Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Парфіяновіч
Я сёння ад’язджаю.
Каліноўскі
Год стары
Мінае. Можа, на маім парозе Адзначым Новы год?
Парфіяновіч
Яго ў дарозе
Я прывітаю бомамі ў бары.
Згадаю Светаянскія муры, Парог далёкі вашае кватэры, Храм гэты.
Каліноўскі
Што ж, тады я адамкну Касцёла дзверы ў добрыя намеры, У Новы год, і ў новую вясну.
Фарсіруйце ж хутчэй Беразіну!
Каліноўскі выпускае з касцёла Парфіяновіча.
3 бакавых дзвярэй заходзіць ксёндз.
Ксёндз
На вуліцах спакойна. Паступова Жыццё старыя рэчышчы свае Знаходзіць, ёлкі дзецям дастае, Танцуе пад аркестры Мураўёва, Наладжвае патрыярхальны быт. Няўжо канец?
Каліноўскі
Сягоння расстраляны
He пад аркестры, а пад барабаны, Былы паплечнік мой Далеўскі Ціт. Нядаўна ў Коўне смерцю пакараны Мацкявічус.
Ксёндз
А летам — ксёндз Ішора, Калышка, Серакоўскі. Слёз і гора He бачыць Бог!
311
Каліноўскі
He ўмею суцяшаць.
Але магу, пакуль не позна, зняць 3 таго, хто суцяшае, даручэнне Па справе нашай ехаць за мяжу. Служыце Богу, дбайце пра імшу! Ад бізуна патрэбна суцяшэнне Пакорлівай спіне.
Ксёндз
Я не прашу
Збавення для сябе. Адна бяда нас Звязала. За адступніцтва Антанас Мацкевічус мяне б пракляў навек На свеце тым. О, гэта чалавек Вялікі быў! Зямелька паглынула, На жаль, яго. He верыў ён панам, He давяраўся членам капітула, Хоць быў ксяндзом. Ён верыў толькі вам. He раз, не два мой небагаты храм Чуў ад яго: «Каб міліён талераў Я меў, то, Божы занядбаўшы сан, Наймаў бы генералаў, каб сялян Вучылі за мяжой на афіцэраў...» Здагадвацца магу, што даручэнне У Кёнігсберг паехаць, дачынення He мае да маіх духоўных спраў.
Каліноўскі
Так... Малахоўскі, Длускі Баляслаў Чакаюць сродкаў, неабходных школе Ваеннай.
Ксёндз
I яны ў маім касцёле
Былі не раз!.. Цяпер мы толькі ўтрох Тут засталіся: вы, ды я, ды Бог.
Каліноўскі
Бог, кажаце? He, пробашч! Я мяркую, Што ён даўно аглух для нашых слоў, Аслеп для праўды нашай, за якую
312
Загінулі найлепшыя з сяброў.
Хіба не іх, бязлітаснай рукою
3 яго дазволу вешаў Мураўёў
I засыпаў бязведамнай зямлёю?
Цяпер ім — без магіл і без крыжоў, Заказана ў спрадвечны сад дарога.
To дзе ж ён, Бог?.. Тут, апроч нас, нікога Няма, айцец. Бог з храма выгнаў Бога!
Ксёндз
Калі для нас аглух ён і аслеп, Дык як жа ў Вільні аднаго пакіну Я ваяводу ў чорную часіну?
Каліноўскі
Якіх выпрабаванняў есці хлеб Мы будзем праз гадзіну ці хвіліну, Хто ведае?
Чуваць настойлівы стук у дзверы. Ксёндз зірнуў у акно.
Ксёндз
Грэх нейкую дзяўчыну На споведзь мне прыслаў.
(Адмыкае дзверы.)
Дачка мая,
Спазніліся. Замкнёны дзверы звонку.
Касцёл ужо закрыты... Хто вы?
Марыська (уваходзячы)
Я
Хамуціуса жонка.
Новы год
Асабняк у Вільні. Той жа кабінет. Каліноўскі і Марыська.
Каліноўскі
Хто б спадзявацца мог, што так сустрэнем 3 табой мы Новы год?
Марыська
Адны.
313
Каліноўскі
Але.
Марыська
Зноў ява абнялася з летуценнем.
Гарыць спакойна свечка на стале.
Гарачы пацалунак, стаўшы ценем, He астывае на марозным шкле. Чаму ж, Кастусь, ад саменькага рання Рвуць кіпцюры цяжкога прадчування Маю душу?
Каліноўскі
Марыська, доўгі шлях Стаміў цябе.
Марыська
Шчаслівых падарункаў
Пад нашу ёлку добры Дзед Мароз He пакладзе ўжо...
Каліноўскі
3 дарагіх малюнкаў
Што-кольвеч ён і нам з табой прынёс. Ты толькі глянь, як пабяліў ён дахі, Аздобіў шкло, нябёсы падсініў!
