Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Канца няма?... Маўчыш? He забывай: Калі адчай, то ў гэтым — мой адчай.
Каліноўскі ачнуўся. Побач з ім на ўслоне сядзіць гаспадар.
Каліноўскі
Яцына?
Арцём
Я.
Каліноўскі
Нядаўна тут са мной Хтось размаўляў?
Арцём
He. Яська сам з сабой
Тут гаварыў. Так, як у сне гавораць.
Стаміўся... Сном кароткім не агораць Дарог, трывог з відна і да цямна.
Каліноўскі
Марыська дома?..
Арцём
Тут яшчэ яна.
3 маёнтку наязджае рэпетытар, Што граф наняў. Цалюткі дзень амаль Чытае кніжкі... Так... 3-за чорных літар He бачыць свету белага, на жаль.
Кал іноўскі
Выходзіць, не ў настроі.
Арцём
He ў настроі.
Сланяецца змрачнейшая ад хмар.
Перасялілася, жыве ў пакоі
Тым самым, дзе дазнанне вёў жандар.
Каліноўскі
Як нам сустрэцца з ёй?.. Хоць на паўслова.
Арцём
Крый Божа! He карай яе сурова!
254
Яна, як пакахае, то ні вір He страшны ёй, ні жвір, ні манастыр. Яна, як маці... Свет забыць гатова. Ты пашкадуй яе, мой камандзір!
Я ўжо на ты, як свой... і прабачэння He папрасіў...
Каліноўскі
Кажы, Арцём, кажы...
Арцём
Я ведаю, у Яські ёсць сумленне. He пераходзьце страшнае мяжы... Перачакай, яна перачакае, А можа, і забудзецца.
Каліноўскі
Наўрад.
Арцём
He кліч.
Каліноўскі
Хай так!.. А пра мяне спытае, Скажы — я слова не бяру назад!
«Ледзь толькі мы склікаць на бой атрады, Варшаву падтрымаўшы, пачалі, Інтрыгамі і коштам чорнай здрады Даўлады ў Вільні белыя прыйшлі.
Яны застацца прагнуі/ь на чале Паўстання, наміўзнятага... Але Хамуціус, хоць змушаны панамі Пакінуць Вільню, праз сваіх людзеіі Падтрымлівае з Гродні сувязь з намі, Мы — з вамі. Так і будзе надалей. He трацім мы надзей у абцугі Дваранства ўзяуь. Хамуціус Другі».
3 ліста Малахоўскага ў атрад Віславуха
255
Змова
Канец лютага, год 1863. Вільня. Касцёл. У захрысным пакоі сабраліся на нелегальную сустрэчу прадстаўнікі камітэта «бслых» — Гейштар, Аскерка, Яленскі, і камітэта «чырвоных» — Каліноўскі, Малахоўскі, Чаховіч.
Сход вядзе камісар з Варшавы — Дзюлеран.
Дзюлеран
Цішэй, сябры! Адну мы варым кашу.
Малахоўскі
Але ядзім з катла не аднаго.
Дзюлеран
Пан Малахоўскі, на сустрэчу нашу Я вас паклікаў не дзеля таго, Каб зноў распачынаць старыя спрэчкі. Час, ведаеце самі, не такі...
Пан Гейштар, пан Яленскі не ваўкі, А вы і Каліноўскі не авечкі.
Паўстанне ўзняўшы, вы не свой урад
У Вільні абвясцілі, a — разлад!
Я вас пазваў... Чаму не ў поўным складзе Ваш камітэт? Дзе Длускі Баляслаў?
Каліноўскі
У Ковенскіх атрадах. На пасадзе Начальніка.
Дзюлеран
Дзе Козел?
Каліноўскі
Я паслаў
У Пецярбург яго па ваяводу.
Гейштар (даДзюлерана)
Хто ж гэта?
Дзюлеран
Серакоўскі. Даў ён згоду Заняць у нас пачэсны свой пасад.
Гейштар
Дзяржаўны муж.
Аскерка
Герой!
256
Яленскі
Я вельмі рад.
Дзюлеран
Дзе ксёндз Мацкявічус?
Каліноўскі
У Панявежы.
Малахоўскі
Адтуль чакаем мы на вецер свежы... Пазваў да лесу шляхту і сялян Карэва ў Троках. Круціць завіруха Пад Лідаю. Паўстанцы Віславуха Сутычку з войскам мелі ля Свянцян.
Дзюлеран
Дык вось... Я склікаў вас не для нарады.
Малахоўскі
А для чаго?
Дзюлеран
Для перадачы ўлады.
Каліноўскі Вам?
Дзюлеран
Гейштару. Чытайце, ёсць загад 3 Варшавы — распусціць Часовы ўрад, Стварыць «Аддзел».
Каліноўскі (бярэ загад)
А кіраваць «Аддзелам» He нам прапанавана тут, а белым.
Дзюлеран
Іначай, Каліноўскі, не магло
I быць. I вам лічыцца трэба з фактам.
