Еўфрасіння Полацкая
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
нашай святыні на аўкцыёне (або таемна) за мяжу. Пагатоў аўтар выдадзенай у 1949 годзе ў Парыжы кнігі «Сьв. Еўфрасіня-Прадслава» Леў Гарошка пісаў: «Каля 1930 г. былі паявіліся весткі ў газэтах, што бальшавікі мелі яго (крыж.— У. А.) прадаць у Швэцыю».
Магілёвец Е. Філіповіч прапанаваў А. Мальдзісу яшчэ адну нітачку пошукаў, пра якую вучоны расказаў у сваёй кнізе «Таямніцы старажытных сховішчаў»: «Настаяцель царквы ў імя Еўфрасінні ў Полацку Міхал Кузьменка называў прозвішча другога мільянера — Ракфе- лера. Нібыта ў архіве Ракфелера працаваў у 1962 годзе прафесар-гісторык з эмігрантаў Ула- дзімір Скаралеці, які і бачыў там крыж».
Амаль на чвэрць стагоддзя росшукі прыпы- ніліся. Іх працягнуў у 1990 годзе, апынуўшыся ўЗША, вядомы беларускі журналіст Алесь Лу- кашук.
Варта зазначыць, што перад ад’ездам за акіян адзін дасведчаны ў такіх праблемах чалавек па- раіў яму ніякімі росшукамі не займацца, бо гэта можа кепска скончыцца. Тым не менш Алесь выявіў зайздросную энергію.
Яму ўдалося пагутарыць з мастацкім экспер- там Ракфелераўскага цэнтра ў Нью-Йорку Оліў Брагозі. Выслухаўшы апісанне нашай нацыя- нальнай рэліквіі, пані Брагозі запэўніла, што па- добнага крыжа ў мастацкай калекцыі Ракфелераў няма і ніколі не было.
3 яе рэкамендацыі А. Лукашук звярнуўся ў
прыватнае нью-йоркскае агенцтва, якое выдае сусветны каталог украдзеных твораў мастацтва. Аднак, як высветлілася, гэты каталог фіксуе толькі рэчы, што знаходзяцца ў вышуку пасля 1945 года, і не ўлічвае твораў, якія зніклі ў гады другой сусветнай вайны. He абнадзеіла і тэле- фонная размова з загадчыкам агенцтва. Той лі- чыць, што, калі крыж у Злучаных Штатах у прыватным зборы, знайсці яго практычна не- магчы.ма. Такая інфармацыя можа выплысці на свет толькі выпадкова (напрыклад, калі пасля смерці калекцыянера будуць шукаць спадкаем- цаў), дый гэта вельмі малаверагодна. Тое самае меркаванне выказаў А. Лукашуку і адзін з на- шых суайчыннікаў-эмігрантаў, які шмат гадоў со- чыць за каталогамі найбуйнейшых у свеце аў- кцыёнаў па продажы мастацкіх твораў — «Cot- 61» і «Крысці».
Наведаў беларускі журналіст і фундацыю Моргана. (Так называецца калекцыя, збіраць якую пачаў у другой палове XIX стагоддзя Пер- понт Морган і якая цяпер з прычыны вялікай культурнай значнасці набыла грамадскі статус.) Супрацоўнікі фундацыі і бібліятэкі Перпонта Моргана на ўсе роспыты ветліва адказвалі, што нічога не ведаюць і не могуць даць ніякай ін- фармацыі. Вядома, наіўна было б адразу бачыць у гэтым нейкую змову. Прыкладна такія адказы, пэўна ж, чуе большасць наведвальнікаў, што можна растлумачыць прафесійнай асцярожнас- цю. Узгадаем, колькі сусветна вядомых твораў
мастацтва было ўкрадзена за апошнія гады ў розных краінах.
Трапіўшы на экскурсію ў ФБР, Алесь Лу- кашук выкарыстаў і гэтую магчымасць. Супра- цоўніца аддзела экспертызы ласкава згадзілася пашукаць якія-небудзь звесткі пра рэліквію ў электроннай памяці сваіх камп’ютэраў. Адказ зноў быў несуцяшальны: камп’ютары пра крыж Еўфрасінні нічога не ведалі.