Марыська (падыходзячы да акна) Ва ўзорах шкла вачам вярзуцца жахі, Якіх не бачыў ты, да і не сніў.
Прыгледзься... Паміж дзвюх ямшчыцкіх станцый Стаіць бяроза.
Каліноўскі
Так.
Марыська
На ёй паўстанцы
Удаўкай задушылі мужыка.
Каліноўскі
Што ты пляцеш?
Марыська
А вунь, з таго ляска, Вядуць на шлях паўстанца-дзецюка
314
Пад вартай мужыкі. Заплюшчы вочы, Каб у святле станцыйных ліхтароў, Як я, не ўбачыць раптам сярод ночы Крывавы ланцужок яго слядоў.
А вунь, а вунь... Яшчэ адзін узор Відаць на шкле акна... Заезны двор. Той самы дом, дзе некалі, вясною, Выпадак пазнаёміў нас з табою. Упершыню Урублеўскі, я і ты Там стрэліся... А сёння дом пусты I непрытульны. Злосны вецер дзверы Тармосіць дзень і ноч. Глыбокі снег Замёў мясціну майскую да стрэх. Дзе ён цяпер, таварыш наш? Валеры?
Каліноўскі
Дзе ж быць салдату, як не на вайне.
Марыська
Жывы?
Каліноўскі
Напэўна.
Марыська
Там яму і мне, Ды і табе, цыганка варажыла. Сказала праўду нам, тваю — ўтаіла. Але, зірнуўшы на мяне, адкрыла Маім вачам нядобры свой сакрэт. Я прачытала ў іх... Крывавы след...
Каліноўскі
I ўсё ж мяне ты ў госці запрасіла? Марыська
Ах, не жартуй, не смейся, так было... Каліноўскі
Ты не хвалюйся. He глядзі на шкло. Дай мне руку. Я пагашу святло.
(Гасіць свечку. Абдымае Марыську.) Гарыць камін. Святла яго даволі Для нас з табой! Няхай у час такі
315
Падвойны цень наш зыбаюць па столі Каміна трапяткія языкі, Малюнкі шкла не смуцяць сэрца скрухай.
Марыська
He суцяшай мяне, а лепш даслухай...
На тым двары, дзе нас знаёміў май, На гэты раз мяне да чорнай кавы Граф запрасіў. Ён быў такі ласкавы 3 Марысяй, хоць да раны прыкладай. Пасля таго, як кампліментаў міску Я з’ела, граф Віктор мне расказаў, Што даў табе грашовую запіску...
Каліноўскі
Пашкадаваў?
Марыська
Ну так... Нібыта з Мінску, Перад ад’ездам з Вільні, атрымаў Ад некага ён вестку... аб засадзе Магчымай...
Каліноўскі (устрывожана)
Дзіўна! Ад каго пачуў
Такое граф? Няўжо на вуха здрадзе Сам аб ліхой магчымасці шапнуў? Ад’ехаўся — і мучае сумленне?..
Марыська
Дзівак, дзівак!.. He можа быць сумнення — Ты ў пастцы! Для цябе, як для ваўка, Раскідана здрадлівая прынада, Цікуе шпік, выслежвае засада Па храмах, па кутках асабняка, Дзе, рукі склаўшы, я цяпер сяджу, He ведаючы, што рабіць з бядою.
Я чула, ёсць дыктатар над табою, Кароль, які паехаць за мяжу Дае дазвол? Сама яго ўпрашу...
Каліноўскі
He трэба. Ён пакінуць поле бою Дазволіць можа ўсім, апроч мяне.
316
Марыська
Няўжо кароль адчай мой адштурхне?
Усіх правоў яго Марысі права
Вышэйшае.
Каліноўскі (прыслухоўваючыся)
Я чую стук.
Марыська
Аблава!
Каліноўскі (апранаючы паліто)
He бойся. Адчыняй.
Марыська
He адчыню!
Каліноўскі
Я праз акно — на дах. He ўпершыню!
Каліноўскі вылез ва дах, прычыніў за сабой акно. Запаліўшы свечку, Марыська ідзе на грукат, які не змаўкае на ніжнім паверсе асабняка. Вяртаецца ў суправаджэнні жандарскага афіцэра. Капітана.
Марыська
Праходзьце. He чакала.
Капітан
3 Новым годам
Вітаць Марыю Юр’еўну я рад!
Марыська
I не адзін, як бачу, а са ўзводам...
Капітан
Дарэмны страх. Я адпусціў салдат.
Нядаўна я мужчынскі бачыў профіль На шкле акна. Хто гэта?
Марыська
Мефістофель, Напэўна.
Капітан
Дзе ж ён?
Марыська
Знік праз дымаход.
To першы цуд яго на Новы год.
317
Капітан
Адказ хоць і містычны, але шчыры. Ды я не стану вобыск учыняць.
Марыська
Чаму ж?
Капітан
Мне не выгодна цуд штурхаць На шлях, які канчаецца ў Сібіры, А пачынаецца раней — з турмы... Папераджаю, што шукаем мы Дыктатара Літвы і Беларусі.
