Чортаў Бацька. Гэ-эх... (Голасна.) Гэй, Гарэліха! Гарэліха. Чаго ты яшчэ, чаго ты лопаіссі, п’янюга? Чортаў Бацька. Можа б, і ты з ім? Гарэліха. Чаго гэта? Чортаў Бацька. Хоць з панам разам паляжыш. Унукі ганарыцца будуць. Рогат. Во, маўляў, у нас бабця была. Галасы. Давай, Гарэліха! Карыстайся! А можа, даць ім часу да ра-ніцы? Заруба (узняў галаву.) 3 гэтай? Свят-свят-свят! (Паклаў галаву.) Ся-чыце лепей адразу, чым такую пакуту мець, Дабрадушны рогат. Рагочуць. У дурня і песня дурная. Яўхім. Чаго гэта мы — дурні? 138 Заруба. A то разумныя?.. Сядзеў я на вас задам, а сячэце вы мне чамусьці галаву. Галасы. Га-га-га, го-го-го, гык-гык-гык! I тут разрагатаўся ўжо і Яўхім. Рагоча, кінуўшы сякеру. Чортаў Бацька. Кастусь, га Кастусь! Ну што з ім, чортам, рабіць? Кастусь. Ды ён жа, паўсім відаць, не можа быць жорсткі... Яўхім. He. Кастусь. Астатніх як хочаце. А гэтага... гэтага я ў атрад узяў бы. Ма-лай-чы-на! Нашага духу чалавек! Смехам віруе, як кацёл... Ну што, громакіпячая бочка, пайшоў бы з намі? Заруба. Ты — смелы. Сабой прыемны. Але якога гэта я д’ябла бя-спятага з вамі пайду? Кастусь. А таму, што ты смяешся. Нават сярод пакут... Ты — месца апошняга ўспакаення курэй, гарэлкі і бульбы. Таму што любіш Бела-русь. Заруба. А вы за што? Кастусь. За тое, каб паўсюль смяяліся і жартавалі. Заруба. Недзе хіба не жартуюць? Кастусь. На троне не жартуюць. Трон, ці ведаеш, неяк не хіліць да нястрымнай весялосці. Заруба. Дык вы вось куды?.. Ф’ю-ю... Кастусь. Што, страшна? Заруба. Ды не... (Паважна.) Што ж... (Падае Кастусю руку.) Да-вай пасмяёмся. Рогат. Чортаў Бацька. Што,братЗаруба,трошачкі... таго... перапалохаўся? Арсень. Атут яшчэ той Яўхім... Злез з печкі. Узрадаваўся. Чортаў Бацька. Ён у нас такі. З’есць бульбы такую патэльню, што сучка мая не пераскочыць, а потым... сядзіць на печы, а б’е, як з горада. Магутны рогат пакаціўся натоўпам. Яўхім. Ото ж бо лэйбус. Гарэліха. От дзе ж бо ўжо-ткі хіба такі! Гоман. Цяпер убаку Арсень, Караліна, Кастусь. Кастусь. Збірайцеся. I ты, Арсень?.. He хапае там людзей. Арсень. I я. Чортаў Бацька (зусім нечакана.) I я. Кастусь. Чаго? Чортаў Бацька. Мне губляць няма чаго... Ані вабраза памаліцца, ані вяроўкі задушыцца. 139 Кастусь. 3 намі пойдзеш, то што ўжо што, а вяроўку дадуць. Чортаў Бацька. I тое набытак... Дыхаць, праўда, нельга, але затое відаць далёка... Кастусь абняў старога. I тут на грэблю вырываецца мужык. Мужык. Яў-хі-ім!.. Тры роты салдат ідуць... Толькі што Вавёрыцы і Пнюхі спалілі... На нас ідуць. Пустыню робяць... Палкоўнік Цаплін ідзе... Страшная паўза. Потым Кастусь узнімае рукі. Кастусь. Карнікі ідуць. Без вашай віны — проста страшаць народ. I справа зараз не ў спрэчках. Зараз справа ідзе аб тым, што ў вас хаты спаляць... (Вельмі ціха.) Мы не спяшаліся. He дапамагаеце цяпер — по-тым зразумееце, дапаможаце. Але тут... Але сёння... Драпежны звер ідзе... Без сэрца, без розуму, без сумлення. Ён разбірацца не будзе... He нас шкадуйце. Пашкадуйце свае хаты, пашкадуйце дзяцей... Спрэчкі потым дагаворым. Мужыкі стаяць, не рухаючыся з месца. Д-добра... Вастравух — за сваімі людзьмі! Караліна. Іх добра ля Сцюдзёнага Яра абкласці... Вастравух — коннікаў ля выхаду з яго. У гаі... Кастусь. Паляўнічых — на хвоі. Са штуцэрамі... Да вёсак — не дапусціць... Хадзем. Ідуць. У маўчанні, у цішыні — тупат