• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вітаўт. Я нікога не ведаю.
    Лосеў. Шкада... Таму што гульня скончана, хлопчык... А ўлады ў такіх выпадках не жартуюць. На Магілёўшчыне — правал, пад Ба-харэвічамі — правал, Белы жонд ад... вас адхіснуўся. Разумныя... He з хамамі ж ім блакіравацца?.. Хаця б нехта... Сказаць аб ім — і ўсё...
    Вітаўт. Я нікога не выдам.
    Лосеў. Стоп! Як так не вьідам? Вы ж толькі што сказалі, што нікога не ведаеце... Га?
    Паўза.
    Вітаўт. Я гэта... у тым сэнсе, што... не ведаю.
    Лосеў (са знішчальнай пагардай). Фінціць пачынаеце... шчанюк? Выкручваецеся, баязлівец... Трус! Насцеражылі свае маленькія, мя-кенькія вушкі... мужчына, які так і не адбыўся? Лічылі, пэўна, што ве-лічны. А вам сапраўды паненкам у альбомы пісаць.
    Паўза.
    Вітаўт (з гонарам). Досыць, вы!.. Даўно мне хочацца кінуць у ва-шу... пысу пару сапраўдных слоў. Але зарубіце на сваім фіскальным носе, што я... я адзін буду адказваць... Што я ні-ко-га не прадам, бо я не з бітых кантаністаў, як вы, і не з хамскіх падпявал, як іншыя...
    Лосеў (ціха). Хм...
    Вітаўт. Я дваранін, я рыцар, і ў мяне свой саслоўны гонар... Так што можаце не нюхаць далей мяне. Дарэмна стараецеся.
    Паўза.
    «Мой юны друг...» «Хлопчык». Вас у мае дзевятнаццаць год розгамі хвасталі... Вы тады для фельдфебеляў па піва бегалі... хам... А я бата-льёны, палкі вашы, як трусікаў, ганяў... Я... Трус... Я — Парафіяновіч, камісар Магілёўскай губерні.
    Лосеў (зудаванайуражанасцю). To гэта — вы?
    Вітаўт. Я!
    187
    Паўза.
    Лосеў. Каледа старая... To гэ-та, значыць, вы?.. Сапраўды рыцар. Муж... I гэта пры такой маладосці.
    За тонам бязмернай павагі ў яго словах гучыць страшны, бадай непрыкметны здзек, але Вітаўт яго не заўважае. Вочы яго гараць, твар амаль прыўкрасны.
    Я памыліўся з альбомнымі паненкамі. Такога вас і Жанна д’Арк па-кахала б...
    Паўза.
    Чым жа вы маглі стаць, калі ўжо зараз?!
    Вітаўт (глуха, горда і спакойна). Цяпер ужо нічым.
    Лосеў. Талент дзяржаўнага мужа. У яго дзевятнаццаць год?
    В ітаўт. Мы — усе маладыя.
    Лосеў. Т-так... 1 пры такіх здольнасцях увогуле — другарадная роля. Інспектар малаважнай губерні. Нейчы папіхайла... Паштальён чужых загадаў.
    Вітаўт. Я паштальён, і я... ганаруся гэтым.
    Лосеў (пільна гледзячы наяго). Т-так... Другі раз у самыя небяспеч-ныя месцы. Фарпост Магілёўшчыны. Асуджаны на смерць Мінск... Як знарок...
    Вітаўт. Значыць, вераць: магу.
    Лосеў (узважваючы словы). Ой не-е... Нешта не тое. Вы што, не ведалі, едучы, што тут — усё... што ехаць сюды можа толькі смяротнік?
    Вітаўт. He.
    Лосеў. Скажыце, а ў кіраўніцтве — я не пытаюся пра імёны — не было нікога, з кім у вас былі старыя звады?
    Вітаўт. У мяне няма ворагаў.
    Лосеў. У кожнага ёсць ворагі... Толькі высакародны іх не заўважае. Няўжо вы думаеце, што я, напрыклад, аддаў бы заваяванае мною месца без барацьбы?.. Нават больш вартаму яго...
    Вітаўт. To — вы...
    Лосеў. О-ой, друг... Па-адумайце над прычынай, чаму вас піхаюць у небяспечныя месцы, як цар Давід — Урыю... Ну, там зразумела, жон-ка Урыі спадабалася цару... А вы?
    Вітаўт здрыгануўся, і Лосеў заўважыў гэта.
    А можа, і сапраўды жанчына. Вы ж малады, прыгожы, адважны... словам, небяспечны.
    Вітаўт (з ноткай хістання). He.
    Лосеў. Т-та-ак... Жанчын вы не дзя-лі-лі... А як наконт славы?
    188
    Вітаўт. Мы не кар’ерысты.
    Лосеў. Рэвалюцыя — адна з самых хуткіх кар’ер. Няхай за кошт рызыкі... I раптам — побач мацнейшая фігура...
    Вітаўт. Н-не...
