляд-ную галізну... Бачыла пяць пакутнікаў на верках Петрапаўлаўкі і вас... восьтакога... жывога... Праўда?.. Праўда. 204 Мураўёў устае і ўдарае ў дзверы. На яго страшна глядзець. Я думаў, вы больш мужны... Я разумею, я проста першы, хто зразумеў вас да самага нутра. Да таго, у чым вы самі, можа, толькі ад-нойчы, у дрымоце, калі воля ўжо спіць, прызналіся сабе. Паўза. Рэнегат. Вам трэба для заспакаення рабіць другіх падобнымі да сябе... Але я гэтага... апошняга... вам не падару... граф-вешальнік. У камеру заходзіць Тызенгаўзен. Мураўёў. Скажыце членам часовага палявога аўдытарыяту, што я прапаную ім замяніць расстрэл — павешаннем. Згасае святло. Калі яно загараецца зноў — Кастусь адзін. Сядзіць за сталом. Піша. Кастусь. «Браты мае родныя, мужыкі! 3-пад... шыбеніцы прыхо-дзіцца мне вам пісаць. I, можа, у апошні раз. Горка пакінуць родную зямельку і цябе, дарагі мой народзе. Застогнуць грудзі, забаліць сэрца, але не шкада загінуць за тваю праўду. Бывай здаровы, мужыцкі народзе! Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго. I калі слова пяройдзе ў дзела, Тагды за праўду станавіся смела... Ты, аднак, народзе, не чакай і з чым можаш ідзі ваяваць за свайго Бога, за сваё права, за сваю славу, за сваю бацькаўшчыну». Усё... Усё?.. Так, усё... (Устае і ідзе да акна, заякім няспынна варушыцца снег і бязвольна схіляецца заснежаная галіна яблыні.) У мяне былі тры каханыя ў адной: ты, Караліна... Ты, радзіма... Ты, воля... Я амаль нічога не паспеў... Падае, падае снег. Ніжэй згінаецца галіна. Снег... Снег... Варушыцца. Падае. Апошні снег гэтай зімы. Апускаецца на ложак. Засынае. Цьмянее над ім святло. I ў змроку з шолахам, адчаем і маленнем пралятаюць галасы: «Воля... Во-о-о-ля!.. Радзіма!.. Караліна!.. Вас клічуць! Мы клічам! Клічам!» Паступова святлее. Ля ложка Кастуся стаіць жанчына ў чорным. Толькі цень, які паступова набірае рэальнасць. Цень. Уставай, Кастусь. Уставай, сынок. Пагаворым. У нас мала часу. Кастусь. Гэта ты... маці? Чаму я пазнаю твае вочы? Ты так рана памерла. Я ж ніколі ў жыцці не бачыў цябе. 205 Жанчына скідае з галавы шаль. Гэта Беларусь. Ніколі не бачыў, а пазнаю... адразу. Ты ж мая маці? Беларусь. Але. Кастусь. Якое шчасце, што ты прыйшла. Беларусь. Я не магла не прыйсці. Кастусь. Чаму ж ты раней ні разу не прыходзіла? За ўсе дваццаць шэсць... год... і два месяцы?! Яна маўчыць. I ён зразумеў маўчанне. На імгненне ў яго перахапіла дыханне, ён правёў тылам далоні па вачах. Так... Разумею... He кажы нічога. Якое шчасце, што ты ўсё ж прыйш-ла, мама. Беларусь. Ты маўчы. Ты не кажы нічога, не думай ні аб чым. Ты про-ста пакладзі мне галаву на калені і паплач... Ну. (Бярэ яго галаву і кладзе на калені, гладзіць валасы.) Супакойся... супакойся... Пакуль ты жывы — я з табою. 3 усімі лясамі, рэкамі, людзьмі. 