Загадка крыжа не давала спакою і Адаму Мальдзісу. У час урачыстасцей, прысвечаных 500-годдзю ўсходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыны, выпадак звёў беларускага вучонага з супрацоўнікам Эрмітажа доктарам гістарычных навук Барысам Сапуновым. Пасля літургіі ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры з размовы нечакана высветлілася, што пецярбург- скі госць якраз і пісаў некалі адказ у краязнаўчы музей Магілёва. Ен пацвердзіў: крыж Еўфра- сінні закуплены ў калекцыю Морганаў на аў- кцыёне ў Заходняй Еўропе адразу па вайне, з чаго вынікае, што юрыдычных правоў на рэлік- вію ў нас, беларусаў, нібыта і няма, адно ма- ральна- этычныя.
Апрача таго, А. Мальдзісу ўдалося даве- дацца, што пошукамі крыжа ў 60-я гады зай- маўся супрацоўнік Эрмітажа Бебут Шаўкоў- нікаў. Гэты, відаць, прадпрымальны чалавек прыватна ездзіў у ЗША, імкнуўся пранікнуць у зборы Морганаў, але выявіў празмерны ім- пэт і атрымаў ад нейкіх хлопцаў атлетычнага
выгляду ветлівую прапанову ўгаманіцца. У ад- варотным выпадку яны не гарантавалі госцю з СССР вяртання дадому. У 1966 годзе Шаў- коўнікаў апублікаваў артыкул пра крыж Еўфра- сінні ў амерыканскім мастацкімчасопісе «Journal of glass studies», аднак абзац са згадкаю пра тое, дзе знаходзіцца рэліквія цяпер, у рэдакцыі выкраслілі без згоды аўтара. На жаль, новая нітачка расследаванню нічога не дасць, таму што Б. Шаўкоўнікаў ужо пакінуў гэты свет.
Праз колькі тыдняў пасля размовы ў По- лацку А. Мальдзіс у складзе афіцыйнай бе- ларускай дэлегацыі прыехаў у Нью-Норк на чарговую сесію ААН. Абавязак вучонага і грамадзяніна Беларусі, натуральна, прывёў яго ў фундацыю Моргана, дзе адбылася сустрэча з пані Яўгеніяй Зазоўскай, рускай па пахо- джанню, якая займаецца ў бібліятэцы Пер- понта Моргана славянскімі рукапісамі і рэдкімі выданнямі.
«На маё пытанне, ці можна набыць або па- глядзець каталог музейных фондаў, доктар За- зоўская адказала, што пра яго існаванне ёй не- вядома. Што знаходзіцца ў сутарэннях бу- дынка — а там асноўнае багацце — цалкам, ба- дай, невядома нікому»,— піша А. Мальдзіс у сваім «Нью-йорксім дзённіку» ў 1990 годзе.
Зазначым адну дзіўную супярэчнасць. У 1974 годзе доктар В. Тумаш паведамляў у «За- пісах» Беларускага інстытута навукі і мастацтва аб сваёй спробе высветліць месца знаходжання
крыжа «і па каталогу калекцыі, і беспасярэднімі роспытамі». Атрымліваецца, што гэты каталог быў, як кажуць, у наяўнасці.
Доктару Зазоўскай пра яго існаванне ўжо невядома.
Яшчэ адна таямніца?
Тамсама, у Нью-Норку, А. Мальдзіс су- стрэўся са спадаром Антонам Шукялайцем, які ў гады нямецкай акупацыі ўзначальваў Менскі гістарычна-мастацкі музей, што ў 1941-м не паспелі эвакуіраваць. Ці не апы- нуўся крыж, як ходзяць чуткі, у Аўстраліі? Ці не разабралі яго, каб паасобку прадаць золата, срэбра і каштоўныя камяні з эмалямі? Спадар Шукялайць мяркуе, што шэдэўр по- лацкага ювеліра Лазара Богшы, найверагод- ней, вывезлі ўсё ж на ўсход. Ен абвяргае і версію пра разбор рэліквіі на часткі, і з ім цяжка не пагадзіцца, бо коіпт золата і камянёў на крыжы параўнаўча невялікі; галоўная яго вартасць для верагоднага замежнага гаспадара ў тым, што гэта — высокамастацкі твор.
Нью-йоркскія пошукі завяршыліся ў кас- трычніку 1990 года візітам у Морганаўскую фундацыю міністра замежных спраў БССР П. Краўчанкі, якога суправаджалі А. Мальдзіс і супрацоўнік беларускага прадстаўніцтва пры ААН У. Шчасны. Дырэктару фундацыі быў перададзены афіцыйны зварот наконт крыжа Еўфрасінні Полацкай. Міністр растлумачыў, што гаворка ідзе пра нацыянальную святыню.
«Калі б яе ўдалося вярнуць на Радзіму,— сказаў пры гэтым П. Краўчанка,— няхай за выкуп, у аэрапорце рэліквію сустракалі б дзесяткі тысяч людзей».