Аскерка
«Чырвонае», ці левае, ці, як там Яшчэ, — рэвалюцыйнае крыло Для справы адраджэння — костка ў горле.
Яленскі
Традыцыі шляхецкія не ўмёрлі, Зноў будзе так, як некалі было.
257
Каліноўскі
He прызнаём!
Аскерка
Як так? To воля ўрада Цэнтральнага.
Каліноўскі To ганьба!
Малахоўскі Здрада!
Чаховіч
Здрада! To гвалт!
Гейштар
Прашу зважаць на цішыню.
Мне загадана — быць за старшыню!
Каліноўскі
А пану Дзюлерану пры «Аддзеле» За камісара. Ён і тут, як свой: «Чырвоныя» раптоўна «пабялелі». Ці не за вашай, старшыня, спіной Адбыўся цуд свяцейшы ў афарбоўцы?
Малахоўскі
Пан Дзюлеран прыслугачам у іх! Каліноўскі
Але, як гаварылі ў Якушоўцы, Няма дурных, паны!.. Няма дурных! Заместа Малахоўскага — Аскерка... Вось ваш загад! Бярыце, Дзюлеран! Я чуў, што не здароў на шлунак пан, Яму згадзіцца тонкая паперка.
Дзюлеран
Ну, гэта ўжо — нахабства!
Аскерка Крымінал!
Яленскі
Як слухаць можна, я не разумею! Адступніка аддаць пад трыбунал!
258
Дзюлеран
Аддаць!
Каліноўскі
Судзіць сабраліся ідэю
Братэрства, роўнасці... Чаму б і не?
Любы прысуд ваш — гонар для мяне.
Судзіце. За братэрства я гатовы На той памост, дзе кат сячэ галовы.
Гейштар
Вы супраць нас?
Малахоўскі
Мы супраць чорнай змовы.
Гейштар
Адступніцтва не сыдзе гладка з рук Адступнікам. Ёсць жорсткія законы На гэты конт. Пра вашыя імёны Мы знаць дадзім праз наш, замежны друк.
Каліноўскі, які нешта піша, седзячы за столікам насцярожваецца.
Каліноўскі
Выходзіць, нас — жандарам на расправу, А нашыя імёны — на няславу?
Гейштар
Выходзіць, так! На гэта ёсць правы.
Мы з вамі памяняліся на ролі:
Мы — штаб паўстання, радавыя — вы.
Закон ваенны парушаць даволі!
Што скажа Каліноўскі?
Каліноўскі
Я не стану
Адказваць пану. Я на гэты раз
Варшаве, не яму, даю адказ.
I трапіць ён не вам, а Дзюлерану У рукі, Гейштар!
Гейштар
Красамоўны жэст!
259
Каліноўскі
Вазьміце, Дзюлеран. Тут наш пратэст! 3 ім разам выпраўляецца ў дарогу Паўстання лёс.
(Да Гейштара.)
А вас прашу к парогу, Шаноўныя.
Яленскі
Вы чулі?
Аскерка
Што за тон!
Каліноўскі
Так, так, паны... Я застаюся Богу Маліцца тут. Я дзіўны бачыў сон... Хто разгадаць яго мне дапаможа, Ды так, каб сон нядобры — не ў руку? Па Вільні ехаў на чацверыку, Хто б думалі? — вядомы ўсім вяльможа. Сядзеў на козлах знакаміты пан... Яленскі з Гейштарам караннікамі Былі ў яго, і, стрыгучы вушамі, Аскерка — справа, злева — Дзюлеран. А ззаду воз жандар штурхаў рукамі. На возе — дамавіна. У труне Ляжаў мужык, даўно знаёмы мне. Ён, бедны, век галеў, зямлі чакаў, А дабрадзей, што коней паганяў, Рашыў яму адмераць тры аршыны.
О, Божа літасцівы мой, адзіны, Перакулі на брук жалобны воз, Зрабі, каб крэўны брат мой уваскрос!
Абураныя Гейштар, Яленскі, Аскерка і Дзюлеран пакідаюць касцёл. 3 бакавых дзвярэй уваходзяць ксёндз і Антанас Мацкявічус, таксама ў адзенні ксяндза. Яны спыніліся, слухаюць Каліноўскага.
Уваскрасай, народзе мой сярмяжны, 3 маўклівых курганоў і дамавін. Паўстань для новай бітвы, дух адважны, Як з каменю агонь, як дым з агню.
260
Мацкявічус
Амін!
Каліноўскі
Мацкявічус? Адкуль ты?
Мацкявічус
Костас, браце, Што за скандал у богаўгоднай хаце? Выходзячы, паны крычалі: — Хам! Хто іх пакрыўдзіў?
Каліноўскі
Негасцінны храм.
Малахоўскі
He так было. Тут хам самога Бога, Каб выгнаць іх, хаўруснікам зрабіў.
Мацкявічус
Хамуціусам грэшніка такога Я б за кашчунны ўчынак ахрысціў. Хамуціус і Хам — не проста цёзкі. Хамуціус! Хіба не выклік дзёрзкі! У гэтым імені?
