Еўфрасіння Полацкая
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
Слова Божае ішло сюды і з поўдня, і з захаду, і з поўначы. Хрысціянамі, магчыма, былі ўжо першы вядомы з летапісаў полацкі Рагвалод (на думку некаторых вучоных, выхадзец з воласці Рогаланд на поўначы Нарвегіі) і яго дачка Раг- неда, сілаю ўзятая будучым Хрысціцелем, а тады яшчэ паганінам Уладзімірам за жонку. Летапіс- цы паведамляюць, што, пабраўшыся з дачкою візантыйскага імператара і стаўшы хрысціянінам, кіеўскі князь прапанаваў Рагнедзе выбраць сабе новага мужа з яго акружэння. Ганарлівая дачка Рагвалода адмовілася, абвясціўшы, што ў такім разе лепей зробіцца Хрыстоваю нявестаю. Пры- няўшы пострыг пад імем Анастасіі, яна стала,
верагодна, першаю на ўсходнеславянскіх землях манашкаю.
He выключана, што і першы ва ўсходніх славян манастыр узнік менавіта ў Полацкім княстве. Падставы для такога меркавання дае запісаная ў ХШ стагоддзі «Сага пра хры- шчэнне», якая апавядае пра падзеі канца X стагоддзя. Яе герой — прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік — хрыс- ціў Ісландыю, адкуль потым выправіўся ў Еру- салім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстан- цінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз усходнеславянскія землі. Паводле сагі, Торвальд сканаў, не дасягнуўшы Бацькаў- шчыны, і быў пахаваны «ў высокай гары... каля царквы Іаана Хрысціцеля, непадалёк Полацка». Гэтая сага — першая па часе крыніца, дзе згадваюцца хрысціяне на полацкіх землях.
Узнікненне полацкага манастыра Іаана Хрысціцеля на Востраве, пра які ёсць шматлікія сведчанні, гісторыкі адносяць да XII стагоддзя. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не зной- дзеныя, і казаць пра больш дакладны час яго заснавання можна будзе толькі пасля даследа- ванняў археолагаў. Пакуль што яны вызначылі адно месцы пошукаў. Што да «высокай гары», дык яна існуе на беразе Дзвіны насупраць Са- фійскага сабора і сёння.
«Аповесць мінулых гадоў», гаворачы пра па- дзеі ў Полацку, пад 1007 годам змяшчае паве- дамленне: «Перанесены святыя ў святую Бага-
родзіцу». Першыя кіеўскія (а потым агульна- рускія) святыя Барыс і Глеб кананізаваныя, як лічаць сучасныя вучоныя, пасля 1020 года, а пе- ранесеныя ў царкву ў 1072 годзе, пра што ёсць запіс у «Аповесці мінулых гадоў». Іншых святых ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе тады не было і не магло быць, бо царква Кіеўскай Русі знаходзі- лася ў поўнай залежнасці ад Канстанцінопаля, дзе зацвярджалі любую кананізацыю. С. Та- расаў мяркуе, што гаворка ў летапісе ідзе пра першых полацкіх і беларускіх святых, якімі маглі быць манашка Рагнеда-Анастасія, пабожны князь Ізяслаў і княжыч Усяслаў Ізяславіч, які памёр у дзіцячыя гады. Магчыма, да іх быў далучаны і святы Торвальд. Канстанцінопальскі патрыярх мог дазволіць кананізацыю мясцовых святых праз сваю зацікаўленасць у хрысціяніза- цыі Полацкай зямлі паводле ўсходняга абраду. Княства ж, безумоўна, хацела мець сваіх святых дзеля ўмацавання незалежнасці.
Дарэчы, у Полацку ўжо мог існаваць і храм Найсвяцейшай Багародзіцы, бо, як мы пазней даведаемся, у часы Еўфрасінні цэркваў у гонар Божай Маці было ў горадзе дзве — старая і новая.
Першы вядомы нам полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. У 1092 годзе з дазволу канстанці- нопальскага патрыярха ён стаў мітрапалітам кіеўскім. Значыцца, заняць епіскапскую катэдру ён мог таксама толькі з блаславення таго самага
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ/7 царкоўнага іерарха. Іначай кажучы, Нікіфар прыехаў у Полацк проста з Візантыі.
