Кастусь. Стой непадалёку, калі... ласка... Змрочны, маўклівы і доўгі, як Мефістофель, Марцявічус вядзе Цапліна. Цаплін не хістаецца, але ён цяжка, трагічна п’яны. Цаплін (жмудзіну). Сядзіш тут сярод дам і кветак... як самая не-патрэбная радзіме кветка. А ці быў ты на полі, дзе дабіваюць... Я таго мужыка з віламі... не забуду... Аблічча бледнае... як пры ўсплёску бліс-кавіцы... Хочаш, падару на шчасце вяроўку павешанага? Марцявічус. He. Цаплін. Тады — мармуровы бюст імператара. Я люблю бюсты ім-ператара. Да Каліноўскага падыходзіць дэ Салье. Дэ Салье. Вымушана была пакінуць вас, князь. (Угледзеўшыся.) 3 вамі нешта здарылася? Каліноўскі. Пачаў губляць галаву, мадам. (НаКараліну.) Мая стры-ечная сястра, княжна Надзея Загорская... Я прашу вашай апекі над ёй. Дэ Салье. Якая мілая... На выданні? Кастусь. Самая багатая нявеста Прыдняпроўя. Караліна (з дакорам). Юры... Дэ Салье. Пры такіх вачах пасаг — зусім лішняя справа. Мяркую, часам вы шкадуеце, што яна — сястра вам. Кастусь. Часам... вельмі шкадую. Караліна. Юры... Кастусь. Вядома, калі вас няма побач. Дэ Салье. Я схільна палюбіць вашу кузіну... Дарэчы, вось князь Стоцкі... Мілы... Кастусь. Паляк? Яны так сур’ёзна паўстаюць, палякі... Дэ Салье. Сто-оцкі... Кастусь. Ф-фу... Мне здалося — Друцкі... Гэта яшчэ горш, чым палякі... Гэта нашы радзінныя ворагі... Забабоны мацней за нас. Мне 156 давялося б, не адчуваючы ніякай варожасці да беднага маладога чалаве-ка, справацыраваць яго на сварку... Так недарэчна!.. Мураўёў падышоў да балюстрады. Пакуль дэ Салье знаёміць Караліну са Стоцкім, змрочны, як Мефістофель, Марцявічус торгае Цапліна. Марцявічус. Хадзем. Цаплін. He, я да графа. Я люблю графа. Мы з графам — два чаравікі — пара. Мы з графам і з табой — тры чаравікі пара. (Ідзе да графа.) Дэ Салье зноў з Кастусём, які відавочна кампліментуе з ёю. Караліна кідае ва Кастуся ўмольны позірк. Кастусь непрыкметна паказвае ёй язык. Караліна ўсміхаецца. Стоцкі відавочна ў захапленні. Дэ Салье (Кастусю, нібы ведучы далей размову). 1 вам не шкада райскіх птушак? Кастусь. Ім мяне не шкада. Дэ Салье. Бедны. Няўжо зусім? Кастусь. Адной. Цаплін. Ваша сіяцельства. Тут адзін сказаў, што вы сякі і такі. Я не веру. Мы з вамі — тры чаравікі пара. Я вам падару гіпсавы бюст Каліноўскага. Кастусь (да Салье). I, з-за адсутнасці мадэлі, закажа бюст з мяне. Дэ Салье смяецца. Цаплін. I вы будзеце ўспамінаць нябожчыкаў Каліноўскага і Цапліна. Мураўёў. Калі вы будзеце так піць, вы станеце нябожчыкам хутчэй, чым трэба... Ідзіце дамоў... Змрочны жмудзін вядзе Цапліна па сходах паўз Каліноўскага. Цаплін спыніўся. Цаплін. А я вас... пазнаю. Кастусь. Мне прыемна, што вы ў такім стане яшчэ здольны пазнаць кагосьці. Цаплін. Дык ты... у модных панталонах? Збіраюцца да іх людзі. Кастусь (Стоцкаму). Малады чалавек, адвядзіце яе. Яна... спало-хаецца... Караліна. He! Кастусь (да Цапліна). Я не нашу спадніцы. Я не шатландзец. Хаця з ахвотаю стаў бы ім на хвіліну, каб вы з задавальненнем канстатавалі гэта і пайшлі дамоў. Цаплін. Дзе твае пісталеты? 