Так. Ён жа — Каліноўскі... Спадзяюся, Астрог Марыю Юр’еўну міне.
За вас баюся... Пасвяціце мне!
Марыська вядзе капітана на выхад. Кастусь паказаўся ў акне. Адчыніў яго, саскочыў з падаконніка. Сеў каля каміна. Увайшла Марыська.
Марыська
А ты ўжо тут?
Каліноўскі
Азяб. Вярнуўся з даху, Што з полюса.
Марыська
Дрыжыш?
Каліноўскі
Але, дрыжу Ад холаду.
Марыська
I я дрыжу... Ад страху.
Нам трэба ехаць. Ехаць за мяжу! Нам трэба ашукаць абавязкова Яе...
Каліноўскі
Каго?
Марыська
Бяззубую каргу, Якая зноў махнуць касой гатова. Паедзем. He пярэч.
318
Каліноўскі
Я не магу.
He маю права.
Марыська Гэта канчаткова? .
Каліноўскі Але.
Марыська Сагрэўся?
Каліноўскі He.
Марыська
Што ж!.. Чаркай рому
Сагрэем, Яська, кроў... Тут недзе ром Пакінуў граф... Памінкі па Арцёму Нам трэба справіць.
Каліноўскі
Як?.. Памёр Арцём?
Марыська
Паўстанцы пакаралі... Так, мінула Сягоння сорак дзён... Спіць, дзе заснула Яго Мальвіна непрабудным сном.
Яна мяне калісьці малаком, Як я маленькаю была, карміла. Далёкая, забытая магіла!.. Арцём, калі ад кулі паміраў, To мне і ўсёй радні сваёй жадаў Жыць доўга, не спяшацца з дамавінай. Так і сказаў: — Чым будзеце радзей Вы засяляць клады мае з Мальвінай, Тым будзе нам з ёй спачываць лягчэй...
Каліноўскі
За што ж яго?
Марыська
Гаўрылава... салдата, Каб ён не трапіў сотніку ў палон, Арцём схаваў, пашкадаваў, як брата. Памянем жа! Мінула сорак дзён.
319
(Моўчкі выпіваюць.)
Яська, Яська, дарагі мой госць, Любіў Яцына паўтараць, бывала.
Каліноўскі
Але, любіў... Чаму ты не сказала Адразу мне?
Марыська
Бо Яську шкадавала.
Цяпер кажу. Знай праўду ўсю, як ёсць. Мне Яську шкода. Караля не шкода!.. За ўладу ён усіх панішчыць рад.
Каліноўскі
Пры чым тут я?
Марыська
He ты, дык твой загад
Штурхнуў Арцёма ў ямку, ваявода! Адважыўся штурхнуць — трымай адказ! Я на паўстанне мела спадзяванне Адзінае. Цяпер само паўстанне, О, Божа, не за нас, а супраць нас!
Свет — наш Мантэкі, час — наш Капулеці! Мы ўладай іх асуджаныя дзеці.
Пераараная іх лемяхамі, Знясіленая злом, стаю адна. Арцём. Арцём!.. Чаму ты паміж намі Сцяною вырас? Да нябёс сцяна!
О, Божа, стыне кроў мая ад жаху!
Каліноўскі
Сябе я вінаватым не лічу...
Марыська
Ты барабаншчыку і трубачу, Якія павядуць цябе на плаху, Скажы лепш гэта... Ты цяпер караеш Мяне. Сябе. Хацела б знаць віну Сваю перад табой?
Каліноўскі
Ты праклінаеш Мяне?
320
Марыська
Ідзі!.. He я цябе кляну, А дзеці, што каханнем не зачаты, А сонца, што ўставала над зямлёй, Калі мы цалаваліся з табой На паграбні каля зычлівай хаты, Вяселле, што тады не знала бед, Грымоты, пад якімі танцавала Я, плачучы, цябе правёўшы ў свет! Яшчэ кляне цябе твой кожны след, Які пасля дажджу я цалавала... Ідзі хутчэй, пакуль я не кляну Сама цябе. Пакінь мяне адну!
Канцылярыя Мураўёва
Мураўёў і чыноўнік Масолаў.
Мураўёў
3 цікавасцю чытаў я дзённік ваш. Мне спадабаўся ў ім запал юначы, Жывое слова, бойкі карандаш. Што ж, бласлаўляю і жадаю ўдачы Далейшай нашаму карандашу, Каб ён у апісанні мяцяжу Трымаўся летапіснага настрою, Заходзіў за парадай да мяне. Дзярзайце!.. Што, дарэчы, за мяжою Апошнім часам пішуць аб вайне 3 паўстанцамі?
Масолаў
З’явілася паэма, Напісаная прозаю. А тэма Яе — пакуты інсургентаў. Кроў, Якая льецца пад выццё ваўкоў, Свіст куль...