Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

Еўфрасіння Полацкая

Уладзімір Арлоў

Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
51.62 МБ
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы
мінск «полымя» 2000
УДК 947.6+929 Полацкая
ББК 63.3(4Бен)-8
Е 89
Аўтар-укладальнік Уладзімір Арлоў
Мастак У. А. Фандулеў
Еўфрасіння Полацкая/ Аўт.-уклад.
Е 89 У. А. Арлоў; Маст. Ў. А. Фандулеў. — Мн.: Полымя, 2000.—272 с.
ISBN 985-07-0198-6.
1 Іолацкая князёўна Прадслава, якая жыла ў XII стагоддзі, у юныя гады пастрыглася ў мана.хіні, стала выдатнаю асветніцай, была прылічаная да святых і пры- знапая нябеснаю апякункаю бсларускай зямлі.
Апрача напулярнага нарыса жыцця і духоўных подзвігаў святоіі, напісанага Уладзімірам Арловым, у кнігу ўключаны яе «Жыціе», а таксама паэтычныя і му- зычныя творы, нрысвечаныя знакамітай палачанцы.
УДК 947.6+929 Полацкая
ББК 63.3 (4Бен)-8
ISBN 985-07-0198-6
© Арлоў У. А., аўтарскі тэкст і ўкладанне, 2000
© СІЭандулеў У. А., афармленне, 2000
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
ўфрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі па- нараму духоўнага жыцця на ўсход- неславянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю
Беларусі. Князёўна, ігумення, выдатная асвет- ніца, пра якую «Жыціе» кажа, што яна — «не- бопарный орел, попарнвшн от Запада н до Вос- тока, яко луча солнечная, просветнвшн всю зем- лю Полоцкую», святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа.
Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. He дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны-падзвіжніцы. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, абумовіла вы- сокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.
Ужо ў юнацтве Еўфрасіння перапісвала і пе- ракладала з іншых моў кнігі, сама пісала арыгі- нальныя творы. Заснаваўшы ў Полацку два ма-
настыры, яна надала пашырэнню пісьмовага сло- ва вялікі размах. Гісторыкі звязваюць з яе імем полацкае летапісанне і збіранне бібліятэкі Са- фійскага сабора. Князёўна-ігумення рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю навучаліся «чнстоте душевней н бестрастню те- лесному».
Мудрасць Еўфрасінні выявілася і ў тым, што яна не стала на шлях барацьбы са старымі мяс- цовымі традыцыямі, а імкнулася асвяціць усё, што магло служыць хрысціянству.
Знаходзячыся ў цэнтры духоўнага жыцця Полацкага княства, яна нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, стала нашай першаю мецэнаткай. На яе заказ дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, якую лічаць дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў для Еўфрасінні свой слынны крыж — нашу неацэн- ную духоўную рэліквію, сімвал святасці і стара- жытнай дзяржаўнасці Беларусі. Асветніца спры- яла стварэнню унікальных фрэскавых размалё- вак Спасаўскага храма.
Вялікім быў уплыў ігуменні на палітыку По- лацка. Падзвіжніца ўздымала голас супроць княжацкіх усобіц, папярэджвала, што братаза- бойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі.
Багаты плён яе працы высока падымаў аўта- рытэт Полацкага княства — першай дзяржавы нашых продкаў — у вачах Візантыі і іншых кра-
ін. Прыклад Еўфрасінні натхняў яе землякоў і наступнікаў: усходнеславянскага першадрукара і перакладчыка Бібліі на зразумелую народу мову Францішка Скарыну, перакладчыка і выдаўца беларускага Евангелля Васіля Цяпінскага, паэта і асветніка Сімяона Полацкага...
Пабожнае жыццё Еўфрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне прычыніліся да росквіту ў бела- рускім народзе хрысціянскіх цнотаў.
Чаму ж да самага нядаўняга часу мы не маглі сустрэць згадак пра падзвіжніцу ні ў музейных экспазіцыях, ні ў школьных падручніках гісторыі Беларусі? Чаму маўчыць пра яе пяцітомная ака- дэмічная «Гісторыя БССР»?