Калі прыйдзе дзень такой сустрэчы і ці прыйдзе ён наогул?
На запыт свайго тагачаснага кіраўніка Мі- ністэрства замежных спраў Беларусі атрымала афіцыйны адказ, што ў самой фундацыі Мор- гана крыжа няма. Але ж у сям’і Морганаў ёсць і прыватныя зборы, а за іх, як вынікае з прысланага дакумента, адміністрацыя не ад- казвае...
У расследаванні загадкавай гісторыі крыжа Еўфрасінні нямала зрабіў апошнім часам супра- цоўнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці Сяргей Багдановіч. У 1997 годзе газета «Рэспубліка» (13—14 траўня) змясціла яго артыкул пад красамоўнаю назвай «I ўсё ж след вядзе на ўсход». Там выкладзена найбольш верагодная, на думку С. Багдановіча, версія, якая ўзнікла пасля атрымання ім надзвы- чай цікавага водгуку на адну з уласных публіка- цый. Яго аўтар, жыхар Магілёва Пётр Паддуб- скі, упэўнены, што менавіта ён на пачатку вайны вывозіў на сваёй машыне музейныя каштоўнасці разам з крыжам святой Еўфрасінні на ўсход.
У разгар баёў за Магілёў вайсковаму ша- фёру Паддубскаму загадалі забраць з абкама партыі важны груз. Раніцою 13 ліпеня 1941 года Пётр пад’ехаў да патрэбнага будын-
ка, і некалькі людзей у цывільным узяліся грузіць мяшкі і пакункі. Найдаражэйшыя рэчы запа- коўвалі ў акутую жалезам скрынку. Паддубскі памятае, як хтосьці з «грузчыкаў» усклікнуў: «Які крыж прыгожы!». Потым шасцёра супра- цоўнікаў НКУС на чале з маёрам узялі ма- шыну пад ахову і загадалі ехаць у бок банка, дзе загружаліся мяхамі з грашыма яшчэ два аўтамабілі.
Наступнай раніцай невялікая аўтакалона спынілася на магілёўскай ускраіне, дзе ў кабіну да Паддубскага сеў першы сакратар ЦК КПБ П. Панамарэнка. Далей машыны рухаліся маршрутам Магілёў—Горкі—Смаленск—Ма- жайск—-Масква. Нямецкія самалёты не раз бамбілі іх, але катастрофы ўдалося пазбегнуць. Па словах Паддубскага, у дарозе Панамарэнка часта паўтараў: «Каштоўнасці трэба давезці, што б ні здарылася». Праз два дні і дзве ночы ма- шыны спыніліся на Ленінскіх гарах у Маскве каля ўпраўлення кадраў Чырвонай Арміі...
Аповяд былога вайсковага шафёра ўскосна пацвярджаецца апублікаванымі ўспамінамі як самога П. Панамарэнкі, так і тагачаснага камен- данта Магілёва I. Ваяводзіна.
Аднак дагэтуль ніводная з магілёўскіх рэлік- вій не знойдзеная. «Нельга выключыць,— піша С. Багдановіч,— што іх лёс можа быць звязаны з Эрмітажам альбо музейнымі сховішчамі Уфы і Самары, дзе знайшлі ў час вайны прытулак вывезеныя архівы абкама партыі. Словам, не-
абходнасць пошуку каштоўнасцей з магілёўскага збору на тэрыторыі Рассіі відавочная».
Даючы інтэрв’ю газеце «Звязда» (19 чэрве- ня 1997 г.), з думкаю магілёўскага калегі збольшага пагадзіўся і кіраўнік цэнтра інфарма- цыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Генадзь Сенюкоў: «...можна меркаваць, што ўсе рэчы аселі дзе-небудзь у правінцыйным расійскім му- зеі ці архіве».
Аўтар спадзяецца, што чытачы дапамогуць у далейшых пошуках. Вядомыя вам факты просьба паведаміць у камісію па вяртанні на- цыянальных каштоўнасцей, што створана пры Беларускім фондзе культуры, альбо ў Згур- таванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Можна звяртацца і непасрэдна ў Інтэрпол, што нядаўна таксама заняўся пошукам нашай святыні, зарэгістраваўшы яе пад нумарам 34—1130.
АДРАДЖЭННЕ ВОБРАЗА СВЯТЫНІ
а пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, калі Беларусь стала на шлях пабу- довы незалежнай дзяржавы, узнікла ідэя адраджэння вобраза крыжа святой Еўфрасінні. Прапанову аб