ног. Яўхім. Хлопцы, у вілы!!! Карціна другая Залпы. Далёкія залпы. Бязладнае з аднаго боку і магутнае з другога гучыць «Ура!». Поле бітвы, над якім пасмамі плыве парахавы дым. Ляжаць трупы паўстанцаў, мужыкоў, салдат. Далёкае гігатанне параненага каня. Кінутая зброя. Дым... Праз сцэну, ратуючыся, прабягаюць некалькі салдат. За імі Заруба з двума пісталетамі ў руках. Заруба. Святы Юры і Белая Русь!.. Стой, кажу, званіцу святога Яна вам у пашчы! Стой! Страляе. Знікае следам за салдатамі... Дым, дым над полем. Здалёк гучыць «Ура!». Між трупамі, напалову сагнуўшыся, прабіраецца палкоўнік Цаплін. Цаплін. Чорт... Чорт... Ах, чорт бы іх падраў... Чорт... Апамятацца не паспелі... Чорт. 140 Ён сядае і пачынае ліхаманкава сцягваць з сябе палявую афіцэрскую кашулю. Ціхі жаласны стогн. Цаплін насцеражыўся. Адна з нерухомых фігур прыўзнялася на рукі і, бяссіла перакаціўшыся, упала на спіну. Салдат (стогне.) Брат! Брат! Дапамажы! I, нібы ў адказ яму, аднекуль чуваць: «Братка! Братка! Ратуй!» Некаторы час, з інтэрваламі, ідзе нібы пераклічка стогнаў: «Брат’ — Братка!» «Брат! — Братка!» Цаплін, нібы падумаўшы нешта, ідзе да салдата. Пан палкоўнік?.. вы? Цаплін. Я... я... Дай здыму кашулю. Пагляджу, што і як. Салдат. О-о, смертухна... Ратуй... Ты вёў — ты ратуй цяпер, калі ласка. Цаплін здымае з салдата кашулю. На сарочцы кроў. О-о... Дзякуйце за дабрыню, ваша... Цаплін. Кажы«ты»... Мы — салдаты... Адкуль? Салдат. Казанскія мы... Мужыкі... Цаплін. I я казанскі... Салдат (задыхаючыся.) Ваша высакароддзе... Няправедная гэта спра-ва... Няправедная... Мужыкі, як нашы... Піць-есць хочуць... Гадаваць бы галодных, а мы страляем... Цаплін, не звяртаючы ўвагі, нацягвае на сябе салдацкую кашулю. Сваю кідае побач з паміраючым. Салдат заўважае гэта. Брат! Брат! Цаплін ударае салдата нагой. Цаплін. Маўчы, чарналапатны. Салдат траціць прытомнасць. Цаплін зусім быў сабраўся бегчы, але тут на поле рынуў узброены натоўп мужыкоў і інсургентаў. Сярод іх усе людзі з мінулай карціны. Заруба. Стой! Стой, салдат, зарад карцечы і палікандзіла табе... Цаплін падымае рукі. Мужыкі заўважаюць ля параненага палкоўніцкую кашулю. Галасы. Палкоўнік! Падмануць, пераапрануццахацеў! Кат! Віламі яго! Кастусь. He смець параненых! Стой! (Да Цапліна.) Хто такі? Цаплін. Салдат... Крутаў Сідар... Цвярскія мы... К а с ту с ь. Што ж ты, салдат? Хіба гэта салдацкая слава — хаты паліць?.. Цаплін. 3-загадана нам... Шпіцрутэны зноў жа... Дахаты б... Конь зноў жа... 141 Арсень. Пусціце яго, мужыкі... Вастравух. Каго? Яго? А можа, гэта ён паходню пад страху першы ткнуў? Яўхім (змрочна). Мужык ён. Няма чаго нам з ім дзяліць. Я ў х і м і х а. Простыя людзі... Томна і ім... Арсень. Няхай гэты ідзе. Досыць крыві. Няхай раскажа, што робім з тымі, хто прыносіць вялікі агонь. Паранены захрыпеў і падняў галаву. 3 хвіліну глядзіць Цапліну ў вочы. Цаплін. Палкоўнік! Бачыш, супраць каго вёў? Пускаюць мяне. Вы-сакароднасць якая! А ты, сволач! (Ударыў параненага). Ты... На каго вёў? На братоў?! Салдат. Браты! Траціць прытомнасць. Цапліна закалаціла. Яўхім. Бачыце? Хай ідзе... Ідзі... Цаплін пайшоў. Наўздагон яму — вясёлы свіст. Пабег. Баяцца нас, хлопцы. У гэты момант з’яўляецца Чортаў Бацька, літаральна згінаючыся пад цяжарам ахапка кайданоў. Караліна. Што гэта ён? Чортаў Бацька. Гатовенькія везлі, паненачка... Каб