Чортаў Бацька дастае з-пад маснічыны нейкія паперы. Чортаў Бацька. На. Караліна падышла яшчэ бліжэй да Кастуся і Марыі. Марыя. Я ненавіджу гэтую вашу... справу. Але я зрабіла гэта. Кастусь. За што ненавідзіце? Марыя. Яна адбірае вас ад мяне. Якраз у той дзень, калі я зразумела, што... кахаю вас... — вы зніклі з флігеля на Антокалі: пайшлі, відаць, у гэтую сваю... справу... Яна і цяпер адбірае вас, дае мне замест шчасця штодзённае гора. Кастусь. Марыя... Марыя. Бо я кахаю вас. I я слабейшая за яе, праклятую. Што яна зрабіла з горадам, з краінай, са шчасцем, ваша справа?! А я — слабей-шая. Я не магу змагацца супраць яе... Гора маё! Бяда мая! (Плача.) Караліна. Сочаць... Падбіраюцца. Як пальцы да горла. Марцявічус (змрочна). He лезь, Мураш, да горла мяцяжу, бо атры-маеш ты... па пысе... He, я не Пушкін... Але па пысе ён атрымае. 181 Вітаўт. He ўсё ж каб шанцавала ды шанцавала. Паўсюль. Ва ўсім. У вайне, выкраданнях, каханні... у картах... чорце, д’ябле. Арсень са здзіўленнем азірнуўся. Арсень. У якіх картах? Вітаўт. Скажам, у «стратэгічных картах». Марцявічус. 3 імі некаторым, прама скажам, не шанцуе... Арсень (нудна). Ты, Вітаўт, нуда японская... Астабрыдзіў мне. (Ду-мае над бланкам пашпарта.) Якое б табе прозвішча, Кастусь? Вітаўт (сам сабе, вельмі змрочна). Банапарт нядрэннае прозвішча... Пугачоў. Чортаў Бацька. Відны... Арсень. Нешчаслівае для нашага брата прозвішча... Гм... He, там людзі дрэнныя, поскудзь дробная, а не людзі... Спасаіконапрэабражэнскі? Пузам для такога прозвішча не выйшаў... А што, калі тваё, Пархвен, прозвішча? Ды не, які ён Бабаед... Унь бабыяго, гаротнага, поедам ядуць... Ага, ад лацінскага «віта» — жыццё... Шчаслівае прозвішча — Ві-та-жэнец. Яневіч. А жыць яму, святому дурню, у святым месцы. У Свентаян-скіх мурах. Чортаў Бацька. Праўдачка. Да Мурашоўскага палаца адтуль — д-даплюнуць можна. Хто стане шукаць? Кастусь (да Марыі). Але я не ўводзіў вас у зман. Марыя. Але я кахаю. Кастусь (мякка). Мне шкада, Марыя. Вельмі шкада. Паўза. Але я не магу быць побач. He думайце, што прычына таму — вы. Про-ста мы ўсе тут — жаніхі радзімы, свабоды... Калі гэта цябе супакоіць — супакойся. Караліна апускае галаву. Калі можаш дараваць — даруй. Караліна. Досыць... Нетрэба слоў... Янаж — ну проста... (Робіць жэст адчаю.) Маўчы. (Бярэ Марыю за плечы, адводзіць.) Марыя. Ты таксама кахаеш... (Дапытліва глядзіць на Караліну.) Нічога. Я цябе не баюся. Я баюся — той... Бывай, Кастусь. Кастусь. Бывай. Марыя (ціха). Да сустрэчы... як прыйдзе «свабода». (Горка.) He ду-мала, што буду яе чакаць. Чортаў Бацька. Чакай, дзетухна, чакай светлую нашу. Пайшла Марыя. 182 Караліна (ціха). Нясцерпна ёй. Яневіч. Ты ўжо маўчы!.. Ты ўжо маўчы!.. Як аперазаю, не гледзячы. Арсень бярэ стары пашпарт Кастуся, паліць на запалках. Падае яму новы. Арсень. Усё. Вітаю з хрышчэннем, пан Вітажэнец, прыватны на-стаўнік. Марцявічус. Пан настаўнік, пан настаўнік, у вас бяда! Кастусь (змрочна). Што?! Кабан здох? Марцявічус. Горш... інспектар прыехаў. Усе засмяяліся, не вельмі весела. Вітаўт (голасна). Жарцікі... А ты на полі страчаных быў, а-та-ман? Арсень. А ты лічыў, гінуць са сцягам? Так і гінуць. Вітаўт. Ты быў, што жартуеш? Яневіч. Змоўч, псіх... Выгляд твой пахмуры — свята светлае побач з ягонымі... жартамі, імяніны сэрца... Касту сь. He трэба яго крыўдзіць... Вітаўт, я ж не таму сказаў