• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

    Еўфрасіння Полацкая

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 272с.
    Мінск 2000
    51.62 МБ
    Амаль усе полацкія манастыры, у тым ліку і Спасаўскі, з іх землямі і іншай маёмасцю Баторы перадаў ордэну езуітаў.
    У 1654 годзе Полацк зноў занялі расійскія войскі. Праз два гады туды прыехаў цар Аляксей Міхайлавіч, які «ходнл... в Спасской монастырь, что бывал девнчнй монастырь благоверной веля- кой княжны Евфросяннн Полоцкой... Того ж месяца нюля в 9 день ... было свяіценне церквн Преображенне Спасово».
    Паводле Андрусаўскага міру 1667 года, горад быў вернуты Рэчы Паспалітай. Вярнуліся ў ма- настыр і езуіты, якія заставаліся тут гаспадарамі і пасля далучэння Беларусі да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя, да самага іх выгнання з Ра- сійскай імперыі ў 1820 годзе.
    За іх часам на месцы даўнейшага манастыр- скага будынка быў змураваны двухпавярховы дом — летняя рэзідэнцыя езуіцкіх генералаў. Да 1832 года манастыр належаў каталіцкаму ордэну піяраў, потым спачатку манастырскі сабор, a ўслед за ім і іншыя збудаванні царская ўлада перадала праваслаўным.
    Спаса-Ёўфрасіннеўскі манастыр у 1840 годзе быў адноўлены і з прычыны сваёй старажытнасці і значнасці прылічаны да першакласных расійскіх манастыроў. Пры ім пачало дзейнічаць жаночае вучылішча, многія выпускніцы якога сталі на- роднымі настаўніцамі.
    Зачынены бязбожнаю ўладаю ў 1928 годзе Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр (тады ў ім жыло каля 250 манашак), аднавіў сваё жыццё падчас нямецкай акупацыі.
    У пасляваенны час размешчаная паблізу вай- сковая частка пачала браць з насельніц мана- стыра ... кватэрную плату.
    Неўзабаве яго зноў зачынілі, і манашкі (у 1953 годзе іх было 54) мусілі выехаць у Жыро- вічы, што пад Слонімам.
    Сёння старажытная цвярдыня слова Божага перажывае сваё новае адраджэнне, якое пача-
    лося ў 1989 годзе. Манастыр зноў зрабіўся мес- цам паломніцтва вернікаў з усёй Беларусі і яе блізкага і далёкага замежжа. Наведаць за- снаваны Еўфрасінняю агмень хрысціянскай духоўнасці лічаць сваім абавязкам, бываючы на радзіме, і нашы суайчыннікі з іншых краін свету.
    УЗЛЁТ ПОЛАЦКАГА ДОЙЛІДСТВА
    алітычная незалежнасць Полацкай дзяржавы спрыяла ўзнікненню ў ёй адметнай школы дойлідства. Яна фармавалася на аснове візантыйскай архітэктурнай традыцыі, у адпа-
    веднасці з якой быў узведзены Сафійскі сабор. Аднак тут эстэтычныя ідэалы візантыйцаў
    атрымалі своеасаблівае разуменне і развіццё, за- знаўшы заходнееўрапейскія ўплывы.
    У Полацкім княстве пачынаюцца пошукі но-
    вых архітэктурных форм, сведчаннем чаго было будаўніцтва ў Віцебску царквы Звеставання, у якой ідэі візантыйскага крыжова-купальнага
    храма спалучаюцца з некаторымі рысамі архі- тэктуры Заходняй Еўропы. Адыходам ад ра- нейшых канонаў вылучаліся царква-пахавальня полацкіх епіскапаў, храмы Бельчыцкага (Бары- саглебаўскага) манастыра, заснаванага ў Полац- ку на мяжы XI—XII стагоддзяў.
    У сярэдзіне XII стагоддзя канчаткова скла- лася полацкая школа дойлідства. Для яе харак- тэрная муроўка з плінфы (тонкай, добра абпа- ленай цэглы) з так званым «схаваным радам», калі адны рады плінфы выступалі, другія былі як бы прыхаваныя ўглыб, а прамежак паміж імі запаўняўся цамянкай — вапнавай рошчынай, у якую дабаўлялі тоўчаную цэглу. Знадворку бу- дынкі не атынкоўвалі, і такая тэхніка муроўкі ўтварала двухколерную «паласатую» гаму сцен. Полацкія майстры адыходзяць ад візантыйскіх крыжова-купальных храмаў з некалькімі апсіда- мі* і набліжаюцца да стварэння прынцыпова но- вых форм.
