Мураўёў. He выключаючы і яго... Смела... Люблю... He хацеў бы я сустрэчы з табой на страшнай сцежцы. Бярэ Кастуся за скроні і цалуе ў лоб. Пайшоў з дэ Салье. Хвіліну Кастусь стаіць моўчкі. Потым Стоцкі падводзіць да яго Караліну. Стоцкі. Нажаль, мяне патрабуе служба, князь... Вось... Я прывёў... Нешта здарылася... Шукаюць некалькіх афіцэраў. I Цапліна шукаюць. Я спадзяюся, я вельмі спадзяюся. Адкланяўся. Пайшоў. Караліна ўздыхнула. Караліна. Вызвалі майго князіньку... Кастусь. Сумуеш, бедная сястрычка. Пойдзеш, можа, у княгіні? Караліна. Бог з ім, з княствам і з князем. Фігурай — нажніцы, розу-мам — сушаная траска. Да Каліноўскага падыходзіць афіцэр. Афіцэр. Цапліна не бачылі? Тэрмінова выклікае камендант. Кастусь. Яго адправілі дамоў. Госць. Ён набадаўся, як сорак тысяч пустэльнікаў. Афіцэр. Ды няма яго дома. Арсень. Значыць, не давезлі. Збіраецца натоўп. Непаразумелыя выгукі. Афіцэр. I дома няма. Кастусь. I дома няма? Ну, панове, тады застаецца выказаць адно меркаванне. Госць. Якое? Кастусь. Яго ўкралі. Ён выкрадзены. Госць. Кім? Кастусь. А вось тут самае шырокае поле для вашых меркаванняў, ад паўстанцаў і нячыстай сілы да спакусніц нізкага гатунку і тайнай паліцыі. Смех. Асабіста я схільны падазраваць цыганоў. Арсень. Хіба ён дзіця ў пяшчотным узросце? Кастусь. У самым пяшчотным, панове. Настолькі пяшчотным, што я не ведаю, ці можа ён сказаць слова «мама». Зайграла музыка. (Гучна.) Вось мы і танцуем свой танец, сланечнік... Гэты вальс — наш. 162 АКТДРУГІ Карціна шостая Заслона з чынаватага палатна. Перад ёй булькоча крынічка. Спачатку здалёк, а потым усё мацней і мацней чуюцца гукі ліры: струны гудуць, як чмялі. Гучыць «Дарота». А Дарота крыж нясе Па сцюдзёнай па pace, Па папёлах стылых, Па пажарах дымных Нясе... Нясе... З’яўляецца жабрачка-плакальшчыца ў распатланай чорнай вопратцы. 3 ёй нямы Ян, хлопчык год чатырнаццаці, ва ўсім белым. У яго дзіўнай тонкасці прыгажосць... Ён торгае жанчыну за прыпол. Плакальшчыца. Скора, дзетка, скора нашы Бахарэвічы. Горачка маё нямое. Ніхто цябе не разумее. Адна я. Булькоча, звініць з перападамі крынічка. Блякочаш нешта, як тая крынічка, а людзі сабе ідуць... Ян. Мм-м... Плакальшчыца. Ну, прысядзем. Сядаюць. Я з-за цябе на ўсіх, хто адвеку маўчыць, як на знямелых, глядзець стала. Нібы ўсё ведаюць, а не могуць сказаць. Камень. А раптам і ён? Сабака пярхае «пхла, пхла» — ясна, на блох скардзіцца. Ян дзікавата засмяяўся. Другі раз ты смяешся з таго самага часу. Зазвінела крынічка. Што табе, маленькая крынічка? Звон. Ведаць хочаш? Пра хлопчыка? I ведаць няма чаго. Жабравалі. Залез дурнічка ў магнацкі сад. Залатога яблычка захацелася. А там на яго хор-тых спусцілі: цюга яго! Цю-га! I хто з іх за гэта спытае? Мыкае Ян. 163 Правільна. Сабакі. Страшныя сабакі. 3 перапуду завязала яму язык. Так шэсць год ходзім. Цяпер вось дамоў. Мяккі звон. Жабрачка ўстае. Ну добра, добра, крынічка. Ты заставайся, мы пойдзем. Ідуць. Жужжаць струны ліры. За ўсіх бедных людзей Па палёх яна ідзе... Ідзе... Ідзе... Знікаюць. Уздымаецца заслона. Бахарэвічы. Густы сад пры хаце Яўхіма. Апошнія дні жніўня. Пад дрэвамі, на лавах, проста на зямлі сядзяць людзі. Тут Кастусь, які гладзіць па галаве нямога Яна, Яўхім з жонкай, Гарэліха, Марцявічус, Чортаў Бацька, Арсень, Вастравух, Заруба, Караліна ў сялянскім адзенні. Трохі