    Лосеў (зузрастаючайупэўненасцю). Ён мог заўважыць, што пешка стала прахадною і можа зрабіцца ферзём паўстання.
    Вітаўт. He хлусіце на высакародных людзей.
    Лосеў. Крый божа. Я ж і не пытаюся імён... He скажаце. He з тых... Скончым допыт... Толькі ў пратакол запішу. (Піша.)
    На Вітаўта з кожнай хвілінай страшней глядзець.
    (Разважліва.) Подла... Адкупіліся вашай галавой... Прахадная пеш-ка. Ведалі, што не прадасцё, загінеце адзін... I загінеце адзін... I загі-неце... Слаўны, мужны вы чалавек. (Піша.) Стары метад гнюсных па-літыкаў. Урыю — пад стрэлы, лаўры ягоныя — на чало, жанчыну — да сябе ў ложак... (Аліаль пад нос.) Магчыма, якраз цяпер... Такія гэта ўмеюць...
    Вітаўт. He! He! He!
    I тут Лосеў устае, нагінаецца, у вачніцах яго цені.
    Лосеў. І-мя?!
    Вітаўт. Я ненавіджу! Я заўсёды ненавідзеў яго!
    Лосеў. І-мя-а!
    Вітаўт. Жыў пад прозвішчам Макарэвіча. Цяпер? Здаецца... Ві-та-жэ-нец.
    Лосеў. Імя!
    Вітаўт. Жыве ў Свентаянскіх мурах.
    Лосеў. Імя.
    Вітаўт. Кастусь Каліноўскі.
    АКТ ТРЭЦІ
    Карціна адзінаццатая
    Абсерваторыя ў Свентаянскіх мурах. Старадаўнія зорныя сферы, бронзавы секстант, тэлескопы. У цёмных кутах таямніча пабліскваюць сімвалы знакаў задыяка. На ўсім пячаць занядбанасці. За вокнамі начны заснежаны дворык
    Пачобута. Сходы вядуць на падмосткі да двух тэлескопаў у невялічкіх вежах з купаламі. Створкі аднаго купала трошкі рассунутыя, і ў шчыліну відаць зімовае зорнае неба. Вызарыла буйна. На мароз... У абсерваторыі Каліноўскі, Чортаў Бацька і Марцявічус. Пархвен гадуе жмудзіна.
    189
    Кастусь. Ціха ў цябе. А я за два крокі, а шум.
    Марцявічус. Чаму сапраўды ціха?
    Кастусь. Былы ўніверсітэт. Мікалай яго закрыў. I абсерваторыя пас-ля пажару не працуе.
    Марцявічус. Такая безліч залаў — і на замку...
    Кастусь. To і добра. Табе тут бяспечна, хоць «Бітву» танцуй.
    Марцявічус. He кажы... Быццам людзі вымерлі на зямлі... Нават зоры — непатрэбны... Нібы паўсюль пустыня, адзін я жывы.
    Кастусь. Яны гэтага і хочуць, пустыні... Дай ім волю — яны нас назаўжды ад зор адвадзяць.
    Паўза.
    Маеш рацыю: пустыня... Адвучылі на зоры глядзець... Час такі...
    Чортаў Бацька. А будзе іншы час?
    Кастусь. Павінен быць.
    Марцявічус (лёг на спіну). А я ўсімі начамі гляджу на зоры... Ты-сячы светаў... Часам гляджу ў тую трубу: Стажары, Батыеў Шлях... А месяц такі васпаваты.
    Чортаў Бацька. Ёсць там людзі?
    Кастусь. Ніхто не ведае. Можа, і ёсць.
    Марцявічус. Цікава, ці так дрэнна яны жывуць, як мы тут, на зямлі.
    Кастусь. Напэўна, не. Так дрэнна, як мы, людзі жыць не павінны... Караліна нешта спазняецца...
    Аднекуль знадворку, як воўчае выццё, чуюцца галасы. Першы да спуду блізка, іншыя — далей і далей. «Слухай! Слу-хай! Слу-ха-а-й!»
    Вакол палаца пераклічка.
    Вось пачнеш ты храпці, а Мураш пачуе. Ты, Бронюс, не храпі... Баю-ся заяе...
    Марцявічус. Вакол яны, сволачы. Абклалі.
    Кастусь. Нічога. Будзе час: яны будуць усярэдзіне, а мы — вакол.
    Марцявічус. А пакуль нам як выйсця няма.
    Кастусь. Ёсць. (Паказвае на неба.) Гэтага яны ў нас не адбяруць.
    Марцявічус. А калі ў падвал?
    Кастусь. I над падвалам — неба...
    Марцявічус. Чорт ведае чым людзі займаюцца: стрэлы, шыбеніцы, подласць. А тут... такое дзіва... I ці думаў я, што мой апошні дом будзе такі прыўкрасны, што апынуся сам-насам з небам.
    Кастусь. Як то там Вітаўт?
