173 Натоўп маўчыць. I раптам вокліч. 3 правага боку канвой выводзіць пана Зарубу, Вастравуха і Яўхіма Барданоса. Вастравух паранены ў галаву: праз павязку выступае кроў. Заруба і Барданос вядуць яго. Палонных паставілі перад Юнгенам. Левая рука Яўхіма бязвольна звісае. Юнген. Ну?.. Што?.. Яўхім. Нічога, пагулялі ладна. Юнген. А як наконт расплаты? Яўхім. Мы людзі з гонарам. Карчму разнеслі, то неяк і за чарапкі заплоцім. Злавесная цішыня. Парушае яе салдат, звяртаючыся да фон Юнгена. Салдат. Мы зносім трупы. Юнген. Паглыбей Забітых закапайце, каб ваўкі Касцей не расцягнулі. Вастравух (злосна). Воўк нічога. Прынамсі, ён хлуслівым чорным словам He пэцкае імён герояў. Ўсё гэта людзі зробяць... Зробіш ты, Халуй. Юнген (іранічна). Зараз упадзе, А брэша, недабіты, гнойны пёс. Вастравух адштурхоўвае сяброў. Вастравух. Пусціце!.. Сам... (Пахіснуўшыся трохі, ёнумацаваўся і стаў цвёрда.) A то яшчэ ён збрэша, Што я, калі мяне на смерць вялі, Пручаўся і нагамі дзве дарожкі Да месца праараў. Юнген. Ты, Вастравух, Падумай: варта заплаціць жыццём За слова вострае, за жарт дурны? 174 Вастравух. Хай будзе слова, як няма кінжала. Юнген. Мне ад цябе не вельмі многа трэба. Скажы адно: хто вамі кіраваў, Хто прысылаў для вас наказы з Вільні, Хто ўгаварыў вас падтрымаць мяцеж? Яўхім. Да сэрца дабіраюцца -— маўчы. Юнген. Адно імя... I я тады палонных I ўсіх сялян адразу адпушчу. Яўхім. Да сэрца дабіраюцца — маўчы! Яўхіміха. Угаварыла беднасць. А наказы Нам голад прысылаў. Вастравух. А кіравала Усімі намі ярасць. Вось і ўсё. Ю н г е н (да Яўхіміхі). У беднасці вы самі вінаваты. Народзіце дзяцей — а потым лямант: «Зямлі няма!», «Галеча!», «Усё паны!» Як быццам вам паны дапамагалі У гэтай справе. Яўхіміха. Гэ-эй, панок... панок... Бог любіць нас і дорыць нашы хаты Дзіцячым крыкам і дзіцячым смехам. I ганарыцца вам прычын няма. Усё жыццё вы плавалі ў крыві, А Бог вас пакараў за грэх ваш цяжкі. Таму яны й пустыя, вашы хаты, I рэдка ў іх гучыць дзіцячы смех. 175 Салдат (Юнгену). Ваша высакароддзе сказалі па дваццаць шэсць... Юнген. Ну. Салдат. Памылачка атрымалася. Выкапалі лішнюю магілу. Юнген. Чакай, колькі забітых? Салдат. Іхніх -— восемдзесят. Нашых — сто дваццаць восем. Заруба. Дрэнная прапорцыя. Юнген. Што? Заруба. Ваюем дрэнна. Шэлег нам цана. Нас на Гродзеншчыне не больш дзвюх тысяч са зброяй. Вас — дзесяць. Юнген. Апошні раз пытаю: хто? Вастравух. Голад! Рабства! Паўза. Юнген. Салдаты, слухай маю каманду! Паўза. Магіла пустой не застанецца. Гэтых трох — туды. Агульны ўздых. Салдат. Ваша высакароддзе... Юнген. Шпіцрутэнаў захацелі... Вядзіце. Заруба. Нашто весці? Мы — самі. Мы скакаць будзем, туды ідучы. 3 асуджанай рашучасцю ўзяліся за плечы. Павольна закруцілася, пачало рухацца да ямы страшнае кола. Ногі намацваюць такт. Знайшлі. I толькі тады прыходзіць музыка, хуткая, але грозная, падобная і не падобная на звычайныя гукі «Мяцеліцы». Курыць, вее мяцеліца, Чаму стары не жэніцца. — Як жа яму жаніціся? Усе будуць дзівіціся. Ух, ух, уха-ху! Янкі галава ў снягу. — А як гэта дый не снег, Тады людзям будзе смех! Яны на краі ямы. Яўхім скокнуў у яе сам. Цяпер відаць толькі іхнія плечы. Ім цесна, але яны рухаюцца, але галасы спяваюць. Ух, ух, уха-ху! Гэта ж быў я на таку. — А як гэта дый не пыл, Дык ад дзеўкі будзе тыл. 176 — А хоць стары — не