    Найвышэйшы ўзлёт полацкай архітэктурнай школы, звязаны з творчасцю дойліда Іаана, пры- падае на гады асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні, што, вядома, зусім невыпадкова.
    Іаан быў манахам аднаго з мясцовых мана- стыроў. Гэты надзелены самабытным талентам майстар пакінуў у Полацку не меней трох храмаў. Князёўна-ігумення ўважліва сачыла за яго твор- часцю. Тым часам Спасаўскі манастыр папаў- няўся манашкамі. Чарніцы прыносілі дарункі, свецкія асобы таксама рабілі ахвяраванні. Цес- ная драўляная царква ўжо з цяжкасцю змяшчала ўсіх, хто прыходзіў на малітву. Задумаўшы бу-
    Апсіда — паўкруглая або шматвугольная частка храма, якая выступае за яго агульныя контуры і ў якой месціцца алтар.
    даваць для свайго манастыра сабор, Еўфрасіння, натуральна, звярнулася да Іаана, які да таго часу ўжо стварыў такія адметныя храмы, як цэрквы Параскевы-Пятніцы ды Барыса і Глеба ў Бель- чыцах.
    «Бе муж йоан, прнставннк над делателн церковнымн (кіраўнік арцелі майстроў-муля- раў.— У. А.),— апавядае «Жыціе»».— К не- му же многажды прнхожаше, глаголнла: «йоане, востанн пондн на дело вседрт>жнтелю Спасу!» й в еднн от дннй востав, йоан прннде к бла- женой Ефроснннн н рече: «Ты лн, госпоже, прнсылаешн н поножаешн мя на дело?» Она же рече: «Нн». й пакы размыслнвшн премудрая жена н рече ему: «Аше не аз тя возбуждаю, a кто тя взывает на таково дело, того послуша, н прнлежно с тіцаннем».
    «й потом блаженая Ефросннна заложн цер- ковь камену святого Спаса. От начатка н устро- ена за 30 недель».
    У канцы працы ў муляраў, паводле «Жыція», скончылася цэгла і не было чым «верха окон- чатн», але назаўтра пасля малітваў ігуменні май- стры знайшлі «плнты в пеіцн».
    Вядомы рускі гісторык Леанід Аляксееў на- зывае будаўніцтва Спасаўскага сабора «найбуй- нейшаю падзеяй у полацкай і ва ўсёй старажыт- нарускай архітэктуры». Еўфрасіння была не толькі фундатаркаю храма, але і дарадчыцай, натхняльніцай Іаана на творчы подзвіг.
    Змураваная за адзін будаўнічы сезон Спа-
    саўская, або Спаса-Праабражэнская (цяпер яе часта і не зусім правільна называюць Спаса- Еўфрасіннеўскай), царква — вяршыня архітэк- турнай думкі Полацка. Гэта трохнефавы шас- цістаўповы крыжова-купальны храм манастыр- скага тыпу памерам 8 X 12 метраў. Цэнтральны шырокі неф* з усходу завяршае масіўная паў- круглая апсіда, а бакавыя нефы — схаваныя ў тоўшчы сцяны паўкруглыя нішы. Паўднёвы і паў- ночны фасады падзяляюцца пілястрамі з паўка- лонамі. Яны рытмічна дзеляць паверхню на два вузкія і два шырокія прасценкі з паўцыркульнымі вокнамі (ніжнія ў 1,5 раза большыя за верхнія).
    Храм меў пазакамарнае** пакрыццё асноў- нага аб’ёму і больш нізкага бабінца. Цяпер ста- ражытным закамарам адпавядаюць толькі тры ўсходнія паўкружжы паўночнай і паўднёвай сцен. Барабан купала ўзвышаўся над скляпеннямі і абапіраўся на кубічны пастамент. Важнаю рысаю Спасаўскага сабора было тое, што тут упершыню на тэрыторыі Беларусі з явіліся какошнікі (не- сапраўдныя закамары, што маюць дэкаратыўнае значэнне). Закамары і какошнікі былі кілепа- добныя, што яшчэ больш падкрэслівала строй-
    Неф — падоўжаная частка храма, абмежаваная з абодвух ці з аднаго боку шэрагам калон або слупоў.
    Закамара — паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка, якое адпавядае форме ўнутранага скляпення.
    насць храма. Царкву завяршаў барабан з вы- цягнутымі вокнамі і шаломападобным купалам. У сярэдзіне храма асаблівасці кампазіцыі нара- джалі ілюзію яго велізарнай вышыні. У заходняй сцяне, што ў два разы таўсцейшая за паўночную і паўднёвую, ідзе ход на хоры, паабапал якіх — келлі Еўфрасінні (з паўднёвага боку) і Еўдакіі (з паўночнага). Тут прайшла значная частка жыцпя асветніцы і яе сястры.