    Марцявічус. У такую хвіліну ўсе павінны глядзець на зоры. Парх-вен! А ты глядзіш?
    190
    Чортаў Бацька. Гляджу. Унь Зорны Воз. Сем зорак — сем кабылак. Адна ажарабілася. Унь ля яе мале-нечкая зорка. I ўсе кабылкі спакой-на стаяць, толькі ўздрыгваюць часамі ад зайздрасці да той... (Глуха.) Як ты, Кастусёк, калі часам на скверы дзяцей бачыш.
    Кастусь (амаль груба). Ты змоўч... паэт.
    Чортаў Бацька. Гэта вы... паэты... Са зброяй спіцё... Без жонак, без дзяцей, без грошай. Так, за народнае дзякуй.
    Марцявічус. Вось прыйдзе светлае заўтра — яно цябе здзівіць.
    Чортаў Бацька. Чым?
    Марцявічус. А тым, што грошай зусім не будзе.
    Чортаў Бацька. I там не будзе? Варта было паўставаць.
    Паўза.
    А я, каб мне плацілі, усякую работу рабіў бы. Сказаў бы мне той... «Работа твая, Чортаў Бацька, будзе брахаць. За кожнага абрэханага пра-хожага — рубель». Калі ласачка... Сеў бы сабе, як пан, з газеткай ля варот, на траўку, і як толькі нехта пройдзе, то я на яго: «Гаў... Гаў» — і ні разу больш.
    Кастусь. Чаму?
    Чортаў Бацька. Голас бярог бы. «Гаў» — і рубель. «Гаў» — і ру-бель.
    Кастусь. Гэта, брат, за цябе журналісты робяць. 3 таго часу, як газе-ты з’явіліся. He адбівай чужога хлеба.
    Паўза.
    Чортаў Бацька (раптам). He хачу я гаўкаць. Сорамна нібы тут... перад нечым.
    Кастусь. Правільна.
    Чортаў Бацька. Во каб у кожнай хаце такія дахі.
    Марцявічус. Нашто?
    Чортаў Бацька. Нельга сварыцца, калі над табой такое. He можа быць забойстваў, злосці, несправядлівасці... Ледзь нехта закіпае няпра-ведна — рассунь дах.
    Паўза.
    Кастусь. Пераможам — узбагацеем — зробім.
    Стрэл пракаціўся рэхам у далёкіх завулках.
    Чортаў Бацька. Што такое?
    Кастусь. Пэўна, вартавому здалося... I чаму не ідзе?
    Паўза.
    191
    Чортаў Бацька. Кажуць, зорка падае — душа падае.
    Кастусь. To што?
    Чортаў Бацька. У-у, які гэтай восенню быў зарапад... Падалі, падалі, канца не відно.
    Марцявічус. 3 людзьмі пратакое нельга... Пархвен.
    Чортаў Бацька. Ведаю. Гэтая —звамі.
    Паўза.
    Марцявічус. I вось я ляжаў і думаў. А зоры кружыліся ў вечным абегу. I праходзілі перада мной пакаленні. У-у, якая далячынь... Што людзі будучага перад намі? Нікога не здзівіць чалавек сярод людзей. А вось чалавек сярод ваўкоў, свіней, гіен — вось што варта здзіўлення. А нараджаецца, жыве чалавекам сярод поскудзі. Значыць, ад прыро-ды — харошы... А я раней не бачыў неба... як многія...
    Уваходзіць Караліна ў футравай шапачцы з вэлюмам.
    Караліна. Кастусь.
    Кастусь. Нарэшце... Божа мой... У-ух...
    Караліна. Вось. Трыццаць два пашпарты для ўцекачоў... У Лібаву іх адразу, на караблі і — шукай іх за мяжой.
    Кастусь. Нарэшце.
    Караліна. Кастусь, мне трэба пагаварыць сам-насам.
    Марцявічус. To я ў дворык выйду... Пад зоры... (Выіішаў.)
    Чортаў Бацька адышоў у далёкі кут, за вялізны зорны глобус. Сеў там.
    Караліна. Ішла сюды паўз губернатарскі палац... Там некалькі рот пад ружжом. Такія сілы яны выводзяць толькі супраць небяспечных атрадаў.
    Кастусь. Даведаемся. Што яшчэ?
    Караліна. Трывожна мне. Ты жывеш тут так доўга... Пакінь Віль-ню... Прашу.
    Кастусь. Вільня — сэрца. Мне нельга ад яго.
    Караліна. Вазьмі пашпарт.
    Кастусь. He.
    Караліна. Чаму?
    Кастусь. У мяне — надзейны. Я вазьму, а ў другога не будзе.
    Караліна. Цяжкамне... Якдушыцьмянеўсёгэта... Вежкі... Знакі...
    Кастусь. Супакойся. Я змяню кватэру, хаця гэта — надзейная. Хо-чаш зараз? Ты не думай, мне трэба берагчы сябе. Дзясятага сакавіка зноў пачнём.
    Караліна. To я — па рамізніка.