Еўфрасіння Полацкая
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
Пераклаў са старажытнарускай Аляксей Мельнікаў
Від на Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з боку ракі Палаты
Спасаўская вуліца ў I Іолацку. Пачатак XX ст.
Манастырская ідылія
Спаса-Еўфрасіннеўская епархіяльная вучэльня ў Полацку. Пачатак XX ст.
шоцм піімі..
Nt1 !. Ron цкь 4mo.» ь 7 ro Ноября 1913 г°Да ГоП'Ь НЗД. Ьй.
Полоцкій оідьп ойьяб’йНій
Вмнный я шгатскій поптній КУПЬІЛОВСЫЙ 9——9 “
КАБННЕТЬ
Н'ІІПІК * сн<;о‘Е*
Ш гурвмча
ПЛОДЫ ПРОСВ’ЫЦЕНІЯ
РЕВНООТЬ
•МЖ ПГГЛСТАІЛГНМ
Чмовікь,который убнль ;
Цмркь>театрь.
Слгогяя. 7-го »о»б»« с г я^дпшмао вумг» — , — по хмкныдЕннырг. u*hamv .
Цыганка Аза <сь*‘«« *»•>
Грам-ЭевгылС'ь - P< er<>|min, KIVIEItl
ЗйййІГкр Н Ц Е Р т ы
„ 'nun--.. I!? І«І)1ШТЗН
= В. Е Жеботмнсній == прочтот». ДЕКЦІЮ темуі Асснмнляція народностей
Дh М. I. Павлюць.
і, " •'•• •■
Телег раммьі
Зтвяов ірачі П Н. Яуллері К.іпйчпіі ।
hup?
•pj’s’
зіШчеІіыІТійші
ЗУБЫ • “3 S& Г Б ГЕНДННЬ
iMw/der.ijs-i. ws?t:‘ •,
Гарадская газета «Полоцкій ліістокіэ»
Сабор святога Стэфана (Мікалаеўскі) з карпусамі езуіцкага «гарадка», дзе пазней размясціўся кадэцкі корпус
Чырвоны мост у Полацку. Пачатак XX ст.
Від на Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з боку горада
Святая Еўфрасіння, ігумення полацкая
Святая Еўфрасіння, ігумення полацкая
Рака з мошчамі святой Еўфрасінні ў Спасаўскай царкве. Пачатак XX ст.
Рака Еўфрасінні Полацкай у Кіева-Пячорскай лаўры. Гравюра канца XIX cm.
Келля найпадобнейшай Еўфрасінні
a. Леу Гарошка.
м.
Ігушеня манастыра сьв. Спаса у Полацку патронка Беларусі
Выданьне Беларускае Рэлігійнае Місіі
ПАРЫЖ —1949
7 ытульны аркуш кнігі а. Льва Гарошкі, прысвечанай Еўфрасінні Полацкай
Усходы ў келлю ігуменні Еўфрасінні
Царква святой Еўфрасінні Полацкай у горадзе Саўт-Рывэр (ЗША)
Радавод полацкіх князёў паводле В. Данілевіча
1129. - Рогволодь 1128. - Святославь-Георгій 1129.
I 1
Васмлій 1129. - Нвань 1129. Васмлько 1133. - Прп. Предслапа-Евфросмнія 1173 (?).
86. Всеславь 1161. - Брячяславь 1159. - Володша 1159.- Нзяславь XII ст. - Марія 1143.
Владммірь ? 1186. Васнлько 1181. I ■■■ п—, ■■■■■
■ I Ммкула ? 1181 - Андрей 1181. - Сынь?
всеславь1181. Нзяславь?1181.
I
I ст. Сынь ? Параскевія (?) 1239. - Мзяславь 1264.
Іізяславь ? 1264.
Нзяславь ? 1265. - Ярославь ? к. XIII ст.
ннь 1326. - Васмлій 1326.
I
бко + 1342
■ Скрнгайло. - Ягайло. - Свмдрмгайло.
роспнсь III
Гердень1264.
Двое сыновей 1266.
У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі
Перанясенне вобраза Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні ў Спасаўскі храм. 6 снежня 1997 г.
Вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай
СВЕЦІЦЬ СВЯТОЕ ІМЯ ПРАЗ ВЯКІ
Уладзімір Арлоў
ЕЎФРАСІННЯ
Калі апусцее храм і абязлюднее цвінтар, калі аціхне прадмесце і шызы голуб апусціцца на вузкае вакенца, лёгкі павеў кранае тваё аблічча і ты ажываеш — уся, апрача вачэй, бо вочы твае ніколі не паміралі.
У святле нямесячнай ночы ідзеш ты ў сваю галубніцу, і нашы дзённыя пацеры шапацяць у цябе пад нагамі апалым лісцём і ўспыхваюць халоднымі балотнымі агнямі.