Усё сказанае вышэй, як і трывалыя сувязі По- лацкага княства з Канстанцінопалем, што выяўля- ліся і ў дынастычных шлюбах, і ў магутным уплыве візантыйскае культуры, пераконваюць: новая вера прыйшла сюды непасрэдна з Візантыі.
Беларускія землі прынялі хрысціянства яшчэ да яго афіцыйнага падзелу на заходнюю і ўсход- нюю плыні, які адбыўся ў 1054 годзе. Хры- сціўшыся паводле грэцкага абраду, нашы далёкія продкі не адчувалі варожасці да вернікаў-лацін- цаў. У XII стагоддзі, калі жыла Еўфрасіння, на ўсходзе славянства працягвалі пашырацца жыціі рымскіх святых. Асаблівую папулярнасць меў жыццяпіс Аляксея, чалавека Божага. «Родам рымлянін» быў святы Меркуры Смаленскі. У суседнім з Полацкам Ноўгарадзе прылічылі да святых Антонія Рымляніна. Тым самым часам наўгародзец Кірык паведамляў, што гараджанкі хрысцілі дзяцей і ў сваіх, і ў варажскіх святароў.
Між іншым, сваяк святой Еўфрасінні візан- тыйскі імператар Мануіл Комнін вёў перамовы пра паяднанне цэркваў з рымскім папам.
Мы не ведаем на тагачасных беларускіх зем- лях ніякай скіраванай супраць заходняга хры- сціянства літаратуры. Няма слядоў такой неп- рыхільнасці і ў жыціях беларускіх святых, што яшчэ раз сведчаць пра ўласцівы продкам шля- хетны дух талерантнасці.
КАЛЫСКА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
адзіма Еўфрасінні — Полацкае княства, моцная раннефеадальная ўсходнеславянская дзяржава, якой два з паловаю стагоддзя кіравала самастойная дынастыя Рагвалода-
вічаў, або Ізяславічаў (калі лічыць ад князя Ізяслава — унука Рагвалода і сына Рагнеды).
У Падзвінні ў другой палове першага тысяча- годдзя нашай эры адбывалася ўзаемадзеянне плямён крывічоў, дрыгавічоў і балтаў, што паклікала да жыцця новае этнічнае ўтварэнне — палачан. Праз княства, злучаючы Арабскі халіфат і Хаза- рыю з усходнімі славянамі і Скандынавіяй, пра- ходзілі старадаўнія гандлёвыя шляхі. Выгоднае геаграфічнае становішча разам з інтэнсіўнымі эт- нічнымі працэсамі ды актыўнай палітыкай тутэй- шых князёў і былі галоўнымі чыннікамі хуткага ўзвышэння Полацкай зямлі. У XII стагоддзі яна сваёй тэрыторыяй была роўная такім буйным та- гачасным заходнееўрапейскім дзяржавам, як гер- цагства Баварскае і каралеўства Партутальскае. Васаламі Полацка былі размешчаныя ў балцкіх землях гарады Герцыка (Герцыке) і Куканос (Ку- кенойс). Даніну плацілі яму плямёны ліваў і летаў, якія жылі ніжэй па Дзвіне. Полацкія свецкія і духоўныя валадары заўсёды праяўлялі да сваіх дан- нікаў-паганцаў верацярпімасць. Відаць, гэта бы-
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ/9 ло вынікам моцных пазіцый дахрысціянскай ідэ- алогіі ў самім княстве.
Дзейнасць полацкіх князёў скіроўвалася на ўзмацненне дзяржавы і пашырэнне яе межаў. Красамоўна кажа аб палітычнай стабільнасці Полацкай зямлі тое, што цэлае стагоддзе ёю кіравалі толькі два князі: Брачыслаў Ізяславіч (1001—1044) і яго сын Усяслаў Чарадзей (1044 —- 1101). Пры Усяславе княства дасягнула свай- го найвышэйшага ўздыму. Тады ж быў пабуда- ваны Сафійскі сабор, трэці такі храм на ўсходзе славянства, які сімвалізаваў роўнасць Полацка з Кіевам і з Ноўгарадам. Дзяржаўны розум і патрыятызм полацкага князя ўславіў геніяльны аўтар «Слова пра паход Ігаравы»: «Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше... велнкому Хртэсовн* влг>ком путь прерыскаше. Тому ві> Полотске позвоннша заутренюю рано у святыя Софен вь колоколы, a он Bt> Кыеве звон слыша». Дарэчы, гэты князь стаў правоб- разам быліннага Волха Усяславіча.
