Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Каліноўскі
He знаю, граф. Сюды я не за тым Наведаўся, каб варушыць старое. Той дзень асобна ад мяне жыве, Як сонца ў хмарах, як рака ў тумане. Я сёння — там, дзе па былой траве Свой след крывавы валачэ паўстанне, А месяца танюткі веташок Знікае з неба ў непраглядны змрок. Адтуль — і ліст...
Старжыцкі (чытаеўслых)
«Народ абрабаваны!
Мой ліст да брата, гербам змацаваны, — Той запавет, які ты знойдзеш тут, — Перадае на твой вышэйшы суд...» To пан Чарноцкі, можа быць, мяне Судзіць сабраўся?
265
Каліноўскі
He.
Старжыцкі
Няславіць?
Каліноўскі
He...
Хоць гэты ліст, калі б надрукаваны Ён быў, здзівіў бы Лондан і Парыж I пэўны ўплыў зрабіў бы на прэстыж...
С т а р ж ы ц к і
Дазвол на ганьбаванне, паважаны, Патрэбна мець.
Каліноўскі
Юрась нам даў дазвол, Са зброяй разам палажыць на стол Свой запавет. А друг сягоння — зброя. Граф знае гэта. I не горш, чым я.
Хіба не так?
Старжыцкі
Я памяці героя
He зганьбаваў: пляменніца мая У спадчыну маёнтак атрымала Я над яе зямлёй не гаспадар.
Каліноўскі
He аб героі ваша светласць дбала, Аб іншым... Турбаваўся граф, што цар За дзейнасць недазволеную можа Аддаць пад суд Старжыцкага — крый Божа! Тады — ланцуг, тады — сям’я ў бядзе, Тады зямля ўся — невядома дзе, Тады Марысі спадчына — дарэчы...
Я разумею ўчынак чалавечы:
Граф год назад радню застрахаваў Ад грозных дзён.
Старжыцкі
У вас няма падстаў Так разважаць.
266
Каліноўскі
Няўжо князь Ч. з Парыжа
Ужо лістоў Старжыцкаму не піша?
Няўжо князь Н. таксама перастаў Яму з ганцом навіны слаць з Варшавы?
Старжыцкі
Цішэй... Цішэй...
Размову перапыняе слуга.
Ён ставіць на столік перад камінам каву і каньяк і выходзіць з кабінета.
Старжыцкі
Прашу гасця да кавы.
Каліноўскі
He той настрой.
Старжыцкі
To зараз будзе той.
(Налівае ў чаркі каньяк.)
Давайце... Каб палепшала ў настроі, Як некалі, пад шум вячыстай хвоі, За Кастуся!
Каліноўскі
Хіба што па адной.
(Выпіваюць.)
Старжыцкі
Хто ўласнай ахвяруе галавой, Той аб сям’і падумаць права мае. Я рад, што пан Чарноцкі гэта знае.
Каліноўскі
Ён знае больш.
Старжыцкі
Дык, пэўна, скажа мне?
Каліноўскі
Хаўтурны звон у гэтай навіне... Разбіты Серакоўскага паўстанцы, He ўзята імі крэпасць Дынабург, Французскі корпус не прыйшоў на Буг, He высадзілі свой дэсант брытанцы.
267
Старжыцкі
Дзе Серакоўскі, ваявода наш?
Каліноўскі
Цяпер ужо не наш ён і не ваш. Ён у цяжкім палоне... А ў ахвяры Двайны палон: турмы і дум аб кары.
Старжыцкі
Бяда ўслед за бядой! За звонам звон Хаўтурны!..
Каліноўскі
Там, дзе мяцяжу пажары Шугаюць, ліхаманкава закон Касуе паншчыну. Цар думае, што ён Тым самым пераб’е паўстанню ногі.
Старжыцкі
Ход змушаны.
Каліноўскі
Але разумны ход.
Граф, калі вы сапраўдны патрыёт, He з-за мяжы чакайце дапамогі.
Старжыцкі
Хто ж гэты край пазбавіць змрочных крат? Каліноўскі
Ліст Юрася — у ім адказ. Ваш брат Сваю руку падаў вам для ратунку, He адхіляйце верную руку.
Век перасеў даўно ўжо на чыгунку, Яго не абагнаць чацверыку.
Ад зрэбнай світкі бітвы лёс залежа. Тых, што хітруюць з ёй, народ кляне, Асудзіць час — аддасць зямлю казне, А ім ланцуг — казённае жалеза.
Падумаць раю!
Старжыцкі
Як звязацца з вамі?
268
Каліноўскі
У графа ёсць падручны — Дзюлеран. Ён звяжацца, як не са мной, з сябрамі Маімі ў Вільні.
Каліноўскі выходзіць з кабінета. Праз тэрасу.
Старжыцкі
Моц адчуў! Мужлан.
