• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

    Еўфрасіння Полацкая

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 272с.
    Мінск 2000
    51.62 МБ
    можа назаўсёды застацца ў Пецярбургу, але на цара і прыдворных, відаць, паўплываў старажыт- ны надпіс на крыжы.
    23 траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход урачыста перанёс рэліквію з Сафійскага сабора Ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе най- падобнейшая Еўфрасіння пражыла свае апошнія гады.
    Дадамо, што ў адным з беларускіх летапі- саў — «Хроніцы Быхаўца» — ёсць згадка пра дачку полацкага князя Васіля Параскеву, што была абвешчаная ў Рыме святою пад імем Прак- сэды. Гэтая князёўна пастрыглася ў манастыр Спаса над Палатой, дзе сем гадоў перапісвала кнігі. Потым яна прыехала ў Рым і жыла, аддана служачы Богу. Там памерла і была пахаваная, прычым у яе гонар пабудавалі бажніцу. Нека- торыя аўтары лічаць гэтае летапіснае апавяданне каталіцкай рэдакцыяй жыццяпісу Еўфрасінні. Захаваліся звесткі пра крыж з надпісам, што ў ім ёсць частка святога дрэва, падараванага Прак- сэдзе рымскім папам Аляксандрам IV. Рэты крыж быў копіяй крыжа Еўфрасінні. Цяпер ён знаходзіцца ў Яраслаўска-Растоўскім музеі-за- паведніку.
    ХТО ВЫКРАЎ РЭЛІКВІЮ?
    ёс крыжа Еўфрасінні Полацкай у савецкі час варты асобнага нарыса, які будзе вельмі нагадваць дэтэ- ктыў.
    У 1921 годзе крыж рэквізавалі
    бальшавікі. Так з-пад апекі духавенства ён сярод
    іншых царкоўных каштоўнасцей трапіў пад чор- нае крыло АДПУ, установы, што займалася ў краіне ўсім, у тым ліку і нацыянальнымі святы-
    нямі.
    3 канца дваццатых гадоў палітыка адра- джэння нацыянальнай культуры, вядомая пад назваю «беларусізацыя», пачала па камандзе з Масквы хутка згортвацца. Пасля публікацыі ў 1928 годзе пагромнага артыкула сакратара ЦК КП(б) Беларусі Вільгельма Кнорына «Аб рашаючых «дробязях» у вялікім пытанні» распачынаецца падрыхтоўка да расправы з на- цыянальнай інтэлігенцыяй. Наперадзе незлі-
    чоныя арышты, этапы, лагеры і расстрэлы...
    У той трывожны час былы прэм ер БНР*, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вац- лаў Ластоўскі выязджае з адмысловаю экспе- дыцыяй у Полацк. Мэта — пошукі неацэннага твора Лазара Богшы.
    Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года.
    Крыж Еўфрасінні «знайшоўся» ў мясцовым фінаддзеле і быў перавезены ў Менск*. Але над рэліквіяй ужо навісла пагроза. Наступ на беларускую культуру працягваўся. «Чыстка» ішла не толькі сярод людзей, але і паміж му- зейных экспанатаў. Грунтоўна ператрасалі фонды і найперш, вядома, у музеі, на чале якога стаяў такі нядобранадзейны чалавек, як Ластоўскі. Частку экспанатаў па загаду піль- ных апекуноў нацыянальнай культуры вывозілі за межы Беларусі або проста знішчалі. Най- больш дарагія рэчы забіралі ў сталіцу сталін- скай імперыі. Паводле звестак беларускага даследчыка з ЗША Вітаўта Тумаша, зробле- ны ў час другой сусветнай вайны перагляд інвентарных кніг паказаў, што ў 20—30-х га- дах з Беларускага дзяржаўнага музея ў Mac- Key вывезлі ўсе самыя каштоўныя абразы, увесь залаты і срэбны посуд, збор слуцкіх паясоў і народных строяў, калекцыю стара- жытных манет з беларускіх скарбаў, унікаль- ныя архіўныя матэрыялы. Пад кіраўніцтвам АДПУ адбываўся рабунак культурнай спад- чыны народа з мэтаю разбурэння яго нацыя- нальнай свядомасці.
    Гэтае злачынства напачатку праходзіла пад выглядам эвакуацыі каштоўнасцей далей
    Так сталіца Беларусі афіцыйна называлася да 1939 года.
    ад дзяржаўнай мяжы. Страх перад «інтэрвен- цыяй міжнароднай буржуазіі» разам з іншымі прычынамі нарадзіў ідэю перанесці сталіцу БССР у Магілёў. Горад рыхтаваўся да новай ролі. Ішло метадычнае знішчэнне храмаў, уад- начас у Магілёў пераводзіліся рэспублікан- скія ўстановы, будаваўся Дом урада. У 1929 годзе ў Магілёў трапіў і крыж Еўфрасінні Полацкай.