    Іаан паставіў перад сабой задачу стварыць кампазіцыю, якая імкнецца ў неба, і бліскуча справіўся з ёю. Размешчаная на беразе Пала- ты і цудоўна ўштукаваная ў ландшафт, Спа- саўская царква і цяпер, пасля праведзенай у XIX стагоддзі частковай перабудовы, пакідае надзвычай моцнае ўражанне завершанасці і су- ладнасці.
    Для Еўфрасінні і яе сучаснікаў кожны храм быў вобразам і мадэллю Сусвету. У храмах ува- сабляліся ідэалы прыгажосці і гармоніі. Дума- ецца, што пачуцці асветніцы, калі яна ўпершыню ўбачыла новы сабор без рыштаванняў, былі су- гучныя пачуццям Міхаіла Псела, які ў сваёй «Хранаграфіі» пісаў пра храмы: «Вока нельга адвесці не толькі ад невыказнай прыгажосці цэ- лага, з цудоўных частак сплеценага, але і ад кожнай часткі паасобку, і хоць ад іх можна ат- рымліваць асалоду бясконца, ніводнаю не ўда- ецца налюбавацца дасхочу, бо позірк да сябе прыцягвае кожная...»
    Беларускі гісторык Георгі Штыхаў і шэраг
    іншых даследчыкаў лічаць, што Спасаўскі сабор збудаваны паміж 1152 і 1159 гадамі.
    Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім епіскапам колькі дзён святкаваў увесь горад. Аўтар «Жыція» паведамляе: «Преподоб- ная же Еуфроснння, вндевшн церковь соврт>- шенную, возрадавася душею. Н бысть свяшенне н велна радость всем крестьяном. Н собрашась князн н снлннн мужн, чернорнзнцн н черно- рнзцн, н простне людне. Н бысть радость велна. Н праздноваша днн мнозн».
    Падтрыманыя асветніцай наватарскія ідэі Іаана пачалі хутка пашырацца не толькі на ра- дзіме, але і ў суседніх княствах. Гэтаму спрыяла праца полацкіх майстроў у іншых усходнесла- вянскіх землях. У канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў XII стагоддзя хтосьці з полацкіх дойлідаў узвёў у Смаленску княжацкі палацавы сабор ар- хангела Міхаіла і гэтым заклаў асновы смален- скай архітэктурнай школы. Прыкладна ў той самы час палачане пабудавалі на Сінічай гары ў Ноўгарадзе царкву Пятра і Паўла. У Навагруд- ку полацкія дойліды ў другой палове XII ста- годдзя збудавалі з плінфы галерэю трохапсіднага храма, які знаходзіўся на месцы сучаснай Бары- саглебаўскай царквы.
    Спасаўскі сабор захаваўся да нашых дзён, але яму быў наканаваны нялёгкі лёс. 3 1581 года (з невялікім перапынкам у 1654—1667 гадах, калі горад быў захоплены расійскім войскам) храм належаў ордэну езуітаў, якія ператварылі
    яго ў касцёл. Пасля выгнання езуітаў з Полацка царква разам з манастыром, як ужо адзначалася, перайшла да ордэна піяраў, а ў 1832 годзе яе перадалі праваслаўным. Са жніўня наступнага года там аднавілася набажэнства. У часе пачатага тады рамонту царкву часткова перабудавалі (ар- хітэктар А. Порта). У выніку геніяльны твор дойліда Іаана істотна змяніў сваё аблічча: на мес- цы пазакамарнага пакрыцця з явіўся трохсхільны дах, шаломападобны купал ператварыўся ў «цы- буліну»... Цяпер спецыялісты «Белрэстаўрацыі» распрацавалі праект аднаўлення першапачатко- вага выгляду храма.
    СТАРАЖЫТНЫЯ ВОБРАЗЫ
    
    фондах Рускага музея ў Пецярбургу захоўваецца старажытны абраз Бо- жае Маці, вядомы пад назваю Адзігітрыя Полацкая. Гэты жы- вапісны твор XII стагоддзя мае
    вельмі цікавую гісторыю. Яна пачынаецца з на- меру Еўфрасінні аздобіць сабор, пабудаваны для заснаванага ёю Багародзіцкага мужчынскага ма- настыра. 3 «Жыція» мы даведваемся, што зна- камітая палачанка паслала слугу Міхаіла ў Цар-