Ён знае: мужыкі панам на слова He вераць больш. Надзелы наразаць Ён хоча іх дварам, адначасова
3 паўстаннем. Хоча ім зямлю раздаць Без выкупу, без чыншаў, без аброкаў. Галетнікаў склікае, абібокаў!
Мы астраўкі ў іх цёмным акіяне, Аазісы ў халодных іх пясках.
Нас хваля змые, смерч засыпле прах. Што станецца на свеце, як паўстане Нястрымная стыхія ў поўны рост? He, лепш зямлю — казне, чарцям пад хвост Маёнткі ўсе, чым злыбяда ліхая!
Я напішу ў Варшаву... Князю Н.
(Садзіцца за стол. Піша.)
«Шаноўны князь! Для адбудовы сцен Прышліце мне — была такая ўмова! — Шэсць дужых дзецюкоў з-пад Аўгустова, Дасведчаных умельцаў і майстроў, Такіх, каб тысячы адзін быў варты.
Дом старажытны рушыцца. He жарты... Выдаткі ўзяць я на сябе гатоў».
Князь зразумее, ратнікаў прышле — Шэсць тысяч! А не знойдзе ваяводу Для іх, то сам я стаяў на чале Змагання!
Адчыняюцца дзверы, што вядуць на тэрасу. Уваходзіць разгублены Аскерка.
Аскерка
Граф, я трапіў у прыгоду Найпрыкрую. Мяне заўважыў ён Ды так зірнуў, што горшага нічога...
269
Старжыцкі
Пан Аляксандр! Бывае горш намнога Тады, калі трапляюць у палон.
Вы гаварылі — едзеце ў Варшаву...
Нялёгкую вам даручаю справу.
Лісттэрміновы князю Н...
Аскерка
Сакрэт?
Старжыцкі
Пан будзе заўтра знаць яго з газет.
Аскерка
Няшчасце?
Старжыцкі
Так. Пан вернецца — адразу
Хай знаць дае... Выходзьце праз тэрасу, Пасля — праз сад. Там ёсць патайны лаз.
Аскерка (выходзячы)
Я ведаю.
Старжыцкі
Чакаю на адказ!
Няпраўда, Каліноўскі! Мы яшчэ
Жывём!.. 3 Парыжа мне той самы Ч.,
Шаноўны, урачыста пацвярджае,
Што ў чэрвені — праз месяц! — наш Арол, Як роўны, сядзе за агульны стол
3 брытанскім Львом, з аўстрыйскаю каронай, А над былой дзяржаваю ягонай
He будзе больш ні бур, ні чорных хмар. Так, так, шаноўны!
Слуга (уваходзячы)
Граф, да вас жандар!
I не адзін...
Слуга прыбірае на паднос чаркі, каньяк, накрывае іх сурвэткай. У дзвярах ён сутыкаецца з жандарскім афіцэрам.
Гэта той самы капітан, які некалі дапытваў Каліноўскага.
270
Капітан
Дзень добры, паважаны
Віктор Старжыцкі! Вы арыштаваны.
Вышэйшай канцылярыяй была
На гэты конт інструкцыя даслана:
Трымаць пад хатнім арыштам васпана.
I дапытаць. Прашу вас да стала!
Што гэта за пісьмо?
Капітан заўважыў на стале ліст, які не паспеў прыбраць слуга.
Старжыцкі
Слугу спытайце.
Капітан
Чыё пісьмо?
Слу га
He знаю. Праз акно, Я думаю, падкінута яно.
Капітан
Пісьмо ад Юрася... Так, так... Ступайце!
Слуга выходзіць.
Пакуль гарыць камін, я знішчыць вам, Граф, дазваляю падазроны хлам.
Старжыцкі
Нішто сабе дазвол. Нязграбна сеці Пляце павук.
Капітан
Шаноўны, мы не дзеці.
Я следчы ваш, а вы, я чуў, мастак, Разьбяр па дрэву.
Старжыцкі
Дылетант. Аматар.
Капітан
Кіёчкі выразаеце?
Старжыцкі
Ну так.
Які ж тут грэх?
271
Капітан
He грэх. Сам губернатар Назімаў іх прымаў не раз, як дар...
Старжыцкі
Сардэчны дар, па зручнаму выпадку... To ў чым бяда?
Капітан
3 кійкамі ўсё ў парадку.
Яны сяброўскі дар, пакуль разбяр Пад арыштам. Пакуль не на вяроўцы! А трапіць на вяроўку — па галоўцы Жазлом сваім пагладзіць гасудар Назімава за слабасць да кійкоў.
У тайніках уласнымі рукамі Зрабіце вобыск, граф.
Старжыцкі
Я тайнікоў
Для выпадку такога не завёў.
Капітан
Тым лепш, тым лепш... А пісьмяцо часамі Прынёс не Каліноўскі Канстанцін?
Ён і Марыся некалі сябрамі Лічыліся.