    Апублікаваныя доктарам Тумашам у «Запі- сах» Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку дакументы дазваляюць прасачыць ход падзей.
    21 лістапада супрацоўнік аддзела фельд’- егерскай сувязі Паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе тав. Лугаўцоў атрымаў ад начальства даверанасць «на право получення ценностей нз Государ- ственного Музея для отправкн таковых в гор. Могнлев». Даверанасць падпісалі начальнік фельдаддзела А. Іваноў і інструктар А. Піш- чык.
    Тым самым днём датаваны і акт аб перадачы крыжа Еўфрасінні ў рукі Лугаўцова. У гэты час В. Ластоўскі ўжо не працаваў дырэктарам, ад- нак нацыянальную рэліквію ён перадаваў «чэ- кісту» яшчэ за сваім подпісам, бо, відаць, быў за яе асабіста адказны.
    Зрэшты, дамо слова самому дакументу, за- хаваўшы яго арфаграфію і пунктуацыю.
    АКТ
    1929 г. 21-га лістапада складзены гэты акт аб перадачы Беларускім Дзяржаўным Музэям у Менску Беларускаму Музэю ў Магілеве крыжа
    Эфросініі Полацкай
    1)	Футляр медны пасярэбраны, пазалочаны з па- бітым шклом, у сярэдзіне крыжу футляр падобны.
    б) на футляры ёсьць славянскія надпісы.
    2)	Крыж зроблены з дубовага* дрэва і абложаны золатам і славянскімі буквамі.
    3)	Пад верхняй папярэчкай крыжа не дастае 2-х кавалкаў золата і дрэва.
    4)	На верхняй папярэчцы крыж, які быў выла- жаны каменьнямі, каменьняў няма.
    5)	Унізе крыжа зроблена надстаўка.
    6)	На верхнім канцы крыжа ёсьць уноў-даро- бленае выабражэньне багародзіцы (жоўтага мэта- лю).
    7)	Правае крыло верхняга боку крыжа заложана такой самай устаўкай новага мэталю.
    8)	3 ліцавога боку крыж кругом абведзены шнурком на нітцы жэмчуга.
    9)	3 ліцавога боку выламана тры з эмалі прэаб- ражэньня сьвятых.
    10)	10-ць выабражэньняў сьвятых папсаваны.
    11)	У верхняй папярэчцы ў пазах 4-хкантовага крыжу 4 гнязды, у якіх няма каменьняў.
    Насамрэч, як ужо згадвалася,— з кіпарысавага.
    12)	У ніжняй папярэчцы ў пазах 4-хкантовага крыжу 4 гнязды, у якіх няма каменьняў.
    13)	3 ліцевога боку 8 гнёзд, запоўненых каме- нямі, з якіх 3 на дзержаньні авальнай формы, 2 сініх і 1 цёмна-чырвон.
    14)	На правым баку ніжняй папярэчцы круглы амэціст прыбіты 2-мя цьвікамі і на левым баку ніжняй папярэчцы белы камень.
    15)	Паміж верхняй і ніжняй папярэчкай белы ка- мень авальнай формы.
    16)	I Іа верхняй папярэчцы 2 камені белага шкла.
    17)	На адвароце крыж гладкі, пакрыты эмалью з выабражэньнем 3-х сьвятых папсаван. 3 трох гнёзд рэліквіі адно пустое.
    18)	3 верхняга боку крыжа паложана рубчатая акоўка, у якой трымаецца жамчуг, часьці яе з правага боку пад палукруглым пазухам абломана. (Апісаньне зроблена паводле акту, складзенаму у Полацку пры перадачы крыжа Ластоўскаму, і акту прыёмачнаму, складзенаму ў Менску.)
    Далей падаецца апісаньне паводле акту камісіі з удзелам ювэліра-экспэрта:
    1.	На рукаятцы 1 ніжні блакітны авальны ка- мень — ёсьць афарбаванае шкло.
    2.	Другі знізу на рукаятцы цёмна-чырвонага ко- леру, авальны камень — ёсьць гранат, каштоўнасьць якога прыблізна 3—5 рублёў.
    3.	Трэйці на рукаятцы авальны блакітны ка- мень — ёсьць афарбаванае шкло.
    II.	На ніжняй папярэчцы злева авальны белы камень сэрдалікавага пераліву — ёсьць афарбаванае
    шкло; з правага боку гэтай папярэчцы гранёны круг- лы камень — ёсьць амэтыст, пастаўлены значна пазьней, каштоўнасьць яго каля 1-го рубля.
    III.	Паміж ніжняй і верхняй папярэчкай аваль- на-гладкі камень сэрдалікавага пераліву — ёсьць афарбаванае шкло.
    IV.	На верхняй папярэчцы 2 круглыя, плоскія, гладкія камяні луннага колеру — шкло.
    Усяго на крыжу 8 каменьняў, з якіх 6 — шкло, 1 амэтыст і 1 гранат.