3 небам і вясёлкамі, з начнымі зарніцамі. Спі. Голас заводзіць калыханку. Люлі-люлі-люленькі, Зашумелі лазнякі, Гнуткія трысцінкі, Тонкія націнкі. Спі-і, спі. Кастусь спіць. Яна гладзіць яго валасы. I раптам, праз калыханку, з вуснаў яе прарываюцца гнеўныя, смутныя, жалобныя словы. Зямля маўчыць. Яна ў пажары ўся. Парваліся на ліры сонца струны, Застратлівай не даспяваўшы руны Пра смерць і неўміручасць Кастуся... (Яна не можа стрымаць сябе. Яна тужыць, яна вяшчае.) О, мой народ, зачаты для бяссмерця Так, як і ўсе народы на зямлі. Мужайся, ў кулаку зацісні сэрца I рабства ў ім навекі спапялі. Варухнуўся Кастусь. I тады яна, глушачы словы і рыданні, вядзе калыханку далей. Над зямлёй-балесніцай Тонкі чоўнік месяца. 206 У хвалях месячык скакаў, 3 плаўняў чоўнік выплываў, 3 плаўняў чоўнік выплываў, Князя ціха калыхаў... Натаміўся жывучы, Нахадзіўся уначы, Столькі стрэл параскідаў, Столькі нівак заараў. (I зноў вырваліся глухія словы.) Бо сонца шчасця немінуча ўстане, Калі яго чакаць і зваць, як мы, Сярод цямноцця і сярод рыданняў, Сярод бязлітаснай, як смерць, зімы. Заснежаная галіна яблыні, вырастаючы, пранікла ў камеру, працягнулася над ложкам, сіняя, зорная ад іскраў. Кастусь застагнаў у сне. Люлі-люлі-люленькі, He шуміце лазнякі, Божыя націнкі, Моцныя трысцінкі... Яна ўстае і цалуе яго ў лоб. Ён усміхаецца ў сне. Святло цьмянее паўсюль, акрамя сіняга-сіняга ззяння на заснежанай галіне. Спі... Сярод бязлітаснай, як смерць, зімы... Спіць Кастусь. Постаць знікла, але недзе вядуць і вядуць напеў калыханкі скрыпкі. Цяпер ужо не змрочна, а з праніклівым, палкім сумам... I вось на галіне ўжо не снег, вось ужо ўся яна ўсыпана, заліта не сінім снегам, а ружова-белай, магутнай квеценню. I над ёю, у празрыстым сяйве, па чарзе з’яўляюцца постаці людзей... Кастусь прыўстае, гледзячы на іх. Караліна. Бачыш, яблыні цвітуць... Я ніколі не думала, што я так не магу без цябе... Уначы блішчыць раса на пялёстках, як зоры. Кастусь. To хадзем туды... Караліна. Я ніяк не магу дацягнуцца, падаць табе руку. Кастусь. Нічога... Усё адно дзякуй. Бо я блытаю імя тваё і радзімы. Бо я працякаў праз пустыні. Бо толькі з табой я паверыў у вясну. Караліна. Сэрца згарае ад любові... Я не магу без цябе... Каб ты толькі ведаў, як я не магу без цябе. Кастусь. Яблыня, яблыня... Абсып яе пялёсткамі... Бяжым, сланеч-нік... Глядзі, якая цвецень. 207 Знікае Караліна. З’яўляецца Яневіч. Яневіч. Я дапамагу вам. Вось месяц-чоўнік дрыжыць ля берага. За ракой зорны сад. Ён чакае. Плывіце. А тых, хто асуджае такіх, як ты, — заўсёды будуць глытаць чорныя воды... Бывай, сынок... А рукі мае сумавалі-такі па тваім сыне... Бывай... Плыві. На месцы яе Чортаў Бацька. Чортаў Бацька (на твары ягоным слёзы). Я табе такое вясельца выстругаю... хаця... каркадзілаў ганяй. Я, сынок, для цябе — усё. Толь-кі і святла, разумееш, убачыў, што з табою... Бывай... Устаў Марцявічус. Марцявічус. Трымайся, светлы мой... Было б магчыма — я б за цябе... Тым, хто катуе такіх, як ты, ніколі ў вяках не заззяе сонца. Ну вось... Бывай... Узнік Арсень. Арсень. Мужчыны—маўклівы народ. Алея... вельмі люблю цябе... Сёння дзясятае сакавіка. Пачнём... Бывай... I няхай для ворагаў волі не існуе вялікага жыцця. Знік. I