Еўфрасіння Полацкая стала адной з першых кананізаваных (прылічаных да святых) жанчын на ўсходнеславянскіх землях. Зразумела, што ў перыяд панавання ваяўнічага атэізму яе дзей- насць замоўчвалася або малявалася ў скажоным святле. Вядомы фальсіфікатар гісторыі Белару- сі, аўтар падручніка для сярэдняй школы Л. Абэцэдарскі нават дазваляў сабе называць выдатную асветніцу цемрашалкай.
У апошнія два дзесяцігоддзі беларускія гіс- торыкі, пісьменнікі, мастакі, журналісты разам з царквою нямала зрабілі, каб сарваць з імя Еўфрасінні недарэчныя ды зняважлівыя яр- лыкі і незаплямленым вярнуць яго нашай гіс- тарычнай свядомасці. Наогул жа літаратура, дзе падаюцца звесткі пра жыццё і подзвігі святой, налічвае каля двухсот назваў на бела-
ю
рускай.лацінскай, польскай, нямецкай, украін- скай, англійскай, расійскай, царкоўнаславянскай і іншых мовах.
Асноўная крыніца біяграфічных сведчанняў пра асветніцу — яе «Жыціе», адзін з найкаш- тоўнейшых помнікаў старажытнабеларускай лі- таратуры, створаны ў канцы XII стагоддзя ў По- лацку невядомым аўтарам. Ім мог быць малодшы сучаснік Еўфрасінні, манах або ігумен аднаго з полацкіх манастыроў.
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» дайшло да нас прынамсі ў шасці рэдакцыях, прадстаўленых болей чым сотняю спісаў, самы даўні з якіх на- лежыць да XVI стагоддзя*.
Адсутнасць першапачатковага тэксту «Жы- ція», як і ранніх яго спісаў, істотна ўскладняе даследаванне жыццёвага шляху падзвіжніцы. Гісторыкі Рускай праваслаўнай царквы сцвяр- джаюць, што да мітрапаліта Макарыя жыццяпіс полацкай святой у Маскоўскай Русі не сустра- каецца, бо для гэтых земляў Еўфрасіння была чужая. Макарый, захоплены тэорыяй пра Mac- Key як трэці Рым, пачаў збіраць жыціі немас- коўскіх святых. Так «Жыціе» нашай суайчын- ніцы трапіла ў яго ўкладзеныя ў 1530—1540
Пададзеныя ў гэтым тэксце вытрымкі з «Жыція святой Еўфрасінні Полацкай» не заўсёды супадаюць са змешчанымі далей арыгіналам «Жыція» і яго перакладам, паколькі У. Арлоў карыстаўся іншым спісам гэтага літа- ратурнага помніка.—Рэд.
гады «Чэцці-Мінеі»*, потым у «Ступенную кні- гу царскага радаслоўя» і ў «Кнігу жыцій святых» Дзмітрыя Растоўскага. Кожны раз тэкст рэда- гаваўся ў залежнасці ад характару, ідэйнай і стылёвай накіраванасці гэтых зборнікаў. У XVII стагоддзі былі створаныя і дзве пралога- выя (скарочаныя) рэдакцыі твора.
Цяжка меркаваць, наколькі пашыраны быў жыццяпіс святой Еўфрасінні ў перыяд Уніі**, бо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі і асабліва пасля гвалтоўнага скаса- вання уніяцтва ў 1839 годзе былі спаленыя дзесяткі тысяч беларускіх рэлігійных кніг і рукапісаў. Есць звесткі, што ў сярэдзіне мі- нулага стагоддзя адзін са спісаў «Жыція» XIV стагоддзя яшчэ захоўваўся ў пергамен- ным рукапісе ва уніяцкім базыльянскім кляш- тары ў Львове.
«Жыціе» напісана царкоўнаславянскай мо- ваю старажытнарускай рэдакцыі. Яно пачына-
«Чэцці-Мінеі» — прызначаныя дзеля штодзённага чытання зборнікі павучальнага зместу, якія ўключалі жы- ціі, казанні, «словы» і іншыя творы, укладзеныя па месяцах у адпаведнасці э днямі ўшанавання царквою памяці кож- нага святога.