паганы, Яшчэ дужы і румяны. А што каму да таго? Можа, я пайду ды за яго. Голас з натоўпу. Даволі! Спыніўся танец. Яўхім. Сапраўды даволі, браце... Занадта... He павераць... Стой, Заруба. Мацуйся, любы браце Вастравух. Яўхіміха. Трымайцеся спакойна, мужыкі! Хрыстос над вамі. Ён, пакутных, вас Каля сябе пасадзіць. Яўхім. Ціху табе 3 тваім Хрыстом. He мог падмогі даць На памагатых д’ябла. Яўхіміха. He блюзнер! Яўхім. Чаго блюзнерыць? Я яшчэ не знаю, Ці ёсць ён, Бог? Юнген. А што ты, хаме, зведаў? Яўхім. А тое! Краем правіць Сатана. Ты, капітан, і твой Мураш паскудны, I ваша банда, і царок ваш снулы. Ты пачакай, яму яшчэ за нас Павытаргаюць ногі са... спіны. Вастравух. To спраўдзіцца. Юнген. Салдаты! Закапаць! Паступова сыплецца з-пад рыдлёўкі зямля. Загаласілі бабы. 177 Яўхім. Цыц, бабы, не рвіце наша сэрца. Спакойна дайце нам сустрэць канец I весела... Гарэліха. Змоўч, людзі... з імі Бог... Яўхіміха. А гэтым — гонару занадта многа, Каб перад імі плакаць... Змоўч, народ. Цяпер цішыня вісіць над галовамі людзей. Зямля дастае смяротнікам амаль да плячэй. Вастравух (Яўхіму). Бачыш, аты мянезасячы хацеў... «Пан, пан...» У адной зямлі... стаяць будзем. Яўхім. А можа, табе і лягчэй было б? Вастравух. Ну не. Памерці растаптаным, як я тады? Такя хаця чосу ім даў... Заруба вышэй за ўсіх, астатнім зямля дастае да рота. Яўхім. Гэй, Заруба, ты й тут выгадаў... каб я табе прысніўся. Заруба. Прысніся, брат, я тады адразу ўваскрэсну. Ад жаху. Зямля падае Зарубу на галаву. Ён адплёўваецца. Гэй, афіцэр, каўбаса гарохавая... Можа быць у смяротніка апошняе жаданне? Юнген. Ну? Заруба. Я служыў паручнікам. Ты — капітан. Ці нельга саступіць сваё месца старэйшаму па чыну? I ўсё. Замест людзей — капец зямлі. Юнген (да натоўпу). Ну як? Маўчанне. Карціна дзявятая Задні пакой за модным магазінам, які належыць Юзэфе Яневіч. Пад манекенамі доўгія рагожныя цюкі са зброяй. Тут жа сядзіць Арсень, узброены лупай; рэжа на гуме штамп, робячы пробныя водціскі. Кастусь сядзіць за сталом, гамонячы з Каралінай, Чортавым Бацькам, Марцявічусам. Кастусь скандуе. Кастусь. Сачыніцель папулярных баек, з камітэта адказны таварыш, паважаны Арсенька Станевіч. 178 Арсень. Чаго табе? Кастусь. Маніфест аб зямлі, які вы адрэдагавалі, на-дру-ка-ва-ны... вось... Трыста экзэмпляраў на Міншчыну. Чортаў Бацька (уздыхае). Зямля-зямля... Арсень. Добра. Кастусь. Як пячаць? Арсень. Зараз скажу. Будзе — хоць падарожныя фельд’егерам ад-мячай. Кастусь (скандуе). Паважаны фальшываманетчык і падробнік дзяр-жаўных пячацяў. Да чаго ж ты, браток, дакаціўся? Арсень. Змоўч, чапяла. Чортаў Бацька. Сапраўды, як дзіця малое. Караліна(з дакорам). Хлопцы... Вы ж ведаеце, калі ён вершы піша, вершамі гамоніць... Яневіч. Вершамі жартуе. Арсень. Знайшоў час жартаваць... Кастусь. Лягчэй вам стане, калі я плакаць буду? Жартуйце, хлопцы, жартуйце... Каб не вершы, не жарты — ета ж проста нам усім пера-вешацца трэба было б... самім... не чакаючы мураўёўскай ласкі... От, пэўна, узрадаваўся б! (Цытуе.) «3-за адсутнасці здаровага смеху ўрад паўстання перавешаўся ў поўным складзе». Караліна. Каліна, не трэба... Кастусь. Сонца з месяцам ззяе на небе. На зямлі — адно толькі сон-ца. Каралінай яно завецца... Подлых змоўшчыкаў святлом сагравае. Я н е в і ч (ціха). Сэрца збалелася, на цябе гледзячы... He забыў жа... He... Паўза. Кастусь. Я, матулечка, усё помню... Я — не зтых, што забываюць... Паўза. Рыгнецца ім яшчэ за жыўцом закапаных, за дзярмо на святых магі-лах... Адальюцца кошцы мышчыны слёзкі... I не дзярмом — крывёю. Вось яно як. Паўза. I таму працаваць, хлопцы, працаваць. Званочак. Яневіч выйшла. Кастусь выняў з цюка штуцэр, прыцэліўся. Дзіва штуцэры. Адвязём на Слонімшчыну. Марцявічус. Згода. Кастусь. А тыя няхай зэльвенцы возьмуць. Заходзіць Яневіч. 