табе па-прок, што ў мяне дрэнны характар, што я дрэнна стаўлюся да цябе. Про-ста, нават калі справа ідзе аб жыцці аднаго з нас — на канспіратыўную кватэру нельга весці старонніх. Ты гэта — запомні. Вітаўт. Яна ж твая кватэрная гаспадыня. Ты ж з ёю ды са мною аб зорах гаварыў. Кастусь. Зоры — справа іншая. На іх яшчэ мураўёўскія сышчыкі не паспелі залезці. Вітаўт. Я ж думаў, у яе толькі справа. Я ж не ведаў, што яна яшчэ і куры з табой строіць. Кастусь. He буду я з табой біцца, Вітаўт мілы. Вітаўт (непрытомна). Ух-х, да чаго ж цябе пашанцаванне любіць! Кастусь. Скончу, значыць, дрэнна. Чортаў Бацька. Тых бунтаўшчыкоў, якім шанцуе, улады асабліва не любяць. Вітаўт (у ціхай раз’юшанасір). I ваявода ты, і трасца, і хвароба... і паэт... «I акадэмік, і герой...» Кастусь. Разнастайны чалавек... I цесля... Калок аднойчы зачасаў. I скончылася — страшна. Хіба што не мараплаўца... Вітаўт, што з та-бой? Вітаўт. Мараплаўца... I каламутнае яно, тое мора, у якім плаваеш. Плывец ты — нічога. Толькі замест залатога ветразя ў цябе — ануча. Чужым зрабіў нам мора. He ведаю, з якой прычыны. Са славалюбства? Кастусь. Я не адмірал. Я грабу дзень і ноч, ратуючы карабель. У мяне ад напругі — кроў з-пад пазногцяў. Ты гэтага хочаш? 183 Вітаўт. Адмірал... хамаў... Кастусь. За сябе я не крыўдую... хаця я любіў цябе... (Грозна.) Але гэтага, але людзей, братоў маіх — ты не чапай... Мы за гэта за-ка-панымі заплацілі... Іх... жывымі... аты мнетут... тэарэтычныя антра-ша вырабляеш, зміеў шып папалам з істэрыкай. Доўгая паўза. Досыць аб гэтым. Вітаўт. He, не досыць... Ты чаму мяне да вялікай справы не дапу-скаеш?! Чаму? Кастусь. Ты ўдзельнічаў. У многіх. Вітаўт. Ах, справы... Тэрарыст, экспрапрыятар, трасца, хвароба... А мне змыць, змыць з сябе трэба... Кастусь (пасля паўзы). Добра... Караліна не паедзе на Міншчыну... Караліна. А хто? Кастусь. Ён... Вітаўт. Туды? Дзе развал? Кастусь. Больш цяжкай працы няма... He ўпэўнены — не едзь. Вітаўт. Вось... Вось яе... толькі яе... Кастусь. I ўлічы, там сапраўды цяжка. Вітаўт. Зробім... He ўсё ж ты ды другія... Мы таксама не шапкай боршч ямо, не ў нерат узімку хутаемся, не нагою нос выбіваем... Паўза. Кастусь. Едзь. Марыш аб славе? Законна для тваіх год. Хочаш небяспекі? Таксама. Працаваць хочаш? Працуй. Вось табе Міншчы-на. Рабі там што хочаш. Але каб праз месяц быў стальны парадак. He зробіш — адкажаш. Будзем ведаць: крыкі твае — шчанюкоў віск. Зробіш — вось табе твая слава і памяць у пакаленнях. I тут раптам устае пані Юзэфа. Яневіч. He! Агойтайся, Кастусь! Нелыа! Кастусь. Чаму? Яневіч. Панства яго! Сённяшняя яго выхадка... Кастусь. Ён заўсёды быў смелы... I ён зразумее сваю няслушнасць. Усім нам іншай дарогі няма: або перамога, або пятля... Мяне ён не абразіць, Юзэфа. I потым, ён хлопец з хворым сумленнем, яму сапраўды трэба верыць у сябе... Яневіч. Нішто сабе гусь! Ну і ну! Яму дзевятнаццаць, табе — двац-цаць пяць, а ты за яго не разумнейшы... Кастусь. Чаго гэта я гусь, цётка Юзэфа? Яневіч. А тое... He любоў галоўнае ў ім. Зайздрасць! 