*^Царкоўная унія — аб яднанне праваслаўнай і ката- ліцкай цэркваў на ўмовах захавання праваслаўнай царквой сваіх абрадаў і набажэнства на роднай мове, але з пры- знаннем вяршэнства папы рымскага. На беларускіх і ўкра- інскіх землях Унія была ўведзеная пасля Берасцейскага сабора 1596 года.
ецца рытарычным уступам, потым ідзе аповяд пра жыццёвы шлях святой, як пра духоўнае ўзыходжанне. Каштоўная асаблівасць тво- ра — спроба аўтара паказаць характар падз- віжніцы. Апавяданне грунтуецца на сапраў- дных гістарычных фактах, прычым падзеі па- даюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Зме- шчаныя ў «Жыціі» маналогі і дыялогі дазва- ляюць раскрыць унутраны свет полацкай ігу- менні. 3 гістарычна-мастацкай біяграфіяй спа- лучаюцца іншыя літаратурныя жанры: ха- джэнне (апісанне падарожжа ў Святую Зям- лю) і пахвала. Самая пашыраная рэдакцыя «Жыція» — чацвёртая, дзе падаецца генеало- гія роду Еўфрасінні.
Аўтар «Жыція» ў адпаведнасці з канонамі жанру не меў мэты падрабязна і дакладна рас- казаць пра жыццё святой. Яго найбольш пры- ваблівалі моманты, непасрэдна звязаныя з хрысціянскай мараллю і адпаведным тыпам па- водзін. Таму больш поўна ўзнавіць асноўныя вехі зямнога шляху святой Еўфрасінні ды іх даты можна, толькі супастаўляючы яе жыццяпіс з ус- ходнеславянскімі летапісамі, візантыйскімі хро- нікамі, іншымі гістарычнымі крыніцамі. Цікавыя звесткі пра асветніцу і яе светапогляд ёсць у прысвечаным ёй спеўным цыкле XII стагоддзя.
ЯК ХРЫСЦІЛАСЯ ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА
аворачы пра нашу першую святую, мы ніяк не абмінем пытання, калі і як прынялі хрысціянства Полацк ды іншыя беларускія землі.
Афіцыйная гісторыя з яе міфамі,
створанымі стагоддзі таму, абвяшчае Полацкае княства часткаю Кіеўскай Русі. Адсюль як бы само сабою зразумела, што хрышчэнне нашых зямель нічым не адрознівалася ад гэтай падзеі ў Кіеве ці ў Ноўгарадзе і адбылося дзякуючы князю Уладзіміру. Як вядома, кіянаў Уладзімір загадаў хрысціць у Дняпры, сказаўшы пры гэ- тым: «Хто не са мною, той супроць мяне». У Ноўгарадзе разыгралася крывавая драма: там кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі аг- нём і мячом.
Аднак на старонках усіх вядомых гісторыкам летапісаў няма ніякіх звестак пра тое, як прыняла хрост Полацкая зямля. Значыцца, гвалту тут не было, бо абмінуць такую падзею летапісцы не маглі. Праліваючы кроў паганцаў (язычнікаў) у Ноўгарадзе, кіеўскі князь замацоўваў правы на сваю вольналюбную вотчыну, падпарадкоўва- ючы яе яшчэ і духоўна. Такіх правоў на Полацк ён не меў, як не меў і дастатковай для барацьбы з палачанамі збройнай сілы.
У Полацку ў апошнія гады жыцця Уладзіміра валадарыў князь Брачыслаў. Ен вёў незалеж-
ную палітыку і, мяркуючы па варажскіх сагах і ўсходнеславянскіх летапісах, падтрымліваў больш трывалыя сувязі не з Кіеўскай Руссю, a са скандынаўскім светам. Беларускі гісторык Сяргей Тарасаў зусім слушна лічыць, што по- лацкія князі не мелі патрэбы сцвярджаць сваю ўладу пераводам у хрысціянства адразу ўсіх жы- хароў княства. Тым не менш яны, не хочучы бачыць сваю зямлю паганскім востравам сярод хрысціянскай Еўропы і добра разумеючы маг- чымасці, якія несла новая вера дзяржаве і на- роду, прынялі яе і спрыялі натуральнаму пашы- рэнню Хрыстовага вучэння на ўсім абшары княства. Прычым адбывалася гэта паступова, і доўгі час хрысціянства мірна суіснавала з паган- скім светапоглядам.