Каліноўскі
Яно нашмат Гучнейшае.
Мацкявічус
Ну так!
(Да ксяндза.)
Ідзі, мой брат,
У спіс касцельнай кнігі спавядальнай Хамуціуса прозвішча ўпішы.
Ён грэх прызнаў. Здымі з душы апальнай Той грэх. Дай супакой яго душы!
Ксёндз
Іду!..
Ксёндз выходзіць.
261
Каліноўскі
Ты з Панявежа? 3 поля бітвы?
Мацкявічус
Яшчэ ў нас ціха. Я для пільных спраў Сюды прыехаў... Бог, відаць, малітвы Твае пачуў і вось мяне прыслаў.
Я з весткай, што замежныя дзяржавы Рашылі падтрымаць нас і дэмарш Цару рыхтуюць.
Каліноўскі
Гэта слых?
Мацкявічус
3 Варшавы
Прывёз такую вестку біскуп наш, Што ў Ворні.
Каліноўскі
Што ж, цяпер мне зразумела, Чаму паны спяшаліся ў касцёл, А Дзюлеран паводзіўся так смела. 3 замежнымі дзяржавамі за стол Жадаюць сесці! He благія планы!
Малахоўскі
Стаць на чале паўстання, то — разлік!.. Каліноўскі
Яны не спадзяюцца, што мужык Для іх пачне цягаць з агню каштаны. Дык вось адкуль — высакародны гнеў, Паток патрыятычных слоў узнёслых!
Малахоўскі
А ты, Кастусь, як у ваду глядзеў... Каліноўскі
Так... Так... Іх падганяючы, сядзеў Сам граф Старжыцкі на высокіх козлах!
262
Граф
Апошнія дні красавіка. Дом Старжыцкага ў Гродні. Кабінет на першым паверсе з выхадам на тэрасу. За столікам каля каміна сядзяць граф Старжыцкі і Аскерка. Старжыцкі дачытвае ліст, які толькі што прынёс яму слуга.
Старжыцкі
Хто ліст прынёс?
С луга
Чарноцкі.
Старжыцкі
Я такога
He знаю.
Аскерка
Знаеце.
Аскерка нахіляецца да графа і нешта шэпча яму на вуха.
Старжыцкі
He можа быць!
Аскерка
Я запэўняю... Горай чорт нічога He мог прыдумаць.
Слу га
Што сказаць?
Старжыцкі
Прасіць.
Слуга
Цяпер прасіць?
Старжыцкі
Пасля таго, як дам На тое знаць.
Слуга выходзіць.
Аскерка
Шаноўны граф, не раю
Прымаць яго. Ён несусветны хам!..
Фанатык!
263
Старжыцкі
Фанатычных паважаю.
Аскерка
Што ён для вас?.. Звычайны камісар, Што скача ў брычцы з гушчару ў гушчар. Мы ў Вільні ўсе яго апале рады. Пазбаўлены былой сваёй улады, Ён нам намнога карысней, дальбог, На Гродзеншчыне... Тут... На полі бою.
Старжыцкі
Ён думаў, што за вашаю спіною Я вёў з ім несумленны дыялог. Ён кінуў выклік. Выклік я прымаю.
Аскерка
Адкіньце гонар. Ваша хата — з краю. Я хама не пусціў бы на парог.
Старжыцкі
Я змушаны. He будзем траціць часу.
Аскерка
To лепей мне прайсціся на тэрасу.
Старжыцкі
Як хочаце.
А с к е р к а (адчыняе дзверы на тэрасу)
На Гродзеншчыне ў вас
Ужо сады цвітуць... Цудоўны час! Цвітуць, цвітуць — на ўдачу ці няўдачу? Я пагуляю, граф. Прайдуся ў сад.
Аскерка прычыніў за сабою дзверы. Старжыцкі падышоў да каміна, пачакаў, пасля падняў над сталом званок і пазваніў. У кабінет заходзіць Каліноўскі.
Старжыцкі (ідучы насустрач)
Прызнацца, не чакаў! Каго тут бачу, Вось дык сустрэча! Вельмі, вельмі рад. Сам-насам з панам мы не размаўлялі Даўно.
Каліноўскі
Даўно.
264
Старжыцкі
Амаль што год назад. Дзе ж пан цяпер?
Каліноўскі
Хіба вы не чыталі
Ліст Юрася, што я падаў?
Старжыцкі
Чытаў.
Я, помніцца, калісьці цытаваў Па памяці яго.
Каліноўскі
Так. Цытавалі, Але не ўвесь.
Старжыцкі
Бываюць дні, што век
Нам помняцца... Хадзілі мы па жыце, Марыся, вы і я... На глум, на здзек Усё пайшло. Дзе дзелася, скажыце? Марысю заручае лёс з другім, А вам — усватаў прозвішча другое. Але, калі не думаць пра благое, Той дзень, напэўна, дораг нам усім.