    V.	Шнурок жэмчугу, якім абведзены весь крыж, важыць 32 і 5 грама разам з ніткай. Жэмчуг увесь праўдзівы, родадзкі (? — У. А.), перамяша- ны з так званым яўрэйскім, прыблізная каштоўнасьць іх усіх — каля 200 рубл.
    (Далейшы тэкст акту дапісаны чарнілам, ру- кою Вайлава Ластоўскага):
    Крыж гэты запісаны ў кнігу экспанатаў Беларус- кага Дзяржаўнага Музэю ў Менску пад № 7591.
    Крыж здадзены, згодна распараджэньню Нар- комасьветы, былым дырэктарам БДМ тав. Лас- тоўскім В. Ю. прадстаўніку Фэльдаддзела ПП ОГПУ по БВО тав. Лугаўцову, згодна даверанасьці Фэльдаддзела ПП ад 21/ХІ. 29 г. за № 68813 для дастаўкі ў Магілёўскі Дзяржаўны Музэй і передачы яго асабіста дырэктару Музэю тав. Вінікаву У. Л.
    Перадача адбылася ў прысутнасьці: дырэктара БДМ у Менску тав. М. I. Шапавалава, дырэктара БДМ у Магілеве тав. У. Л. Вінікава, нам. дыр. БДМ у Менску тав. A. В. Бурдзейкі.
    Здаў В. Ластоўскі (подпіс).
    Для перадачы дырэктару Магілеўскага Музэю т. Вінікаву прыняў Лугаўцоў (подпіс).
    Прысутнічалі: М. Шапавалаў (подпіс).
    В. Внннков (подпіс).
    А. Бурдзейка (подпіс).
    (Далейшая дапіска зроблена 22 лістапада 1929 г. ужо ў Магілёве.) Вызначаны ў гэтым акце крыж у стане згодна акту 1929 году, лістапада 22 дня a дзевятай гадзіне ў вечары на месцы атрымаў ад т. Лугаўцова, прыставіўшага гэты крыж па даручэнь- ню БДМ у Магілеўскі Дзярж. Музэй.
    Дырэктар Магілеўскага Дзярж. Музэю — В. Внннков (подпіс).
    Крыж здаў Лугаўцоў (подпіс).
    Прысутнічалі:
    Навуковы супрац. Магілеўскага Дзярж. Музэю (подпіс нечытэльны) (другі подпіс нечытэльны)
    Круглая пячатка з надпісам усярэдзіне: Архео- графнческнй Научный Музэй.
    Надпіс навокала:
    Пролетарнн всех стран соеднняйтесь!
    Дакументы сведчаць, што ў той самы дзень В. Ластоўскі здаў Лугаўцову за сваім подпісам і перапісанае ў 1582 годзе слуцкім князем Юры- ем Алелькавічам Евангелле, якое паходзіла з бібліятэкі Свята-Траецкага манастыра ў Слуцку. Дзе гэтая унікальная кніга сёння — таксама вя- лікая загадка.
    Але наша гаворка — пра таямніцу крыжа Еўфрасінні Полацкай.
    Напрыканцы XIX стагоддзя сябра рады Полацкага царкоўнага брацтва святар М. Дуб- роўскі зрабіў вопіс рэліквіі, які цікава параўнаць са звесткамі пададзенага вышэй акта.
    Паводле першага вопісу, з 20 эмалевых аб- разкоў на крыжы няма аднаго, а пяць іншых — пашкоджаныя. У 1929 годзе тры выявы святых ужо выламаныя, a 13 — папсаваныя. 3 усіх каш- тоўных камянёў ацалелі два — аметыст і гранат. На месцы астатніх засталіся пустыя гнёзды або з явіліся кавалачкі рознакаляровага шкла. На верхняй папярэчыне не хапала двух кавалкаў зо- лата і дрэва. Як бачым, «ваяўнічыя атэісты», a дакладней — варвары-бязбожнікі, за лічаныя гады ўчынілі святыні шкоду шматкроць большую за ўсе страты папярэдніх сямі з паловаю стагод- дзяў.
    Па ўспамінах магілёўскага краязнаўца і бы- лога супрацоўніка Магілёўскага дзяржаўнага му- зея Ераніма Філіповіча, на новым месцы крыж Еўфрасінні змясцілі ў музейную экспазіцыю, але шмат хто з наведвальнікаў, асабліва жанчыны, пачалі перад святыняю маліцца і адбіваць ёй паклоны. Напэўна, гэта таксама адыграла ролю ў перавозе крыжа з музея ў будынак былога зямельнага банка, дзе ў 30-я гады мясціліся аб- кам і гаркам партыі. Будынак меў адмысловы пакой з масіўнымі кратамі на вокнах і браніра- ванымі дзвярыма таўшчынёю 15 сантыметраў, за якімі былі яшчэ адны — кратаваныя. Менавіта ў гэтым пакоі-сейфе колішняга банка на пачатку