на цёпленькіх надзяваць. Ці не возьмеце часам, пан Кастусь? Ці не возьмеце, пан Яўхім? Людзі разбіраюць кайданы. Яўхім бярэ адны, як змяю, кладзе на рукі, важыць. На яго твары грымаса страшнай гідлівасці. Яўхім. Гэта як жа... Мне? Гарэліха. Што? He хочаш? Яўхім. Вось як... (Кідае кайданы ўбок.) Вось яно як... Кастусь. Вось так... I штамп... «Імператарскі Пятроўскі завод»... В-вось так. Кідае кайданы. Кідаюць яшчэ. Ляск... Ляск... Вось так, людзі... Вось так, браты-мужыкі... Вось так, народ... Гарэліха (бярэ адну «змяю»), Ланцуг зрабіць для калодзежа, ці што? Чортаў Бацька. Л-ланцуг? Баба ты, курыныя твае мазгі, дурацкія, пакуль з лавы ляціш — сем дум перадумаюць... Досыць ланцугоў! У Нёман іх, хай глытае!.. Досыць... Топча звінячую кучу. У гэты момант з крыкам «Ура!» увальваецца натоўп. 142 Мужык. Яў-хі-ім! Вастравух! Гарматы ў палон узялі! Аж чатыры! Кастусь ідзе да Караліны, якая схілілася над параненым. Кастусь. Што ты? Караліна. Ранены — гэта проста ранены. Яго трэба лячыць. Кастусь. I тут твая праўда... Як у вас рукі лётаюць... Як стрыжы над ракой... Караліна. А вашы грубаватыя, гожыя, яны надзейна кладуць бінт. Яўхім (да Вастравуха). Даруй... I ведай: цяжка нам дасталіся нашы хаты. Мужык дарэмна ніколі не бунтуе. Але вашых больш хапаць не будзем... братка. Кастусь. Я раней не разумеў, чаго гэта хворыя, ачуняўшы, часта жэ-няцца з сядзелкамі. Караліна. А цяпер? Кастусь. Пачынаю разумець... Бо гэта — якдобрылёс надтабой... Часам, відаць, прыемна адчуваць сябе слабым. Салдат падымае галаву. Салдат. Каго адпусцілі, браты, каго? Кастусь. Салдата. Салдат. Цаплін гэта... Кашулю зняў... Палкоўнік... Апошні паход з намі быў... На Магілёўшчыну потым яго... пераводзіць... хацелі... Дзе пажар найбольш зыркі... Вешальнік... Вешаюць жа вас у Вільні... Вешаюць... Шкада... Памірае. Кастусь і Караліна, разгубленыя, стаяць над ім, узяўшыся за рукі. А над імі зноў узлятае «Ура!». Галасы. Ура ваяводзе! Ураатаману! Ура! Ура-а-а!!! Карціна трэцяя Пакоі ў кватэры Юзэфы Яневіч. Куток прыхожай, у якой сядзіць Чортаў Бацька, і гасціная. У гасцінай Кастусь, Караліна, Арсень, Пасланец Белага жонду. Гаспадыня кватэры сядзіць у крэсле, такая ўладная, што здаецца — пад ёю не крэсла, трон. Кульмінацыя спрэчкі. Кастусь. Мы з вамі не будзем, панове белыя. He! Пасланец. Як хочаце. Але варшаўскі Белы жонд забараняе вам рабіць стаўку на хамаў... Арсень. Вашай забаронай мы... Яневіч. Арсень, ты што, дзетухна, у карчме? Арсень. Прабачце, цётка Юзэфа... Але яны — лішнія. Стаўленікі іхнія кінулі нас, а яны цяпер «забараняюць». 143 Я н е в і ч. А яны, дзетухна, не кінулі. Яны проста ў разгар бунту ўспом-нілі, што ў Парыжы не бывалі. Дай, думаюць, з’ездзім. Пасланец. Ваш мужык — хам, здраднік. Яго радзіма там, дзе ён кучу гною растрасе. Пляваць ён на астатняе хацеў. Кастусь. Гэта стагоддзі вашага панавання зрабілі яго такім. Яневіч. Адсталыя, любчык, людзі. Немудрагелістыя, як барана. Пыта-юся я нядаўна ў вясковага хлопчыка, чым яны пысы выціраюць, як памы-юцца. А ён мне: «Татка рукавом, мамка— падалом, а я — сам сохну». Вось і растлумач ім, што ўсе яны цяпер вольныя, як старапольская шляхта. Кастусь. Але ён устае, мужык радзімы. I калі вы не будзеце з ім — ён вас выкіне. Пасланец. Такое паўстанне нам непатрэбна. Мужык лезе ў яго бруднымі лапамі, а не лезе, дык прадае.