179 Я н е в і ч. Ф-фу-у. Удружыў ты мне, Кастусь, дружок, гэтым магазінам... Бабы прыходзяць дурныя, як курыцы. Кастусь. Гаспадыня моднага салона, найяснейшая пані Яневіч, па-цярпіце дзянёк, калі ласка, накіруем мы вас у Варшаву: аднаўляць з «чыр-вонымі» сувязь. Яневіч. Праўда? Кастусь. I «чырвоныя» ў Варшаве — праўда. I паездка — праўда... Караліна! Караліна. Што? Кастусь. Добраты гукі вымаўляеш. (Хітнуўгалавою.) Справа для цябе. Караліна. Ну... Кастусь. Імператар Аляксандр Другі, вялікі князь Самагіцкі, гасу-дар і вялікі князь Абдорскі і Кандзійскі, наследнік Нарвежскі, Дзіт-марсенскі і прочая і прочая зволілі прыняць катэгарычны імператыў графа Мураўёва, вялікага князя Самаедскага, гасудара Шыбеніцкай зямлі, Лобных месцаў і прочая, — аб разгроме і рэпрэсіях. (Ідзе да не-прыкметных дзверцаў і дастае адіпуль два чамаданы.) У адказ на гэта найбольш небяспечная з калматых нігілістак беларускіх, Караліна, па мянушцы Крывавы Кінжал, павязе ў горад Мінск гэтыя шрыфты. Караліна. Нашто? Кастусь. Каб падкласці іх пад трон начальніка мінскага акцыза. Чортаў Бацька. Хай узрываецца. Марцявічус. О, выбуховая моц беларускага вольнага слова!.. Гекза-метрам загаварыў. Караліна. Сур’ёзна. Кастусь. Дрэнна... (Голасягоны сеў.) Рэпрэсіі. Сяродкалег—слабі-на... Трэба зноў звязваць людзей... як сноп... дарагое маё перавясла... Званок ля дзвярэй магазіна. Яневіч. Зноў... Адны гускі ды аслы ходзяць... (Выйшла.) Караліна. Я зраблю. Кастусь. Ведаю... (Да Арсеня.) Падрыхтуй, Арсень, загад. На кож-нага павешанага паўстанца падпольны ўрад адкажа ўдарам кінжала... Няўхільна... Няўмольна... Адразу... Марцявічус. Даўно пара... Яневіч (удзвярах). Кажу, нельга. У дзвярах Вітаўт і Марыя Грэгатовіч. Вітаўт. Свае. Трэба. Зайшлі. Паўза. 180 Кастусь. Ах-ха, восьяшчэ не было... Вітаўт!.. (Ціха.) Нашто прывёў старонняга? Вітаўт. Ну-у!.. В-ведаеш! Табе ўнаравіць... як графскаму сабаку... Табе што, жыццё сваё — капейка?.. Я прый-шоў, каб вы-ра-та-ваць яго... Мала гэтага?.. Зразумеў? I ўсё! I досыць! Кастусь. Зразумеў... Але гэта канспіратыўная кватэра. Я магу памерці — камітэт павінен жыць... Вітаўт. To і памрэш... Марыя. Пан Макарэвіч... Heтрэбаяго... Я ў адчай прыйшла, пакуль яго адшукала... Горад аббегала... Кастусь. Спакойна, Марыя. Што такое? Марыя. Надвячоркам зайшла суседка... Прасіла не выдаваць... Па сакрэту сказала, што ўжо ва ўсіх на тым баку вуліцы правяралі дама-выя кнігі, што заўтра будуць у астатніх... У нас... Я пайшла да мадам Салье... (Уадчаі.) Выявілася, што ўлады шукаюць слядоў Макарэвіча... Яны ведаюць, што ён і Каліноўскі — адно... Чортаў Бацька. М-маем. Арсень. Значыць, табе нельга вяртацца на Антокаль, Кастусь. Паўза. Марыя (зусім ціха). Вы на Антокалі? I не маглі знайсці... Што ж, я зрабіла ўсё, што магла: заліла чарнілам ліст у дамавой кнізе маці. Арсень. Чортаў Бацька, давай бланк.