Старжыцкі
Пакуль гарыць камін, Ліст, што турбуе вас, спаліце самі.
Капітан
Наадварот! Пісьмо, то — козыр наш! Падкінулі паўстанцы... Вымаганне Ад графа — далучыцца да паўстання. Кваліфікую гэта як шантаж...
У следчага ў руках закон, як дышла... Марыся замужам?
Старжыцкі
Яшчэ не выйшла.
Вы з ёй хіба знаёмы?
272
Кап ітан
Вельмі рад
Быў пазнаёміцца... Выпадак мелі Шчаслівы... Танцавалі на вяселлі.
Старжыцкі
Вось які Пан не жанаты?
Капітан
Быў жанат,
Ды аўдавеў... Так, так... He галадранцам, Марысі Ямант граф аддаў зямлю.
Факт гэты ў следстве будзе новым шанцам Для вас. Марысі зла я не зраблю!
Думкі
Дом Гелены Ямант. Сад глядзіць у вокны таго пакоя, дзе некалі жыў Каліноўскі. Ён і цяпер тут: нешта піша за сталом. На канапе сядзіць Арцём Яцына.
Каліноўскі
Зямлю!.. Людзей спакою пазбаўляе Яна на гэтым свеце і на тым.
Зямлёю стаўшы, на зямлю жывым Свае правы нябожчык прад’яўляе. Вядуць за ўласнасць цёмную вайну Нашчадкі між сабой на свеце гэтым, Сумленне, што пярэчыць прагным мэтам, Шляхетны гонар кладучы ў труну.
Паны зямлю сваім прыгонным хлудам, — Ад мора і да мора даўжынёй, — Зрабілі, падзялілі між сабой.
Зямля!.. Адным хіба цыганскім будам Яна яшчэ здаецца нічыёй — Гвалтоўным межам непадлеглым цудам.
Арцём
Здарожыўся?.. Змарыўся?..
Каліноўскі
He, Арцём, Мне шлях — не страх. Стамляюць думкі толькі. Іх больш, чым вёрст, пад коламі двухколкі
273
Намерана за тыя дні, што сном Здаюцца неадчэпным... Ноччу, днём Крывёй сцякалі думкі, як атрады, Што даць бядзе сваёй не могуць рады. He спыніш думак, не пераімчыш...
Арцём
Дзе Яська быў?
Каліноўскі
Гуляў са смерцю ў жмуркі, На рызманах паўстання латаў дзюркі To там, то тут... За ўсім не даглядзіш... Наведаў бацьку, родныя мясціны, Магілу маці, брата свежы крыж. Адтуль сюды прыехаў. Да Яцыны. Ці не пара братам яго пачаць Дзяліць на трох зямлю Гелены Ямант? Маўчыш? He хочаш, каб пачаўся лямант I гвалт?.. Вось акт. Пад ім стаіць пячаць Паўстанцкая.
Арцём
Без гвалту дамагліся Мы праўды.
Каліноўскі Як?
Арцём
Гелена і Марыся
Братам паабяцалі, што зямлёй Надзеляць іх... Жадаюць за сабой Пакінуць толькі хвою векавую Ды старажытны дом, што я вартую.
Каліноўскі
Вартуеш дом... А можа быць, Арцём У ім захоча жыць?
Арцём
Я мужыком Радзіўся і памру.
Каліноўскі
А сын, Лявон?
274
Арцём
Пакуль жыву, таго не зробіць ён.
I ўнук мой не зняважыць памяць дзеда Мянушкай графа альбо міраеда. На звод пайшлі паны!
Каліноўскі
О не, Арцём!
Магната ўнук, зямлю прадаўшы, стане, Як не ранейшым панам, то купцом. Махлярскае адродзіць панаванне Над мужыком яго гандлярскі дом. Мужык і пан. Пан і мужь.к. He ў слове Хаваецца іх сутнасць, а ў аснове, 3 якой яны, як з плесені грыбы, Растуць... Дзе ўладары, там — і рабы. О не, Арцём! Зямля яшчэ не ваша.
3 Геленай Ямант я пагавару. А раптам перадумае, дакажа Жандарам дабрадзейка, не ў пару, — Хто вы такія тут? Скуль узяліся?
Арцём
He зробіць так!
Каліноўскі
Глядзі не пралічыся. Ёсць пэўнасць?
Арцём
Поўнай пэўнасці няма.
Хіба што проста так, для інтарэсу, Пастраш, пакуль паны баяцца лесу... Пагавары, каб знаць, што недарма Гнаў Яська брычку да майго парога.
Каліноўскі
Пагавару. Пабачыш веставога Майго, то загадай, каб запрасіў Гелену да мяне.
А р ц ё м
Ледзь не забыў, Дэпешу ён мне даў... Прабач старога...
275
Арцём дастае з кішэні пакет і, аддаўшы яго, выходзіць.
Каліноўскі