Пра міжнародны аўтарытэт Полацкай зямлі кажа сваяцтва Рагвалодавічаў з домам візан- тыйскіх імператараў Комнінаў. Дачка Усяслава Чарадзея, на думку некаторых гісторыкаў, была жонкаю кесара Аляксея.
Палітычным і эканамічным сэрцам княства,
Хорс — у міфалогіі ўсходніх славян бог сонца, апя- кун земляробства.
што стала гістарычнай прарадзімаю беларусаў, быў Полацк — адзін з самых старажытных сла- вянскіх гарадоў. Упершыню ён прыгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам, але дадзеныя археалогіі сведчаць, што горад мог уз- нікнуць, прынамсі, на стагоддзе раней.
У XI — XII стагоддзях тут квітнеюць ган- даль і рамёствы. Уніз па Дзвіне, а затым па Варажскім моры полацкія купцы вязуць воск, мёд і футра. На мясцовым торжышчы можна сустрэць гасцей не толькі са славянскіх гарадоў, але і з Візантыі, Прыбалтыкі. Археолагі налічваюць дзесяткі спецыяльнасцей полацкіх майстроў. Развітыя былі кавальскае і ліцейнае рамёствы, ганчарства, гарбарства і шавецтва. Сваімі выра- бамі славіліся збройнікі і ювеліры, што валодалі шмат якімі прыёмамі апрацоўкі каляровых і вы- сакародных металаў — каваннем, чаканкаю, ціс- неннем, філігранню, зерню.
Тагачасны Полацк з яго манастырамі і цэр- квамі, з заснаванай у 992 годзе епіскапскай ка- тэдрай — буйны асяродак кніжнай навукі. Ні- канаўскі летапіс невыпадкова паведамляе пра по- лацкага князя Ізяслава (памёр у 1001 годзе), што ён «прнлежаша прочнтанню» кніг. Доўгі час — пакуль не быў знойдзены вядомы Гнёздаўскі над- піс — пячатку з імем гэтага князя-кніжніка лічылі самым даўнім узорам пісьменства ўсходніх славян.
Да нашых дзён дайшла і знойдзеная на Ру- рыкавым гарадзішчы ў Ноўгарадзе пячатка са- мой Еўфрасінні, што захоўваецца цяпер у фондах
Наўгародскага гістарычна-археалагічнага запа- ведніка.
У Полацку вялі летапіс, урыўкі з яго заха- валіся да XVIII стагоддзя і трапілі ў так званы Яропкінскі спіс, якім карыстаўся расійскі гісто- рык В. Тацішчаў. Пра высокі на той час узро- вень пісьменнасці кажуць таксама графіці* по- лацкіх храмаў, каштоўныя помнікі эпіграфікі «Барысавы камяні». Ужо ў наш час надпіс ся- рэдзіны XI стагоддзя выяўлены на вялікім камені з падмурка Сафійскага сабора. Магчыма, зной- дзены «аўтограф» старажытных дойлідаў. У помніках пісьменства Полацкай зямлі часта су- стракаецца дзесятковае «і» — палачане ведалі лацінскі алфавіт.
На працягу большай часткі сваёй гісторыі княства захоўвала незалежнасць ад Кіева. Вя- дома, гэта не азначала адарванасці Полацка ад суседніх зямель, з якімі ён заўсёды меў цесныя дзяржаўныя, гандлёвыя і культурныя сувязі. Ра- зам з тым самастойнасць апрача палітычных і эканамічных выгод давала вялікую творчую сва- боду мясцовым дойлідам, жывапісцам, іншым талентам, якім не трэба было абавязкова ары- ентавацца на кіеўскія ўзоры. Такія ўмовы спры- ялі развіццю цэлага шэрагу культурных аса- блівасцей, што дае падставы называць Полац-
Графіці — старажытныя надпісы, зробленыя вос- трымі рэчамі на сценах будынкаў.
кую зямлю не толькі нашай першай дзяржавай, але і калыскаю беларускай культуры.
Тут, на берагах Дзвіны і Палаты, у Полацку або ў адной з блізкіх княжых вотчын і прыйшла на свет дзяўчынка, якой наканавана было далу- чыць да свайго імя назву роднага горада і на- заўсёды застацца ў гісторыі і ў памяці беларус- кага народа.
УНУЧКА ЧАРАДЗЕЯ