Штоночы прыходжу, каб сустрэцца з табою, але ты яшчэ не чуеш маіх слоў, і, калі на світанні я асмельваюся заступіць табе дарогу, ты прахо- дзіш скрозь мяне і зліваешся з халодным тынкам.
Кожны дзень малюся тваім вачам.
Кожную ноч спадзяюся, што ты пачуеш мой голас.
Кожнае світанне чакаю, што ты пройдзеш скрозь мяне і — застанешся ўва мне.
Рыгор Барадулін
У ПОЛАЦКАЙ СПАСА-ЕЎФРАСІННЕЎСКАЙ
ЦАРКВЕ
Перад спакойнай веліччу замры. Насельніцтва славянства маладога Плячыма грэе стылыя муры, Кароцячы вачыма шлях да Бога.
He на пякельным — на жывым жвіры Святыя, як ратаі, басанога Стаяць, хоць штовякова пласт сыры Кладзе на іх абліччы асцярога.
Душы і фрэсцы хочацца раскрыцца. На ветры часу стыне веры крыца. Красой падзольнай думку расцвялі. У крыжакрылай келлі Еўфрасінні Згадаецца акрайчык неба сіні 1 посах, што падаўся ў бабылі.
Данута Бічэль-Загнетава
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
1. МАЛІТВА
Узышла высока асветы эпоха.
Колькі ж нарадзілася дужых дзяўчат, каб у дванаццаць звярнуцца да Бога і павандраваць да яго ў пяцьдзесят.
Шэнціла ж нам на акрутных чужынцаў! Знішчаных імі, знявераных шмат.
Укленчыла дзяўчынка за свет памаліцца. Смагу наталіў шчырых слоў вадаспад.
На летапісанне ёй часу ставала.
Камяні і коп’і свісталі, гулі.
Храм прысніла ў сне, а ў Сяльцы збудавала за трыццаць тыдняў да скону зямлі.
Нібы дзіўны сон, той помнік нябескі, светлы, як зямлі нашай спёка і стынь. Дыхаюць гарачымі вуснамі фрэскі. 3 горыччу ўглядаюцца вочы з вышынь.
На ахвярны шлях несмяротных пісьменніц ад цялеснай прагі да горасных шат як мага выводзіць сясцёр і пляменніц. Да нябеснай сутнасці ўзносіць дзяўчат.
Паўз алей стагоддзяў яснеюць адкрыцці — у тутэйшых золкаў лазурак густы.
Журацца на сценах пісьмёны графіці, пішуць нам падлеткі з нябыту лісты.
Пачуццё ў заціснутых вуснах дзявочых. Вусны пацалункам кранаў толькі крыж. Як усё ты зведаў, о люд наш прарочы!
I натхнёна, горда, спрадвечна маўчыш!
2. самаадрачэнне
О прыгажосць!
Губіць кволае сэрца раскоша.
Ты на вачах, бы асенняе дрэўца, гарыш.
Плоцкія страсці духоўным мячом адсякоша, Цела — у пост, у вярыгі, На кленчы, на крыж.
Доўга ты будзеш у сэрцы жарлівым княгіняй?
Гіне былое, што дым, потым ласкі прасі. Слава, як порах, ды горай за павуцінне. Дужых імёны, як зоры на небясі.
Існасць аблічча схавала ў восеньскі прыцем. Чорнаю шатай закрылася — не для пяшчот. Воку — не бачыць.
Вуху — не слухаць.
Сэрца не скрыўдзіць...
Думкі збіраць, нібы пчолы руплівыя мёд.
У галубніцы пры вузкім акенку на лаве свечкі спалох, амаль не патрэбен парог. Кнігапісальніцы полацкай славы Прадславе скінулі родныя гускі з надхмар’я пяро.
А нівы бяссоння высокія думкі збірае. Твар не пабляк ад малітваў і дум уначы. Як маладзік, узыходзіць над Полацкім краем. Доляй пільгрымкі натхняе смяротных жанчын.
Так, прыгажосць без кахання намарна не гіне — роднай прыродзе аддасць віднаты белізну. Стане ў тутэйшых стагоддзяў духоўнай княгіняй.
Пераўвасобіцца ў Полацк, у сад, у вясну.
3. ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН
Веры наіўнасць на досвітку веры! 3 часам туман яе ў душах замгліў.
Насцеж да кніг адчыняюцца дзверы — стала настаўніцай роднай зямлі.
Усіх пасадзіла за школьную лаву. Мала малечам вясёлай гульні.
Летапіс пішуць пра Полацка славу. He захаваўся. Знік у агні.
Шчырая маці да дзетак выходзіць. Дух уздымае ў братоў і сясцёр. Створаны правілы школьных паводзін, час за стагоддзі іх праўды не сцёр.
Ад узнікнення духоўных пачаткаў, каб задыхнуліся мы ў цемнаце, вораг душу вынішчае ў нашчадкаў, мову і памяць адняў у дзяцей.