157 Кастусь. Яны дома. Па іх лёгка паслаць. Марыя глядзіць на сварку пашыранымі вачыма. Цаплін хапае Каліноўскага за плечы, Цаплін. Мяцежнік! Кастусь. Працягніце ўздоўж тулава вашы рукі, калі не хочаце пра-цягнуць ногі. Арсень. Па-мойму, яму зараз стане дрэнна. Цаплін (да Арсеня). I ты мяцежнік... (Да Караліны.) I вы. Уся зала ў мяцежніках, як пры ўсплёску бліскавіцы. Махнуў рукою, пайшоў да садовай лаўкі Мураўёў. Кастусь. He навучыліся суразмерваць сілы з колькасцю віна на ста-ле... Мяркую, і не паспееце. Дэ Салье. Выдаліце яго хто-небудзь! Ля Цапліна выраслі 1-шы і 2-гі прахожыя. Марцявічус. Хадзем, галубчык. Дапамажыце мне, панове. Цаплін. Выдаляюць цвярозага! Кастусь. Цвярозыя маюць дастаткова здаровага розуму, кабразумець, што ва ўсякім іншым месцы ім будзе зручней. Павялі Цапліна. Цаплін. Панове, мяне выносяць! Голас. Бачым. Цаплін. Мы яшчэ сустрэнемся... пры святле маланкі! Кастусь. I пры секундантах... (Падае картку Марцявічусу.) Пера-дайце яму маю візітную картку... калі ён, вядома, мае звычай хоць калі-небудзь выходзіць з такога вось стану. Вывелі Цапліна. Марыя (ціха). Князь Мсціслаўскі? Кастусь. Уф-ф! (Да Караліны.) Раю вам, сястрычка, запасціся ве-рай, што не ўсе мужчыны падобныя да палкоўніка. Зрэдку трапляюцца і іншыя. Караліна. Веру. Смяшок. Людзі разыходзяцца. Дэ Салье. Мілы князь, граф хоча пазнаёміцца з вамі... Вас я вазьму з сабой, дарагая княжна. Вы ўбачыце графа, а тады я аддам яе вам, князь Стоцкі. Падыходзяць да Мураўёва. Дэ Салье рэкамендуе Кастуся і Караліну. 158 Мураўёў (Караліне). У вас адухоўленыя вочы, княжна. Вы непадоб-ная на большасць свецкіх паненак. Караліна. Мне прыемна чуць гэта, граф. Дэ Салье. Хадземце, дарагая... (Мураўёву.) Спадзяюся, вы будзеце ў захапленні ад князя... Як я... Мураўёў. Мне часта даводзіцца захапляцца вось так... Аддаюць пе-равагу маладому Нуліну, які толькі што прыехаў з Парыжа, а не мне, які «в сраженьях нзувечен». Кастусь. «Н вас за то ласкает двор». Караліна і дэ Салье пайшлі. Мураўёў. Ласкі двара не ласкі жанчын... Мсціслаўскі... Я ведаў ад-наго па Магілёўшчыне. Кастусь. Наш радзінны край, граф. Мураўёў. Н-нулін... Непрыемны выпадак, га? Кастусь. Відаць, вам дрэнна, калі сярод гэтых жырандоляў і калон людзям блюзняцца цені паўстанцаў. Паўза. I раптам Каліноўскі рассмяяўся. Цікавая ідэя. Уявіце сабе, што я сапраўды паўстанец. I сустракаюся з чалавекам, які мяне ведае... Бр-р... Мураўёў. А вы пайшлі б у паўстанцы, князь? Кастусь. Пайшоў бы. Каб імператару прыйшла ў галаву ідэя адмяніць гасудараў радасловец. Мураўёў. Дзікая ідэя. Хіба ён можа? Кастусь. Радасловец — небяспечная кніга. Мураўёў. Чаму? Кастусь. 3 яго вынікае, што першыя — мы, а Раманавы — мелката. Мураўёў. Сказалі б гэта ў вочы? Кастусь. Прывілей арыстакратаў — праўда. Мураўёў. Нават на эшафоце? Кастусь. Э-э! Столькі сапраўдных дваран за апошнія гады мужна стаялі на ім. Я не горшы. Толькі мне хацелася б ведаць... навошта вам усе гэтыя страты, граф? Якая вам патрэба знішчаць? Мураўёў. Таму што толькі на імперыю, на ўцёс у збаламучаным моры спадзяюцца сёння высакародныя людзі ўсёй зямлі. Кастусь. А нашто нам апраўдваць іх спадзяванні, ратаваць іх? Мураўёў. Для сябе. Бунт мужыка — заканамерны. Ён воўк і глядзіць у лес. Калі ж дваранін стае на бок мужыка, здраджвае саслоўю, хоча ў свінапасы — такога нельга літаваць. Кастусь. А такія ёсць? 159 Мураўёў. Ёсць. Кастусь. Хто яны? Мураўёў. Ну вось напрыклад, Каліноўскі... Кастусь. Хто ён? Мураўёў. Самы небяспечны і самы дастойны мой вораг. Кастусь. Тады гэта, відаць, фігура. Хацелася б мне ўбачыць яго. Я з цікавасцю паціснуў бы яму