184 Кастусь. Рэўнасць, цётка... Рэўнасць да катаржнай працы... Хай працуе. Яневіч. He вер! Кастусь. Ён — чалавек. Я не магу не верыць чалавеку. Паўза. Касту сь (паказвае на чамаданы.) Бяры. Чакай на кватэры інструкцый. Вітаўт. Дзякуй... Кастусь. Пайшоў Вітаўт. Арсень. Позна ўжо. Нам — час. Яневіч. Ідзіце... Я вас —выведу. Усе пайшлі. Толькі Караліна трохі затрымалася. Караліна. Ты добра падумаў? Кастусь. Трэба ратаваць чалавека... Як яно радзее, кола сяброў... Але гэтага я адчаю і злосці — не дам. Караліна збіраецца ісці. Скажы мне, сланечнік... Ты мне з самага таго дня не гаварыла. Караліна. Што? Кастусь. Ты ведаеш, што... I тады Караліна традыцыйным жэстам прыкладае кулачок сагнутай левай рукі да сэрца. Караліна. Люблю... Беларусь... Кастусь. To ўзаемна... узаемна... Карціна дзясятая Канцылярыя ў мінскай жандармерыі. Ноч. Гарыць толькі адна свечка. Стол падзяляе дзве фігуры. Гэта Лосеў і Парафіяновіч. Ідзе допыт. Вітаўт. Вы нічога ў мяне не знайшлі... Я пратэстую супраць арышту! Лосеў. Усе гэта патроху робяць. Вітаўт. Я — гэта неўсе. Лосеў. У вас — як ва ўсіх — дзве нагі... Цалкам прыдатныя, каб мераць камеру... Усе — мераюць. To чым гэта вы такі адметны перад дзяржавай? Вітаўт. Без здзекаў!.. Я вам — не хлоп-чык! Паўза. Лосеў раптам усміхаецца... Усмсшка страшнаватая. 185 Лосеў. Гм... Магчыма... А я вось здзіўляўся, нашто арыштавалі та-кое дзіця?.. Дурасць!.. Што яно магло небяспечнага нарабіць у сваім уз-росце? Вітаўт (з гневам). To чаму арыштавалі? Лосеў. Таму што, калі ідзе звычайная праверка, невінаваты не шукае чорнага ходу з кафэ. Чаму б гэта? Вітаўт. У вас жа прынцып: вінаватага і дурань пакарае. Ты невіна-ватага пакарай — вось у чым сапраўдная дзяржаўная веліч. Лосеў. 1 тое праўда... Прымітыўна — па ўзросту, — але ўмееце думаць. Глядзіце вы! Можа, вы сапраўды большая асоба, чым я мер-каваў? Вітаўт. I што? Лосеў. Атутяшчэ пашпарт на ваша імя знайшлі сярод папер забітага паўстанца Далеўскага. Чаму б гэта? Вітаўт. Адзін Гаўрыла ў Полацку... Аднафамілец. Л о с е ўЛ тое... Другі аднафамілец, па чутках, Магілёўшчынай кіраваў. Вітаўт. Парафіяновіч — распаўсюджанае прозвішча. Лосеў. Канечне. Хіба мог юнец кіраваць такой махінай? Вам колькі? Вітаўт (праззубы). Дзевятнаццаць. Лосеў. Небяспечныя бываюць цёзкі... хлопчык... Вы — не з тых. Вам, дзіця маё, трэба славу любіць... жанчын... Карыстацца іх узаем-насцю. Вы — прыгожы... хлопчык. Вітаўт. Я магу вас папрасіць адмовіцца ад гэтага ідыёцкага звароту? Лосеў. Так... Канечне... мой юны друг... Паўза. Дык вось, я наконт пашпарта магу вам паверыць... Але сістэма — не. Трэба зрабіць лянівай яе бязлітасную памяць. Можа, ведаеце хаця што-небудзь? Вітаўт. Адкуль? Лосеў. Ну, не ведаеце — не трэба... Я гэта пра дробязь... Каб улады маглі праявіць звычайную мяккую паблажлівасць і аддаць вас на парукі бацькам... малады чалавек. В ітаўт. Лічыце, што маладосць перашкаджае рабіць вялікія... (Асекся.) Лосеў глядзіць на яго. Лосеў. Т-так... To бок — не... Я проста лічу, што вашаму ўзросту не вялікія справы, а каханне... Жанчыны, што праўда, любяць моцных, нязломных мужчын, але і ваша тонкая... тандэтная прыгажосць павінна ім падабацца... Вітаўт (гледзячы ваўпор). Гэта да чаго? 186 Лосеў (усміхаючыся). Hi да чаго. (Канфідэнцыяльна.) Шукайце жан-чыну — кажа мая сістэма. I вось я, стары сыскны сабака, не ведаю, як гэта дастасаваць да вас... Якія вакол вас могуць быць жанчыны? Так, паненкі. Яны пішуць у альбомах, мараць аб прынцах і таму... павінны любіць вас. Вітаўт. Канечне. Што я, пачвара? Лосеў. Та-ак... Вельмі павінны. (Скоса глядзіць на Bimayma, які нер-вуецца.) Шкада мне! Хаця б трошачкі ведалі... Хаця глупства... Ад сіс-тэмы адчапіцца.