тут, трохі наводдаль, устала постаць Вітаўта. Вітаўт. А для... такіх... як я, не існуе вялікай смерці... Кастусь. I ты тут? Вітаўт. I я... Хаця мне гэта ўжо непатрэбна. Кастусь. Ты памёр? В ітаўт. Я ўсё адно што памёр. Я горш чым памёр... Я не прашу «да-руй», не зайздрошчу табе... Я зайздрошчу забітым. Тут над табой стаяў мужык. Яны засталіся вернымі. Яны. Хто б падумаў?.. Калі ты хацеў гэтага — ты перамог... Кастусь. Як было б добра, каб ты раней гэта зразумеў. Вітаўт. Позна... Бывай... Знік. Караліна ўстае. Караліна. Вось... Я зноў... Цяпер толькі два словы... Мала часу... Разумееш, гэта для мяне мала часу... Бо ты — вечны. Такіх, як ты, нель-га не любіць... Я спяшаюся сказаць. Што сказаць? Ага... Для ўсіх тых жанчын, што калі-небудзь, аж да канца дзён людскіх, будуць з нейкіх там меркаванняў... кроіць сэрца такім, як ты... не жадаць іх адпусціць і баяц-ца забыць дзеля іх усё... з-за спакою, з-за вартых жалю даброт... — для ўсіх тых жанчын ніколі не будуць цвісці яблыні... Гэта мой праклён. Пра-клён сапраўднай жанчыны, якая... стала ўдавою, не пабачыўшы жаніха... 208 Кастусь. Ты— бессмяротная... Лепшая... Сапраўдная... Ты — зям-ля мая... Караліна. Што яшчэ? Ага. Ва ўсіх найлепшых мужчынах, аж па-куль не згасне сонца, будзе частка цябе. Гэта — запавет жанчыны. Яны будуць... вось такія. Як прамень. Хто не разумее — тым горш для іх. Я шчаслівая, што ты быў у маім жыцці... Бывай... цвецень мая!.. Знікае. Сінеюць кветкі яблыні. I вось гэта ўжо снег. I цьмянее святло... Потым яно ўспыхвае, нібы ад таго, што недзе — вельмі далёка — пачалі ракатаць барабаны. Успыхвае, асвяціўшы пустую, бязлюдную камеру, чатыры сценкі і пусты ложак... I — цемра. Цьмяныя сілуэты дрэў. Гола, страшна, трывожна шумяць дрэвы, і ў пошум уплятаюцца жудасны матыў «Дароты» і далёкі барабанны пошчак... Слаба асветленыя толькі некалькі постацей: юрод, плакальшчыца, нямы Ян. Голас з цемры. Прыгавор! Па ўказу яго Імператарскай Вялікасці ваенны суд, заснаваны пры Віленскім ардананс-гаўзе... прыгаворвае двараніна Каліноўскага... Голас Кастуся. У нас няма дваран. У нас усе роўныя. Цемра. Пошчак. Шум дрэў. Плакальшчыца. Зямля наша, беспрытульная наша... Рукі нашы, як зямля, у вачах змрок... He хацеў ты гэтага, белы наш коннік, Юры наш, пераможны наш... Вось яны цябе і скруцілі падманам... Глядзіце ж толькі, каты, глядзіце... Лятуць між хмар рыцары... Мячы іхнія — маланкі, вочы іх — стрэлы смертаносныя... Белыя коні... Залатыя коні... Гоняцца за ноччу. Голас з цемры. А маёмасць яго — канфіскаваць. Юрод. Был-ла хата ў арла... Был-ла шата ў арла... Галгофа! Адзенне дзеляць!.. Расце барабанны пошчак. Плакальшчыца заламіла над галавой рукі. Плакальшчыца. А і гало-о-вачка наша... Па-асівела ж яна за нас, бедных... Ра-а-са на ве-ечкі пала, як слёзы... Яне, Яне мой... Скардзіся... Цяпер няма каму за цябе... Скардзіся. Нямы крычыць. Лямант страшэннага абурэння і злосці ляціць над людзьмі. Аблічча Яна — нібы аблічча анёла гневу. Крычыць нямы. I раптам з рота яго...