руку. Гэта, ці ведаеце, сустрэча не з тых, якія забываюць. Мураўёў. Я не магу забыць аб ім ужо некалькі месяцаў. Кастусь. Цікава, які ён? Мураўёў. Кажуць, русыя, вельмі пышныя, хвалістыя валасы. Кастусь. Гэта не прыкмета. На жаль, мода псуе валасы мужчын па-мадай. Мураўёў. I вялікія выразныя вочы. Кастусь. У беларусаў наогул выразныя вочы. Нямнога... Чакайце, чакайце, як, вы сказалі, прозвішча? Мураўёў. Каліноўскі. Кастусь. Я ведаў аднаго па Пецярбургу. Як яго зваць? Мураўёў. Канстанцін. Кастусь. Н-не. Таго звалі Віктар... Сядзеў у Публічнай бібліятэцы днямі і начамі. Мураўёў. Гэта яго старэйшы брат. Ідэйны выхаваўца. Кажуць, быў яшчэ горшы якабінец. На шчасце, не дачакаўся перамогі ўлюбёнага браціка. Здох ад сухотаў. Паўза. Кастусь устае. Кастусь. Я вымушаны адвітацца, граф. Мураўёў. У чым справа? Кастусь. Мне няма аб чым размаўляць з вамі. I не хочацца. Мураўёў. Князь, вы няветлівы! Кастусь. Магчыма. Але затое — прамы. I выхаваны ў правілах два-ранскага ганаровага кодэкса. А ў прыдняпроўцаў, у мяне... ёсць цвёрдае перакананне ў тым, што павінен і чаго не павінен рабіць дваранін... Чалавек. Што ён павінен мець. Мураўёў (з жудаснай іроніяй). Прасвяціце старога. Што? Кастусь. Толькі душу для праўды, жыццё — для сапраўдных лю-дзей, сэрца — для жанчыны... I яшчэ гонар. Чуеце? Гонар... для самога сябе і ні для каго на свеце больш. Мураўёў. У чым жа ён, калі не сакрэт? Кастусь. У тым, каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У тым, каб быць добрым для жанчын, дзя- 160 цей, слабых, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў... I яшчэ ў тым, каб ніколі не лаяць мёртвых, якія не могуць адказваць: ні дрэнныя, ні высакародныя. Паўза. Калі мой субяседнік не трымаецца такога — я ў праве пайсці ад яго. Калі так робяць многія — тады няхай хутчэй ставяць гільяціны на ўсіх плошчах... Такому панству — туды і дарога. Мураўёў. Сядайце, князь... Сур’ёзна... Я не думаў, што ў свеце ёсць хаця адзін чалавек з іншымі паняццямі. Цікава. Небяспечна. Кастусь. Чаму небяспечна? Мураўёў. Таму што такія людзі — дзейныя людзі. А свет непадобны на космас іхняй душы. I яны ў гардыні пачынаюць думаць, што пераро-бяць вялікі свет па вобразу і падабенству свайго... малога. А адсюль — адзін крок дафронды... Бунту... эшафота. Кастусь. Вы мяркуеце? Мураўёў. Я ведаю... Я ведаў у маладосці шмат такіх... У-у, якая ў іх была сатанінская гардыня! I смеласць пры няправільным шляху. Кастусь. Хто яны былі? Мураўёў. Ну хаця б... Сяргей Мураўёў-Апостал. Кастусь. Той, каго павесілі? Мураўёў. Ну вядома ж нетой, хто вешаў... А пайшлі б да нас? Кастусь. He. Падыходзіць дэ Салье. Мураўёў. Чаму? Кастусь. Вешаць дваран, як піратаў! Фу! Мураўёў. 3 усіх людзей — вы першы, хто сказаў мне аб гэтым у вочы. I вы не думалі, што дзяржава — вышэйшая праўда і таму несправядліва знішчаных няма? Кастусь. Ваша сіяцельства, вы маеце на ўвазе Хрыста? Мураўёў. Дайце мне зірнуць у вашы вочы. Ён кладзе руку на плячо Кастуся. Рука ўспаўзае на шыю. Гэта так страшна, што дэ Салье ўскрыквае. Дэ Салье. Граф! Кастусь (з адценнем насмешкі). Супакойцеся, гэта інтымны жэст. Граф прыдатны мне ў бацькі. I тут у голасе Мураўёва загучала незвычайная, страшная, вострая пяшчота. Мураўёў. Сынок... Смелы... He любіш старога... He баішся... Пер-шы з усіх. 161 Дэ Салье. He выключаючы гасудара?