ўбаку — Чорная Плакальшчыца. Вочы людзей глядзяць на адну постаць, наводшыбе ад усіх. Гэта Цаплін. Арсень. Імем нашага народа я, старшынствуючы Арсень Станевіч, абвінавачваю палкоўніка царскай арміі Цапліна ў незлічоных ліхадзей-ствах, якія ён чыніў тут і на магілёўскай зямлі, як супраць мірнага на-рода, так і супраць людзей, якія законна паўсталі за сваю волю, веру, бацькаўшчыну. Вастравух. To праўда. Арсень. Мы выкралі яго і прывезлі сюды, каб людзі наваколля ўбачылі самі, хто ім вораг... Цаплін, устань, адказвай. Цаплін (з гонарам). He ваша справа мяне судзіць, бандыты. Я сум-ленна выконваў загады майго цара. Яўхім (уздымаецца). Ца-ра?! Яўхіміха. Нясе немаведама што. Гарэліха. Цыганская твая праўда, пане. Мілуе цар, ды не мілуе псар. Цаплін (Арсеню). Мне здаецца, вы адукаваны чалавек. Скажыце гэ-тым тубыльцам, што калі рука ўздымае палаш, то абавязкова павінна быць галава, якая загадала ёй зрабіць гэта. Заруба. Ясна. А мы ж вам казалі... Крык. Арсень ударае малатком па стале. Цішыня. Арсень. Яны паўсюль такія. Слугі аднаго пана... У чым вінаваціць гэтых слуг тваё наваколле, Яўхім? Яўхім. Яны не далі нам зямлю. Калі народ пачаў шумець — чатыры вёскі выселілі ў Сібір ды ў Туркестан, у пустэчу. 3 немаўлятамі. Сэрца наша ад крыўды запяклося крывёй. 164 Яўхіміха. Вінавачу ў пажары Ганова. Гарэліха. Дзетачак шкада. На гнаішчы ляжалі... Арсень. Ты, Вастравух. Вастравух. Тапілі паўстанцаў у балотах. Вешалі за ногі. Плакальшчыца. Грушыбачыла... Грушы навербах... Доўгія... Навя-роўках... Гайдаюцца... Арсень. Ты, Заруба. Заруба. Ды халера на іх. Усё б нічога, але нашто яны нас абылгалі перад народам. Мы, бачыце, пры-гон вярнуць хацелі. Арсень. Ты, Пархвен Бабаед па мянушцы Чортаў Бацька. Чортаў Бацька. Язык яшчэ мазаліць аб падла тое... Спытайце за-мест мяне лукішскія шыбеніцы. Колькі соцень людзей яны зжэрлі. Арсень. Ты, Караліна. Караліна. Што я магу сказаць? Зямля плача. Плакальшчыца. Швы патаптаныя, Дрэвы пассяканыя. Гнёзды раскатаныя, Свінец... Свінец... А дзеці без хлеба, А пажары — у неба, Шыбеніцы ў неба. Канец... Канец... Арсень. Ты слухаеш, Цаплін? Цаплін (з гонарам). Я паўтараю. Ваша быдла яшчэ мала вучылі. Паўза. Арсень. Устань... Кажы... Устае Марцявічус, на якога страшна глядзець. Марцявічус. Я вінавачу яго ад імя магілёўскай зямлі. На ёй цяпер сапраўды адны магілы. На дне Дняпра, безыменныя, ляжаць браты... Усё... Кастусь. Ён вам, палкоўнік, нічога не сказаў пра свайго бацьку, яко-га вы павесілі... Арсень (да нямогаЯна). Гавары. Кастусь. Я скажу... Заяго... Паўза. 165 (Устае і кладзе руку на галаву Яна.) Я нямы, як мая зямля і як народ яе... Як кожны, народжаны ў свет, я хацеў шчасця. Я хацеў плесці вянкі, біць нагамі ваду на мелкаводдзі, вучыць літары ў школе, спяваць песні, араць нівы, пакрыкваць на коней. Хацеў абгаворваць з жонкай, ці не пара касіць. Хацеў благаславіць перад канчынай дзяцей на сваёй мове. Ян хоча сказаць нешта. Адна раніца адняла ў мяне ўсё гэта. Яблык свяціўся над агароджай, як маленькае сонца. Я пацягнуўся за ім, забыўшыся, што сонца такса-ма не для мяне... Я ўцякаў, адчуваючы спіною гарачае дыханне сабак. Я хацеў крыкнуць — крыку не было... Я н мыкае, хітаючы галавой. Я нямы, як мая зямля і як народ яе... I калі за мяне хацелі ўступіц-ца — з’явіліся людзі ў мундзірах і пачалі страляць... Цаплін. Досыць! Даволі