Мусім трываць, заламаўшы асінку, покуль не знікнем, дзе боль не кране. Каб пакараць мяне, б’юць цябе, сынку, б’юць цябе, сынку, каб знішчыць мяне.
4. ЖАНЧЫНА 3 МЯЧОМ
He пакараецца Полацак князю Мсціславу, войска не шле на вайну і не плоціць аброк. Садзіць ён княжацкі род на падсудную лаву і высылае ў Царград, каб ніхто стуль не ўцёк.
Дома княгіні, князёўны ў святліцах не чахлі — дзейсныя, мудрыя, цвёрдыя, што камяні. Вось адкуль з’явіцца сімвал на фрэсцы, на кафлі — вобраз жанчыны з мячом вярхом на кані.
Колькі прабудуць мужчыны з сынамі на поўдні?
Суджана ім яшчэ ўбачыць прасцяг дабрыні, каб памутнелы заход распагодзілі пожні?
Краю ахова — жанчына з мячом на кані.
Сціплых паводзін, высокіх святыняў ахова. Пушчы занесці пяском не аддасць скавышу. Матрыярхат, адухоўлены справай і словам, край свой хацяша імеці, яка адзіну душу.
Раду прыняць Еўфрасініну сэрцу на радасць. Бачыць не хоча яна між сабой на нажах ні з князем іншага князя, ні з братам брата, ані слугу са слугой — усе, як душа.
Будуць бары скідваць шоламы, панцыры з медзі.
Засмуж нябёс адамкнецца птушыным ключом.
Будзе вяртацца дружына з палонным мядзведзем.
У небяспецы Радзіма — жанчына з мячом.
5. СПАС
Паспалітаму люду, як Богу, аддавала натхненне.
Непарушну храміну ўзвяла на разумным каменні,
Ад паветра, агменю, ад голаду і ад вайны зачараваную даўняй малітвай, бы чар даўніны.
Спас, узвышаны майстрам з камення і плінфы, пабялеў за стагоддзі, быццам скроні ад гора, пабялеў ад зімы ў нашых сэрцах да забытага ўчора — не згубіліся ў памяці фрэсак паданні і прымхі.
I каменне ўміруча. Скамянелы, у камені выжыў,
Цуд з зямелькі, што корміць нас хлебам, прывітаць яе выйшаў.
Скамянелыя знікнем, на ахвярным агні сябе спалім.
Ды не знікне Радзіма і талент.
He спраўляйма жалобы па песні, жывым чалавеку, дзе маліліся продкі, дзе гучыць наша мова спрадвеку, дзе ў паданнях і працай аспрэчваюць, нішчаць, прымусы.
Незалежна, высока, прыгожа растуць беларусы.
6. КРЫЖ
Над Беларуссю крыж Лазара Богшы узняты.
Вочы красою пячэ, быццам не ўкраў яго кат. Восем слязін-камянёў — нацыянальныя страты, жомчуг — застылыя слёзы дзяцей і дзяўчат.
Дзве папярочыны — шэсць накірункаў магчымых, Дзе спаконвечна засаду ладзіў чужак.
I дванаццаць абліччаў з пазнаўшымі праўду вачыма.
Укрыжаваны прарокі тут на крыжах!
Думкі ўзнікалі, бы промні, на прыспаным дасвецці.
Адчуванне шэдэўра на пальцах майстравых РУК-
Разабрацца ў драбніцах дакладна дапамагаў яму вецер — адзіны світальны дарадца, таемных мараў сябрук.
Малады быў, любіў ён Прадславу, ды не так, як кахаюць мужчыны: і здалёк зірнуўшы на сонца, аслепнеш, а зблізку згарыш.
Натхнёны яе яснотай, стварыў, што стварыць немагчыма —
Як прызнанне ў любові, знак вечнай любові — крыж.
Укрыжаваў ён сябе на векі вякоў без надзеі.
I адхланне знайшоў у зямлі.
А безліч мінула падзей.
Крыж грабежнікі ўкралі і збылі, як збываюць зладзеі.
Ды вучоныя пішуць і пішуць пра крыж, як пра будучы дзень.
Беларускі народ у вяках абакралі.
Ен выжыў.
I душу, і святочную песню, і мову збярог.
Напрастольны крыж Еўфрасінні збярог.
I не маем мы крыжа.
Толькі памяць пра цені крыжоў ля крыжовых дарог.
7. НАТХНЯЛЬНІЦА
Тут, дзе варожыя стрэлы падлеткаў касілі, здужала ўскласці цярновы вянок
Еўфрасінні — подзвіг манашкі егіпецкай з пятага веку з дальняга краю дзяўчынка прымае на веру.
Справай занята, нідзе не бывала далёка. Сілы мужчынскай зачэрпнула вузкай далонькай.
На жураўлінага выраю восеньскі гоман павандравала, ад людства маючы гонар.