ўжо! Даволі! Нямы цалуе руку Кастуся. Кастусь адказвае пацалункам у галаву. Кастусь. Ты як мой сын. I для цябе я клянуся: ніколі ў жыцці ў мяне не будзе іншых сыноў, акрамя такіх, як ты. Я чалавек, я люблю, але па-куль я за адзін твой язык не вырву языкоў ва ўсіх тых, што цкуюць людзей сабакамі, — да таго часу я не буду ведаць ні сну, ні спакою, ні любові. Уздымае нямога. Паўза. Арсень. Што хочаце сказаць? Цаплін (глуха). Я нічога не хачу сказаць. У цішыні Арсень кладзе на стол пісталет. Марцявічус бярэ яго. Марцявічус. Ідзі. Выходзіць следам за палкоўнікам. Паўза. I тут з-за хаты выбягае задыханы хлопчык. Хлопчык. Дзядзька Яўхім! Салдаты з Ганова! Абходам! Яўхім. Дзе? Хлопчык. У вёску заходзяць! 3 капітанам. Яўхім. У яшчура загуляліся, вартаўнікі! Паўза. А збірацца больш трох... цар забараніў. Паўза. I тут раптам Яўхім махнуў рукою. Жаніцца і быдлу можна... Хлопцы, борзда! 166 Натоўп завіраваў. Людзі ўскочылі з месца, кінуліся ў розныя бакі. Нехта ўзмахнуў у паветры абрусам, і вось, нібы гэты абрус — абрус-самабранка, на сталах пачалі з’яўляцца ежа і «пітво». Бразгаюць боханы хлеба, цвёрдыя тараны, коцяцца яблыкі, нехта высыпае рэшата вогненных ракаў. Людзі цягнуць пустыя сулеі, і Заруба, хэхэкаючы, налівае іх вадою з цэбра ля студні. Заруба. А вось крынічнай... каб ад п’янства аж вочы вылезлі! Сталы нагадваюць ужо галандскі нацюрморт, а людзі цягнуць і цягнуць «пітво» і ежу. Здалёк далятаюць крокі і песня. Вастравух. Сто-ой! Што ж гэта за стол, каб вы спруцянелі! (Бярэ ракаў і растрасае іх па стале, ламаючы. Бярэ суляю з вадой і кропіі]ь стол.) Дзе п’юць, там і льюць... Крокі зусім блізка. I тут Яўхім ляпае далонню па лбе. Яўхім. А жаніх? Заруба. На вяселле паехалі, а жаніха ў гумне забылі. Малоціць! Вастравух. Людцы! Абы выпіць! Яўхім (гіядзіць наПархвена). Восьяно... Знайшліся... (Хапаезару-кі Пархвена і Гарэліху.) Марш у галаву стала! Чортаў Бацька. Што ты!.. Што ты!.. Ды я? Ды з ёю? To Зарубу, то мяне! Жар-тач-кі?! Арсень. Трэ было не высоўвацца! Вастравух. Пацягнулі бычка. Гарэліха. Каб я, сумленная ўдава?! Ды з гэтым эфіёпам?! Крокі ўжо зусім блізка. Пархвена і Гарэліху пасадзілі сілком, змайстравалі вэлюм, вянок з галінкі. Пархвену паклалі за вуха кветку. Выгляд у «пары» надта смешны. Заруба. Семярых прыжыла, а ўсё дзеўкай была. Людзі размясціліся ў маляўнічых паставах. I вось ужо гэта сапраўды вяселле. Яўхіміха падае Кастусю кол. Яўхіміха (Кастусю). А ты вастры кол! Кастусь вострыць. I тут з-за хаты з’яўляецца капітан фон Юнген з салдатамі. Натоўп за сталом прыйшоў у рух. Людзі п’юць і відавочна «п’янеюць». Яўхім. Бяседа ніш-то сабе! Арсень. Ты цёшчу на другі дзень набі, чым пад руку трапіць. Чортаў Бацька. Дзеля чаго? Арсень. Так... Каб ведала. Яўхіміха (даГарэліхі). Плач, кажу табе. Плач. 167 Гарэліха (галосіць). А-а родная ж мая матачка! А-а сама ж ты йшла за роднага татачку! А-а мяне ж ты аддаеш за чужога мужыка! Гамонка робіцца бязладнай, твары — чырвонымі. Ідзе геніяльная містыфікацыя. Гульны, п’яны, шалёны натоўп не звяртае аніякай увагі на афіцэра і салдат. Яўхіміха. Горка! «Маладыя», вагаючыся, цалуюцца. Гарэліха непрыкметна сплёўвае. Шум сціхае. Арсень. Пі, кажу, пі, каб ты дзёгцю ўжо дзе была напілася! Яўхіміха. Вой, упілася! Вастравух. Пі! Заруба. Білі мяне... малацілі... Вось вам і свята.